Малітва просьбы праяўляецца не ў людзкой “красноречивости” або мнагаслоўі, не ў гадзіне аддадзенай Богу, каб прачытаць Яму мае складна і геніальна зложаныя “вершыкі”, а ў агромным жаданні сэрца, гатовасці несці ахвяру, у парыве да мэты... Спадзяюся, мы зразумелі, што малітва просьбы праяўляецца не ў людзкой “красноречивости” або мнагаслоўі, не ў гадзіне аддадзенай Богу, каб прачытаць Яму мае складна і геніальна зложаныя “вершыкі”, а ў агромным жаданні сэрца, гатовасці несці ахвяру, у парыве да мэты.
Пасля гэтага кроку мы павінны прасіць з даверам як малое дзіця, якому вельмі хочацца, хаця яшчэ не разумее што яму сапраўды трэба, не мае вопыту “жыццёвых абломаў”, але ўжо ўсведамляе, што Айцец лішняга і дрэннага не дасць. Пра што тут кажу? Истинно также говорю вам, что если двое из вас согласятся на земле просить о всяком деле, то, чего бы ни попросили, будет им от Отца Моего Небесного, ибо, где двое или трое собраны во имя Мое, там Я посреди них (Матфея 18,19-20). І тут многія хрысціяне пачынаюць скуліць: ну колькі можна? Просіш і просіш, просіш і просіш, а тут нічога… Есть ли между вами такой человек, который, когда сын его попросит у него хлеба, подал бы ему камень? 10 и когда попросит рыбы, подал бы ему змею? Итак если вы, будучи злы, умеете даяния благие давать детям вашим, тем более Отец ваш Небесный даст блага просящим у Него (Матфея 7,9-11). У гэтым кроку трэба перад Богам стаць у ПАКОРЫ – Я НЕ ВЕДАЮ ШТО ДЛЯ МЯНЕ ЛЕПШАЕ, АЛЕ Я ДАВЯРАЮ ТАБЕ. Важна гэту праўду разумець мазгамі, а яшчэ важней мець вопыт. Калі я прасіў Бога аб розных рэчах і Ён мяне выслухоўваў, альбо калі нават не прасіў, а недзе меў жаданне і яно спаўнялася, а пасля бачыў, што гэта шчасця ўсядно не прынясло, то я пачынаў прызадумвацца аб сэнсе маіх просьбаў. З часам такіх маленькіх гісторый маіх “абломаў” назбіралася. Мне нават крыху праскальзвала іранічнае і злоснае ў сэрцы: ну маеш што хацеў, задаволены? А задаволеным я не быў… Так паступова нараджалася мая лекцыя пакоры і я ўсё менш і менш ведаў аб чым прасіць. Пачынаў маліцца ўсё часцей наступным чынам: Бог, аддаю табе гэтага чалавека.., благаслаўляю гэту сітуацыю.., прашу Тваёй прысутнасці і Твайго садзеяння.., аддаю Табе мой час і кожную клетку майго арганізма… і г.д.
Я ўжо пісаў пра жанчыну, якой Бог аздаравіў на стадыёне дзіця па прычыне “дерзновения” яе сэрца. Я захапляюся гэтай гісторыяй і нават у добрым сэнсе заздрошчу ёй адвагі, веры, упэўненасці ў тым, што ведае, чаго хоча. Аднак на дадзены момант мая гісторыя іншая. Бог мяне вучыць пакоры, ачышчае мае просьбы, паказвае, што я не ведаю што мне насамрэч трэба і ў нейкім моманце ў мяне нарадзілася пытанне – дык як жа тады маліцца? Я ж інакш не ўмею… Часам думаю: чаму Бог не пакінуў нам ясных формаў малітвы (ясных паводле майго разумення)? Разумею, не было тады літаній, навэннаў, не адмаўлялі яшчэ ружанец, ну але хаця б нейкія формулы… Няўжо так цяжка было іх даць? Ну ладна там не даў словы, якія я б сёння паўтараў за Ім, але ж Ён нават пунктаў не пакінуў, нейкіх сістэмаў. Маем некалькі прыкладаў Яго спантаннай малітвы і толькі адну навуку на тэму малітвы вядомаю нам як малітва “Ойча наш”! І гэта ўсё?!! Нехта можа сказаць, што гэтага шмат і дастаткова, што можна нашым “геніальным” розумам выцягнуць шмат высноваў з прыкладаў малітвы ў Евангеллі. Але ў мяне асабіста (не накідваю нікому гэтага мышлення) пачало некалі ўзнікаць пытанне: Езу, калі Ты маліўся цэлую ноч, што Ты рабіў там, на гары? Што Ты казаў свайму Айцу, аб чым прасіў, аб чым размаўлялі? А Евангелле кажа, што Ты не адзін раз маліўся цэлую ноч. Я паказваю вам тое, што нараджалася ў маім сэрцы, калі бачыў крухасць сваіх просьбаў. Мне нібы хацелася маліцца, нібы разумеў, што так трэба, так прынята ў хрысціянскім свеце, але як набліжаўся момант маёй малітвы, маё сэрца пачынала ныць і стагнаць, бо ўжо мучыла думка – што я Яму скажу? Сэнс маіх даўнейшых просьбаў згубіўся, а інакш маліцца я не ўмею!
