Нехта сказаў, што зерне – гэта асяроддзе, у якім мы прабываем. Шмат залежыць ад таго, у якое асяроддзе трапляе Божае зерне. Можа так стацца, што самае геніяльнае і дасканае зерне ніколі не раскрыецца, бо нават не будзе здольнае падумаць пра сваю прыгажосць...
Так кажа Пан Бог:
Вазьму Я з вяршыні высокага кедру і пасаджу. З верхніх галін ягоных адламаю парастак і пасаджу на высокай і ўзнёслай гары. На высокай гары Ізраэля пасаджу яго. І пусціць галлё і прынясе плён, і стане велічным кедрам, і будуць жыць пад ім усялякія птушкі, усялякае птаства будзе гняздзіцца ў цені галля ягонага. І даведаюцца ўсе дрэвы палявыя, што Я, Пан, паніжаю высокае дрэва, а нізкае дрэва ўзвышаю; зялёнае дрэва высушваю, а сухое дрэва прымушаю квітнець. Я, Пан, сказаў і так зраблю.
Эзх 17, 22–24
У той час:
Езус сказаў народу: Валадарства Божае, нібы чалавек, што кідае зерне ў зямлю. І спіць, і ўстае ноччу і днём, а як зерне ўзыходзіць і расце, ён не ведае. Бо зямля прыносіць плён сама па сабе: спачатку зеляніну, потым колас, потым поўнае зерне ў коласе. Калі ж саспее плод, адразу пасылае серп, таму што настала жніво.
І казаў: З чым параўнаем Валадарства Божае? Ці ў якой прыпавесці выявім яго? Яно — як гарчычнае зерне: калі яго сеюць ў зямлю, яно найменшае з усяго насення на зямлі. Калі ж пасеяна, узыходзіць і становіцца большым за ўсялякую зеляніну, і пускае вялікае галлё, так што пад ценем ягоным могуць хавацца птушкі нябесныя.
У многіх такіх прыпавесцях прапаведаваў ім слова, колькі яны маглі слухаць. І без прыпавесці не казаў ім, а сваім вучням сам-насам тлумачыў усё.
Мк 4, 26–34

У Евангеллі ёсць некалькі прыпавесцяў, у якіх Хрыстос параўноўвае Божае Валадарства з зернем. Кожная з прыпавесцяў мае свае асаблівасці. Сёння я хачу падзяліцца думкай, якую некалі недзе пачуў і якая натхніла мяне на гэтае слова.
Бог, будучы Сейбітам, кідае зерне ў глебу. Зерне само па сабе ідэальнае. Яно ўжо ад самага пачатку створана ідэальным. Яно мае ў сабе ўсё неабходнае. Гэта, нібы код ДНК. Такімі нас стварае Бог. Прыходзячы на гэты свет, мы ўжо ва ўлонні маці ўсё атрымалі – таленты, духоўныя дары, заданні ад Бога, здольнасць любіць, быць добрым, шчаслівым. Толькі цяпер гэтае зерне павінна расці. Наш код ДНК павінен прагучаць і прынесці плён. Ці адбудзецца гэта, залежыць ад трох рэчаў, якія паміж сабой моцна пераплятаюцца: ад Бога, ад зямлі і ад самога зерня.
Калі рост зерня залежыць ад Бога
Вазьму Я з вяршыні высокага кедру і пасаджу. З верхніх галін ягоных адламаю парастак і пасаджу на высокай і ўзнёслай гары. На высокай гары Ізраэля пасаджу яго. І пусціць галлё і прынясе плён… І даведаюцца ўсе дрэвы палявыя, што Я, Пан, паніжаю высокае дрэва, а нізкае дрэва ўзвышаю; зялёнае дрэва высушваю, а сухое дрэва прымушаю квітнець. Я, Пан, сказаў і так зраблю.
Гэты момант для вернікаў павінен быць зразумелым без лішніх каментароў. Зразумелы, але цяжкі для ўспрыняцця. Нам цяжка пагадзіцца з тым, што далёка не ўсё ў гэтым жыцці залежыць ад чалавека і яго волі. Цяжка прымірыцца з тым, што Нехта кіруе гэтым светам і хоча кіраваць маім жыццём. Больш за тое, Ён ужо запланаваў яго ад самага пачатку, стварыў нейкі там ува мне дзіўны і невядомы мне «код ДНК». Для таго, каб як след зразумець і прыняць гэта, трэба шмат пакоры і цэлы стос асабістых жыццёвых няўдачаў, памылак, калі мы самі па сабе, незалежна ад Бога, спрабуем кіраваць сваім жыццём.
Мой уласны вопыт паказвае, што калі набліжаешся да разумення гэтага моманту, калі ўся твая чалавечая прырода пачынае супраціўляцца таму, што ты не гаспадар свайго жыцця, калі ты пачынаеш нервавацца, злавацца і панікаваць, то якраз ў гэтыя хвіліны вельмі важна супакоіцца і перастаць супраціўляцца, перастаць біцца, нібы рыба аб лёд. Проста супакоіцца і прымірыцца, паддацца, пакінуць свае планы і проста даверыцца, не чакаючы ад сябе больш ніякіх вынікаў.
