Езус хоча нас накарміць сабою. Пір пачынаецца ўжо тут, на зямлі. Ён пад час Святой Імшы накрывае для нас стол і запрашае сесці разам з Ім. Пір пачынаецца ўжо сёння. Ёсць шмат вернікаў, якія маюць Божы дар асабліва перажываць Божую прысутнасць у Святой Камуніі. Нехта плача. Іншы атрымлівае агромністы спакой у сэрцы. Яшчэ іншы перажывае моцнае хваляванне. Аднак многія з нас нічога не перажываюць. Адчуваю, што Бог запрашае нас сёння моцна паверыць у Яго Слова. Езус нам сёння тлумачыць, чаму нам так неабходная Святая Камунія, незалежна ад таго, ці мы перажываем Яго прысутнасць, ці не. Езус запрашае верыць Яго Слову. Верыць нават праз сілу, насуперак сабе і сваім сумнівам. Божы Сын абяцае нам дзве рэчы пры ўмове, што будзем спажываць Яго Цела і піць Яго Кроў – абяцае прабываць у нас і гарантуе ўваскрашэнне і жыццё вечнае
Мудрасць збудавала дом свой і вычасала сем калонаў яго, забіла тое, што было на зарэз, змяшала віно сваё і стол падрыхтавала. Выслала служанак сваіх і кліча з вяршынь узвышшаў горада: Хто просты, няхай прыйдзе сюды.
Неразумнаму яна сказала: Хадзіце, ешце хлеб мой, піце віно, якое змяшала. Адкіньце глупства і будзеце жыць, хадзіце шляхам розуму.
Неразумнаму яна сказала: Хадзіце, ешце хлеб мой, піце віно, якое змяшала. Адкіньце глупства і будзеце жыць, хадзіце шляхам розуму.
Прып 9, 1–6
Глядзіце дакладна, браты, як паступаеце, не як неразумныя, а як мудрыя. Выкарыстоўвайце час, бо дні ліхія. Не будзьце ж неразважнымі, але пазнавайце, што ёсць воляй Пана.
І не ўпівайцеся віном, ад якога бывае распуста, але напаўняйцеся Духам, настаўляючы саміх сябе псальмамі і гімнамі, і спевамі духоўнымі, спяваючы і выслаўляючы Пана ў сэрцах вашых. Дзякуйце заўсёды за ўсё Богу і Айцу у імя Пана нашага Езуса Хрыста.

Эф 5, 15–20
У той час:
Езус сказаў народу: Я хлеб жывы, які сышоў з неба. Калі хто будзе есці хлеб гэты, будзе жыць вечна. А хлеб, які Я дам, гэта цела Маё дзеля жыцця свету.
Юдэі спрачаліся паміж сабою, кажучы: Як Ён можа даць нам есці сваё цела?
Езус сказаў ім: Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі не будзеце есці цела Сына Чалавечага і піць крыві Ягонай, не будзеце мець у сабе жыцця. Хто есць Маё цела і п’е Маю кроў, мае жыццё вечнае, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень.
Бо цела Маё — праўдзівы спажытак, а кроў Мая — праўдзівы напой. Хто есць Маё цела і п’е Маю кроў, ува Мне ёсць, а Я — у ім.
Як паслаў Мяне жывы Айцец, і Я жыву Айцом, так і той, хто есць Мяне, будзе жыць Мною. Гэта той хлеб, які сышоў з неба, а не той, які елі айцы вашыя і памерлі. Хто есць хлеб гэты, будзе жыць навекі.
Гэта сказаў Ён у сінагозе, калі навучаў у Кафарнауме.
