Сіла выбару (казанне, 26.08.12)
Часта ў кругах харызматычных веруючыя любяць цытаваць апостала Паўла: хто вызнае Езуса Збаўцам і Панам, той збавіцца. Сказаў бы прасцей, хто прызнае Яго сваім Настаўнікам, сваім Гаспадаром, хто падпарадкуецца Яму і зробіць выбар паміж Ім і гэтым светам, той збавіцца. Наша збаўленне залежыць ад таго, ці зможам мы Яго выбраць. Аднак выбраць Яго, як аказваецца, не так проста…


У тыя дні:
Езус Навін сабраў у Сіхеме ўсе плямёны Ізраэля і паклікаў таксама старэйшых Ізраэля, яго кіраўнікоў, і суддзяў, і наглядчыкаў. І сталі яны перад абліччам Пана.
І так прамовіў Езус Навін да ўсяго народа: Калі вам здаецца кепскім служыць Пану, то зрабіце сёння выбар, каму хочаце служыць: ці багам, якім служылі продкі вашыя, будучы на другім баку Ракі; ці багам амарэяў, на зямлі якіх жывяце. Я ж і мой дом будзем служыць Пану.
Народ адказаў такімі словамі: Няхай не здарыцца нам, каб мы пакінулі Пана і служылі іншым багам. Бо Пан — Бог наш. Ён сам вывеў нас і продкаў нашых з егіпецкай зямлі, з дому няволі. Ён учыніў перад нашымі вачыма вялізныя знакі, і аберагаў нас на працягу ўсёй дарогі, якою ішлі мы, і сярод усіх народаў, праз якія праходзілі мы. Таму і мы будзем служыць Пану, бо Ён — наш Бог.

Нав 24, 1–2а, 15–17, 18б


Браты:
Падпарадкоўвайцеся адзін аднаму ў боязі Хрыстовай.
Жонкі, падпарадкоўвайцеся мужам сваім, як Пану, бо муж — галава жонкі, як і Хрыстус — галава Касцёла. Ён — Збаўца Цела. Таму, як Касцёл падпарадкоўваецца Хрысту, так і жонкі падпарадкоўваюцца мужам ва ўсім.
Мужы, любіце сваіх жонак, як і Хрыстус палюбіў Касцёл і аддаў сябе за яго, каб асвяціць яго, ачысціўшы купеллю вады ў слове, каб Ён з’явіўся перад Ім слаўным Касцёлам, які не мае плямы, ці заганы, ці чаго-небудзь падобнага, і каб ён быў святы і беззаганны.
Так павінны мужы любіць сваіх жонак, як сваё цела. Хто любіць сваю жонку, любіць самога сябе. Бо ніхто ніколі не меў нянавісці да свайго цела, але корміць і даглядае яго, як і Хрыстус свой Касцёл; бо мы члены Цела Ягонага.
Таму пакіне мужчына бацьку свайго і маці і злучыцца з жонкай сваёй, і будуць двое адным целам. Вялікая таямніца гэта, а кажу я ў дачыненні да Хрыста і да Касцёла.

Эф 5, 21–32


У той час:
Многія з вучняў Езуса казалі: Цяжкая гэтая мова. Хто можа яе слухаць?
Але Езус, ведаючы, што вучні Ягоныя наракаюць на гэта, сказаў ім: Ці гэта спакушае вас? А калі ўбачыце Сына Чалавечага, які будзе ўзыходзіць туды, дзе быў раней? Дух ажыўляе, цела ж ні на што не прыдатнае. Словы, якія Я кажу вам, ёсць духам і жыццём. Аднак ёсць між вас тыя, хто не верыць. Бо Езус ад пачатку ведаў, хто не верыць і хто Яго выдасць. І сказаў: Для таго Я сказаў вам, што ніхто не можа прыйсці да Мяне, калі гэта не будзе дадзена яму Айцом.
З гэтага часу многія вучні Ягоныя адышлі ад Яго і ўжо не хадзілі з Ім. Тады Езус сказаў Дванаццаці: Ці вы таксама хочаце адысці?
Адказаў Яму Сымон Пётр: Пане, да каго мы пойдзем?
Ты маеш словы жыцця вечнага. А мы паверылі і спазналі, што Ты ёсць Святы Бога.

