"Не аглядвацца назад"
Хіба што кожны з нас любіць узгадваць прыемныя моманты ў сваёй гісторыі. Але часам гэты позірк у мінулае становіцца меланхоліяй, якая не дазваляе ісці наперад. А яшчэ больш небяспечна становіцца тады, калі за плячыма вопыт цяжкіх грахоў і балючых перажыванняў. І не выпадкова Хрыстос папярэджвае нас, што той, хто аглядваецца назад, не надзейны для Божага Валадарства (Лк 9,57)
Усіх вельмі сардэчна запрашаю на курс "Давід", які адбудзецца 1-3 лютага ў Оршы. Курс "Давід" датычыць тэматыкі духоўнай барацьбы. Гэтым разам будзем разважаць на тэму мужнасці. Усіх зацікаўленых прашу распаўсюдзіць анонс нашага курсу. Запіс абавязковы і трывае да 30 студзеня.
Для тых, хто плануе свой час, прапаную нашыя сустрэчы ў рэкалекцыйным доме ў Оршы на зіму-вясну 2019 года. Вельмі прашу, каб не адкладваць запіс на апошнюю хвіліну, бо гэта значна ўскладняе арганізацыю курсаў.
а. Аляксандр