У сувязі з тым, што абласныя дзяржаўныя ўлады далі дазвол на правядзенне пілігрымак у Будслаў, прашу планаваць свой час і запісвацца ў пілігрымку загаддзя. Для помачы ў арганізацыі пілігрымкі прапаную карыстацца ніжэй пададзенай памяткай пілігрыма
Памятка пілігрыма
- Пілігрымка выходзіць з Росіцы 24 чэрвеня а 8.00 (паколькі Росіца – гэта памежная зона, не забываемся ўзяць з сабой пашпарт). Ёсць магчымасць прыехаць у Росіцу ўвечары 23 чэрвеня і пераначаваць. Даезд цягніком будзе да станцыі Бігосава. Просьба да ўсіх, хто будзе ехаць цягніком і з начлегам патэлефанаваць і сказаць у колькі прыбываеце, каб можна было вас завезці машынай з Бігосава ў Росіцу
- З сабой узяць карымат, спальнік, цёплыя рэчы, а для тых, хто будзе мець такую магчымасць, узяць палатку, паколькі ў Будславе на начлег усім палатак не хопіць. Рэчы трэба падпісаць, каб не згубіліся;
- Абутак лепш за ўсё, каб быў зношаны (пажадана мець нешта і на змену), абавязкова ўзяць галаўны ўбор і нешта супраць дажджу (парасоль, даджавік);
- Малітоўнік “Ойча наш”, ружанец;
- Бутэлька на ваду, глыбокая пластыкавая талерка, кубак, лыжка;
- Неабходныя лекі (пластыр, ёд, бінт, крэм пасля загару, асабістыя лекі);
- На арганізацыйныя рэчы ўступна плануецца збіраць па 30 рублёў (або ахвяра);
- Выезд з Будслава кожны плануе самастойна.