...Я ўпэўнены, што на беразе Тыберыядскага мора Езус з’явіўся тае раніцы не выпадкова. Ён хацеў, каб Апосталы «набоўталіся», каб змучыліся, каб адчулі сваё бяссілле, каб не заставалася ім выбару. Гэта Божая правакацыя. Падобна ў сённяшнім Евангеллі Хрыстос правацыруе: Дзе нам купіць хлеба, каб накарміць іх? А казаў гэта, выпрабоўваючы яго, бо сам ведаў, што збіраўся рабіць. Езус выпрабоўвае. Езус хоча, каб вучні адчулі сваю бездапаможнасць.
У тыя дні:
Адзін чалавек прыйшоў з Баалшаліша і прынёс чалавеку Божаму хлеб пачаткаў, дваццаць ячменных хлябоў і свежае збожжа ў торбе сваёй. І сказаў Элія: Дай людзям, каб елі. І сказаў слуга ягоны: Як магу я пакласці гэта перад сотняю чалавек? Ён зноў сказаў: Дай людзям, каб елі. Бо так кажа Пан: будуць есці, і застанецца. Тады паклаў перад імі, і елі яны, і засталося, паводле слова Пана.
2 Вал 4, 42–44
Браты:
Малю вас я, вязень Пана, паступаць годна паклікання, якім вы пакліканы, з усёю пакораю і лагоднасцю, з доўгацярплівасцю, церпячы адзін аднаго ў любові, стараючыся захаваць еднасць духа ў саюзе міру.
Адно цела і адзін дух, як і вы пакліканы ў адной надзеі вашага паклікання. Адзін Пан, адна вера, адзін хрост, адзін Бог і Айцец усіх, які над усімі і праз усіх, і ва ўсіх нас.
Эф 4, 1–6
У той час:
Езус адышоў на другі бок Галілейскага або Тэберыядскага мора. Ішло за Ім мноства людзей, таму што бачылі цуды, якія Ён чыніў над хворымі.
Езус узышоў на гару і сядзеў там са сваімі вучнямі. А набліжалася Пасха, юдэйскае свята.
Калі Езус узняў вочы і ўбачыў, што мноства людзей ідзе да Яго, сказаў Філіпу: Дзе нам купіць хлеба, каб накарміць іх? А казаў гэта, выпрабоўваючы яго, бо сам ведаў, што збіраўся рабіць.
Філіп адказаў Яму: Хлеба на дзвесце дынараў не хопіць, каб кожнаму дасталося хоць крыху. Адзін з вучняў Ягоных, Андрэй, брат Сымона Пятра, кажа Яму: Ёсць тут адзін хлопец, які мае пяць ячменных хлябоў і дзве рыбы, але што гэта для такога мноства?
Езус сказаў: Загадайце ім сесці. А было на тым месцы шмат травы. І селі людзі, якіх было каля пяці тысяч.
Езус узяў хлябы і, падзякаваўшы, раздаў тым, хто сядзеў; таксама і рыбы, колькі хто хацеў. А калі насыціліся, сказаў вучням сваім: Збярыце кавалкі, што засталіся, каб нічога не змарнавалася. Сабралі і напоўнілі дванаццаць кашоў кавалкамі з пяці ячменных хлябоў, якія засталіся пасля тых, хто еў.
Калі ж людзі ўбачылі, які цуд учыніў Езус, казалі: Ён сапраўды прарок, які мае прыйсці на свет. Калі Езус даведаўся, што хочуць прыйсці і схапіць Яго, каб зрабіць каралём, зноў адышоў на гару адзін.
Ян 6, 1–15

Найбольш правільна было б тэму размнажэння хлябоў разглядаць у кантэксце прадказання Эўхарыстыі, але мне Госпад кладзе на сэрца крыху іншы аспект і гэтым хачу падзяліцца.
Тэма для тых, хто ўсю ноч «адбоўтаўся»
На жаль, вельмі часта мне даводзіцца сустракацца з сітуацыямі, калі пасля канферэнцыі альбо казання падыходзяць людзі і дзеляцца сваімі ўражаннямі, а ты стаіш і думаеш: «Але гэта не табе было сказана, гэта не для цябе…» Вельмі часта тыя, каго гэтае слова, здавалася б, павінна закрануць, застаюцца глухія, а тыя, каму ў той момант, можа, нават і не надта пажадана чуць гэтае слова, наадварот – чуюць усё. Напрыклад, ёсць людзі, якія як ніхто, добра ўсведамляюць свой грэх. Больш за тое, ім ад самага дзяцінства казалі, што яны нягоднікі, нічога нявартыя і, увогуле, на свеце большай пачвары няма. Такія людзі часта маюць вельмі нізкае пачуццё ўласнай годнасці. Такім людзям таксама трэба прапаведваць пра грэх, але яны і без таго яго добра бачаць. А нават апроч свайго граху не здольныя нічога больш убачыць. Тэма граху для іх актуальная і важная, але часам надыходзіць момант, калі больш трэба казаць пра Божае прабачэнне, пра любоў Бога, пра тое, што мы – Яго любімыя дзеці.
