Здавалася б, элементарная тэма… Хто з нас не ведае як прасіць? Свая ж кашуля заўсёды бліжэй цела. Ужо што-што, а свайго мы не ўпусцім… Аднак Слова Божае паказвае нам, што не ўсё так проста нават з гэтай, здавалася б, элементарнай малітвай. Прапаноўваю вам найперш убачыць “нестыковачку” ў Бібліі па дадзенай тэме, а пасля спрабую асцярожна даць нейкія спробы адказу...
Здавалася б, элементарная тэма… Хто з нас не ведае як прасіць? Свая ж кашуля заўсёды бліжэй цела. Ужо што-што, а свайго мы не ўпусцім… Аднак Слова Божае паказвае нам, што не ўсё так проста нават з гэтай, здавалася б, элементарнай малітвай. Прапаноўваю вам найперш убачыць “нестыковачку” ў Бібліі па дадзенай тэме, а пасля спрабую асцярожна даць нейкія спробы адказу.
Ты испытал меня и знаешь. Ты знаешь, когда я сажусь и когда встаю; Ты разумеешь помышления мои издали. Иду ли я, отдыхаю ли - Ты окружаешь меня, и все пути мои известны Тебе. Еще нет слова на языке моем, - Ты, Господи, уже знаешь его совершенно (Псалом 138,1-4).
Итак не заботьтесь и не говорите: что нам есть? или что пить? или во что одеться? потому что всего этого ищут язычники, и потому что Отец ваш Небесный знает, что вы имеете нужду во всем этом. Ищите же прежде Царства Божия и правды Его, и это все приложится вам. Итак не заботьтесь о завтрашнем дне, ибо завтрашний [сам] будет заботиться о своем: довольно для [каждого] дня своей заботы (Матфея 6,31-34).
Што ж яно атрымліваецца? Аказваецца, Бог усё пра нас ведае. Ён ведае што нам патрэбна, ведае што нас чакае і нават ведае аб чым Яго збіраемся прасіць. Мы яшчэ не папрасілі, яшчэ складна і прыгожа не выдумалі нашай малітвы, а Ён ужо ўсё ведае! Ён апераджае не толькі падзеі ў маім жыцці, але нават думкі! Якая з гэтага выснова? Можа ўвогуле не прасіць?.. Неяк аж не па сабе. Як жа тады маліцца? Мы ж не будзем ведаць што казаць Богу, бо ўсе нашыя малітвы пераважна гэта адны просьбы. А што на гэта кажа Божае Слова?
Просите, и дано будет вам; ищите, и найдете; стучите, и отворят вам; ибо всякий просящий получает, и ищущий находит, и стучащему отворят (Матфея 7,7-8).
Если пребудете во Мне и слова Мои в вас пребудут, то, чего ни пожелаете, просите, и будет вам (Иоанна 15,7).
Доныне вы ничего не просили во имя Мое; просите, и получите, чтобы радость ваша была совершенна (Иоанна 16,24).
Желаете - и не имеете; убиваете и завидуете - и не можете достигнуть; препираетесь и враждуете - и не имеете, потому что не просите. Просите, и не получаете, потому что просите не на добро, а чтобы употребить для ваших вожделений (Иакова 4,2-3).
Апроч таго маем поўна гісторый, дзе настырныя просьбы не толькі змушалі Божую Любоў да літасці, але Езус такую настырнасць ставіў нават у прыклад (Матфея 15,21-28; 20,29-34; Луки 18,1-8). Мы павінны маліцца як жанчына, якая “дастала” суддзю і той узяў яе пад сваю абарону.

ДАВЕР
Як жа нам паяднаць гэтыя тэксты? З аднаго боку Бог усё ведае і няма чаго яму казаць, а з іншага Ён сам жа запрашае нас, каб всегда молиться и не унывать (Луки 18,1).