Тэма прыярытэтнай дзейнасці Бога настолькі важная, што Хрыстос кажа пра гэта адназначна: Без Мяне нічога ўчыніць не зможаце (Ян 15,5).
Калі рост зерня залежыць ад глебы
Нехта сказаў, што зерне – гэта асяроддзе, у якім мы прабываем. Але Божы «код ДНК» у нас – гэта яшчэ не ўсё. Шмат залежыць ад таго, у якое асяроддзе трапляе Божае зерне. Можа так стацца, што самае геніяльнае і дасканае зерне ніколі не раскрыецца, бо нават не будзе здольнае падумаць пра сваю прыгажосць. Што я разумею пад паняццем глеба-асяроддзе?
Элементарны прыклад з сумнай беларускай рэчаіснасці. Нараджаецца Божае дзіця ў невялічкім беларускім гарадку, дзе жыве пару тысяч чалавек. Бацька п’е, маці скандаліць, каб выжыць, перыядычна крадзе нешта на працы, яна да такога жыцця прызвычаілася, змірылася з ім. У суседзяў у прынцыпе тыя ж праблемы. У школе для моладзі адзіная радасць – танныя дыскатэкі, п’янкі з сэксуальнымі прыгодамі, яшчэ мабільныя тэлефоны, папсовыя серыялы, ну і… “В КОНТАКТЕ” для самых адукаваных і крутых. Людзі жывуць для таго, каб жыць. Няма мэтаў, няма альтэрнатывы. Якім вырасце Божае дзіця на такой глебе? Якія яно мае шансы? Часам, калі сустракаю чалавека з такога асяроддзя, які хоча нечага большага, які задае пытанні, імкнецца некуды, то ўспрымаю яго як «аленький цветочек», як нейкі ззяючы цуд сярод змрочнага лесу.
Аднойчы мне давялося (не па добрай волі, але па нейкаму ўнутранаму прымусу) адпраўляць Імшу ў хаце ў падобным асяроддзі. На літургію з простай цікаўнасці прыйшоў дарослы мужчына. Казанне было кароткім, без вялікага энтузіязму. Пасля Імшы падыйшоў да мяне гэты мужчына, плакаў, як малое дзіця, і паўтараў адно: «Як мяне дасталі гэтыя алкаголікі, гэтая пустэча, бессэнсоўнасць. Ніколі ніякага разумнага слова не пачуеш…».
Думаю, добра разумееце, наколькі важнае асяроддзе, у якім павінна расці зерне. Ад гэтай глебы-асяроддзя шмат залежыць: як хутка будзе расці зерне і ці будзе расці ўвогуле. Калі мы не ўгрунтаваныя ў веры (а раю вам лічыць, што мы не ўгрунтаваныя ў веры!), то асяроддзе ўплывае на нас. Якія ты фільмы глядзіш, каго слухаеш, з кім сябруеш, што чытаеш – усё гэта ўплывае на твой рост. Асабіста я не веру ў рост зерня, якое не вылазіць з тэлевізара, інтэрнэта і прабывае ў кампаніях, якім напляваць на Бога і якія жывуць у граху.
Калі зерне перастае быць залежным ад глебы, а пачынае ўплываць на яе
Глеба-асяроддзе ўплывае на зерне, калі тое не ўгрунтаванае ў веры і выбары. Аднак можа надыйсці і павінен надыйсці такі момант, калі зерне пачынае ўплываць на асяроддзе. Пра гэты момант Езус кажа: вы – святло для свету; вы – соль гэтай зямлі.
Не так даўно адзін мой знаёмы расказаў мне пра метады выхавання праваслаўных старцаў. Калі да старца прыходзіць нейкі вучань і хоча змяніць сваё жыццё, хоча навучыцца жыць, то старац перш за ўсё пачынае тлумачыць яму, як трэба жыць. Аднак часта здараецца, што навучанне старца не мае ніякага поспеху. І тады старац кажа: глядзі на мяне і рабі так, як я. Такую паставу меў апостал Павел, які пісаў: будзьце маімі паслядоўнікамі, так як я стаў паслядоўнікам Хрыста. Гэта той момант калі мы пачынаем уплываць на асяроддзе, а не асяроддзе на нас.
Уключаючы сваю фантазію, уяўляю, што гэта адбываецца тады, калі зерне расце, пачынае прыносіць плён і над зямлёй паволі ўздымаецца агромністае дрэва. Некалі зерне было схаванае ў зямлі, а цяпер дрэва сваім ценем пакрывае зямлю. Гэтае дрэва немагчыма не заўважыць, яно пачынае правакаваць, яно становіцца для некага нязручным, але з ім ужо трэба лічыцца, на яго трэба глядзець.

Наш удзел
Думаю, тут усё ясна як Божы дзень. Самы геніяльны Божы «код ДНК» не здольны са слабога зерня падняць агромністае дрэва, бо зерне таксама залежыць ад глебы-асяроддзя. Але таксама здараецца, што самае неспрыяльнае асяроддзе часам прапускае зерне, і тады вырастаюць «аленькие цветочки». Шмат залежыць ад самога зерня, ад нашага штодзённага выбару і рашэнняў.
КАБ СЛОВА СТАЛАСЯ ЦЕЛАМ…
Паспрабуйма задаць сабе пытанне: «У якой глебе я прабываю. і ці гэта мая глеба?»