Шчыра кажучы, няшмат маю чаго сказаць на тэму сённяшніх чытанняў, нічога выразна не кладзецца на сэрца. Таму спрабую проста каментаваць некаторыя біблейскія тэксты на тэму пастырства.
У той час:
Езус сказаў: Я — добры пастыр. Добры пастыр аддае жыццё сваё за авечак. А найміт і не пастыр, якому не належаць авечкі, калі бачыць, што прыходзіць воўк, кідае авечак і ўцякае, а воўк хапае і разганяе іх. Уцякае, бо ён найміт і не клапоціцца пра авечак.
Я — добры пастыр і ведаю сваіх, а Мае ведаюць Мяне, як Мяне ведае Айцец і Я ведаю Айца. І жыццё сваё аддаю за авечак. Ёсць у Мяне і іншыя авечкі, якія не з гэтага двара. І гэтых Мне трэба прывесці, і яны будуць слухаць голас Мой, і будзе адзін статак і адзін пастыр.
За тое любіць Мяне Айцец, што Я аддаю жыццё сваё, каб узяць яго зноў. Ніхто не адбірае яго ў Мяне, але Я сам аддаю яго. Я маю ўладу яго аддаць і маю ўладу зноў узяць яго. Такую запаведзь Я атрымаў ад Айца Майго.
Ян 10, 11–18
Пастырскае пакліканне для ўсіх, ці толькі для некаторых?
Калі чытаеш словы Пісання пра Добрага Пастыра, то, вядома, хочацца сказаць, што гэтыя параўнанні найперш адносяцца да Езуса, які збіраў вакол сябе народ, нібы пастыр збірае авечак. Аднак, разам з тым, разумееш, што гэтыя словы адносяцца таксама і да мяне як да святара. Я таксама выконваю сваё пастырскае пакліканне. Больш за тое, думаю, што гэтыя словы і навучанне адносяцца да кожнага верніка, толькі па-рознаму. Другі Ватыканскі Сабор навучае, што мы ўсе маем удзел у святарскай, прарочай і царскай місіі Хрыста. А значыць, правілы адносна таго, якім павінен быць добры пастыр датычаць кожнага верніка, толькі па-свойму. Звычайныя вернікі таксама выконваюць пастырскую паслугу адносна тых, хто яшчэ не паверыў, альбо хто робіць першыя крокі на шляху веры. Гэта тыя авечкі, якім трэба паказаць, дзе піць, каго баяцца, якога голасу слухацца і г.д. Менавіта таму вельмі хачу, каб разважанні пра пастыраў дакраналіся сэрца кожнага верніка. Вобраз пастыра – гэта біблейскі вобраз. Таму засяродзімся не толькі на дадзеным фрагменце Евангелля.
Калі чытаеш словы Пісання пра Добрага Пастыра, то, вядома, хочацца сказаць, што гэтыя параўнанні найперш адносяцца да Езуса, які збіраў вакол сябе народ, нібы пастыр збірае авечак. Аднак, разам з тым, разумееш, што гэтыя словы адносяцца таксама і да мяне як да святара. Я таксама выконваю сваё пастырскае пакліканне. Больш за тое, думаю, што гэтыя словы і навучанне адносяцца да кожнага верніка, толькі па-рознаму. Другі Ватыканскі Сабор навучае, што мы ўсе маем удзел у святарскай, прарочай і царскай місіі Хрыста. А значыць, правілы адносна таго, якім павінен быць добры пастыр датычаць кожнага верніка, толькі па-свойму. Звычайныя вернікі таксама выконваюць пастырскую паслугу адносна тых, хто яшчэ не паверыў, альбо хто робіць першыя крокі на шляху веры. Гэта тыя авечкі, якім трэба паказаць, дзе піць, каго баяцца, якога голасу слухацца і г.д. Менавіта таму вельмі хачу, каб разважанні пра пастыраў дакраналіся сэрца кожнага верніка. Вобраз пастыра – гэта біблейскі вобраз. Таму засяродзімся не толькі на дадзеным фрагменце Евангелля.
Характар пастыра
Бескарыслівы і верны
Бескарыслівасць - адна з найважнейшых рысаў. Пастыр не шукае для сябе выгады. Бог ужо ў Старым Запавеце асуджаў пастыраў, якія клапаціліся аб сабе:
Стражи их слепы все и невежды: все они немые псы, не могущие лаять, бредящие лежа, любящие спать. И это псы, жадные душею, не знающие сытости; и это пастыри бессмысленные: все смотрят на свою дорогу, каждый до последнего, на свою корысть; приходите, [говорят], я достану вина, и мы напьемся сикеры; и завтра то же будет, что сегодня, да еще и больше (Іс 56, 10-12).
Падобным чынам Ён вучыць і ў Новым Запавеце:
Добры пастыр аддае жыццё сваё за авечак. А найміт і не пастыр, якому не належаць авечкі, калі бачыць, што прыходзіць воўк, кідае авечак і ўцякае, а воўк хапае і разганяе іх. Уцякае, бо ён найміт і не клапоціцца пра авечак.