Такім чынам, тыя самыя тэмы закранаюць нас па-рознаму. Ты прапаведваеш, тлумачыш, але агульна, для ўсіх. Даеш нейкія прыклады і думаеш пра канкрэтнага чалавека, а сярод слухачоў знойдуцца тыя, хто ўбачыць сябе ў гэтай гісторыі і тыя, каму, як не дзіўна, такія гісторыі лепш не чуць. Я, як святар, у такіх сітуацыях спадзяюся толькі на Духа Святога, які адным адчыняе вушы, а іншым зачыняе. Гэта, можа, й дзіўна, але не ўсе тэмы могуць слухаць усе і заўсёды.
Падобную праблему бачу ў нашай сённяшняй тэме. Сёння хачу казаць пра тое, як Божая сіла праяўляецца тады, калі мы прымаем нашу немач, нашу бездапаможнасць. Але з гэтага скарыстаюцца толькі тыя, хто чыніць вельмі шмат намаганняў, хто вельмі шмат працуе. Магчыма, такім людзям найбольш адпавядае адзін евангельскі момант:
После того опять явился Иисус ученикам Своим при море Тивериадском. Явился же так: были вместе Симон Петр, и Фома, называемый Близнец, и Нафанаил из Каны галилейской, и сыновья Зеведея, и двое других из учеников Его. Симон Петр говорит им: «Иду ловить рыбу». Говорят ему: «Идем и мы с тобой». Пошли и тотчас вошли в лодку и не поймали в ту ночь ничего. А когда уже настало утро, Иисус стоял на берегу, но ученики не узнали, что это Иисус. Иисус говорит им: «Дети! Есть ли у вас какая пища?» Они отвечали Ему: «Нет». Он же сказал им: «Закиньте сеть по правую сторону лодки, и поймаете». Они закинули и уже не могли вытащить [сети] от множества рыбы.
Ян 21,1-6
Апосталы лавілі рыбу ўсё ноч, яны шмат напрацаваліся, сілы пакінулі іх, не бачылі ніякага выніку і ніякай надзеі. Яны дасведчылі сваёй бездапаможнасці, але дасведчылі пасля таго, як сапраўды напрацаваліся, калі «адбоўталіся» на моры ўсю ноч…
Калі ты не навучыўся працаваць і змагацца, дабівацца сваёй мэты, калі ты не дасведчыў, што значыць у тваіх жыццёвых праблемах «адбоўтацца» усю ноч, то раю нават далей не чытаць. Тэма пра чалавечае бяссіле стане для цябе апраўданнем тваёй ляноты. Сённяшнюю тэму найбольш зразумее той, хто разумее, што азначае «адбоўтацца» ўсю ноч, спадзеючыся на свае сілы і здольнасці.
Чалавечае бяссілле як элемент Божага выхавання
Я ўпэўнены, што на беразе Тыберыядскага мора Езус з’явіўся тае раніцы не выпадкова. Ён хацеў, каб Апосталы «набоўталіся», каб змучыліся, каб адчулі сваё бяссілле, каб не заставалася ім выбару. Гэта Божая правакацыя. Падобна ў сённяшнім Евангеллі Хрыстос правацыруе:
Дзе нам купіць хлеба, каб накарміць іх? А казаў гэта, выпрабоўваючы яго, бо сам ведаў, што збіраўся рабіць.
Езус выпрабоўвае. Езус хоча, каб вучні адчулі сваю бездапаможнасць.
Філіп адказаў Яму: Хлеба на дзвесце дынараў не хопіць, каб кожнаму дасталося хоць крыху. Адзін з вучняў Ягоных, Андрэй, брат Сымона Пятра, кажа Яму: Ёсць тут адзін хлопец, які мае пяць ячменных хлябоў і дзве рыбы, але што гэта для такога мноства?
У іншым моманце Евангелля справа выгляе больш радыкальна, калі Езус кажа: вы дайце ім есці. Бог хоча, каб мы адчулі бяссілле, каб мы «набоўталіся», каб навучыліся давяраць Яму, а не сваім сілам.
