Хачу звярнуць вашу ўвагу на слова "помач". Жанчына створана як помач для мужчыны. Муж ці жонка – гэта помач! Колькі ж мы ведаем сямей, якія замест помачы раптам атрымалі кандалы на шыю! Чаму так дзеіцца? Таму што забыліся альбо не ведалі, што гэта Бог даў помач, што гэта не нашым высілкам мы нешта стварылі. Калі чалавек праз сілу пачынае шукаць другую палову, калі на тое-сёе замыкае вочы ці спрабуе закрыць вочы Богу, думаючы, што неяк там пасля ўляжацца і ўсё будзе добра, калі не дае Богу першынства, а ўступае месца новапаўсталаму ідалу ў выглядзе другога чалавека, то раней ці пазней зразумее, што чаканая помач і асалода сталася ярмом.
І сказаў Пан Бог:
Не добра, каб чалавек быў адзін. Ствару адпаведную яму дапамогу. Пан Бог учыніў з зямлі ўсіх звяроў палявых і ўсіх птушак нябесных і прывёў іх да Адама, каб убачыць, як ён назаве іх. І як Адам назваў кожную жывую істоту, такім і было яе імя. І назваў Адам імёнамі сваімі ўсякую жывёлу, птушак нябесных і ўсякіх звяроў палявых, але для чалавека не знайшлося адпаведнай яму дапамогі. Тады Пан Бог спаслаў на Адама глыбокі сон. А калі той заснуў, вынуў адно з рэбраў ягоных, а месца тое закрыў целам. Потым з рабра, узятага з Адама, збудаваў Пан Бог жанчыну і прывёў яе да Адама. І сказаў Адам: Гэта косць ад касцей маіх і цела ад майго цела. Яна будзе названа жанчынай, бо ад мужчыны была ўзята. Таму пакіне мужчына бацьку свайго і маці сваю і прылепіцца да жонкі сваёй, і стануць яны адным целам.

Быц 2, 18–24
У той час:
Падышлі фарысеі да Езуса і, выпрабоўваючы Яго, спыталіся, ці дазволена мужу разводзіцца з жонкаю? Ён сказаў ім у адказ: Што наказаў вам Майсей?
Яны сказалі: Майсей дазволіў пісаць разводны ліст і разводзіцца. А Езус сказаў ім у адказ: Дзеля жорсткасці сэрца вашага ён напісаў вам гэтую запаведзь, бо на пачатку стварэння Бог стварыў іх мужчынам і жанчынай. Таму пакіне мужчына бацьку свайго і маці сваю і злучыцца са сваёй жонкай, і будуць двое адным целам. Так што яны ўжо не двое, але адно цела. Таму тое, што Бог злучыў, чалавек няхай не разлучае.
У доме вучні зноў спыталіся ў Яго пра гэта. Ён сказаў ім: Хто развядзецца з жонкаю сваёю і ажэніцца з іншай, той чыніць распусту ў дачыненні да яе. І калі жонка развядзецца з мужам сваім і выйдзе за іншага, чыніць распусту.
Мк 10, 2–12
Прызнаюся, заўсёды мне было вельмі складана гаварыць на тэму сям’і, выхавання дзяцей, адносінаў паміж мужам і жонкай, паміж хлопцам і дзяўчынай. І нічога дзіўнага, што калі я прачытаў сённяшнія чытанні, то доўга сядзеў у лёгкім шоку – мне нічога не кладзецца на сэрца, я не ведаю што казаць падчас Імшы. Казаць пра чысціню адносінаў, пра тое, каб не было граху чужалоства? Хто верыць Богу, той і без таго ўсё ведае, а хто не верыць і не згаджаецца з Божым вучэннем – таму хоць кол на галаве… Казаць пра адносіны і пра выхаванне на ўзроўні псіхалогіі? Я не спецыяліст і не адчуваю, што павінен гэта рабіць. Ды і ўвогуле мяне асабіста нават трохі раздражняюць каляровыя кніжачкі на тэму рэлігіі і псіхалогіі. Проста адчуваю, што ёсць нешта нашмат важнейшае. Тое, што мы, займаючыся іншымі дадатковымі тэмамі (хаця і добрымі), проста прапускаем.
Карацей… тэма мяне як ніколі разнервавала… І толькі праз нейкі час мне памалу пачалі адкрывацца прычыны маіх непакояў.
