...дзіўлюся мысленню людзей. У гэтым жыцці, як вядома, дзеля таго, каб нешта асягнуць, трэба моцна пастарацца. Паўсюль суцэльная канкурэнцыя. Пры паступленні ва ўніверсітэт, на працу, у бізнесе… Студэнты альбо старшакласнікі ўмудраюцца панабіраць заняткаў з рэпецітарамі на цэлы дзень, у нядзелю. Каб зарабіць грошы, людзі працуюць дзень і ноч. І гэта ўсё для большасці з нас зразумела. А вось калі даходзіць справа да Бога ці збаўлення, то тут мы спадзяемся на «халяву»…
Езус ні словам не кажа пра колькасць. Уся сіла Яго адказу тоіцца ў слове подвизайтесь і ў вобразе вузкай брамы. Езус не кажа, колькі будзе збаўленых, але кажа: СТАРАЙСЯ… Калі я думаю пра колькасць, мне хочацца нібы схавацца ў масавасці, у натоўпе, сярод усіх. А ўваход у Божае Валадарства адбываецца праз вузкую браму. Там праходзяць па адным, а не прамільгваюць незаўважна і «на халяву». Кожны з нас павінен ПАСТАРАЦЦА. Такое ўражанне, што Езус кажа: не загружайся пытаннямі КАЛІ і КОЛЬКІ, а СТАРАЙСЯ, будзь заўсёды гатовым стаць перад ІМ. Усё залежыць ад таго, наколькі ты верыш і наколькі табе гэта сапраўды патрэбна. Калі па-сапраўднаму патрэбна, то ты ўжо проста не зможаш спакойна жыць з гэтым пытаннем, ты будзеш хвалявацца і рабіць высілкі ў сваім жыцці.

Внешне у нас была приличная семья, всё хорошо. То, что отца нет, так это мелочи, отцов не было у большинства моих дворовых и школьных знакомых. В доме действовали правила: не говори, не чувствуй. Бабушка играла в хорошую семью, пыталась устраивать какие-то семейные обеды, на праздники надо было ездить к родственникам. При этом в нашей семье никогда нельзя было услышать о любви, такого слова просто не существовало. О дедах-алкоголиках предпочитали не говорить, от меня это пытались скрывать. У нас вообще ни о чём не говорили; всё общение сводилось к вопросам: «хочешь - не хочешь есть», и «как дела – нормально». Слово «нормально» я выучила лет в 6, и с тех пор до 19-20 лет оно отражало все категории моих чувств, состояний от «всё плохо, сейчас умру», до «ничего, можно жить»...
Несправядлівасць была, ёсць і будзе. Пакуль будзе існаваць гэты свет, будуць бедныя і багатыя, здаровыя і хворыя, таленавітыя, здольныя і “тупыя” і г.д. Чаму Бог не вырашае гэтай праблемы? Таму што ЁН ГАРАНТ НЕ РОЎНАСЦІ І СПРАВЯДЛІВАСЦІ, А ЧАЛАВЕЧАГА ШЧАСЦЯ...

Я ўпэўнены, што залежнасць ад багаццяў рознай стадыі прысутнічае ў жыцці кожнага з нас. Яна нас пераследуе ад моманту, калі мы пачынаем нешта рабіць у нашым жыцці, аж да магільнага грудка. Ды нават, думаючы пра смерць, людзям часта хочацца, каб іх пахавалі толькі ў гэтым месцы, апранулі толькі ў гэты касцюм і накрылі толькі гэтай дошкай. Чаму? Бо гэта мая зямля, мая магіла, мая любімая кашуля і г.д. Такое ўражанне, што сатана сэксуальным грахом паставіў сённяшні свет на калені, а багацце зрабілася ідалам нашай цывілізацыі...

