Сілай Духа Святога ў дзень Пяцідзесятніцы Бог аб’ядноўвае сваіх вучняў вакол сябе. Яны не проста маюць адзінства, яны сабраныя вакол Бога, яны глядзяць на Яго, яны Яму верныя, яны Яго любяць. Гэта іх яднае. Нехта сказаў, што сябры з’яўляюцца тады, калі, нягледзячы на розніцу ў характарах і поглядах, з’яўляецца нешта такое, што становіцца большым за адрозненні і пачынае аб’ядноўваць. Гэтым элементам для апосталаў стаў Бог. Святы Ігнацы Лаёла шукаў тых людзей, якіх будзе аб’ядноўваць Бог і называў іх «сябрамі Бога».
Калі настаў дзень Пяцідзясятніцы, усе былі разам на адным месцы. І раптам узняўся шум з неба, нібы павеў моцнага ветру, і напоўніў увесь дом, дзе сядзелі яны. І з’явіліся ім языкі падзеленыя, быццам ад агня, і затрымаліся на кожным з іх. І напоўніліся ўсе Духам Святым і пачалі гаварыць на іншых мовах, як Дух даваў ім прамаўляць.
Былі ў Ерузалеме юдэі, людзі пабожныя з усякага народу пад небам. Калі ўзняўся шум гэты, сабралася мноства людзей, і захвалявалася, бо кожны чуў іх, што яны гавораць на ягонай мове. І бянтэжыліся і дзівавалі, кажучы: Ці ж усе тыя, хто гаворыць, не галілейцы? Як жа мы чуем кожны сваю мову, у якой нарадзіліся. Парфяне і мідзяне, і эламіты, і жыхары Месапатаміі, Юдэі і Кападокіі, Понта і Азіі, Фрыгіі і Памфіліі, Егіпта і частак Лівіі, сумежных з Кірынеяй, ды прыезджыя рымляне, юдэі і празеліты, крыцяне і арабы, – мы чуем, што яны гавораць нашымі мовамі пра вялікія справы Божыя?

Дз 2, 1–11
Браты:
Ніхто не можа сказаць «Езус — Пан», калі не будзе ў Духу Святым. Розныя ёсць дары, але той самы Дух; розныя служэнні, але Пан адзін і той самы; розныя дзеянні, але той самы Бог, які робіць ўсё ва ўсіх. Але кожнаму даецца праяўленне Духа на карысць. Як цела адно, але мае многа членаў, якія, хоць іх шмат, складаюць адно цела, так і Хрыстус. Бо ўсе мы адным Духам ахрышчаныя ў адно цела, юдэі ці грэкі, нявольнікі ці свабодныя, і ўсе напоены адным Духам.

1 Кар 12, 3b–7. 12–13
Калі быў вечар таго першага дня тыдня, і дзверы дома, дзе збіраліся вучні, былі замкнёныя ад страху перад юдэямі, прыйшоў Езус і стаў пасярэдзіне, і сказаў ім: Спакой вам! І, сказаўшы гэта, паказаў ім рукі і бок. Узрадаваліся вучні, убачыўшы Пана. Тады Езус зноў сказаў ім: Спакой вам! Як паслаў Мяне Айцец, так і я пасылаю вас. І, сказаўшы гэта, дыхнуў, і кажа: Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаны; на кім пакінеце, на тым застануцца.
