Мы не ўмеем благовествовать, не ўмеем евангелізаваць, не ўмеем паказваць іншым Бога. Калі перад намі стаіць чалавек, нам цяжка сведчыць, страшна, не ведаем з чаго пачаць. І ў той час, калі трэба паказаць Бога, з нашых вуснаў вырываецца: а вы каталік, а вы былі ў споведзі? Зразумела што некалі там такія пытанні трэба задаваць, але калі задаём іх пры першай сустрэчы, то за імі хаваецца наша няздольнасць сведчыць пра Бога...
Услышав же Иисус, что Иоанн отдан [под стражу], удалился в Галилею и, оставив Назарет, пришел и поселился в Капернауме приморском, в пределах Завулоновых и Неффалимовых, да сбудется реченное через пророка Исаию, который говорит: земля Завулонова и земля Неффалимова, на пути приморском, за Иорданом, Галилея языческая, народ, сидящий во тьме, увидел свет великий, и сидящим в стране и тени смертной воссиял свет. С того времени Иисус начал проповедывать и говорить: покайтесь, ибо приблизилось Царство Небесное. Проходя же близ моря Галилейского, Он увидел двух братьев: Симона, называемого Петром, и Андрея, брата его, закидывающих сети в море, ибо они были рыболовы, и говорит им: идите за Мною, и Я сделаю вас ловцами человеков. И они тотчас, оставив сети, последовали за Ним. Оттуда, идя далее, увидел Он других двух братьев, Иакова Зеведеева и Иоанна, брата его, в лодке с Зеведеем, отцом их, починивающих сети свои, и призвал их. И они тотчас, оставив лодку и отца своего, последовали за Ним. И ходил Иисус по всей Галилее, уча в синагогах их и проповедуя Евангелие Царствия, и исцеляя всякую болезнь и всякую немощь в людях (Луки 4,12-23).
Ибо Христос послал меня не крестить, а благовествовать, не в премудрости слова, чтобы не упразднить креста Христова (1 Коринфянам 1,17).
Учора падыйшла да мяне жанчына і папрасіла памаліцца за памерлых. Я бачыў яе ўпершыню і задаў першае пытанне: вы каталічка? Пасля былі наступныя – вы былі ў споведзі? А вашыя блізкія? А з мужам бралі шлюб? І так далей… У той жа дзень быў таксама пахарон і я задаваў тыя ж пытанні: памерлы спавядаўся? А вы? На Імшу ходзіце?..
Ужо доўгі час адчуваю ўнутранна, што ў гэтых пытаннях і сітуацыях яўна нешта не так. Чалавек жыве гадамі без Бога, не цікавіцца Ім, не задае пытанняў Яму, не шукае Яго. А я, што я хачу пачуць ад такога чалавека? Што даюць мае пытанні? Ну, напрыклад, жанчына адказала б мне, што не дрэнна было б паспавядацца. Ці гэта азначае, што яна зацікавілася Богам або што рашыла змяніць сваё жыццё і прыйсці да Яго? Не факт. Яна проста, напрыклад, рашыла паспавядацца і ўсё. Проста зрабіць дадатковы рытуал, якіх і без таго ў жыцці мае поўна, уключаючы дзесяткі забабонаў. Не хачу абагульняць усе сітуацыі, але ў маёй святарскай практыцы магу ўзгадаць толькі адну гісторыю, калі я, першы раз бачачы чалавека, запытаўся ці ён спавядаўся і пасля гэтага пытання чалавек пачаў рэгулярна хадзіць у касцёл. Гэта яшчэ не значыць, што ён кінуўся за Богам. Яго рэлігійнасцю могуць кіраваць зусім іншыя матывы чым пошукі і адносіны з Богам і пра гэта ведае толькі сам Бог. Тым не менш для мяне гэта хаця б нейкі знешні зрух і плён. Усе іншыя пытанні і спробы “заманіць” чалавека на споведзь сканчваліся поўнай няўдачай. Людзі спавядаліся і проста бязследна знікалі, або пасля споведзі надалей дылі ў сваіх грахах як ні ў чым не бывала. У лепшым выпадку проста не даходзілі да споведзі. Не ведаю, можа гэта я такая хадзячая няўдача, можа іншым святарам ці свецкім евангелізацыя ідзе намнога прасцей. Мне асабіста гэтыя “няўдачы” за шэсць год святарства аб нечым гавораць.
Ибо Христос послал меня не крестить, а благовествовать
У чым мая (а думаю, што не толькі мая) бяда? Мы не ўмеем благовествовать, не ўмеем евангелізаваць, не ўмеем паказваць іншым Бога. Калі перад намі стаіць чалавек, нам цяжка сведчыць, страшна, не ведаем з чаго пачаць. І ў той час, калі трэба паказаць Бога, з нашых вуснаў вырываецца: а вы каталік, а вы былі ў споведзі? Зразумела што некалі там такія пытанні трэба задаваць, але калі задаём іх пры першай сустрэчы, то за імі хаваецца наша няздольнасць сведчыць пра Бога.
Я ўпэўнены, што мы жывём у такіх жа часах што і апостал Павел. Хрыстос не паслаў апостала хрысціць не таму, што гэта дрэнна ці не яго заданне, а таму што найперш трэба благовествовать, а толькі пасля хрысціць, прапаноўваць споведзь ці шлюб.
Я сделаю вас ловцами человеков
Пакліканне да евангелізацыі, да сведчання пра Жывога Бога мае кожны веруючы, толькі кожны на сваім узроўні. Езус кліча за сабой Якуба і Яна, бо мае для іх асаблівы план. У лодцы застаецца іх бацька, які сустрэўся з Езусам, быў сведкам паклікання сваіх сыноў, але сам не пайшоў за Езусам так як Якуб і Ян, бо Настаўнік не паклікаў Яго, меў для яго нейкі іншы план. Я ўпэўнены, што Ён таксама сустрэўся з Месіяй не горш чым яго сыны. Гэта гісторыя на беразе возера таксама яму нешта дала, да нечага прызывала, хаця не так як яго сыноў. Такім чынам Бог усіх нас прызывае быць ловцами человеков, але кожнаму з нас вызначана сваё месца.
КАБ СЛОВА СТАЛАСЯ ЦЕЛАМ…
Хачу задаць вам пытанне, якое хвалюе мяне асабіста: ці, будучы ловцами человеков мы “ловім” іх для Бога ці проста так, для заспакаення сваёй душы, традыцый, абрадаў (хаця і важных)?
РЫБАЛКА ДЛЯ БОГА (23 студзеня)
- СЛОВА
- 3911