Некалі я сказаў сабе, што для мяне не мае значэння, як Бог гаворыць – мне асабіста ці праз іншага чалавека, праз сучасную кнігу ці праз Біблію. Самае галоўнае – ведаць, што гэта гаворыць менавіта Ён. І яшчэ вельмі важна — прыняць гэтае Слова.

У сераду я адпраўляў Імшу і чытаў першае чытанне: “Так сказал Господь: если ты обратишься, то Я восставлю тебя, и будешь предстоять пред лицем Моим; и если извлечешь драгоценное из ничтожного, то будешь как Мои уста. Они сами будут обращаться к тебе, а не ты будешь обращаться к ним” (Ерамія 15,19). Да мяне вельмі рэдка прамаўляе Слова Бога падчас Святой Імшы. Зазвычай я малюся, разважаю, або пакрысе, слова за словам «разжоўваю» біблейскі фрагмент, каб Слова сталася жывым. Гэтым разам было інакш. Я нічога не перажываў, не меў адметных пачуццяў, нікога не бачыў і не чуў. Я проста зразумеў, што гэты фрагмент Бібліі скіраваны проста да мяне. Ён — ад Бога, і ён вельмі важны.

У той самы дзень да мяне прыехала адна жанчына, і я ў кантэксце нашай размовы проста не мог не пераказаць сваімі словамі тое, што Бог паклаў мне на сэрца. Пасля было яшчэ некалькі гісторыяў, калі я чытаў людзям гэтае Слова, а яны не разумелі і прасілі, каб я “разжаваў” Яго для іх сваімі словамі. Я выконваў іхнюю просьбу, і фрагмент станавіўся для іх жывым… Не ведаю, ці трэба гэта некаму, але я вырашыў, можа, банальна і наіўна “разжаваць” дадзенае Слова Бога для наведнікаў сайта. Веру, што гэты ўрывак асабліва будзе кранацца людзей з пакліканнем апосталаў і евангелістаў, тых, чыё сэрца неспакойнае ад думкі, што ёсць яшчэ людзі, якія не сустрэліся з Богам. Дык вось, «разжоўваю»: smile

ТАК КАЖА БОГ: калі ты навучышся аддзяляць САМАЕ ВАЖНАЕ І ГАЛОЎНАЕ ад таго, што малаважнае (“суета”), то твае вусны стануцца МАІМІ, Я САМ БУДУ ГАВАРЫЦЬ ПРАЗ ЦЯБЕ. Табе не трэба будзе шукаць людзей, бегаць за імі і злавацца, што ніхто цябе не слухае і не разумее, а ты так шмат добрых і Божых рэчаў хочаш ім сказаць. Толькі навучыся аддзяляць, і людзі самі прыдуць да цябе, бо Я БУДУ ІХ ЗБІРАЦЬ…
Прапаноўваю вам прачытаць пераклад канферэнцыі амерыканскага айца-рэдамптарыста Тома Форэста. Магчыма, гэты тэкст для шматлікіх будзе банальным і нічога новага не адкрыеце, аднак веру, што нават самыя простыя словы ў вуснах Божых сяброў маюць агромную сілу. Менавіта такім чалавекам адкрыўся для мяне а. Том. У свой час ён працаваў у Дамінікане, дзе заснаваў харызматычны евангелізацыйны цэнтр, з 1978 г. узначальваў структуру, якая адказвала за рух харызматычны ў Касцёле Каталіцкім, з'яўляецца таксама аўтарам сусветнага праекта "Евангелізацыя 2000". У каталіцкіх кругах а. Том з'яўляецца вядомым прапаведнікам і чалавекам з агромным досведам. Аднак заслугі - гэта не галоўнае. Айцец Том, не гледзячы на свой узрост (1927 г.н.), прыцягвае сілай духа і здольнасцю адчуваць Божае Сэрца. Спадзяюся, што менавіта такім яго адкрыеце. А калі Бог дазволіць, то на сайце будуць таксама пераклады наступных канферэнцый а. Тома ды іншых Божых служыцеляў.
а. Аляксандр