Адна з самых вялікіх таямніцаў чалавечай душы – жаданне бачыць Езуса. Гаворка ідзе не столькі пра фізічнае бачанне, колькі пра жаданне служыць Яму, цікавіцца Ім, Яго планамі, Яго воляй і г.д. Да сённяшняга дня я не маю адказу, адкуль гэтае жаданне нараджаецца. Чаму нехта яго мае, а іншы не...
У той час:
Езус увайшоў у Ерыхон і праходзіў праз яго. І вось адзін чалавек па імені Закхей, кіраўнік мытнікаў і багаты, стараўся ўбачыць Езуса, хто Ён такі, але не мог з-за натоўпу, таму што быў малога росту. Забегшы наперад, ён залез на смакоўніцу, каб убачыць Яго, бо Ён павінен быў там праходзіць.
Калі Езус прыйшоў на гэтае месца, паглядзеў уверх і сказаў яму: Закхей, хутчэй спускайся, бо сёння мне трэба быць у тваім доме.
Той хутка спусціўся і прыняў Яго з радасцю.
А ўсе, убачыўшы гэта, пачалі наракаць і казалі, што Ён зайшоў пагасціць да грэшнага чалавека. Закхей жа ўстаў і сказаў Пану: Вось палову маёмасці сваёй, Пане, я аддам убогім і, калі каго ў чым ашукаў, аддам у чатыры разы больш.
Езус сказаў яму: Сёння прыйшло збаўленне ў дом гэты, таму што і ён сын Абрагама. Бо Сын Чалавечы прыйшоў знайсці і выратаваць тое, што загінула.
Лк 19, 1–10
Стараўся ўбачыць Езуса
Адна з самых вялікіх таямніцаў чалавечай душы – жаданне бачыць Езуса. Гаворка ідзе не столькі пра фізічнае бачанне, колькі пра жаданне служыць Яму, цікавіцца Ім, Яго планамі, Яго воляй і г.д. Да сённяшняга дня я не маю адказу, адкуль гэтае жаданне нараджаецца. Чаму нехта яго мае, а іншы не. Мы бачым людзей у касцёле і радуемся, але не задаем сабе пытання, чаму гэтыя людзі тут стаяць. Адны стаяць з прычыны страху, каб не трапіць у пекла, каб не было граху. Іншыя – з прычыны вернасці традыцыям або ў духу патрыятызму – вера бацькоў, беларуская мова і г.д. Іншыя шукаюць нейкай выгады: падарункі на Божае нараджэнне, шанец выехаць на канікулы за мяжу, шанец знайсці прыстойнага мужа або жонку. Іншыя проста знайшлі сваю нішу і могуць нядрэнна сябе рэалізаваць, збіраць пахвалы ды лаўры. Нехта прыходзіць, бо чакае ад Бога вырашэння сваіх бедаў і баіцца, каб іх больш не было. А нехта ўвогуле сам не разумее, чаму ён тут стаіць. Калі б мы толькі мелі магчымасць бачыць шчырыя намеры сэрца, то напэўна б вельмі здзівіліся, як мала тых, хто ў Божым храме займаецца не сабой, а хоча пазнаць Бога, хоча, скажам так, Яго бачыць.

Закхей – чалавек багаты, уплывовы, той, хто мае ўладу. І, аказваецца, гэтаму чалавеку нечага не хапае ў жыцці. Узгадваю словы Віктара Цоя: «И, вроде, жив и здоров, и, вроде, жить – не тужить, так откуда взялась печаль?». Менавіта, нібыта ўсё ёсць, але… Гэта сапраўды тайна. Чаму ў той самай сітуацыі ў аднаго нараджаецца прагненне бачыць Езуса, а ў іншых не? І гэтыя іншыя часта нават не разумеюць, пра што ідзе гаворка. Думаю, людзі ў Ерыхоне таксама далёка не разумелі, чаму багаты і ўплывовы Закхей раптам палез на дрэва і чаму Езус пайшоў да грэшніка, якім усе пагарджалі.
