У чым розніца паміж Святой Імшой і пасвячэннямі вады і солі? Чаму абрад пахавання і блізка нельга ставіць каля споведзі, якую перажывае чалавек перад смерцю? Ці гэта нармальна, калі мы шукаем асаблівую сілу на малітве аздараўлення, а не верым у Жывога Хрыста, які таксама можа аздаравіць у сакраманце споведзі, намашчэнні хворых, або Эўхарыстыі? Для ўсіх зацікаўленых прапаную катэхэзу на тэму розніцы паміж сакрамантамі і сакрамэнталіямі.
Пра паняцці
Лацінскае слова «сакрамэнт» даслоўна азначае «таямніца». Па-грэцку гэтае слова гучыць як «містэрыя». Менавіта ў гэтым сэнсе хрысціяне бачаць асаблівае, таямнічае дзеянне Бога. Мы маем шмат розных рэлігійных і псеўдарэлігійных абрадаў. Аднак ніякія з іх не могуць параўнацца з сакрамэнтамі.

Можна сказаць, што праз святыя сакрамэнты Божы Сын працягвае рабіць у Касцёле тое, што Ён рабіў дзве тысячы гадоў таму. Ён і надалей вызваляе чалавека праз Хрост ад граху першароднага, і надалей адпускае яму грахі, пасылае нам Духа Святога, бласлаўляе на евангелізацыю, лечыць нашыя хваробы, дае нам Сваё Цела і Кроў, выбірае сярод нас апосталаў у служэнні – біскупаў і святароў. Можна сказаць, што у сакрамэнтах мы нейкім таямнічым спосабам сустракаемся з самім Хрыстом, з Яго сілай і ласкай. Можна таксама сказаць, што сакрамэнты ўдзяляў і распачаў сам Хрыстос, а Касцёл, атрымаўшы ад Яго ўладу, працягвае Яго справу.
Мы гаворым пра сем святых сакрамэнтаў. Аднак гэтая лічба не заўсёды была такой адназначнай. Вернікі бачылі праяўленне Божага дзеяння ў розных момантах нашага жыцця і павінен быў прайсці нейкі час, пакуль устанавілася гэтая лічба – сем. Касцёл адназначна і афіцыйна вызнаў веру ў сем святых сакрамэнтаў толькі ў ХІІ стагоддзі – пад уплывам навучання Пятра Ламбардскага. Ад гэтага часу пэўнае дзеянне Божае, падобнае да святых сакрамэнтаў, мы называем сакрамэнталіямі. Калі гаварыць простай і зразумелай мовай, то розніца паміж сакрамэнтамі і сакрамэнталіямі заключаецца ў сіле Божага дзеяння і Яго прысутнасці. Сакрамэнты вядуць нас да еднасці з Ім, да адносінаў з Ім, вядуць да збаўлення праз смерць і Ўваскрашэнне Хрыста.
Знешне сакрамэнты і сакрамэнталіі падобныя паміж сабой. Як у адным, так і другім выпадку гаворка ідзе пра рэлігійны культ, у якіх выкарыстойваюцца сімволіка ў матэрыяльных рэчах і жэстах, а таксама канкрэтныя словы. Таму нічога дзіўнага, што павінна было прайсці столькі часу, каб вернікі ўбачылі розніцу паміж гэтымі рытуаламі. Можна сказаць, што сакрамэнты былі заснаваныя самім Хрыстом і таму Ён там асабліва прысутны, а сакрамэнталіі паўсталі з рэлігійных патрэбаў вернікаў, якія былі, вядома, рознымі на працягу многіх вякоў. Праз сакрамэнталіі таксама дзейнічае Хрыстос, але не так, як праз сакрамэнты.
Пра "кашу ў галовах"
Калі мы не зразумеем розніцы паміж сакрамэнтамі і сакрамэнталіямі, калі не паверым, што сакрамэнты справуе сам Хрыстос і што Ён там прысутны, то будзем не хрысціянамі, якія пазналі Жывога Бога, а язычнікамі, якія пакланяюцца каменю, вадзе, агню і г.д. Перш за ўсё трэба вера. Гэта вера дазваляе нам прыняць самае галоўнае. Калі людзі вераць, што пасвечаная вада або соль больш дзейнічаюць чым Хрыстос у сакрамэнце Хросту або Эўхарыстыі, то гэта менавіта і гаворыць пра няверу.