Не магу сказаць, што справа для мяне рашылася раз і назаўсёды, але адкрыліся два выхады з гэтай сітуацыі і імі хачу падзяліцца.
Па-першае, трэба нам пакінуць ілюзію, што наша вернасць Богу і духоўнае жыццё праяўляецца толькі ў малітве і ў рэлігійным кульце. Як мінімум чалавек веруючы павінен улічваць наступныя часткі: а) малітва (або культ); б) навука пра Бога і пра чалавека; в) Бог у маім звычайным шэрым жыцці, у кожнай хвіліне; г) вернасць Яго запаведзям, наказам. Асобна хачу сказаць пра апошнюю запаведзь Езуса Хрыста, якая нядаўна мне адкрылася так, як бы я яе пачуў першы раз…
Наконец, явился самим одиннадцати, возлежавшим [на вечери], и упрекал их за неверие и жестокосердие, что видевшим Его воскресшего не поверили. И сказал им: идите по всему миру и проповедуйте Евангелие всей твари. И так Господь, после беседования с ними, вознесся на небо и воссел одесную Бога. А они пошли и проповедывали везде, при Господнем содействии и подкреплении слова последующими знамениями. Аминь (Марка 16,14-15.20).
Спрабуем уявіць… Гэта апошняя сустрэча, апошнія словы Настаўніка да сваіх вучняў. Па ўсёй людзкой логіцы гэта павінны быць вельмі важныя словы. Мы іх называем тэстамэнтам, запаветам, пішам на першых старонках кніг або на вокладцы, на надмагільных камнях і г.д. Езус найперш адчухвосціў сваіх вучняў за неверие и жестокосердие (магчыма, для прафілактыкі), а пасля дае ім заданне (идите по всему миру и проповедуйте Евангелие) і, як ні ў чым не бывала, адыходзіць на неба, а вучні, як ні ў чым не бывала, пошли и проповедывали везде, при Господнем содействии и подкреплении слова последующими знамениями. Асабіста я бачу тут цуд Божай сілы і любові. Вучні, па ўсёй логіцы, за, здавалася б, жорсткія і недыпламатычныя выказванні Езуса (а іх было ўжо дастаткова) павінны былі як мінімум некалькі разоў пакрыўдзіцца і адыйсці, а яны не толькі не псіханулі, але пайшлі выконваць гэты наказ с великою радостью (Луки 24,52). Гэта апошняя запаведзь прысутнічае ў заканчэнні ўсіх чатырох Евангеллях! Яна вельмі, вельмі важная! Я зразумеў, што калі не буду яе спаўняць, то адкажу перад Айцом за змарнаваны час! Калі я, як хрысціянін, не прапаведваю Евангелле ўсялякім даступным мне спосабам, калі не дзялюся Богам з іншымі, а толькі эгаістычна адарую свае рэлігійныя пачуцці і свае “адчуванні Бога ў сэрцы”, то я з гэтага павінен спавядацца. Гэта місійная запаведзь абавязвае мяне асабіста не менш чым дзесяць прыказанняў! Чым адрозніваецца Слова Бога, якое забараняе (не забівай, не крадзі, не чужалож) ад Слова, якое пабуджае да дзеяння (ідзі і прапаведвай, дзяліся, маліся за хворых)? Гэта тое ж Слова Бога, гэта ўсё Яго Воля для мяне!