Жаданне пазнаць Бога, безумоўна, мае розныя стадыі або этапы. Без ілжывага сораму магу смела сказаць, што такое жаданне было ў мяне з дзяцінства і я не маю ніякага паняцця, адкуль яно ўзялося. Аднак Бог дараваў мне ласку сустракаць людзей, у якіх прагненне Бога і неба настолькі моцнае, што я часам пачынаю задаваць сабе пытанне, ці я выпадкова не ашукваюся са сваім перакананнем, што і я хачу пазнаць Бога. Спадзяюся, што не. Проста, відаць, гэтае жаданне мае розныя стадыі. Ёсць час, калі хочацца быць верным Яму і ты шмат пытаешся ў Яго, распазнаеш Яго жаданні. Але ёсць такі час, калі для некага жыццё становіцца проста невыносным. Сэрцам авалодвае агромністая туга па Богу, па Яго Валадарству, і жыццё на зямлі пачынае губляць сэнс без Бога. Гэта нейкі сум, прагненне або духоўны голад. Чалавека перастае радаваць актыўная дзейнасць у Касцёле, грамадская мітусьня, не кормяць прыгожыя казанні, багаслоўскія веды пра Бога і г.д. Хочацца нечага жывога – Яго самога. Думаю, што гэта ўсё – розныя этапы жадання бачыць Езуса.
Калі чалавек пачынае апраўдваць сябе, што ў яго няма часу на прыватную размову з Богам, няма часу, каб пабыць з Ім, няма часу на Божае Слова, то гэта значыць, што жадання бачыць Езуса або ўвогуле няма, або яно некуды знікла. Калі прыходзіць прагненне сустрэцца з Богам, то час на гэта абавязкова знойдзецца. Па-іншаму быць проста не можа.
Сёння мне трэба быць у тваім доме
Наступная таямніца. Бог становіцца закладнікам прагнення Закхея. Іншыя пераклады Бібліі падаюць: “Я вымушаны затрымацца… Я павінен”. Шчырае прагненне сэрца сустрэцца з Богам робіць Яго нібыта безуладным. Ён не можа прайсці міма, Ён павінен затрымацца. Дом Закхея – гэта вобраз чалавечай душы. Гэты дом становіцца храмам, становіцца святыняй, дзе пачынае жыць Бог. Падобным чынам вера простых людзей таксама чыніла Езуса нібыта безуладным. Ён спыняўся, Ён мяняў свае планы і дапамагаў гэтым людзям.
Вось палову маёмасці сваёй, Пане, я аддам убогім
Прагненне і голад сэрца, а пасля сустрэча з Асобай Бога – гэтыя два моманты робяць Закхея іншым чалавекам. Для яго раптам становяцца важнымі паняцці дабрыні і справядлівасці.
Мы так часта спрабуем людзей нібы змусіць да таго, каб яны былі добрымі, прыстойнымі, веруючымі. Мы паказваем ім іх грахі, распавядаем пра Божыя запаведзі, паказваем нібы пальцам, кім яны павінны быць і што павінны рабіць. Езус ні слова не сказаў пра грахі Закхея. Падобна, як ні слова Ён не сказаў пра грахі блудніцы, якую «праведнікі» хацелі каменаваць. Жаданне бачыць Езуса і сустрэча з Жывым Богам прыносяць ашаламляльныя вынікі. Закхей сам пачынае разумець, кім ён павінен цяпер быць і што павінен рабіць.
Я перакананы, што верніка павінна хваляваць пытанне, не як заманіць некага ў касцёл, а ці здольны ён сам, гэты вернік, паказаць чалавеку Жывога Бога. Гэтае пытанне нашмат больш складанае, таму што можа аказацца, што чалавек, нягледзячы на сваю веру, не ўмее быць сведкам Жывога Бога. Ён, магчыма, ведае каноны, традыцыі і запаведзі, але адначасна можа аказацца, што гэтыя веды нікога да Бога не прыводзяць. Яны могуць быць мёртвай вадой.
КАБ СЛОВА СТАЛАСЯ ЦЕЛАМ…
Ці маеш ты прагненне пазнаць Бога і быць з Ім, «марнаваць» для Яго свой час?
Ці з’яўляешся сведкам Жывога Бога, ці толькі пераказваеш веды аб Ім, альбо аб Яго правілах?