Пакліканне пастыра – не будаваць, не быць палітыкам, не спецыялістам у галіне тэхнікі, спорту, культуры, музыкі і г.д. Пакліканне пастыра – шукаць не сваё месца ў гэтым жыцці, а загінуўшых авечак...
Часам авечкі так прызвычайваюцца да сваіх святароў (прадстаўнікоў Нябеснага Пастыра), што забываюцца пра сапраўднага і адзінага Пастыра і не маюць увогуле ніякага жадання Яго пазнаваць. Гэта страшна. А самае страшнае тое, што сапраўдны Бог тут выглядае проста лішнім...
Са свайго дзяцінства я добра памятаю. як людзі кожны вечар у маі або чэрвені збіраліся ў бабулінай хаце, каб памаліцца літаніяй да Дзевы Марыі ці да Сэрца Езуса. Я любіў гэтыя набажэнствы не таму, што шанавалі Сэрца Езуса ці Марыі, а таму што збіраліся разам, каб памаліцца. Сёння ўзгадваю гэтыя моманты і разумею чаму мне крыху чужы культ Сэрца Езуса. Прызнаюся, цяжка зразумець як можна аддзяліць Яго Сэрца ад Яго Самога. Хочацца маліцца Богу, хочацца Яго праславіць, хочацца, каб людзі збіраліся разам на пакланенне Богу, каб спявалі Яму літаніі, але калі пачынаю разважаць і шукаць логікі ў тэме, як праславіць само (адно) Сэрца Бога, то аж унутраны неспакой нараджаецца.
Сённяшняя ўрачыстасць нарадзілася па прычыне прыватных аб’яўленняў, пасля якіх у сярэднявеччы ў Касцёле распачаўся культ Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Але паколькі я сам культ Сэрца не надта разумею, то затрымаюся не столькі на самой урачыстасці, колькі на чытаннях, якія сённяшняй літургіяй паказваюць нам Бога-Пастрыра, які неабыякавы да сваіх авечак, якому баліць сэрца, калі Яго авечкі пагубіліся.
КАБ РАЗУМЕЦЬ СЛОВА БОГА…
Калі ласка, майце цярплівасць і зразумейце тое, што вам зараз скажу. Бог – адзіны пастыр і цар свайго народа. Ён стварыў людзей, выхоўваў, дбаў пра іх, абараняў і ратаваў. Бог вывеў народ з егіпецкага рабства, даў яму зямлю, рабіў мноства цудаў, паказваючы, што Ён клапоціцца пра людзей, што Ён любіць іх. Ізраільскі народ павінен быў быць прыкладам для іншых народаў, ён быў іншы, меў сваё пакліканне, яму нельга было раўняцца да некага, а трэба было быць самім сабой – народам, які выбраў Бог для спецыяльнай місіі. Іншыя людзі ў гісторыі габрэяў павінны былі ўбачыць сапраўднага і адзінага Бога. Народ жа гэта разумеў толькі ў нейкіх момантах, калі прыходзілі беды, якім людзі не давалі рады. Але як толькі беды сканчваліся і пачыналася спакойнае жыццё, народ забываўся пра свайго Бога, пачынаў разлічваць на свае сілы, на свае здольнасці, хацеў быць самастойным і ва ўсім незалежным (таксама ад Бога). Усё гэта бачым на старонках Старога Запавету. Так у людзях праяўляўся першародны грэх – быць як Бог, быць незалежным ад Яго. Гэты грэх на працягу стагоддзяў вяртаўся як бумеранг. У пэўным моманце сваёй гісторыі габрэі захацелі быць як усе, як іншыя народы. Для таго, каб жыць грамадскасці самастойна, трэба мець сваю зямлю і свайго палітычнага кіраўніка – цара. Ён быў, гэты Цар, але Ён быў Іншы, не падобны да ўсіх цароў на зямлі, а народу хацелася быць “як усе іншыя”, не вылучацца, як найпрасцей…