Даволі не адназначная тэма. Хачу падзяліцца з вамі невялічкім вопытам і назіраннямі. Асабіста веру, што Бог мяне вучыць прасіць. Кожную раніцу, калі малюся Богу, я маю для Яго вялізны спіс просьбаў. Вельмі часта не паспяваю Яму ўсяго сказаць і злуюся пасля на сябе (бо не хапае часу памаліцца) і на ўсіх, хто пачынае мне тэлефанаваць па мабільнаму тэлефону альбо ў дзьверы. Часам мяне пачынае нават унутрана скручваць, калі ўсведамляю, што зараз будзе момант просьбаў. Няўжо такая малітва мілая Богу? Ці ўсё тут нармальна? Адкуль жа страх і хваляванне, што не ўсяго Яму сказаў, не аб усім папрасіў? Гэта яшчэ што! Недзе гадоў 10-15 назад я маліўся больш-менш так: Божа, прашу Цябе аб тым і тым… Твая Воля, канечне ж, але я прашу…, каб Ты толькі не забыўся…, каб Ты толькі добра мяне зразумеў…, каб жа мне толькі добра і зразумела выказаць сваю просьбу… Што тут не так, дзе асноўная памылка? Мы просім у людзей нечым падобна як прасіў гадоў 10 таму Бога. Але Бог не такі як людзі! Яго не трэба пераконваць, Яму не трэба часу, каб падумаць. ЁН БОГ! Адкуль у такой малітве хваляванне, адкуль страх? Часта бачу, што калі людзі падаюць свае просьбы на Імшу, у іх поўна страху ці так усё напісалі, ці правільна Богу растлумачылі, а калі імя жывога трапіць у спіс памерлых, то ўвогуле кранты ўсяму… Адкуль жа гэты страх? Здаецца, што першую лекцыю, якую дае нам Бог у малітве просьбы – гэта давер. Ён хоча нам сказаць: Я ўсё ведаю, даверся, не напрагайся.
Калі ласка, пачуйце гэтую навуку:
Молясь, не говорите лишнего, как язычники, ибо они думают, что в многословии своем будут услышаны; не уподобляйтесь им, ибо знает Отец ваш, в чем вы имеете нужду, прежде вашего прошения у Него. Молитесь же так: Отче наш, сущий на небесах! да святится имя Твое; да приидет Царствие Твое; да будет воля Твоя и на земле, как на небе; хлеб наш насущный дай нам на сей день; и прости нам долги наши, как и мы прощаем должникам нашим; и не введи нас в искушение, но избавь нас от лукавого. Ибо Твое есть Царство и сила и слава во веки. Аминь (Матфея 6,7-13).
Няхай гэта застанецца нам як выснова: першы крок у малітве просьбы – гэта ДАВЕР Богу, які ведае нашыя патрэбы і нашае сэрца.

“НАСІЦЬ У СЭРЦЫ”
Аднаго разу адбылася са мной даволі простая і банальная гісторыя, праз якую Бог нешта пачынаў паказваць. Да мяне падыйшла адна манашка і падзякавала за малітву, якая, па яе словах, так шмат значыла і так шмат дапамагла. Часам, у парывах шчырасці, я не ўмею крывіць душой і кажу як ёсць. Так было гэтым разам. Я, доўга не думаючы, адказаў ёй: я рады, што Бог дзейнічае ў тваім жыцці, але будзь спакойная – гэта не праз маю малітву, бо я за цябе не маліўся і нават ні разу не ўспомніў аб тваёй просьбе. Пасля сам сабе думаў: дзіўная набажнасць законніц, няўжо яна адчувала сілу маёй малітвы, якой не было? Не веру. Пэўна сказала, бо трэба было нешта сказаць на прывітанне, ну і ўклеіла набажны матыў. Не ведаю чаму, але гэта гісторыя адбілася мне ў памяці.
Праз нейкі час адбылася нібы падобная гісторыя, але як жа іншая! Зноў нехта мне падзякаваў за малітву, аб якой раней прасіў. І зноў я не памаліўся, але гэтым разам па іншых прычынах. Я памятаў аб гэтай просьбе і насіў яе ў сэрцы, крыху перажываў, а не знайшоў часу альбо сілаў каб памаліцца. І тут я прызадумаўся: нешта тут ёсць. Я ведаю гэтага чалавека. Ён адчувае сілу малітвы і на пустым месцы мне не дзякуе. Я яму паверыў.