Паспрабуем разгледзець некалькі момантаў, калі сакрамэнталіі сталіся памылкова для людзей важнейшымі за сакрамэнты.
Пахаванні
Маю балючы досвед, калі людзі пачынаюць перажываць і мітусіцца пасля таго, як чалавек памірае. Абрад пахавання – гэта сакрамэнталіі. Людзей звычайна пачынае тады хваляваць, ці запалілі свечкі, ці пасвяцілі вадой магілу, ці паставілі абразок на стале, ці далі ружанец у рукі і г.д. А чаму з гэтых надта клапатлівых мала каго хвалюе, што нябожчык памёр без споведзі, альбо што ён пры жыцці не ўдзельнічаў у Імшы? Часам людзі запрашаюць пасвяціць могілкі на 2 лістапада, а я маю ўражанне, што гуляю ў нейкія гульні ў дзіцячым садку. Падобнае адчуванне маю таксама на пахаваннях. Ты робіш нейкія рытуалы, а гэта ж дробязі ў параўнанні з тым, што людзі не былі ў споведзі і не прымалі Святой Камуніі! Паверце, што зусім інакш малюся духам і сэрцам, калі малюся разам з вернікамі, якія ведаюць, што галоўнае. Тады пахаванне набірае сэнс, бо ўжо аддадзена першынство самаму важнаму, цяпер жа робіцца наступны крок.

Пасвячэнні
На працягу года мы маем шмат розных пасвячэнняў і благаслаўленняў – свечкі св. Блажэя, хлеб св. Агаты, крэйда на Аб’яўленне Гасподняе, вада пры розных аказіях, соль, кветкі, яблыкі, гуркі… Часам у гонар нейкага асаблівага пасвячэння на Імшу збіраецца у некалькі разоў больш людзей, чым у іншы звычайны дзень. На Пасху, Божае Нараджэнне або Вербніцу шмат людзей прыходзіць спецыяльна раз на год – на пасвячэнне. Абсалютная несуразіца. Імша становіцца дадаткам да пасвячэння. Часам здаецца, што яна нават тут лішняя для гэтых людзей. Зноў нявера. Бо людзі вераць у тое, што, напрыклад, хрысцільная вада больш дасць чалавеку, чым прысутнасць на Святой Імшы ў нейкі звычайны будні дзень.
Благаслаўленне рэчаў
Колькі разоў даводзілася чуць ад людзей, як іх Бог бароніць, бо яны носяць у кашальку абразок, пасвечаны пярсцёнак на пальцы, крыжык, або фігурку святога Крыштава ў машыне. Калі раптам такі перакананы чалавек губляе свае пасвечаныя рэчы, у яго ўзнікае паніка. Вось толькі дзіўна, чаму няма трывогі, што ён працяглы час не прыступае да споведзі, альбо прапусціў св. Імшу? Зноў нявера. Зноў сакрамэнталіі сталі важнейшымі ад сакрамэнтаў, і яны часта становяцца для нас ідаламі і талісманамі.
Абарона ад злога і малітва аб аздараўленні
Малітва вызвалення і малітва аб духоўным аздараўленні ўсё больш і больш распаўсюджваецца ў Беларусі. І дзякуй Богу! Я сапраўды рады. Але малітва благаслаўлення з ускладаннем рук, малітва аб абнаўленні Духам Святым, пасвячэнне экзарцызмаванай солі, вады, алею, а нават і сам экзарцызм – гэта толькі сакрамэнталіі. Бог праз іх дзейнічае, але калі няма споведзі, Камуніі і Эўхарыстыі, то дзеянне гэтых сакрамэнталіяў становіцца вельмі мізэрным, або трывае кароткі час. Калі мы не разумеем, што у сакрамэнтах больш ласкі Божай, то мы зноў прапускаем галоўнае. Часам да мяне прыходзяць хворыя і просяць аб малітве. Я, вядома, благаслаўляю іх, але ж ёсць і сакрамэнт намашчэння хворых, каторы па ўсёй логіцы і веры павінен прынесці больш Божай ласкі, не кажучы пра тое, што ў рытуале гэтага сакрамэнту прадугледжаны жэст малітвы з ускладаннем рук.