Не добра, каб чалавек быў адзін
Так сказаў Бог, ствараючы жанчыну. Многія жартам або ўсур’ёз цытуюць гэты фрагмент, каб паказаць, што жыццё без сям’і і без адносінаў з процілеглым полам немагчымае. Аднак на самой справе ідзе размова не пра жанчыну для мужчыны, а пра тое, што НЕ ДОБРА, КАБ ЧАЛАВЕК БЫЎ АДЗІН. Калі я некалі скардзіўся Богу, што я застаўся адзін, то Ён паказаў мне, што я ніколі не быў адзін, адно што я не бачыў Яго прысутнасці каля мяне. Ён паказаў мне гэта Духам Святым, і я ўпэўнены, што гэта быў Ён. Размова ішла пра выхад з маёй адзіноты, але гэты выхад быў не ў жанчыне. Вельмі хачу, каб вы бачылі адрозненне, што рашэнне праблемы з адзінотай і пошук мужа ці жонкі – гэта не тое самае. Дрэнна быць аднаму, а выхад – гэта перш за ўсё адносіны з Богам, сяброўства з Ім і ўсведамленне, што Ён дае адпаведную помач. Гэта можа быць жонка, але таксама сябры, манаская супольнасць, супольнасць вернікаў ці нават проста выпадковыя людзі. Трэба навучыцца глядзець на Бога, які вырашае праблему адзіноты, а не на жонку, якую Ён стварае. Калі мы не навучымся глядзець на Яго, то жонка можа стацца нашым ідалам, ярмом, а не дапамогай.
Бог прамаўляе да нас не толькі ў адным месцы Пісання. Гісторыя збаўлення – гэта біблейскі тэрмін, які паказвае, што Бог вядзе нас і выхоўвае на працягу многіх гадоў і нават стагоддзяў. Таму каб добра зразумець нашу тэму, нельга ўчапіцца толькі за адзін момант з Кнігі Быцця. Трэба паглядзець, чаму Бог навучае нас пазней. І калі ў Старым Запавеце за малым выключэннем не існавала такога мышлення як бязжэнства для Бога, то ў часы Новага Запавету мы сустракаемся з нечым радыкальна новым:
Он же сказал им: «Не все вмещают слово это, но кому дано, ибо есть скопцы, которые из чрева матери родились так; и есть скопцы, которые оскоплены людьми; и есть скопцы, которые сделали сами себя скопцами для Царства Небесного. Кто может вместить, да вместит».
Мф 19,11-12
Апостал Павел яшчэ больш радыкальны ў вучэнні:
Относительно девства я не имею повеления Господа, а даю совет, как получивший от Господа милость быть [Ему] верным. По настоящей нужде за лучшее признаю, что хорошо человеку оставаться так. Соединен ли ты с женой – не ищи развода. Остался ли без жены – не ищи жены. Впрочем, если и женишься, не согрешишь; и если девица выйдет замуж, не согрешит. Но таковые будут иметь скорби по плоти, а мне вас жаль. А я хочу, чтобы вы были без забот. Неженатый заботится о Господнем, как угодить Господу, а женатый заботится о мирском, как угодить жене. Есть разница между замужней и девицей: незамужняя заботится о Господнем, как угодить Господу, чтобы быть святой и телом, и духом, а замужняя заботится о мирском, как угодить мужу. Говорю это для вашей же пользы, не с тем, чтобы наложить на вас узы, но чтобы вы благочинно и непрестанно [служили] Господу без развлечения. Если же кто почитает неприличным для своей девицы, чтобы она, будучи в зрелом возрасте, оставалась так, тот пусть делает как хочет: не согрешит; пусть [таковые] выходят замуж. Но кто непоколебимо тверд в сердце своем и, не будучи стесняем нуждой, но будучи властен в своей воле, решился в сердце своем соблюдать свою деву, тот хорошо поступает. Поэтому выдающий замуж свою девицу поступает хорошо; а не выдающий поступает лучше. Жена связана законом, доколе жив муж ее; если же муж ее умрет, свободна выйти за кого хочет, только в Господе. Но она блаженнее, если останется так, по моему совету; а думаю, и я имею Духа Божьего.
1 Кар 7, 25-28.32-40
Вельмі люблю гэты тэкст. Такое ўражанне, што Апостал дае нам абсалютна свабодны выбар: маеш дзяўчыну – жаніся і не дуры нікому галавы, не маеш – не спяшайся мець. Яму без розніцы, на што мы рашымся. Яму важна, каб мы былі з Госпадам. У Касцёле Каталіцкім заўсёды існавалі і існуюць крайнасці ў гэтай сферы. Адны ні ў якім разе не хочуць пагадзіцца з тым, што можна пражыць усё жыццё ў бязжэнстве. Іншыя ж наадварот – толькі ў бязжэнстве бачаць святасць і ідэальнае (сказаў бы, ідэалізаванае) жыццё. Павел жа звяртае нашу ўвагу на штосьці іншае: Говорю это для вашей же пользы, не с тем, чтобы наложить на вас узы, но чтобы вы благочинно и непрестанно [служили] Господу без развлечения.