Якая розніца паміж гэтымі двума банальнымі гісторыямі? Па ўласных назіраннях заўважыў, што ёсць розныя перажыванні калі мы просім аб нечым Бога. Так бы мовіць, нашае сэрца па-рознаму рэагуе і не можам да канца растлумачыць чаму. Нехта папросіць аб малітве, напрыклад, за хворага, самотнага, пакрыўджанага жыццём чалавека, а ты ўвогуле не перажываеш. А іншым разам не можаш супакоіцца, увесь час думаеш, сэрца неспакойнае. Памятаю такія гісторыі, калі ніхто мяне не прасіў аб малітве, а мне было так неспакойна (хаця не меў ніякіх фактаў і не ведаў чаму), што пачынаў маліцца і нават некалі адправіў Імшу за таго ці іншага чалавека, а праз нейкі час даведваўся, што чалавек сапраўды загібаўся, а я аб гэтым не ведаў. Карацей, я заўважыў, што ў малітве просьбы наша сэрца можа не паддавацца логіцы людзкога розуму. Ты проста памятаеш, перажываеш, і не ведаеш да канца чаму. Ты можаш не стаць на калені, не прачытаць тых ці іншых словаў, а сэрца само моліцца. Я разумею, што гэта вельмі дзіўна гучыць, але веру, што так ёсць. Мы молімся не толькі розумам. Мне вельмі падабаецца адна дзіцячая малітва, якую некалі недзе прачытаў: Божа, дазволь, каб нават сон мой хваліў Цябе. Нешта падобнае, хіба што, можа адбывацца з малітвай просьбы. Не ведаю, можа гэта Бог праз сэрца дае знакі, што трэба ўлезці ў дадзеную гісторыю, можа так нам выбірае людзей ці дае заданні. Разумею, што маю мала аргументаў на гэтую тэму, але я асабіста гэты досвед веры называю “НАСІЦЬ У СЭРЦЫ” і спадзяюся, што некаму гэты нюанс спатрэбіцца. Канечне ж, маю на ўвазе не добразаезджаную сучаснымі “атэістамі” фразу “найважнейшае мець Бога ў сэрцы”. Думаю, што гэтыя людзі не разважаюць пра Бога, не перажываюць Яго, не кладуцца спаць і не ўстаюць з думкай пра Госпада. Мне ж ідзе размова якраз-такі пра нешта адваротнае, калі чалавеку ўвесь час неспакойна, калі ёсць хваляванне, калі нейкая тэма не выходзіць з галавы.

АХВЯРАВАЦЬ БОГУ СВОЙ ДЗЕНЬ…
Іншая форма просьбы – ахвяраваць дзень за некага або нешта… Бог сам выбірае ахвяру. Такой формы малітвы не знайшоў у Бібліі (можа хто знойдзе – падкажыце), але веру, што яна мае сілу і значэнне. Часам Бог можа выбраць цяжкаватую ахвяру, а часам нават і не заўважыш.
Гэта праўда, што Бог кажа “міласці хачу, а не ахвяры”. Але разам з тым Ён патрабуе ахвяры веры ад Абрагама і сам складае Ахвяру з Сына… Магчыма, гэта форма просьбы прыйшла разам са св. Ян Марыя Віянэем, каторы ахвяроўваў свой дзень за парафіянаў, а магчыма ад іншых шматлікіх святых, якія ахвяравалі сваё жыццё ці працу за навяртанне грэшнікаў, за святароў, за Касцёл і г.д. Можна сказаць, што такая форма малітвы – гэта досвед Касцёла.
Вельмі важна, каб нашыя словы былі шчырымі. Калі нешта гаворым Богу (абяцаем, ахвяруем ці просім), то трэба лічыцца з тым, што Ён успрымае нашыя словы ўсур’ёз. Аднаго разу Бог даў мне наступны ўрок. Я папрасіў Яго раніцай, каб Ён асвяціў мой дзень, каб прыводзіў да мяне адпаведных, а не выпадковых людзей, каб блаславіў мяне на служэнне і г.д. Пад канец дня, калі я быў вельмі стомлены і нічога ўжо не хацелася, раптам, не вядома адкуль, з’явілася жанчына, якую трэба было выслухоўваць цэлую гадзіну. Больш таго, я не ўставіў ні аднаго свайго слова і ўвогуле не ведаў як ёй дапамагчы і пры чым тут я! Гэты гадзінны маналог выматаў мяне больш чым цэлы дзень працы. Калі я стаў на калені перад Езусам і выказаў сваё незадавальненне заканчэннем пражытага дня, то ўзгадаў сваю ранішнюю малітву і аж сталася сорамна. Я ўсё зразумеў. Нельга кідацца словамі на вецер. Калі просіш, каб Бог прыводзіў табе людзей – пахвальна. Але тады нясі адказнасць і будзь гатовы, што Ён прывядзе людзей і не абавязкова тых, з кім табе прыемна размаўляць. Калі маеш жаданне служыць Богу і хочаш з любві да бліжняга злажыць Богу ў ахвяру свой дзень, то не наракай, не плач па сабе і не распускай нюні, калі сустрэнуць цябе розныя нечаканыя здарэнні. Стойка і мужна старайся іх перанесці, бо сам прасіў…

ПОСТ ЯК АХВЯРА
Яшчэ іншая форма просьбы – пост. Што такое пост? Гэта рэлігійная практыка, калі я адмаўляюся ад нечага, чым зазвычай карыстаюся і што мне патрэбна ў жыцці, каб нешта іншае асягнуць. Так, напрыклад, Езус сорак дзён не еў, каб пасля такога паста распачаць сваю дзейнасць у сіле Духа. Падобна мы адмаўляемся ад нечага прыемнага і неабходнага для жыцця, каб нешта іншае асягнуць. Давайце задумаемся над логікай паста. Навошта Богу нашая яда, фільмы, салодкае, дыскатэкі і г.д.? Яму ўсё гэта не патрэбна. Пост патрэбны больш нам. Калі нам на нечым сур’ёзна залежыць, то мы гатовыя ахвяраваць нешта дарагое, каб здабыць тое, што нам трэба. Апостал Павел скажа, што спарцмены на стадыёне адмаўляюцца ад усяго, абы толькі здабыць узнагароду (1 Кар 9,24-27). Падобна і мы, калі нешта хочам выпрасіць, ахвяроўваем час на малітву, наш сон, ежу, адпачынак і г.д. Карацей кажучы, пост просьбы вынікае з агромнага жадання сэрца або людзкой патрэбы.