Ян 6, 60–69


Сіла выбару (казанне, 26.08.12)
Выпрабоўваючы наш выбар Бога

У пэўным часе я пачаў заўважаць за сабой даволі дзіўную рысу. Напрыклад, нехта мне кажа з касцёльнай моладзі, што хоча больш маліцца або пасціцца, або ў буднія дні хадзіць на Імшу, а я раптам магу пачаць таго чалавека адгаворваць: а можа, не трэба, добра падумай і г.д. І калі аднойчы нехта ўзбунтаваўся і сказаў мне: «Што вы мяне адгаворваеце?! Лепш бы падтрымалі!», то я пачаў прызадумвацца, чаму я адгаворваю некаторых людзей ад пэўных ініцыятываў. Прычым заўважыў, што раблю так не з кожным чалавекам, а з тымі, хто ўжо больш-менш упэўнена ідзе шляхам веры. У гаворцы ж з людзьмі, якія толькі пачынаюць хадзіць у касцёл, я абсалютна не дапускаю такіх рэплікаў. Я пачаў назіраць, прызадумвацца і заўважыў, што гэтая дзіўная рыса праяўляецца ў мяне даволі даўно. Такое ўражанне, што я быццам несвядома выпрабоўваю верніка…

Уявіце мой унутраны свет, калі я сёння ўбачыў, што гэтаксама рабіў Езус Навін. Мы маем на Літургіі толькі фрагмент гэтай гісторыі. Прапаную пачытаць яе крыху далей:

(Иисус Навин сказал): итак, бойтесь Господа и служите Ему в чистоте и искренности; отвергните богов, которым служили отцы ваши за рекою и в Египте, а служите Господу. Если же не угодно вам служить Господу, то изберите себе ныне, кому служить: богам ли, которым служили отцы ваши, бывшие за рекой, или богам аморреев, в земле которых живете; а я и дом мой будем служить Господу, ибо Он свят». И отвечал народ и сказал: «Нет, не будет того, чтобы мы оставили Господа и стали служить другим богам! Ибо Господь – Бог наш, Он вывел нас и отцов наших из земли египетской, из дома рабства, и делал перед глазами нашими великие знамения и хранил нас на всем пути, по которому мы шли, и среди всех народов, через которые мы проходили. Господь прогнал от нас все народы и аморреев, живших в этой земле. Поэтому и мы будем служить Господу, ибо Он – Бог наш». Иисус сказал народу: «Не возможете служить Господу Богу, ибо Он Бог святой, Бог-ревнитель, не потерпит беззакония вашего и грехов ваших. Если вы оставите Господа и будете служить чужим богам, то Он наведет на вас зло и истребит вас, после того как благотворил вам». И сказал народ Иисусу: «Нет, мы Господу будем служить». Иисус сказал народу: «Вы свидетели себе, что вы избрали себе Господа – служить Ему»? Они отвечали: «Свидетели». «Итак, отвергните чужих богов, которые у вас, и обратите сердце свое к Господу, Богу Израилеву». Народ сказал Иисусу: «Господу, Богу нашему, будем служить и гласа Его будем слушать». И заключил Иисус с народом завет в тот день и дал ему постановления и закон в Сихеме, пред скиниею Господа, Бога Израилева.
Нав 24, 14-25


Ісус Навін найперш кажа людзям, каб адкінулі ідалаў і пачалі служыць Богу, а пасля ажно тры разы пытаецца: ці вы добра рашылі, ці вы ўпэўненыя, а можа перадумаеце?.. Ствараецца ўражанне, што ён вядзе народ да саюзу з Богам, а пасля нібы сам жа хоча і адвесці. Справа ў тым, што Ісус Навін дасканала ведае, што вернасць Богу залежыць не ад парыву эмоцый і гучных абяцанняў, а ад выбару, які робіць народ. Гэты выбар – асабісты крок. Толькі ты сам адказваеш за самога сябе і наколькі цвёрда ты рашаешся. Ісус правацыруе народ, каб яго выбар быў свядомы і адказны.