Ствару адпаведную яму дапамогу
Такім чынам, не ў прысутнасці жонкі праблема і ні ў яе адсутнасці. Бог не хоча, каб мы былі адны, гэта значыць без Яго самога і Яго помачы. Бог дае нам іншага чалавека як дапамогу. Хачу звярнуць вашу ўвагу на гэтае слова. Жанчына створана як помач для мужчыны. Муж ці жонка – гэта помач! Колькі ж мы ведаем сямей, якія замест помачы раптам атрымалі кандалы на шыю! Чаму так дзеіцца? Таму што забыліся альбо не ведалі, што гэта Бог даў помач, што гэта не нашым высілкам мы нешта стварылі. Калі чалавек праз сілу пачынае шукаць другую палову, калі на тое-сёе замыкае вочы ці спрабуе закрыць вочы Богу, думаючы, што неяк там пасля ўляжацца і ўсё будзе добра, калі не дае Богу першынства, а ўступае месца новапаўсталаму ідалу ў выглядзе другога чалавека, то раней ці пазней зразумее, што чаканая помач і асалода сталася ярмом.
Лічу, што людзі, якія ўжо некалі зрабілі свой выбар і сёння за яго расплачваюцца, не пазбаўленыя Божай помачы. Веру, што Бог іх не пакінуў і дае сілы пераносіць многія нягоды. Проста трэба навучыцца на Яго безупынна глядзець. Калі ж нехта яшчэ не зрабіў выбару, то хачу перасцерагчы: не стварайце сабе ідалаў. У мяне гэтыя думкі нараджаліся на працягу некалькіх гадоў і ў некалькіх сказах хачу імі падзяліцца. Сямейнае жыццё, манаства, святарства – гэта ўсё ў помач. Гэта не мэта. А значыць, калі ты сам альбо сама хочаш, але табе не ўдаецца ажаніцца ці выйсці замуж – гэта не канец свету. Калі не можаш вытрываць у манастыры і хочацца вырвацца – вырывайся. Калі бачыш, што прабыванне з дзяўчатамі дае табе больш радасці, чым будучае святарства – адыйдзі з семінарыі і не дуры нікому галаву. Калі жыццё з няверуючым мужам, які п’е і здраджвае табе, б’е і здзекуецца, сталася для цябе і тваіх дзяцей сапраўдным пеклам – пры магчымасці адыходзь і жыві ў чысціні адна, без яго. Бог – не тыран. Усе гэтыя формы жыцця Ён дае нам у помач, а не як жыццёвы ідэал, за які трэба ўсялякімі сіламі трымацца. Ёсць нешта нашмат важнейшае, чым гэтыя формы жыцця ўсе разам узятыя – гэта Ён сам. Гэта Ён не хоча, каб мы заставаліся самотнымі. Гэта Ён дае нам помач, а не ярмо.

Чым далей жыву, тым больш і больш пераконваюся, што шлюбны саюз набірае сваю сілу толькі ў двух выпадках. Калі двое маладых маюць вельмі жывую і правераную на справе, а не толькі на словах веру. Другі варыянт – калі адзін бок з жывой і практычнай верай, а другі настолькі любіць, што гатовы на ўсё пагадзіцца (дазволіць штодзённа маліцца і хадзіць на Імшу па нядзелях, аддасць дзяцей пад рэлігійнае выхаванне, прыме вучэнне каталіцкай сэксуальнай маралі). Усе іншыя варыянты не з’яўляюцца гарантам Божага бласлаўлення. Накшталт, каталік жэніцца з каталічкай, пройдзеныя заняткі перад шлюбам, правільна запоўненыя перадшлюбныя пратаколы, веруючыя сем’і маладых, знаёмствы са святарамі і г.д. На жаль, многія маладыя зусім не на тое растрачваюць свае сілы.
КАБ СЛОВА СТАЛАСЯ ЦЕЛАМ…
Паразважай у цішыні і на малітве з Госпадам: ці адчуваеш ты сябе самотным, адзінокім?Дзе ты шукаеш выхад? Ці не стварыў сабе новых ідалаў?