Ян 6, 51–58
Збіраючыся на пір…
У першым чытанні мы чуем пра даволі дзіўную Мудрасць. Гэта не проста здольнасць ці талент, ці абстракцыйнае паняцце. Гэтая Мудрасць нібы жывая. Яна будуе дом, накрывае на стол, запрашае гасцей. Мудрасць – нібы Асоба. Многія даследчыкі Бібліі кажуць, што пад вобразам Мудрасці ў Старым Запавеце ўтоена Асоба Бога, альбо, больш дакладна, Асоба Духа Святога. Гэта Бог будуе дом, накрывае на стол і запрашае народ раздзяліць радасць разам з Ім. У Евангеллі гэты вобраз яшчэ больш набірае каларыту. Езус, прапаведваючы пра Царства Божае, ужывае прыпавесці пра Гаспадара, які пасылае слугаў запрасіць людзей на пір. Тут таксама можна ўбачыць сувязь з прыпавесцю пра дзесяць паннаў, якія чакаюць Гаспадара, каб увайсці з Ім на вяселле. Для некаторых размнажэнне віна ў кане Галілейскай – гэта таксама прадказанне таго вяселля, на якое запрашае нас Бог у сваё Царства. Зрэшты, нават міласэрны Айцец накрывае стол з прычыны вяртання свайго блуднага сына.
Усе гэтыя прыпавесці гавораць пра адно – Бог рыхтуе пір-вяселле і запрашае ўсіх нас прыняць у ім удзел. Прычым мы раптам пачынаем разумець, што Бог нас запрашае, але адмовіцца нам ад гэтага запрашэння, ну ніяк нельга, таму што, калі ўсе збяруцца на гэтым свяце, дзверы зачыняцца і, там, вонкі будзе толькі цемра, плач і «скрыгатанне зубоў». На гэтае свята нельга спазніцца. Сюды таксама нельга трапіць выпадкова. На яго трэба планамерна і адказна збірацца, а не пайсці так сабе, між іншым. Сюды нельга трапіць у бруднай вопратцы ад сваіх грахоў. Вопратку трэба вымыць, ачысціць, стаць новым чалавекам. Карацей, выпадковых тут не будзе. Гэтае запрашэнне вельмі сур’ёзнае і да яго трэба рыхтавацца. Многія пакуль што могуць апраўдвацца: я замучыўся і мне не хочацца, да мяне прыехалі родзічы, мне трэба паехаць на адпачынак у Егіпет, мяне запрасілі сябры на рыбу, мне трэба рупіцца аб дачы… Але, калі мы ў будучым станем перад Гаспадаром Вяселля і зразумеем, што мы не падрыхтаваныя да таго, каб увайсці і сесці за стол, то многія з нас, я ўпэўнены, нават не ўзгадаюць пра свае апраўданні. Многія самі зразумеюць, наколькі гэта было недарэчна – памяняць самае важнае запрашэнне свайго жыцця на іншыя рэчы. Многія проста будуць стаяць і плакаць перад Мудрасцю, усведамляючы сваю дурноту і змарнаваны час.
Пір пачынаецца сёння…
Заўсёды першае нядзельнае чытанне звязана з Евангеллем. Якая ж сувязь паміж Божым Пірам і навучаннем Езуса пра Яго Цела і Кроў, пра Эўхарыстыю?
Езус хоча нас накарміць сабою. Пір пачынаецца ўжо тут, на зямлі. Ён пад час Святой Імшы накрывае для нас стол і запрашае сесці разам з Ім. Пір пачынаецца ўжо сёння. Ёсць шмат вернікаў, якія маюць Божы дар асабліва перажываць Божую прысутнасць у Святой Камуніі. Нехта плача. Іншы атрымлівае агромністы спакой у сэрцы. Яшчэ іншы перажывае моцнае хваляванне. Аднак многія з нас нічога не перажываюць. Адчуваю, што Бог запрашае нас сёння моцна паверыць у Яго Слова. Езус нам сёння тлумачыць, чаму нам так неабходная Святая Камунія, незалежна ад таго, ці мы перажываем Яго прысутнасць, ці не. Езус запрашае верыць Яго Слову. Верыць нават праз сілу, насуперак сабе і сваім сумнівам. Божы Сын абяцае нам дзве рэчы пры ўмове, што будзем спажываць Яго Цела і піць Яго Кроў – абяцае прабываць у нас і гарантуе ўваскрашэнне і жыццё вечнае:
Езус сказаў ім: Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі не будзеце есці цела Сына Чалавечага і піць крыві Ягонай, не будзеце мець у сабе жыцця. Хто есць Маё цела і п’е Маю кроў, мае жыццё вечнае, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень. Бо цела Маё — праўдзівы спажытак, а кроў Мая — праўдзівы напой. Хто есць Маё цела і п’е Маю кроў, ува Мне ёсць, а Я — у ім.