Падобна робіць таксама Езус у Евангеллі. Многія вучні, чуючы навуку Хрыста пра Эўхарыстыю (чытаем пра гэта крыху раней), пачынаюць сумнявацца, адыходзяць. У такой сітуацыі я б некалі пачаў панікаваць: адыходзяць вернікі, што я не так раблю?! Езус жа робіць зусім адваротнае. Ён збірае сваіх самых верных вучняў-апосталаў і пытаецца: ці вы таксама хочаце адыйсці? Ідзіце, Я вас не трымаю… Езус правацыруе сваіх вучняў. Яны зараз павінны зрабіць выбар, і іх вера ўмацуецца. Таму Пісанне кажа, што спакусы ўмацоўваюць веру (С великой радостью принимайте, братья мои, когда впадаете в различные искушения, зная, что испытание вашей веры производит терпение; терпение же должно иметь совершенное действие, чтобы вы были совершенны во всей полноте, без всякого недостатка. Як 1,2-4). У крытычны момант ты стаіш перад выбарам і ад гэтага выбару залежыць, ці ты падымешся на прыступку вышэй ці саскочыш. Езус рыхтуе сваіх вучняў да гэтага выбару, і ад яго будзе залежыць іхні далейшы шлях.

Пазбаўляючыся кастылёў Сіла выбару (казанне, 26.08.12)

Многія з нас лічаць, што вернік і Божы чалавек нараджаецца у выніку таго, што ён ходзіць на Імшу, моліцца ружанец, ці таму, што яго некалі нехта пахрысціў. Вернік жа нараджаецца ў чалавеку тады, калі ён усур’ёз выбірае Бога. І можа аказацца, што без гэтага выбару знешне мы можам выглядаць цалкам прыстойна, але ўнутранае наша жыццё будзе пустым.

Калі мне нехта пачынае расказваць пра каталікоў, якія кожны дзень у касцёле, а адначасна займаюцца магіяй, праклінаюць, спакушаюць жанатых мужчын ці жанчын і разбіваюць сем’і, абманваць і крадуць, удзельнічаюць у п’янках і распусце, то мне, канечне ж, крыўдна і балюча, але, з іншага боку, я не здзіўляюся. Бо тое, што нехта каталік і ходзіць у касцёл, яшчэ не азначае, што ён выбраў Бога. Чалавек, які выбірае Бога, пачынае цікавіцца Ім. Ёсць шмат рэчаў, якія цікавяць нашых вернікаў. Знешне, яны, можа, і рэлігійныя, але гэта яшчэ не Бог.

Некалі я пачуў цікавы выраз, які запаў мне ў сэрцы, – кастылі для малаверных. Чалавек, які не мае яшчэ сталых адносінаў з Жывым Богам, спрабуе неяк так прыўзняцца. Такімі кастылямі могуць быць людзкія традыцыі рэлігійных святаў, патрыятызм, пілігрымкі, сустрэчы моладзі, гітары і спевы пры вогнішчах, сяброўства са святарамі, сёстрамі і г.д. На нейкім этапе гэтыя кастылі дапамагаюць устаць. Але толькі на нейкім этапе. Пасля ж яны некуды знікаюць, і калі за гэты час чалавек не паспеў усур’ёз выбраць Бога, то проста пачынае падаць. А мы тады здзіўляемся і пытаем: «Куды падзелася моладзь з касцёла? Чаму той альбо іншы перастаў хадзіць у касцёл?» і г.д. Я гэта часта чую ў аршанскай парафіі, але таксама і ў многіх іншых. Усё ж залежыць ад таго, ці быў зроблены цвёрды выбар на карысць Бога.