Ян 20, 19–23
Не знакі, а агонь
Калі б некалькі гадоў таму ў мяне спыталі, што самае галоўнае для мяне ў Пяцідзесятніцы і дзеянні Святога Духа, то я з упэўненасцю казаў бы пра дар розных моваў і дар тлумачэння моваў, пра прароцтвы, цуды аздараўлення і выгнання злых духаў, пра вялізную колькасць навяртанняў у духу пакаяння. Менавіта такой для мяне адкрылася сіла Пяцідзесятніцы і Святога Духа 12 год таму. Шмат радасці, энтузіязму, надзеі… А галоўнае тое, што ўсё гэта актуальна. Я пачаў бачыць, як сіла Святога Духа праяўляецца сёння, а не толькі на старонках Бібліі. Усё сталася вельмі жывым, актуальным для мяне, рэальным. Такім чынам я глядзеў на праяўленне дзейнасці Святога Духа. Мне хацелася бачыць Яго цуды і знакі, але пры ўсім гэтым я менш глядзеў на Яго самога. Вядома, я распавядаў пра Яго, я ведаў, што Ён тут галоўны, а знакі менш важныя і часовыя. Але недзе там у глыбіні душы (а не розуму) я больш быў зацікаўлены Яго дзеяннем, а менш – Ім самім.
Думаю, што падобныя перажыванні мелі або маюць многія вернікі, якія дасведчылі прысутнасці Святога Духа. Многія пратэстанты-харызматы лічаць, што калі ты не атрымаў дар моваў, то ты яшчэ не прыняў Святога Духа. Некалі адзін пратэстант на зоне з агнём у вачах даказваў мне, што калі мы паверылі Госпаду і прынялі Яго Духа, то павінны быць аздараўленні і гучныя пакаянні. Калі гэтага няма, то значыць нешта з намі не так. Я з такім поглядам не згаджаюся, але ў нейкім сэнсе разумею гэтае мышленне. Яно нараджаецца тады, калі нашыя позіркі больш скіраваныя на знакі, чым на Яго.
Праз гады я стаў бачыць у Пяцідзесятніцы нешта іншае. Гэта агонь Святога Духа. Гэта велізарная Сіла, якая перамяняе чалавека. Нехта прыгожа сказаў: былі гучныя іншыя мовы, быў бачны агонь і адчувальны вецер, але праз нейкі час языкі заціхлі, знік агонь і вецер. Ды гэты агонь дзіўным чынам распаліўся ўнутры кожнага з апосталаў, і яны выйшлі з пакоя зусім іншымі людзьмі. Вельмі трапны каментар. Не знакі ва ўсім гэтым галоўнае, але агонь, які будзе праяўляцца ў любові да Бога і людзей:
Любовь никогда не перестает, хотя и пророчества прекратятся, и языки умолкнут, и знание упразднится. Ибо мы отчасти знаем, и отчасти пророчествуем; когда же настанет совершенное, тогда то, что отчасти, прекратится. Когда я был младенцем, то по-младенчески говорил, по-младенчески мыслил, по-младенчески рассуждал; а как стал мужем, то оставил младенческое (1 Кар 13,8-11).
Дух адзінства
Калі настаў дзень Пяцідзясятніцы, усе былі разам на адным месцы. Рускі пераклад Бібліі кажа больш дакладна: все они были единодушно вместе. Ідзе размова не пра тое, што былі разам, а пра тое, што сярод іх было адзінства, мелі аднаго духа. Вельмі важны момант. Над гэтым адзінствам напрацаваўся Хрыстос, які маліўся:
Я ўжо не ў свеце, але яны яшчэ ў свеце, Я ж іду да Цябе.
Отче Святый! соблюди их во имя Твое, [тех], которых Ты Мне дал, чтобы они были едино, как и Мы. Не о них же только молю, но и о верующих в Меня по слову их, да будут все едино, как Ты, Отче, во Мне, и Я в Тебе, [так] и они да будут в Нас едино, - да уверует мир, что Ты послал Меня. И славу, которую Ты дал Мне, Я дал им: да будут едино, как Мы едино. Я в них, и Ты во Мне; да будут совершены воедино, и да познает мир, что Ты послал Меня и возлюбил их, как возлюбил Меня (Яна 17,11.20-23).
Дзеянне Духа Святога толькі ўмацоўвае гэта адзінства, нібы кладзе на апосталаў пячатку, якая аб’яднае іх усіх:
Усе ж вернікі былі разам, і ўсё ў іх было супольнае; і прадавалі набытак свой і маёмасць, і дзялілі паміж усімі, хто меў патрэбу. Штодня збіраліся аднадушна ў святыні, і ламаючы дома хлеб, яны спажывалі ежу ў радасці і ў прастаце сэрца (Дз 2,44-46).
