ГЛЫБІННЫЯ ЖАДАННІ БОЖАГА СЭРЦА (21.10.12)
Бог Айцец пасылае Свайго Сына на зямлю, дае Яму цярпенне, каб ратаваць людзей. Бог думае не пра сябе, не пра тое, што Яму цяжка, а пра людзей. Дзеля іх Ён гатовы аддаць самае каштоўнае… А што Сын? Ён не працівіцца. Ён думае не пра сябе, а пра Айца, пра вернасць Яму, пра Яго планы, а не свае. А таксама думае, зноў жа, не пра сябе, а пра дабро людзей. Ён, падобна як і Айцец, гатовы цярпець дзеля дабра іншых. Напэўна ў гэтым і ёсць сапраўдная Божая любоў! Любіць па-сапраўднаму – гэта тады, калі глядзіш не на сябе, не на свае перажыванні, а на іншых. Дух гэтага свету прапаноўвае нешна адваротнае – тое, што табе падабаецца, што любіш, твае планы і похаці, тваю сям’ю, багацці, амбіцыі, твой касцёл…

ГЛЫБІННЫЯ ЖАДАННІ БОЖАГА СЭРЦА (21.10.12)
Пан пажадаў раздавіць яго цярпеннем. Калі ж прынясе жыццё сваё ў ахвяру за грахі, убачыць вечнае патомства, і волю Пана здзейсніць ягоная рука. За цярпенні сваёй душы ён убачыць святло і ім насыціцца. Мой справядлівы слуга апраўдае многіх і сам панясе іхнія правіны.
Іс 53, 10–11

Браты:
Маючы першасвятара вялікага, які прайшоў нябёсы, Езуса, Сына Божага, будзем цвёрда трымацца вызнання нашага. Бо мы маем не такога першасвятара, які не мог бы спачуваць слабасцям нашым, але такога, які, паводле падабенства, зведаў усе выпрабаванні, акрамя грэху. Таму наблізімся з даверам да трону ласкі, каб атрымаць міласэрнасць і знайсці ласку для своечасовай дапамогі.

Гбр 4, 14–16

У той час:
Езус паклікаў Дванаццаць і сказаў ім: Вы ведаеце, што тыя, хто лічацца князямі народаў, пануюць над імі і вяльможы іх уладараць над імі. Але не так няхай будзе між вамі: хто хоча быць найбольшым сярод вас, няхай будзе вам слугою; і хто хоча сярод вас быць першым, няхай будзе нявольнікам усіх.
Бо і Сын Чалавечы не на тое прыйшоў, каб Яму служылі, але каб служыць і аддаць жыццё сваё для адкуплення многіх.

Мк 10, 42–45


Яшчэ ў суботу раніцай я ў сэрцы быў удзячны Богу за тое, што Ён даў мне дыякана, за тое, што магу не прапаведваць у нядзелю, асабліва тады, калі не маю што сказаць, калі Слова не кладзецца на сэрца. Аднак праз нейкі час Бог стаў мне паказваць глыбокі сэнс нядзельных чытанняў. Мне нібы сталі адчыняцца вочы. Магчыма, дапамагла Багародзіцца, бо ў той час я пачынаў маліцца ружанец.

Цяжка чытаць і разумець гэтае Слова. Цярпенне заўсёды застаецца для нас вялікай таямніцай. Тут больш пытанняў, чым адказаў. Таму мяне ўзрадаваў сваёй шчырасцю кароткі дыялог Папы Рымскага з японскай дзяўчынкай. Дзяўчынка запыталася ў Папы Рымскага, чаму Бог дапусціў гэтыя катаклізмы ў Японіі? На што Папа адказаў: «Для мяне гэта таксама вялікае пытанне…» Аднак у суботу раніцай Бог паказаў мне нешта больш важнае.

Бог Айцец пасылае Свайго Сына на зямлю, дае Яму цярпенне, каб ратаваць людзей. Бог думае не пра сябе, не пра тое, што Яму цяжка, а пра людзей. Дзеля іх Ён гатовы аддаць самае каштоўнае… А што Сын? Ён не працівіцца. Ён думае не пра сябе, а пра Айца, пра вернасць Яму, пра Яго планы, а не свае. А таксама думае, зноў жа, не пра сябе, а пра дабро людзей. Ён, падобна як і Айцец, гатовы цярпець дзеля дабра іншых. Напэўна ў гэтым і ёсць сапраўдная Божая любоў! Любіць па-сапраўднаму – гэта тады, калі глядзіш не на сябе, не на свае перажыванні, а на іншых. Дух гэтага свету прапаноўвае нешна адваротнае – тое, што табе падабаецца, што любіш, твае планы і похаці, тваю сям’ю, багацці, амбіцыі, твой касцёл…

