"Не аглядвацца назад"
Хіба што кожны з нас любіць узгадваць прыемныя моманты ў сваёй гісторыі. Але часам гэты позірк у мінулае становіцца меланхоліяй, якая не дазваляе ісці наперад. А яшчэ больш небяспечна становіцца тады, калі за плячыма вопыт цяжкіх грахоў і балючых перажыванняў. І не выпадкова Хрыстос папярэджвае нас, што той, хто аглядваецца назад, не надзейны для Божага Валадарства (Лк 9,57)
Усіх сардэчна запрашаем на чарговую сустрэчу "Вінаградніку", якая адбудзецца 23 лютага. Як заўсёды, чакае нас не толькі канферэнцыя, але і малітва, і споведзь, і, спадзяюся, шмат нечаканых падарункаў ад Госпада. Для людзей здалёк ёсць магчымасць начлегу. Запіс для ўсіх абавязковы і трывае да 21.02.2019 (чацвер).