И собрались все старейшины Израиля, и пришли к Самуилу в Раму, и сказали ему: вот, ты состарился, а сыновья твои не ходят путями твоими; итак поставь над нами царя, чтобы он судил нас, как у прочих народов. И не понравилось слово сие Самуилу, когда они сказали: дай нам царя, чтобы он судил нас. И молился Самуил Господу. И сказал Господь Самуилу: послушай голоса народа во всем, что они говорят тебе; ибо не тебя они отвергли, но отвергли Меня, чтоб Я не царствовал над ними; как они поступали с того дня, в который Я вывел их из Египта, и до сего дня, оставляли Меня и служили иным богам, так поступают они с тобою; итак послушай голоса их; только представь им и объяви им права царя, который будет царствовать над ними. И пересказал Самуил все слова Господа народу, просящему у него царя, и сказал: вот какие будут права царя, который будет царствовать над вами: сыновей ваших он возьмет и приставит их к колесницам своим и [сделает] всадниками своими, и будут они бегать пред колесницами его; и поставит [их] у себя тысяченачальниками и пятидесятниками, и чтобы они возделывали поля его, и жали хлеб его, и делали ему воинское оружие и колесничный прибор его; и дочерей ваших возьмет, чтоб они составляли масти, варили кушанье и пекли хлебы; и поля ваши и виноградные и масличные сады ваши лучшие возьмет, и отдаст слугам своим; и от посевов ваших и из виноградных садов ваших возьмет десятую часть и отдаст евнухам своим и слугам своим; и рабов ваших и рабынь ваших, и юношей ваших лучших, и ослов ваших возьмет и употребит на свои дела; от мелкого скота вашего возьмет десятую часть, и сами вы будете ему рабами; и восстенаете тогда от царя вашего, которого вы избрали себе; и не будет Господь отвечать вам тогда. Но народ не согласился послушаться голоса Самуила, и сказал: нет, пусть царь будет над нами, и мы будем как прочие народы: будет судить нас царь наш, и ходить пред нами, и вести войны наши. И выслушал Самуил все слова народа, и пересказал их вслух Господа. И сказал Господь Самуилу: послушай голоса их и поставь им царя (1 Царств 8,4-22).
Вось у чым рэч. Народ, выбіраючы зямнога цара, на самой справе выракаецца свайго нябеснага Цара! Уражвае тое, што Бог згаджаецца на гэты выбар, хаця ведае, чым усё скончыцца. Бог, нягледзячы на здраду свайго народа, не пакідае яго, не адварочваецца. Ён паказвае прароку Самуілу будучага цара Саўла і бласлаўляе абранніка:
Как скоро Саул обратился, чтоб идти от Самуила, Бог дал ему иное сердце, и сбылись все те знамения в тот же день. Когда пришли они к холму, вот встречается им сонм пророков, и сошел на него Дух Божий, и он пророчествовал среди них (1 Царств 10,9-10).
Значыць, нягледзячы на грэх, Бог дае шанец, не адварочваецца ад народа, бласлаўляе Саўла і іншых цароў. Калі будзем чытаць уважліва Біблію, то з лёгкасцю ўбачым, што ізраільскія цары будуць шчасліва кіравасць народам пры адной умове – калі будуць самі залежныя ад Бога, калі будуць паслухмяныя сапраўднаму і адзінаму Цару-Богу. І вось тут пачаліся цяжкасці… Што робіць з людзьмі ўлада і багацце!!! Прарокі даволі хутка ўбачылі, што царская ўлада сябе не апраўдала:
Долгое время сыны Израилевы будут оставаться без царя и без князя и без жертвы, без жертвенника, без ефода и терафима. После того обратятся сыны Израилевы и взыщут Господа Бога своего (Осии 3,4-5).
Поставляли царей сами, без Меня; ставили князей, но без Моего ведома (Осии 8,4).