Шукае авечак і клапоціцца пра іх
Напэўна, бескарыслівасць – адна з найважнейшых рысаў пастыра. Аднак можа так быць, што пастыр проста не дбае пра сябе. Проста не дбае… З аднаго боку, гэта нібыта і бескарыслівасць, а з іншага боку, толку ад такой бескарыслівасці няшмат. Трэба яшчэ пачаць шукаць авечак, клапаціцца пра іх. Ты можаш хадзіць у старой вопратцы, можаш не лячыцца, можаш не ганяцца за багаццем, не даказваць свайго і не шукаць уласнай выгады. Але гэтага мала. Трэба яшчэ зацікавіцца іншым чалавекам.
Сын человеческий! изреки пророчество на пастырей Израилевых, изреки пророчество и скажи им, пастырям: так говорит Господь Бог: горе пастырям Израилевым, которые пасли себя самих! не стадо ли должны пасти пастыри? Вы ели тук и волною одевались, откормленных овец заколали, [а] стада не пасли. Слабых не укрепляли, и больной овцы не врачевали, и пораненной не перевязывали, и угнанной не возвращали, и потерянной не искали, а правили ими с насилием и жестокостью. И рассеялись они без пастыря и, рассеявшись, сделались пищею всякому зверю полевому. Блуждают овцы Мои по всем горам и по всякому высокому холму, и по всему лицу земли рассеялись овцы Мои, и никто не разведывает о них, и никто не ищет их (Эзх 34,2-6).
Асабіста для мяне гэта вельмі цяжкая тэма. З аднаго боку разумею, што сілком немагчыма прыцягнуць авечак. Ты можаш размаўляць, пераконваць, прасіць, але толькі да пэўнага моманту. Евангелле нам паказвае, што Езус ні з кім не цацкаўся. Ён ішоў, прапаведваў, маліўся, ішоў далей… Хто пачуў – той пачуў… А, разам з тым, за авечкай трэба ісці, шукаць яе, перавязваць і г.д. Гэтая тэма паказвае мне, што кожная сітуацыя непаўторная і адказу на пытанні трэба шукаць у Жывога Бога. Бо правілы не даюць адказаў на ўсе пытанні. Раней мне здавалася, што калі людзі да цябе прыходзяць з пытаннямі, то ім абавязкова трэба даць адказ. Часам так. А часам ім трэба растлумачыць, што задаваць пытанні ім трэба Богу, а не мне.
Добраахвотны
Пастырская паслуга павінна быць дабравольнай. У веры ты адчуваеш, што хочаш Яму служыць, што так трэба. Гэта твой выбар. Ніхто цябе не змушае. Ты сам гэтага хочаш. Табе гэтая служба прыносіць радасць. Табе ўжо не трэба паказваць пальцам і піхаць – зрабі тое і тое. Ты сам ідзеш і робіш.
Пасвіце статак Божы, што пры вас, наглядаючы за ім не пад прымусам, але добраахвотна, згодна з воляй Божай, не дзеля агіднай нажывы, але са шчырым жаданнем (1П 5,2).
Бог асуджае пастыраў?
Не раз даводзілася чуць ад вернікаў, што на святара нельга казаць нічога дрэннага. Думаю, што такім людзям вельмі цяжка будзе чуць, як Бог асуджае пастыраў:
Посему, пастыри, выслушайте слово Господне. Живу Я! говорит Господь Бог; за то, что овцы Мои оставлены были на расхищение и без пастыря сделались овцы Мои пищею всякого зверя полевого, и пастыри Мои не искали овец Моих, и пасли пастыри самих себя, а овец Моих не пасли, - за то, пастыри, выслушайте слово Господне. Так говорит Господь Бог: вот, Я - на пастырей, и взыщу овец Моих от руки их, и не дам им более пасти овец, и не будут более пастыри пасти самих себя, и исторгну овец Моих из челюстей их, и не будут они пищею их. Ибо так говорит Господь Бог: вот, Я Сам отыщу овец Моих и осмотрю их. Как пастух поверяет стадо свое в тот день, когда находится среди стада своего рассеянного, так Я пересмотрю овец Моих и высвобожу их из всех мест, в которые они были рассеяны в день облачный и мрачный. И выведу их из народов, и соберу их из стран, и приведу их в землю их, и буду пасти их на горах Израилевых, при потоках и на всех обитаемых местах земли сей. Буду пасти их на хорошей пажити, и загон их будет на высоких горах Израилевых; там они будут отдыхать в хорошем загоне и будут пастись на тучной пажити, на горах Израилевых. Я буду пасти овец Моих и Я буду покоить их, говорит Господь Бог (Эзх 34,7-15).
Пра што гэты тэкст нам кажа? Пра тое, што Бог з’яўляецца Пастырам, і ў Яго ёсць слугі. Калі гэтыя слугі перастануць выконваць сваю ролю, то Бог адкідвае іх і сам пачынае пасвіць сваіх авечак. Бог не дазволіць, каб злыя і неадпаведныя пастыры знішчылі Яго статак.
Калі людзі кажуць, што на святара нельга казаць нічога дрэннага, то гэта правільна настолькі, наколькі мы разумеем, што нам увогуле ніхто не даваў права судзіць іншага чалавека. Аднак праўда такая, што пастыры часам адыходзяць ад сваёй вернасці Богу ў служэнні. Таму нельга іх ідэалізаваць, але нельга і асуджаць. Вернік павінен разумець, што адзіны пастыр – гэта Бог і на Яго трэба кіраваць свой позірк, а не на Яго слугаў. Хто гэтай праўды не зразумее, раней ці пазней будзе вельмі расчараваны.
а. Аляксандр