Сіла выбару (казанне, 26.08.12)
Купляючы поле

Гаворачы пра выбар Бога, мне хочацца падзяліцца адным вобразам з вучэння Хрыста:

Валадарства Нябеснае падобнае да скарбу, схаванага ў полі, які знайшоў чалавек і ўтаіў. У радасці ад гэтага ён ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе гэтае поле (Мц 13,44).

Чалавек, які выбраў Бога, здабывае не толькі сам скарб, але ўсё, што вядзе да гэтага скарбу. Апостал Павел кажа, што спартоўцы для таго, каб здабыць узнагароду, павінны адмовіцца ад многага і шмат працаваць. Гэта і ёсць тое поле, якое трэба набыць. Менавіта поле, а не сам скарб. А гэтае поле, заўважым, часам можа здавацца нудным, пустым і не патрэбным. Многія вернікі хочуць адмовіцца ад граху, але не згаджаюцца, каб адмаўляцца ад усяго, што вядзе да таго граху. Словам, яны не купляюць поле. Напрыклад, нехта хоча перастаць піць, але не перастае сябраваць з людзьмі, якія п’юць, часта жартуе на тэму п’янкі. Альбо нехта хоча пазбыцца граху чужалоства, але не можа рашыцца прабываць у іншых кампаніях, пачаць апранацца больш сціпла, перастаць чытаць розныя непрыстойнасці ці глядзець неадпаведныя праграмы. Гэта ўсё тыя палі, якія мы не хочам набываць.

Чалавек, які выбраў Бога, – гэта той чалавек, які апрача скарбу рашыўся таксама купіць нават цэлае поле.

Я і мой дом будзем служыць Пану

Часта мы перажываем за нашых сяброў і родных, якія не выбралі Бога. З аднаго боку, мы і самі не ўпэўненыя да канца, ці выбралі Яго, а з іншага боку ўсё табе падказвае, што Бог для цябе важны, а вось для блізкіх Ён, нібы пустое месца. Мы перажываем за такіх людзей і не ведаем што зрабіць.

Адказ Ісуса Навіна народу нібы пралівае святло на гэту сітуацыю. Ісус Навін дакладна ведае, што ён не здольны нікога змусіць да выбару Бога. Нават тыя, хто сёння клянецца: мы будзем служыць Богу, заўтра пачынаюць раптам спяваць зусім іншую песню. І ты не маеш на гэта ніякага ўплыву. Ісус Навін усё гэта дакладна разумее. Што ён робіць? Ён найперш распавядае і нагадвае пра тое, што ўчыніў Бог, а пасля ставіць людзей перад выбарам: я і мой дом будзем служыць Богу, а вы што зробіце – гэта ваша справа.

Такім павінна быць стаўленне верніка. Ты можаш чалавеку расказаць пра тое, што робіць Бог у тваім жыцці (даць сведчанне), паказаць, што гэты Бог для цябе важны (я і мой дом будзем служыць Пану), а пасля трэба проста пакінуць чалавека перад выбарам. Больш ты на яго не маеш уплыву. Можаш толькі маліцца, каб чалавек гэты зрабіў правільны выбар. Больш нічога.

КАБ СЛОВА СТАЛАСЯ ЦЕЛАМ…

Спрабуйце на малітве, а лепш на медытацыі, уявіць сябе сярод народу, перад якім прамаўляе Ісус Навін. Убачце гэтю карціну. Магчыма, ты таксама стаіш перад выбарам, служыць Яму ці не. Які робіш выбар? Ці хочаш здабыць толькі скарб, ці таксама збіраешся купляць усё поле? Якое яно, тваё поле?

Сіла выбару (казанне, 26.08.12)