Будучы старшакласнікам, я, сам не ведаю чаму, кожны дзень хадзіў на Імшу. Ніхто мяне не ўпрошваў, не пераконваў. Я проста меў такую патрэбу. На той час я яшчэ не быў знаёмы з Духам Святым, не перажываў Яго прысутнасці і для мяне найбольш моцным момантам Божай прысутнасці была Святая Камунія. Я не мог уявіць, як можна ўдзельнічаць у Святой Імшы і не прымаць Яго Цела. Проста сваім хлапечым розум я разумеў, што Хрыстос, якога я толькі што спажыў, жыве ўва мне, Яго можна аб нечым прасіць і Ён мяне пасля смерці нібы знутры мяне самога падыме да жыцця вечнага. Я не містык, не плакаў ад Божай прысутнасці, але моцна верыў, што Святая Камунія мне проста неабходна. Як паветра. Памятаю, што неяк, сканчваючы школу, мае аднакласнікі сабраліся разам, каб выпіць, яшчэ крыху пабыць разам перад тым, як разляцімся ў розныя бакі. Такія моманты людзі зазвычай моцна перажываюць, бо ў іх шмат удзячнасці, слёзаў і сантыментаў. А я ў часе адной такой «цёпленькай» сустрэчы проста падняўся і пайшоў. На той час мне яшчэ не хапіла смеласці сказаць, што я пайшоў у звычайны будні дзень на «звычайную» штодзённую Імшу.
Калі з Богам чакаем разам…
Мне заўсёды здавалася, што Бог павінен мяне неяк там прыцягваць, уламваць, пераконваць. Калі мне не хацелася маліцца, то я чакаў, што Ён павінен нешта зрабіць, каб мне захацелася. Калі быў змучаны і адзіным жаданнем было сядзець ў нэце або глядзець тупы фільм, то я чакаў, што Бог павінен «завабіць» мяне на Адарацыю ці на якую праходку, ці на які спорт. І я чакаў… А Ён не «прывабліваў». Пасля я зразумеў, што Ён таксама чакае. Чакае, калі я нарэшце паверу, што гэта трэба мне, калі паверу, што Ён дасць мне больш адпачынку, чым кампутар ці фільмы, калі паверу, што мне неабходная малітва, нават калі я там нічога асаблівага і не перажываю. І аказалася, што мы чакаем разам…
Магчыма, некаторыя вернікі гэтак жа чакаюць, што Бог неяк там «завабіць» іх на Імшу, каб у іх з’явілася ўрэшце жаданне ці перажыванне, ці вольны час для Яго. Веру, што Бог, у сваю чаргу, таксама чакае гэтых людзей. Чакае іх веры ў Яго Слова, веры ў тое, што Яго Цела і Кроў сапраўды неабходныя для таго, каб перажываць з Ім еднасць.
КАБ СЛОВА СТАЛАСЯ ЦЕЛАМ…
Запрашаю ахвотных перажыць адну медытацыю. Найперш знайдзіце для сябе адпаведнае месца і час, каб ніхто вам не перашкаджаў. Выключыце тэлефоны. Камфортна сядзьце. Закрыйце вочы. Папрасіце шчыра і ў веры, каб Дух Святы вам дапамог і вамі пакіраваў. А цяпер уявіце, як Бог запрашае вас на пір і як вы да яго рыхтуецеся. Пра што размаўляеце? Наколькі для вас гэта запрашэнне важнае? Ці вы рады гэтаму запрашэнню? Размаўляйце з Богам. Старайцеся гэты вобраз медытацыі суаднесці з вашым канкрэтным жыццём.