Рукамі Апосталаў было ўчынена ў народзе шмат знакаў і цудаў. Усе аднадушна сыходзіліся на ганак Саламона (Дз 5,12).
Дзіўная рэч. Слова единодушно сустракаецца ў Бібліі (пав. рускага сінадальнага перакладу) 17 разоў і з іх 10 разоў у Дзеях Апосталаў! Такое ўражанне, што гэтае слова найбольш набірае значэння ў гэтай кнізе, якую некаторыя багасловы называлі “Пятым Евангеллем” або “Евангеллем Духа Святога”. Прычым слова единодушно ўжываецца не толькі ў пазітыўным значэнні:
Но они, закричав громким голосом, затыкали уши свои, и единодушно устремились на него (Стефана), и, выведя за город, стали побивать его камнями (Дз 7,57-58).
Кожны чалавек ведае, як важна мець сяброў, мець таго, каму можна давяраць, як важна мець адзінства. Пра адзінства казалі і будуць казаць заўсёды. Вось толькі для верніка адзінства не з’яўляецца мэтай. Важна тое, што аб’ядноўвае людзей, а не само па сабе адзінства. Адзінства паміж сабой мелі і бальшавікі, і нацысты, маюць і заўзятары на футбольных трыбунах, якія гатовыя біць цябе за тое, што ты не з імі… Адзінства паміж сабой маюць і ворагі Бога:
Тады Ірад са сваімі жаўнерамі зняважыў Яго і насмяяўся над Ім, апрануў Яго ў шыкоўнае адзенне і адаслаў да Пілата. І ў той дзень Пілат і Ірад сталі сябрамі паміж сабой, бо раней яны былі ворагамі (Лукі 23,11-12).
Змовіліся адзінадушна, заключылі супраць Цябе саюз (Пс 82,6).
Сілай Духа Святога ў дзень Пяцідзесятніцы Бог аб’ядноўвае сваіх вучняў вакол сябе. Яны не проста маюць адзінства, яны сабраныя вакол Бога, яны глядзяць на Яго, яны Яму верныя, яны Яго любяць. Гэта іх яднае. Нехта сказаў, што сябры з’яўляюцца тады, калі, нягледзячы на розніцу ў характарах і поглядах, з’яўляецца нешта такое, што становіцца большым за адрозненні і пачынае аб’ядноўваць. Гэтым элементам для апосталаў стаў Бог. Святы Ігнацы Лаёла шукаў тых людзей, якіх будзе аб’ядноўваць Бог і называў іх «сябрамі Бога».
Некаторыя думаюць, што адзінства дае нацыянальнасць, палітычныя погляды, выхаванне, культура, сям’я. Даюць, але толькі да нейкага моманту. Я некалі быў перакананы, што супольная справа і праца аб’ядноўваюць людзей. Аб’ядноўваюць, але пакуль яны ёсць. Аб’ядноўваюць, але толькі да нейкага моманту. Бог у дзень Пяцідзесятніцы зрабіў нешта нашмат большае. Ён сабраў свой народ вакол Сябе. Ён даў Ім адзінства, якога ніхто не здольны знішчыць, таму што Бога ў нас ніхто і ніколі не здольны забраць (у адрозненні ад працы і сям’і). Таму некаторыя багасловы ў Пяцідзесятніцы бачаць сувязь з Вавілонскай вежай. Толькі тады народ аб’яднаўся супраць Бога, а цяпер Бог яднае народ вакол Сябе. Знакам гэтага аб’яднання з’яўляюцца розныя мовы, якія, у адрозненні ад вавілонскай гісторыі, не дзеляць.