На гэтым тыдні я асабліва дасведчыў таго, як гэта цяжка – прыняць праўду пра сваю бездапаможнасць і спадзявацца на Яго. Нават калі ты і атрымоўваеш нейкую ад Яго помач, ты ўсядно тут жа пачынаеш зноў спадзявацца на сябе. Напрыклад, ты не можаш знайсці працу ці грошы, Ён выводзіць цябе з цяжкай сітуацыі і ты разумееш, што гэта Яго дапамога, верыш у гэта, але зараз жа зноў пачынаеш спадзявацца на свае сілы, здольнасці, людзей… Зноў перастаеш глядзець на Яго і спадзяешся на свае сілы ажно да таго моманту, пакуль зноў не адчуеш сваёй немачы. І так будзе да таго моманту, пакуль канкрэтна не стомішся ад самога сябе. А калі гэты момант надыходзіць, то становіцца вельмі цяжка, бо трэба Яму даверыцца не ў адной сітуацыі, а ўвогуле, назаўсёды. Веры ж не хапае…
Убачыў я гэта нават на простай сітуацыі. Некалі ішоў маліцца і раптам, на пустым месцы, адчуваў Яго прысутнасць, Яго любоў і дар пакаяння. Потым ты молішся зноў, а гэта не паўтараецца. Думаеш, у чым справа? Можа, не так малюся? Можа не ў той час? Можа не з тымі людзьмі? А адказ просты. Адчуванне Яго Любові і прысутнасці не залежыць ад цябе і тваіх намаганняў, але ад Яго. Як жа цяжка пагадзіцца з тым, што ўчора ты плакаў на малітве, а сёння на такой самай малітве ты не можаш вытрываць. Як жа цяжка прыняць сваё бяссілле!
І сабралі ўсё, што засталося…
Некалі я сказаў сабе, што колькі б я ні бачыў у сваім жыцці Божай помачы, я ніколі не буду самастойным і ў дастатку, ніколі не буду ўпэўнены ў сабе і багатым. Ніколі такім не буду пры ўмове, што не адмоўлюся ад Яго навукі, ад жадання быць Яго сябрам і вучнем. Магчыма, таму Езус загадвае сабраць усё, што засталося. Ты не можаш абагаціцца на Яго славе, не можаш браць сабе з гэтага выгаду, не можаш стаць незалежным ад Яго.
Праз рамонты і будову Бог вучыць мяне (і гэта для мяне вельмі дзіўна), каб я быў абыякавы да тых грошаў, сродкаў, матэрыялаў, людзей, якія Ён мне дае. Калі я раней радаваўся прынесеным ахвярам, то сёння я разумею, што Бог дае грошы не проста так, а з канкрэтнай мэтай. А значыць – будзь гатовы свабодна аддаць тое, што да цябе свабодна прыйшло. Бог вучыць мяне не радавацца, калі нешта атрымліваю і не сумаваць, калі павінен аддаць ці развітацца. Гэта цяжкая навука і па-рознаму атрымліваецца, але бачу такі элемент Божага выхавання. Нават крыху пачынаю разумець словы Апостала Паўла:
Умею жить и в скудости, умею жить и в изобилии; научился всему и во всем, насыщаться и терпеть голод, быть и в обилии, и в недостатке. Все могу в укрепляющем меня Иисусе Христе.
Флп 4,12-13
КАБ СЛОВА СТАЛАСЯ ЦЕЛАМ…
Паспрабуй убачыць тыя сферы свайго жыцця, дзе ты дастаткова «набоўтаўся» і дзе Хрыстос запрашае цябе даверыцца Яму. Можаш таксама ўявіць гісторыю пра размнажэнне хлеба. Уяві сябе адным з вучняў і паспрабуй дасведчыць сваёй немачы і бязраднасці, а разам з тым – помачы Божай.
P.S.
Па гэтай тэме хачу таксама падзяліцца фрагментам слова, якое, як веру, мы атрымалі ад Госпада перад “ВІНАГРАДНІКАМ”:
…Внешне Мои нищие могут ничем не отличаться от других.
Внешне Мои нищие могут выглядеть богатыми людьми.
Но они – Мои нищие.
Потому что всё отдали сначала Мне,
А затем Я передаю это тем, кто нуждается.
Я - не они.
Не они - Мои нищие – распределяют то, что хотят дать нуждающемуся.
Они приходят сначала ко Мне и говорят:
–Возьми, наш Господь и Царь, это.
Это не наше.
И уходят.
Они идут дальше.
Они знают, что ничто не принадлежит им.
И они не тоскуют по этому.
Они не думают над этим.
Они просто идут сразу ко Мне и всё отдают Мне.
Они доверяют Мне.
Вот так поступают Мои нищие.
Кто захочет стать Моим нищим?
Ведь Мои нищие не получают наград.
Мои нищие могут быть простыми людьми.
Мой нищий - это тот, кто живёт не для себя.
Но так Мои нищие и обретают полноту жизн.и
Они приходят ко Мне и говорят:
–Наш Бог и Царь, как нам послужить Тебе?
Наш Бог и Царь, как нам любить Тебя?
Наш Бог и Царь, как нам остаться верными Тебе?
Мои нищие знают, что Я – Царь, ставший нищим.
Мои нищие не ждут от Меня ничего, кроме Меня.
И в этом главная награда Моих нищих.
Им больше ничего не надо.
Только то, что Я даю им.
Мои нищие знают, кто они.
Мои нищие знают, что без Меня – они богачи с нищим сердцем…