Па веры будзе дадзена вам
Калі мы пачынаем разумець розніцу паміж сакрамэнтамі і сакрамэнталіямі, то многае залежыць ад нашай веры. Мы чытаем у Евангеллі, што ў Назарэце Езус не мог учыніць цудаў, бо людзі не верылі ў Яго Божую сілу. Калі мы верым у сем сакрамэнтаў, згодна з навучаннем Касцёла, то мы ўдзельнічаем у веры Касцёла, мы атрымліваем тую сілу і ласку, якую Езус пераказаў Касцёлу, называючы Яго сваім Целам, а Сябе – Яго Галавою. Канечне, калі мы верым у сілу асвечанай вады, Бог праз яе дзейнічае, але гэта кропля ў моры ў параўнанні з тым, калі мы ад усяго сэрца паверым у асаблівую прысутнасць Бога ў святых сакрамэнтах. Гаворка ідзе не пра тое, што сакрамэнталіі няважныя і дробязі жыцця, а пра тое, каб усталявалася адпаведная іерархія, каб усё стала на свае месцы. Калі мы паверым у асаблівую прысутнасць Бога ў святых сакрамэнтах, то і розныя пасвячэнні будуць мець для нас яшчэ больш плённае значэнне. У мяне ў пакоі ляжыць хлеб св. Агаты, грамнічныя свечкі і свечка св. Блажэя, ёсць таксама экзарцызмаваная соль, на дзьвярах напісана С+М+В+2014, а ў некаторыя моманты я не выпускаю з рук экзарцызмаваны крыж. Але я адначасна перакананы ў агромністым першынстве Эўхарыстыі і сакрамэнту пакаяння адносна тых рэчаў.
Кульбы для няверных, або дадатковая помач?
У Святой Зямлі, калі экскурсавод сказала нам пра чарговае асабліва важнае месца, дзе можна пакланіцца або дакрануцца, я, паколькі такіх месцаў было ўжо даволі шмат да таго, не пайшоў. Яна заўважыла гэта і спытала, чаму я не пайшоў «на паклон». Я адказаў, што чамусьці не маю такой унутранай патрэбы. Яна усміхнулася і адказала, што такія месцы – гэта «кульбы для няверных». Яна не была хрысціянкай, але мне гэтая фраза спадабалася. Сакрамэнталліі для многіх людзей, якія не маюць жывых адносінаў з Богам, не ведаюць, што ў жыцці хрысціяніна галоўнае, становяцца апраўданнем бязбожніцтва. Такія людзі не хочуць прызнаваць сябе атэістамі. Яны гавораць пра Бога ў іхнім сэрцы, пра важнасць святаў і г.д. Але час ад часу пэўная форма рэлігійнасці нібы праскоквае, і яны спрабуюць нібы апраўдацца – вось і хапаюцца за што прасцейшае. Для іх сакрамэнталіі сапраўды становяцца хоць нейкімі там кульбамі. Ды, на жаль, гэтыя «кульбы» у тьакіх выпадках – ілюзіяя і падман.
Для таго, каб сакрамэнталіі не сталіся «кульбамі для няверных», мы павінны цаніць прысутнасць Езуса ў сакрамэнтах. Індыйскі экзарцыст і харызмат айцец Руфус Пэрэйра казаў, што ў тыя хвіліны, калі мы не можам скарыстацца з сакрамэнту споведзі ці Эўхарыстыі, Езус прыходзіць з дапамогай да нас праз пасвечанаю ваду, соль, алей, крыжык і г.д. Мне вельмі спадабаўся і запамятаўся гэты каментар, таму што гаворка тут ідзе не пра «кульбы». Тут усё на сваім месцы.