Мае дарагія, калі вы вернікі, якія палюбілі Бога, і нехта вас некалі будзе папракаць, што вы не маеце адзінства з людзьмі, якія не любяць Бога (родныя, блізкія, былыя сябры), то не біце сябе кулаком у грудзі. Гэта нармальна. Не дайце сябе абмануць. Важна не само адзінства, а той, Хто нас аб’ядноўвае!
Заданне ад Гаспадара
Адзінства – адзін з вельмі глыбокіх пладоў Духа Святога. Наступны плён – жаданне служыць Госпаду.
Як паслаў Мяне Айцец, так і я пасылаю вас. І, сказаўшы гэта, дыхнуў, і кажа: Прыміце Духа Святога.
Можна сказаць, што гэты Подых Езуса з’яўляецца прадказаннем таго, што павінна адбыцца. Езус дае сваім вучням заданне, місію, падобна як Ён сам выконваў заданне ад Айца. Езус пасылае вучняў, падобна як сам быў пасланы. Найбольш гэты момант праявіцца тады, калі пасля спаслання Духа Святога Пётр адчыніць дзверы і выйдзе на сваю першую евангелізацыю ў сіле Духа, пасля якой пакаюцца каля трох тысяч чалавек. Выходзіць Пётр, які адрокся Езуса, уцёк і схаваўся. Узгадайце Пятра, які казаў: Госпадзе, мы ўсё пакінулі дзеля Цябе, што мы за гэта атрымаем? Цяпер гэты чалавек не чакае ўзнагароды, не шукае выгады, славы. Ён проста спаўняе заданне. Ён пасланы. Для Яго важна быць верным Таму, хто яго паслаў, бо Пётр Яго любіць. Перад намі стаіць іншы чалавек. Змены ў Пятры адбыліся, дзякуючы сіле Святога Духа.
Больш за тое. Узгадайце, як шмат мы выконвалі заданняў ад Бога, а былі расчараваныя, бо не бачылі выніку. Іншыя ж не задаволеныя тым, што Бог не даў ім адпаведных сродкаў для выканання задання (фінансавыя магчымасці, здольнасці, харызматы, здароўе, сябры). Нашая незадаволенасць нараджаецца з той прычыны, што для нас заданне становіцца важнейшым за Яго, важнейшым за Таго, Хто паслаў нас.

Каб зразумець гэты момант, уявіце звычайную сцэну з якога-небудзь фільма, дзе пасол выконвае місію караля. Ці ён камбінуе і злуецца, калі прынесеная інфармацыя не дае чаканага выніку? Пасол толькі выконвае заданне. Ён адчувае сябе пасланым. Усёй справай кіруе кароль і Яму належаць рашэнні ды галаўны боль. Такім паслом вельмі цяжка быць. Трэба перастаць клапаціцца пра сябе, пра свае здольнасці, а проста даверыцца Таму, Хто цябе паслаў, быць Яму паслухмяным. Трэба ясна ўсвядоміць, што ты толькі пасланец, ты толькі выконваеш даручанае заданне. Не больш таго. Каб быць такім верным ганцом Гаспадара, патрэбна сіла ад Духа Святога.
Неяк прачытаў у аднаго старажытнага афрыканскага аўтара VI стагоддзя, што нават дар моваў гаворыць пра тое, што ўсе, хто прымае Святога Духа, атрымліваюць ад Бога заданне. Аб гэтым сведчыць дар моваў. Не абавязкова, каб кожны гаварыў на розных мовах, бо гэта была б рыса індывідуалізму. Цэлая група людзей атрымала дар моваў. Гэта значыць, што ўся супольнасць Касцёла (ахрышчаная Духам Святым) становіцца пасланай да розных народаў і моваў.
КАБ СЛОВА СТАЛАСЯ ЦЕЛАМ…
[i]1) Што для мяне насамрэч важнейшае^ знакі, ці прысутнасць Бога?
2) З кім мне трэба па-Божаму будаваць адносіны ў духу адзінства?
3) Ці адчуваю я сябе місіянерам, які выконвае Божае заданне? Ці выконваю яго бескарысліва? Ці не шукаю ўласнай выгады і самазадавальнення?