Як гэтае адкрыццё адносіцца да маёй няўдольнай малітвы? З аднаго боку, калі працую для Бога і Яго Царства, калі прапаведваю Евангелле (словам і чынам), то служу Богу, нават калі і не стаю на каленях са зложанымі рукамі і “містычным” мутным позіркам. Разумееце? Я надалей з Ім у адносінах, я Яму служу, а гэта самае галоўнае! Нават калі цяпер я пішу або гавару гэтыя словы і благаслаўляю ў імя Езуса Хрыста тых, хто слухае альбо чытае іх, а не малюся, то ўсядно Яму служу! З іншага боку, калі стаўлю перад сабой выразную мэту – данесці вестку пра Бога і Яго Царства ўсім папаўшымся на маім шляху, то малітва сама нараджаецца і далёка не толькі просьба. З’яўляецца радасць за кожную авечку, якая адгукнулася. Цябе ўжо радуе не толькі натоўп удзячных вушэй у касцёле, але і самотнае шчырае пытанне, якое нядаўна пачуў: няўжо ў Бога ёсць Сын? Ты раптам разумееш, што ўвесь высілак прапаведвання не пайшоў у пустую, зерне пасеілася. Так нараджаецца іншая малітва – крыўда ад няўдач, шчырая просьба аб абароне ад ворагаў Царства, ад страхаў, радасць і праслаўленне Бога, здавалася б, за найменшыя рэчы. Гэта быў першы выхад з маёй няўдольнай малітвы просьбы – стаць місіянерам, прадстаўніком Бога, Яго вучнем там, дзе я жыву, працую і адпачываю.
Па-другое – малітва праслаўлення. Прызнаюся, гэта цяжкая малітва, бо вельмі хутка пачынае нараджацца пытанне – ці Богу патрэбныя мае камплементы? І колькі іх можна сказаць? Мне, як мужчыне, у большасці выпадкаў язык не паварачваецца, каб чалавеку з сэрца сказаць пару камлементаў. А тут трэба маліцца нейкі там час! Карацей, калі малітва просьбаў перастае быць зразумелай, то ў выпадку малітвы праслаўлення на першых парах увогуле хочацца нічога не казаць, бо яна здаецца вельмі цяжкой і не лагічнай. Аднак Біблія прапітана прыкладамі такой малітвы як губка прапітана вадой! Адна Кніга Псальмаў чаго вартая! Не хачу разважаць на тэму гэтай малітвы, ва ўсялякім разе не цяпер, але скажу толькі, што яна вельмі важная. Веру ў гэта, моцна адчуваю. Толькі яе трэба зразумець, трэба маліцца шчыра і сэрцам. Не магу сказаць, што навучыўся славіць Бога сэрцам, але вельмі хутка зразумеў, што мой “геніяльны” мозг гэтай малітве часта не падмога. Ён можа ўкласці некалькі сказаў згодна з парушэннем сэрца, а пасля наступае нязручная цішыня. Маё сэрца славіць Бога калі спяваю песні, са зместам якіх згаджаюся, якія перадаюць мой унутраны стан на дадзены момант. Часам я вечарам бяру гітару і пачынаю маліцца праслаўленнем уголас. Я хаджу з ёй ад сцяны да сцяны альбо з пакою ў пакой давольны фактам, што апроч Бога мяне ніхто не чуе. Як правіла, жадання маліцца няма зусім. Тады я сябе “ламаю”, іду праз сілу, без інтуз’язму, запрашаю Духа Святога, каб маліўся ўва мне і вельмі часта здзіўляюся таму жаданню, якое прыходзіць падчас самой малітвы. Здаецца, праз сілу рашыўся памаліцца 15 хвілін, а атрымалася 30, альбо і гадзіна ці паўтары. Зрэдку бывае яшчэ жаданне маліцца словамі, якія казаў Дух Святы ў Божых мужах. Гэта Яго навука малітвы. Тады я адчыняю Біблію і малюся фрагментамі Пісання (найчасцей Псальмамі).
Вельмі прашу, зразумейце мяне добра. Я не эксперт ад малітвы. Калі б была такая патрэба, мог бы вам спавядацца пра тое, як мне не ўдаецца маліцца ці знайсці час на малітву. Калі мае сябры просяць часам аб малітве, то магу нават з іроніяй да сябе адказаць: знайшлі мне малітоўнік. Але пішу гэтыя словы роздуму і нейкага ўласнага мізэрнага вопыту, таму што тэма лягла на сэрца ў адзін міг. Спадзяюся, што некаму гэта трэба, што Дух Жыватворчы зробіць сваю працу і пасее зерне. Малю аб благаслаўленні і міру Божым для ўсіх нас.
І апошняе і самае галоўнае… Трэба пачаць маліцца, а не толькі чытаць кнігі, альбо слухаць навукі прапаведнікаў. І тут хіба найбольшая складанасць. Кажу гэта сабе і ўсім вам.
ЯК ПРАСІЦЬ БОГА? (ЧАСТКА ІІ)
- СЛОВА
- 5370