Касцёл св. Язэпа быў аддадзены веруючым амаль у зруйнаваным стане. З таго часу год за годам ішла яго рэстаўрацыя. У канцы 90-х было прынята рашэнне, каб стары будынак, што знаходзіўся каля касцёла дастасаваць да патрэбаў парафіяльнага дома. На той час у нашай парафіі адбываліся евангелізацыйныя сустрэчы для моладзі і трэба было, каб былі пакоі для заняткаў і для начлегаў (для моладзі, якая прыязджала з па-за Оршы). Рамонты і будова паспяхова ішлі наперад пакуль з парафіі не выехаў а. Яраслаў Хыбза МІС. Пасля яго выезду рамонты хаця і працягваліся, але ўжо з меншым поспехам.

На сённяшні дзень прыкасцёльная тэрыторыя (сад) задбаная і прыцягвае шмат аршанцаў і гасцей. Падобна і касцёл з домам знешне выглядаюць больш-менш упарадкаванымі. Аднак у сярэдзіне будова далёка не скончана і патрабуе шмат часу і фінансавых сродкаў. Веруючыя замест самога касцёла сустракаюцца ў зале, акая часова з’яўляецца капліцай і была да гэтага адпаведна дастасавана. Сам жа касцёл патрабуе сур’ёзных інвестыцыяў. Некалі касцёл меў дзьве вялізныя вежы, якія былі разбураныя як пакаранне за ўдзел каталікоў у паўстанні супраць цара. Сёння на месцы гэтых вежаў старая страха, якая працякае і часткова нішчыць будынак. Падобна не дабудавана знутры вялікая частка парафіяльнага дома.

На дадзены момант ахвярамі і намаганнямі аршанскіх вернікаў абнаўляецца будаўнічы праект. Але гэтага мала, каб скончыць будову. Таму вялікая просьба да тых, хто мае жаданне і магчымасць дапамагчы ў гэтай справе прысылаць ахвяраванні на банкаўскі рахунак аршанскай парафіі.
Няхай добры Бог глагаслаўляе ўсім нашым ахвярадаўцам.

Пробашч парафіі святога Язэпа ў Оршы
Айцец Аляксандр Жарнасек МІС



Увага!!!
Змяніўся наш банкаўскі рахунак:

Наш банкаўскі рахунак:
Религиозная община “Приход Святого Иосифа в г. Орша Витебской Епархии
Римско-Католической Церкви в Республике Беларусь”
Ул. Советская 6, г. Орша, 211030 Витебская обл.
УНП 300395507 р/с 3015331709014
ЦКО №4 дирекции ОАО «Белинвестбанк» по Витебской области
Код банка: 153001739




АХВЯРАВАННІ НА БУДОВУ


АХВЯРАВАННІ НА БУДОВУ


АХВЯРАВАННІ НА БУДОВУ


АХВЯРАВАННІ НА БУДОВУ


АХВЯРАВАННІ НА БУДОВУ

Вінаграднік. "Запаведзі Божыя. Новы Запавет". 28.01.2017