НАВОШТА ХРЫСЦІЎСЯ ЕЗУС? (казанне, 13.01.13)
Думаю, што не адзін з нас задаваў сабе пытанне ў чым сэнс хрышчэння Езуса і хрышчэння Яна? Наш Хрост – Ён іншы, чым Хрост Езуса і хрост пакаяння Яна. Хрост прабачае грахі. Езус іх не меў, а хрысціцца. Навошта? Хрост Яна не знішчаў грахі. Навошта тады ён хрысціў, і чаму Езус пайшоў да яго?У чым тут справа, і чаму яна такая важная?
НАВОШТА ХРЫСЦІЎСЯ ЕЗУС? (казанне, 13.01.13)
У той час:
Калі народ чакаў і калі ўсе разважалі ў сэрцах сваіх пра Яна, ці не Хрыстус ён, Ян адказаў усім: Я хрышчу вас вадою, але ідзе мацнейшы за мяне, якому я не варты развязаць раменьчык на сандалях Яго. Ён будзе хрысціць вас Духам Святым і агнём.
І сталася, калі хрысціўся ўвесь народ, і калі Езус, атрымаўшы хрост, маліўся, раскрылася неба, і Дух Святы ў цялесным выглядзе, як голуб, сышоў на Яго, і быў голас з неба, які прамовіў: Ты Сын Мой умілаваны, Цябе ўпадабаў Я.

Лк 3, 15–16. 21–22

Пра бачнае і нябачнае

Я хрышчу вас вадою… Ён будзе хрысціць вас Духам Святым і агнём. Нам заўсёды прасцей звяртаць увагу на знешняе: на знешнія знакі, на знешнія праяўленні. Калі нехта пачне плакаць падчас малітвы, то мы кажам, што да яго дакрануўся Дух Святы. Часам нехта ўпадзе падчас малітвы або нешта адчуе. Для іншых важна, каб святар паклаў руку, дакрануўся, нешта асаблівае зрабіў. Нам прасцей паверыць у дзеянне Божае, калі мы бачым нейкія знешнія праяўленні і цяжка паверыць, калі такіх праяўленняў няма. Калі прарок сказаў Нееману акунуцца ў Ярдане, то той нават не мог паверыць, бо яму таксама здавалася, што патрэбна нешта больш асаблівае, значнае, а не проста акунанне ў Ярдане.

И выслал к нему Елисей слугу сказать: пойди, омойся семь раз в Иордане, и обновится тело твое у тебя, и будешь чист. И разгневался Нееман, и пошел, и сказал: вот, я думал, что он выйдет, станет и призовет имя Господа Бога своего, и возложит руку свою на то место и снимет проказу; разве Авана и Фарфар, реки Дамасские, не лучше всех вод Израильских? разве я не мог бы омыться в них и очиститься? И оборотился и удалился в гневе. И подошли рабы его и говорили ему, и сказали: отец мой, [если] [бы] что-нибудь важное сказал тебе пророк, то не сделал ли бы ты? а тем более, когда он сказал тебе только: "омойся, и будешь чист". И пошел он и окунулся в Иордане семь раз, по слову человека Божия, и обновилось тело его, как тело малого ребенка, и очистился.
4 Царств 5,10-14

НАВОШТА ХРЫСЦІЎСЯ ЕЗУС? (казанне, 13.01.13)

Ян Хрысціцель кажа нам сёння, што яго хрышчэнне – гэта толькі знак, яно не нясе сілы. Гэта толькі вада, нічога больш. А вось тое, што нясе Хрыстос – гэта агонь, гэта сіла. Многім з нас вельмі цяжка паверыць у тое, што сіла знаходзіцца ў Бога, а не ў чалавека. Мы гатовыя часта шукаць людзей, нейкія практыкі, нейкіх спецыялістаў, але марудзім са зваротам да Бога. На днях мяне вельмі ўразіў фрагмент кнігі прарока Осіі. Паглядзіце, як моцна Бог абвінавачвае людзей за тое, што ў цяжкія хвіліны яны шукалі помачы ў людзей, а не звярталіся да Яго, не шукалі ў Яго сілы. Паглядзіце, як шмат Бог мае прэтэнзій!

Все они распалены, как печь, и пожирают судей своих; все цари их падают, и никто из них не взывает ко Мне. Ефрем смешался с народами, Ефрем стал, как неповороченный хлеб. Чужие пожирали силу его и он не замечал; седина покрыла его, а он не знает. И гордость Израиля унижена в глазах их и при всем том они не обратились к Господу Богу своему и не взыскали Его. И стал Ефрем, как глупый голубь, без сердца: зовут Египтян, идут в Ассирию. Когда они пойдут, Я закину на них сеть Мою; как птиц небесных низвергну их; накажу их, как слышало собрание их. Горе им, что они удалились от Меня; гибель им, что они отпали от Меня! Я спасал их, а они ложь говорили на Меня. И не взывали ко Мне сердцем своим, когда вопили на ложах своих; собираются из-за хлеба и вина, а от Меня удаляются. Я вразумлял [их] и укреплял мышцы их, а они умышляли злое против Меня. Они обращались, но не к Всевышнему, стали - как неверный лук; падут от меча князья их за дерзость языка своего; это будет посмеянием над ними в земле Египетской.
Осии 7,7-16


Навошта хрысціў Ян?

