Дух Святы – гэта Дар, Падарунак. А як вядома, падарунак з’яўляецца сюрпрызам, нечаканасцю. Мы часта наіўна думаем, што нечым заслужылі, каб атрымаць гэты дар. Часам думаем, што трэба быць нейкім там асабліва годным, каб атрымаць дар. Часам думаем, што можам неяк паўплываць на Яго дзеянне, неяк дамовіцца… А праўда ў тым, што Ён сапраўды Падарунак. І Яго дзеянне – гэта падарунак, а не правіла! Сёння Ён гаворыць, а заўтра будзе маўчаць. Сёння ты нешта разумееш, а заўтра будзе туман…
Шчыра кажучы, вельмі не хочацца паўтарацца, казаць і пісаць тое ж самае з году ў год. Асабіста для мяне Пяцідзесятніца – гэта бадай найважнейшая падзея ў жыцці веруючага чалавека. Без Пяцідзесятніцы цяжка зразумець сапраўдны сэнс Пасхі і Божага Нараджэння. Яна сапраўды, нібы вясна, якая ўсяму надае сэнс.
Падарунак…
Канечне, мне хочацца напісаць нешта асаблівае ў гэты важны дзень. Я пачаў думаць, маліцца, задаваць Богу пытанні… А ў сэрцы пуста, нават нічога не хочацца ні казаць, ні пісаць. Як гэта можа быць? У такі важны для мяне дзень і няма чаго пісаць!?
І тут адкрываецца разуменне, кім ёсць Дух Святы. Найперш – гэта Дар, Падарунак. А як вядома, падарунак з’яўляецца сюрпрызам, нечаканасцю. Мы часта наіўна думаем, што нечым заслужылі, каб атрымаць гэты дар. Часам думаем, што трэба быць нейкім там асабліва годным, каб атрымаць дар. Часам думаем, што можам неяк паўплываць на Яго дзеянне, неяк дамовіцца… А праўда ў тым, што Ён сапраўды Падарунак. І Яго дзеянне – гэта падарунак, а не правіла! Сёння Ён гаворыць, а заўтра будзе маўчаць. Сёння ты нешта разумееш, а заўтра будзе туман…
Дух Святы прыходзіць і дзейнічае нечакана, часта як на чалавечае ўспрыняцце – нелагічна. Часам нібы апярэджвае, іншым разам – нібы спазняецца. Здаецца, павінен дзейнічаць сярод хрысціянаў і то прававерных, а жыццё паказвае, што Ён часта аздараўляе прастытутак, наркаманаў, язычнікаў, мусульманаў. Так, напрыклад, аднаго разу ў мінскім шпіталі дар моваў атрымала кітаянка, якая не была хрысціянкай, у той час, калі ў палаце ўсе іншыя былі хрысціянамі, а ў іх жыцці нібы нічога і не змянілася.

Для служэння…
Хачу падзяліцца думкамі, якімі добрыя людзі падзяліліся ў свій час са мной. Спадзяюся, усё на славу Божую.
Калі мы чуем пра дары духоўныя, дары ад Духа Святога, то, канечне ж, і нам таксама хочацца іх атрымаць… Вядома, мы нібы разумеем, што да чаго, і таму дадаём, што гэтымі дарамі будзем служыць не сваім амбіцыям, а Богу. Нехта нават можа сказаць, што ён не можа служыць Богу, бо не атрымаў ад Яго дароў для служэння. У такім мышленні праўляецца абсалютная няздольнасць служыць Богу. Бо для таго, каб служыць Яму – не абавязкова аздараўляць хворых ці маліцца іншымі мовамі. Служэнне само па сабе мае вартасць. Калі ты хочаш сапраўды служыць Яму, то мыццё падлогі дасць табе столькі ж радасці, колькі і малітва за хворых ці навучанне. Галоўнае – ведаць і верыць, што ты робіш гэта для Яго. Проста служыш і не чакаеш узнагароды за гэта.
Нічога дзіўнага, што Дух не праяўляе сябе ў сіле ў нашым жыцці так, як нам бы гэтага хацелася. Бо за нашым жаданнем служыць часта хаваюцца амбіцыі і жаданне самарэалізавацца, а не само служэнне. А Дух Святы адкрывае дары для служэння там, дзе паміж вернікамі няма зайздрасці, спаборніцтва, параўнання, а ёсць сапраўды бескарыслівае жаданне служыць. Паміж такімі вернікамі будзе адзінства сэрца, пра якое кажа нам Пісанне. Менавіта, адзінства сэрца. І таму Апосталы адзінадушна прабывалі разам перад прыходам Святога Духа.
Думаю, што праверыць сябе, ці ты сапраўды хочаш Яму служыць, можна простым пытаннем: як часта ты просіш Бога за свае праблемы, як часта задаеш пытанне, ці можаш быць для Яго нечым карысным і якім чынам канкрэтна можна быць карысным для Яго?