Для лепшага разумення паста як просьбы прапаноўваю наступны Евангельскі фрагмент. Сказал также им притчу о том, что должно всегда молиться и не унывать, говоря: в одном городе был судья, который Бога не боялся и людей не стыдился. В том же городе была одна вдова, и она, приходя к нему, говорила: защити меня от соперника моего. Но он долгое время не хотел. А после сказал сам в себе: хотя я и Бога не боюсь и людей не стыжусь, но, как эта вдова не дает мне покоя, защищу ее, чтобы она не приходила больше докучать мне. И сказал Господь: слышите, что говорит судья неправедный? Бог ли не защитит избранных Своих, вопиющих к Нему день и ночь, хотя и медлит защищать их? сказываю вам, что подаст им защиту вскоре (Луки 18,1-8). Некалі, разважаючы гэты тэкст, я задаў сабе пытанне: дзе мае начныя чуванні? Былі, праўда, але тады, калі мне хацелася займацца “рэлігійным спортам”, калі хацелася быць падобным для старажытных манахаў, вялікіх аскетаў, старцаў і г.д. А ведаеце як прыемна думаць пра тое, што ты нечым падобны да святых, што табе ўдалося? Ведаеце як гонар падымае, амбіцыі, добрую думку пра сябе і г.д.? Сёння я разумею, што гэта пустое пустых і гонка за ветрам. Бог не да такога посту нас заахвочвае. Езус кажа пра вопиющих к Нему день и ночь. Чалавек, які адмаўляецца ад сну, каб выпрасіць для сябе помач, бярэ не што іншае як пост просьбы. Навошта Богу мой сон? Не прасцей было б нейкую малітву ў малітоўніку “Ойча наш” пачытаць? Або папрасіць святара (самага набажнага і вядомага), каб над табой памаліўся? Аказваецца, пост просьбы набірае сілу тады, калі ёсць настырнасць, а настырнасць праяўляецца ў той момант, калі мне нешта вельмі, вельмі трэба. А калі мне самому не трэба, то чаго я чакаю ад Бога? Пост – гэта знак таго, што мне сапраўды нешта трэба ад Яго. Гэта не спорт для спорта, не выпрабаванне маёй волі і магчымасцяў, не “оздоровительное голодание”. Заўважце, што нават няверуючыя людзі галадаюць, калі нечага хочуць дабіцца, калі хочуць, каб іх пачула грамадства, калі ім сапраўды залежыць на справе.
Калі разважаем на тэму паста, то адразу думаем пра ежу. Тут жа ідзе размова пра жаданне і ахвярнасць. Маім пастом можа стацца сон, грошы, малітва, устрыманне ад алкаголю (абстынэнцыя), фільмаў, кампутарных гульняў і г.д. Самае галоўнае – у імя чаго мой пост, якая мэта і якое маё жаданне. Добрым прыкладам для нас можа быць пост цара Давіда, які такім чынам прасіў Бога, каб не памёр ягоны сын: И поразил Господь дитя, которое родила жена Урии Давиду, и оно заболело. И молился Давид Богу о младенце, и постился Давид, и, уединившись провел ночь, лежа на земле. И вошли к нему старейшины дома его, чтобы поднять его с земли; но он не хотел, и не ел с ними хлеба (2 Царств 12, 15-17). Штопраўда сын памёр, але Бог прыняў гэту форму просьбы ад Давіда як выраз яго пакаяння і агромнага жадання сэрца. Можа менавіта дзякуючы такому пасту ў Давіда пасля нараджаецца такі мудры і знакаміты сын Саламон. Іншым прыкладам можа быць пост жыхароў Ненівы, якія пакаяліся ў сваіх грахах і праз пост адвялі ад сябе справядлівы Божы гнеў (Иона 3).