Калі хрост Яна не меў ніякай сілы, то навошта тады Ян хрысціў? Сілы не меў абрад акунання ў ваду. Гэта быў усяго толькі сімвал. Ну, напрыклад, «ключы ад горада». Мы імі ніколі нічога не адкрыем. Гэта толькі вобраз. У хросце Яна мела большае значэнне сама падрыхтоўка. Ян прызываў да пакаяння, прызываў змяніць сваё жыцццё, адвярнуцца ад зла, ён рыхтаваў шлях Езусу. Такім чынам, хрост Яна нібыта нічога не мяняў, але людзі, якія яго прынялі, былі ўжо гатовыя прыняць прабачэнне ад Езуса. Паслуга Яна Хрысціцеля паказвае нам, што перш чым прыняць Бога ў сваё жыццё, трэба найперш прыняць праўду пра свой грэх. Трэба найперш не толькі яго назваць, але перадусім прыкласці ўсе намаганні, каб гэтага граху больш не было. Усё гэта называецца пакаяннем – назваць грэх і адвярнуцца ад яго на 180 градусаў. Яшчэ няма споведзі, яшчэ Бог не прабачае грэх, таму што найперш павінна быць пакаянне. Споведзь без пакаяння не можа адбыцца. Гэта найперш тычыцца цяжкіх грахоў. Часам мне даводзіцца быць сведкам (на жаль, не так часта), калі людзі кажуць, што яны не могуць спавядацца, таму што яшчэ не зрабілі неабходнай працы, каб адрачыся ад граху, бо трэба найперш прыняць адпаведныя рашэнні і крокі. Гэта і ёсць пакаянне, якое павінна адбыцца перад споведдзю. І гэта працэс. Часта пакаянне не прыходзіць у адну хвіліну, бо гэта не пачуцці. Пакаянне – гэта выбар, гэта цвёрдае рашэнне волі. І без гэтага кроку мы не зможам упусціць Бога ў нашае жыццё.

Таму абмыццё вадой з рук Яна – гэта толькі сімволіка. Ян паказваў, што як вада абмывае нас ад бруду, так Бог абмые нас ад грахоў. І калі прыйшоў Хрыстос, Ян паказаў на Яго: вось Бог, вось у Каго сіла і агонь, вось хто на самой справе абмые нас.

НАВОШТА ХРЫСЦІЎСЯ ЕЗУС? (казанне, 13.01.13)
Навошта хрысціўся Езус?

Паўстае лагічнае пытанне: калі Езус не меў граху, то навошта Ён хрысціўся? У Евангеллі мы чытаем, што Езус адразу ж выйшаў з вады. Ён не вызнаваў грахоў, так як іншыя. Адсюль пытанне гучыць яшчэ мацней: навошта было ўсё гэта?

Напэўна адказаў будзе некалькі. Езус не меў грахоў, але Ён прыняў на сябе ўсе наступствы граху. Калі зграшыў Адам, то адразу ж з’явіўся страх, недавер да Бога, захацелася ў сваіх памылках вінаваціць Бога ды Еву. Гэта ўсё наступствы граху. Апрача граху, мы пачынаем несці на сабе цэлы мех багажу. Хрыстос, прымаючы чалавечую прыроду, прымае на Сябе ўсе наступствы грахоў. Таму апостал Павел напіша:

Ибо мы имеем не такого первосвященника, который не может сострадать нам в немощах наших, но Который, подобно [нам], искушен во всем, кроме греха. Посему да приступаем с дерзновением к престолу благодати, чтобы получить милость и обрести благодать для благовременной помощи.
Евр 4,15-16


Хрост Езуса – гэта знак таго, што Хрыстос апусціўся да ўсіх бедаў чалавека. Усё, што мы перажываем, вядома Яму. Няма такой тэмы, якую Ён не разумеў бы. Нехта трапна акрэсліў, што Езус зайшоў у воды Ярдану чыстым, а выйшаў, несучы на сабе наступствы і бруд граху ўсяго чалавецтва і на ўсе вякі.

Другая прычына, па якой хрысціўся Езус – гэта аб’яўленне Айца і Духа. Людзі пачулі голас нябеснага Айца і ўбачылі Духа Святога ў выглядзе голуба. Голуб – гэта знак надзеі. Голуб нагадваў той момант, калі Ной выпускаў гэтага птаха, каб даведацца, ці скончыўся патоп. Гэтаксама і Дух Святы ў выглядзе галубкі – гэта надзея для людзей. Урэшце нешта зменіцца, урэшце скончыцца патоп грахоў, урэшце будзе вызваленне. Евангеліст Мацьвей піша, што быў чутны голас “Гэта Сын Мой умілаваны”, а Лука падае “Ты Сын Мой умілаваны”. Гэта значыць, што гэты голас быў важны як для слухачоў, так і для самога Езуса. З аднаго боку Бог Айцец паказвае Свайго Сына людзям, а з іншага боку ўмацоўвае свайго Сына перад місіяй, бо менавіта пасля хросту Езус распачынае сваю дзейнасць.

Чаму гэтае аб’яўленне адбылося менавіта падчас хросту, а не ў іншы момант? Асабіста мне думаецца, што сваім хрышчэннем з рук Яна Езус хоча паказаць і пацвердзіць, наколькі важнае заданне выконваў Ян. Наша місія ад Бога, нашае жыццё ў Богу, нашае збаўленне і прабачэнне грахоў – усё залежыць ад таго, пакаемся мы, альбо не.

КАБ СЛОВА СТАЛАСЯ ЦЕЛАМ…

1) Ці шукаеш ты сілу ў Бога, ці толькі шукаеш знакаў і перажыванняў? Уважліва прачытай і паразважай Осіі 7,7-16. Што асабіста табе кажа Бог праз гэты тэкст?
2) Ці належным чынам дбаеш пра сваё пакаянне, ці проста рыхтуешся да абраду Святой Споведзі?
3) Паразважай над тым, што Езус ведае ўсе твае перажыванні і праблемы. Ён для таго прыйшоў у гэты свет і для таго хрысціўся, каб дапамагчы табе ў канкрэтнай тваёй гісторыі.