Такое адчуванне, што Бог не сказаў мне нічога новага. Усё да болі зразумела і нават банальна. Але я веру, што Бог паказаў мне кавалачак свайго Сэрца. Банальнае і простае, але найважнейшае! Ён не хоча быць вялікім для нас, не хоча славы (як гэта ні дзіўна), не патрабуе кампліментаў і нашай падзякі (зноў жа, як гэта ні дзіўна). Ён нічога для сябе не патрабуе. Ён хоча даваць нам. У гэтым Яго прырода, Яго Сэрца. Ён не можа інакш. Ён не можа адвярнуцца, забыць, пакінуць, раззлавацца… Проста не можа. У гэтым корань Яго Любові. Можна сказаць, што ўся гэтая логіка знаходзіцца ў евангельскім выказванні:
ГЛЫБІННЫЯ ЖАДАННІ БОЖАГА СЭРЦА (21.10.12)

Сын Чалавечы не на тое прыйшоў, каб Яму служылі, але каб служыць і аддаць жыццё сваё для адкуплення многіх

Або таксама ў іншым месцы:

И ныне предаю вас, братия, Богу и слову благодати Его, могущему назидать [вас] более и дать вам наследие со всеми освященными. Ни серебра, ни золота, ни одежды я ни от кого не пожелал: сами знаете, что нуждам моим и [нуждам] бывших при мне послужили руки мои сии. Во всем показал я вам, что, так трудясь, надобно поддерживать слабых и памятовать слова Господа Иисуса, ибо Он Сам сказал: "блаженнее давать, нежели принимать".
Деяния 20, 32-35


Раптам мне стала зразумела і адначасна сумна ад таго, што калі я даю і не атрымліваю з гэтага радасці, а толькі чакаю «пазітыўнай» для мяне аддачы, то я яшчэ не запусціў глыбока свае карані ў Божую Любоў. Часта тое, што мы называем гучным словам «служба» або «служэнне» – гэта толькі знешняя рэлігійная актыўнасць, за якую мы чакаем заплаты ў выглядзе прызнання, камліментаў, уласнай сатысфакцыі або нейкага бачнага дзеяння, напрыклад, навяртання ці аздараўлення. Нават у служэнні мы шукаем «свайго». Бог жа ўсё робіць для іншых.

У гэтую суботу я зразумеў, што нават калі Езус кажа вучням: «ідзіце і вы адпачніце крыху», то ідзе размова не столькі пра сам адпачынак, каб урэшце пачаць клапаціцца пра самога сябе, а пра тое, каб, адпачыўшы, вучні маглі з большай сілай служыць Госпаду і людзям.

Бог настолькі мае вялікае прагненне Сэрца ісці ратаваць людзей, ісці да іншых, што нават згаджаецца на тое, каб Яго Сын перажыў кашмар усіх людзей.

Бо мы маем не такога першасвятара, які не мог бы спачуваць слабасцям нашым, але такога, які, паводле падабенства, зведаў усе выпрабаванні, акрамя грэху.

Што азначаюць гэтыя словы? Божы Сын перажыў маю стому. Перажыў самотнасць. Ён ведае, што адчувае алкаголік, які пачынае піць, ведае, што адчувае наркаман, якому першы раз захацелася калоцца, ведае, што адчувае жанчына, якой здрадзіў муж, ведае, што такое похаць для мужчыны, які ідзе здраджваць сваёй жонцы, ведае, што адчувае хворы на рака, якому засталося некалькі дзён… Ён усё гэта ведае… Усё, акрамя граху. Ён ведае, як усё гэтае балота нараджаецца. Ён стаяў перад такімі ж выбарамі, як і мы. Ён акунуўся з галавой ва ўсё гэта, даруйце, у нашую смярдзючую брыдоту, каб дапамагчы нам выбрацца… Менавіта таму Біблія кажа:

Маючы першасвятара вялікага, Езуса, Сына Божага, будзем цвёрда трымацца вызнання нашага

Будзем трымацца моцна веры ў Яго, таму што Бог настолькі нас палюбіў, настолькі забыўся пра сябе, што спусціўся на зямлю, каб паказаць нам, на што, або, дакладней, на Каго глядзець і за Каго трымацца.

Магчыма, для многіх гэта зразумелыя і элементарныя рэчы, але… проста… калі прыходзіць Дух Святы, то і простыя рэчы перастаюць быць банальнымі…