Людзі часта пытаюцца колькі можна есці, колькі маліцца, колькі даваць на ахвяру і г.д. Аб чым гэта сведчыць? Аб тым, што людзі не разумеюць значэння паста як просьбы. Калі справа сапраўды для цябе важная, калі моцна ляжыць на сэрцы – дай ад сябе максімальна. Тут лічацца не лічбы, а твой высілак, ці каштуе гэта табе.

ЯДРО ЎЗГАДАНЫХ ТРОХ ФОРМАЎ ПРОСЬБЫ
Спадзяюся, што без вялікай цяжкасці можна заўважыць што яднае ўзгаданыя тры формы просьбаў. Гэта вялікае жаданне. Калі чалавек нечага хоча, то ён свайго ўсялякім коштам дабіваецца. Не выпадкова святы Ігнацы Лаёла казаў, што калі няма жадання, то трэба жадаць жадання. Часам Бог чакае ад нас вялікага высілку, а іншым разам дае толькі па прычыне нашага агромнага жадання.
Я на многія гады запамятаў адзін выпадак, калі мы з братам пайшлі ў грыбы і ўзялі з сабой веласіпед, які яму падараваў тата на дзень нараджэння. Мы добра схавалі веласіпед у кустах, але праз нейкі час яго ўжо там не было. Я памятаю як брат пачаў плакаць. Мне ж было шкада не столькі прапажы, колькі майго брата. Я баяўся, каб яго хвароба не пагоршылася ад перажыванняў і я пачаў маліцца ў сэрцы... У кароткім часе мы знайшлі веласіпед. Злодзей перахаваў яго ў іншае месца. Сёння мне гэтая дзіцячая гісторыя гаворыць пра тое, што Бог дае нам паводле міласці нашага сэрца, нават калі мы і не паспелі зрабіць яшчэ вялікага намагання, каб Яго “ўпрашваць”.
Іншы прыклад, які мяне вельмі ўражвае – гэта гісторыя з апавяданняў а. Эміліяна Тардыфа, які меў дар малітвы аздараўлення і ездзіў па свеце, молячыся за хворых і прапаведваючы Евангелле пра Жывога Бога. Як правіла, на такія малітвы збіраліся дзесяткі ці сотні тысяч людзей. Пасля заканчэння адной з такіх малітваў, ахова зачыняла стадыён і адбыўся невялічкі канфлікт. Пэўная жанчына не хацела пакінуць трыбуны, паколькі Бог не аздаравіў яе хворае дзіця з калецтва і яна крычала, што застанецца тут пакуль Бог не ўчыніць цуд. Для святога супакою яе пакінулі. І ўявіце сабе… праз некалькі гадзін Бог аздаравіў яе дзіця і жанчына пачала крычаць з усіх сілаў: я прасіла і я атрымала! Мне асабіста цяжка ўспрымаць гэтую гісторыю, таму што я крыху рацыяналіст. Я б задаў тысячы пытанняў: а што, калі Бог не хоча, а што, калі не цяпер, а можа не трэба людзей разчароўваць і ўвогуле не маліцца за хворых? Гэта гісторыя мяне проста выбівае з каляі і я нават не магу нікому сказаць, што трэба браць прыклад з гэтай жанчыны. Аднак разумею, што яе вера і жаданне сэрца адчынілі Неба! Думаю, што нешта падобнае меў у сабе жабрак пад Ерыхонам. И когда выходил Он из Иерихона с учениками Своими и множеством народа, Вартимей, сын Тимеев, слепой сидел у дороги, прося [милостыни]. Услышав, что это Иисус Назорей, он начал кричать и говорить: Иисус, Сын Давидов! помилуй меня. Многие заставляли его молчать; но он еще более стал кричать: Сын Давидов! помилуй меня. Иисус остановился и велел его позвать. Зовут слепого и говорят ему: не бойся, вставай, зовет тебя. Он сбросил с себя верхнюю одежду, встал и пришел к Иисусу. Отвечая ему, Иисус спросил: чего ты хочешь от Меня? Слепой сказал Ему: Учитель! чтобы мне прозреть. Иисус сказал ему: иди, вера твоя спасла тебя. И он тотчас прозрел и пошел за Иисусом по дороге.