Цары Ізраіля – гэта пастыры народа. Яны не апраўдалі сябе. Чаму? На гэтае пытанне нам дае адказ першае чытанне. Гэтыя пастыры пачалі клапаціцца пра саміх сябе, забыліся пра тое заданне, якое ім даверыў Бог. І тады Бог прадказвае праз прарока Ерамію, што Ён сам будзе пасвіць свой статак:
И было ко мне слово Господне: сын человеческий! изреки пророчество на пастырей Израилевых, изреки пророчество и скажи им, пастырям: так говорит Господь Бог: горе пастырям Израилевым, которые пасли себя самих! не стадо ли должны пасти пастыри? Вы ели тук и волною одевались, откормленных овец заколали, [а] стада не пасли. Слабых не укрепляли, и больной овцы не врачевали, и пораненной не перевязывали, и угнанной не возвращали, и потерянной не искали, а правили ими с насилием и жестокостью. И рассеялись они без пастыря и, рассеявшись, сделались пищею всякому зверю полевому. Блуждают овцы Мои по всем горам и по всякому высокому холму, и по всему лицу земли рассеялись овцы Мои, и никто не разведывает о них, и никто не ищет их. Посему, пастыри, выслушайте слово Господне. Живу Я! говорит Господь Бог; за то, что овцы Мои оставлены были на расхищение и без пастыря сделались овцы Мои пищею всякого зверя полевого, и пастыри Мои не искали овец Моих, и пасли пастыри самих себя, а овец Моих не пасли, - за то, пастыри, выслушайте слово Господне. Так говорит Господь Бог: вот, Я - на пастырей, и взыщу овец Моих от руки их, и не дам им более пасти овец, и не будут более пастыри пасти самих себя, и исторгну овец Моих из челюстей их, и не будут они пищею их. Ибо так говорит Господь Бог: вот, Я Сам отыщу овец Моих и осмотрю их. Как пастух поверяет стадо свое в тот день, когда находится среди стада своего рассеянного, так Я пересмотрю овец Моих и высвобожу их из всех мест, в которые они были рассеяны в день облачный и мрачный. И выведу их из народов, и соберу их из стран, и приведу их в землю их, и буду пасти их на горах Израилевых, при потоках и на всех обитаемых местах земли сей. Буду пасти их на хорошей пажити, и загон их будет на высоких горах Израилевых; там они будут отдыхать в хорошем загоне и будут пастись на тучной пажити, на горах Израилевых. Я буду пасти овец Моих и Я буду покоить их, говорит Господь Бог. Потерявшуюся отыщу и угнанную возвращу, и пораненную перевяжу, и больную укреплю, а разжиревшую и буйную истреблю; буду пасти их по правде… И поставлю над ними одного пастыря, который будет пасти их, раба Моего Давида; он будет пасти их и он будет у них пастырем. И Я, Господь, буду их Богом, и раб Мой Давид будет князем среди них. Я, Господь, сказал это. И заключу с ними завет мира и удалю с земли лютых зверей, так что безопасно будут жить в степи и спать в лесах. И узнают, что Я, Господь Бог их, с ними, и они, дом Израилев, Мой народ, говорит Господь Бог, и что вы - овцы Мои, овцы паствы Моей; вы - человеки, [а] Я Бог ваш, говорит Господь Бог (Иезекииль 34,1-16.23-25.30-31).
Заўважце, што евангельскую прыпавесць пра загубленую авечку Езус кажа не абы каму, а духоўным пастырам, якімі на той час лічылі сябе фарысеі і знаўцы Закона Маісея. Гэтай прыпавесцю Езус абвінавачвае іх у тым, што клапоцяцца пра сябе, а не шукаюць загінуўшай авечкі:
Приближались к Нему все мытари и грешники слушать Его. Фарисеи же и книжники роптали, говоря: Он принимает грешников и ест с ними. Но Он сказал им следующую притчу: кто из вас, имея сто овец и потеряв одну из них, не оставит девяноста девяти в пустыне и не пойдет за пропавшею, пока не найдет ее? А найдя, возьмет ее на плечи свои с радостью и, придя домой, созовет друзей и соседей и скажет им: порадуйтесь со мною: я нашел мою пропавшую овцу. Сказываю вам, что так на небесах более радости будет об одном грешнике кающемся, нежели о девяноста девяти праведниках, не имеющих нужды в покаянии (Луки 15,1-7).
ВЫСНОВА ДЛЯ ПАСТЫРАЎ І ДЛЯ АВЕЧАК
- для пастрыраў
Спаўняць пастырскую апеку мы можам толькі тады, калі сапраўды да глыбіні душы зразумеем, што на самой справе мы не пастыры, а толькі прадстаўнікі Пастыра, а гэта азначае, што авечкі не павінны бегаць вакол нас. Мы не залатое яйка, якое нельга крануць. Асноўнае заданне пастыра – ратаваць душы авечак. Асабіста мне вельмі балюча (а думаю, што Богу тым больш), калі пачынаю разумець, што часам святары становяцца князямі, якія сабралі вакол сябе паклоннікаў (даруйце, паклонніц…), пачалі дбаць пра сваю славу ці добрае імя, забяспечылі сабе матэрыяльную будучыню, самі сябе апраўдалі і спакойна жывуць. Апошнім часам Бог моцна паклаў мне на сэрца, што трэба евангелізаваць, шукаць авечак усялякімі даступнымі сродкамі. Веру, што пастыр не можа спакойна жыць, калі ёсць авечкі, якія згубіліся. Канечне, іх нельга на сілу цягнуць, але трэба выходзіць і шукаць іх. Пакліканне пастыра – не будаваць, не быць палітыкам, не спецыялістам у галіне тэхнікі, спорту, культуры, музыкі і г.д. Пакліканне пастыра – шукаць не сваё месца ў гэтым жыцці, а загінуўшых авечак.
- для авечак
Часам авечкі так прызвычайваюцца да сваіх святароў (прадстаўнікоў Нябеснага Пастыра), што забываюцца пра сапраўднага і адзінага Пастыра і не маюць увогуле ніякага жадання Яго пазнаваць. Вядома, што для шматлікіх каталікоў на працягу многіх гадоў слова святара было найважнейным. Сустракаў такіх людзей, якія былі не здольныя прымаць самастойна рашэнні ў сваім жыцці, а толькі чакалі, што за іх рашыць святар. Паверце, што здараюцца псіхалагічныя залежнасці веруючых ад святара, калі чалавек не здольны ўвогуле самастойна жыць. Для яго святар – гэта Бог і іншага не трэба. Гэта страшна і я бачыў такія гісторыі. А самае страшнае тое, што сапраўдны Бог тут выглядае проста лішнім. Такая залежнасць праяўляецца таксама ў сітуацыі, калі біскуп пераводзіць святара ў іншую парафію, а людзям здаецца, што Бог адыходзіць ад іх. Не дзіўлюся ім, калі шмат гадоў адзіным богам у парафіі быў святар… Сапраўды загубленыя авечкі і бяда святарам, якія маюць прыемнасць з гэтай загубленасці авечак і іх выкарыстоўваюць.
Іншым разам авечкі бачаць у святары вобраз ідэальнага мужа, які не п’е, а часам разумны ды яшчэ і набажны. Іншым разам бачаць сапраўднага патрыёта, будаўніка, арганізатара мерапрыемстваў, псіхолага, спонсара, “душу кампаніі”, спецыяліста па ўсім, што ёсць на свеце. Карацей, часта авечкі ў святары шукаюць усе свае мары, але не цікавіць іх Бог.
Як да святароў, так і да верных належыць заданне шукаць Адзінага Пастыра-Бога і паддацца Яго кіраванню. Хачу падзяліцца з вамі маім болем, калі бачу, як шмат сярод веруючых ёсць тых, каму выгадна “хадзіць у царах”, думаючы толькі пра сябе, і тых, каму выгадна быць залежнымі авечкамі ад такіх “цароў”. Маю такое ўражанне, што Бог-Пастыр сам змяняе гэту хворую сітуацыю. Асабіста для мяне гэта надзея. Часта даводзіцца чуць перажыванні веруючых, што ў сучасным свеце шмат атакаў на Касцёл і духавенства. Можа да канца не ведаю што гэта такое, але чамусьці не надта перажываю. Калі святары саграшылі – трэба пакаяцца (часам нават публічна). Калі не – то пераслед праведнікаў быў у Божых планах і з гэтага толькі дабро выйдзе. Так ці інакш бачу ў гэтым дабро і нават нейкі Провід Божы. Для ўсіх нас застаецца тое ж самае пытанне – ці Бог надалей мой адзіны Пастыр, які дзейнічае праз пасрэднікаў, які пасылае шукаць загубленых, які вучыць не клапаціцца пра свой лёс і добрае імя?
11 чэрвеня 2010, урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста
а. Аляксандр
ПРА МЕСЦА ПАСТЫРА І АВЕЧАК
- СЛОВА
- 4248