Адзін чалавек некалі сказаў: “Страх Божы – гэта тады, калі баішся і хочацца баяцца”. У страху Божым ёсць нейкая прыемнасць... Чым бліжэй чалавек падыходзіць да Бога, тым больш ён бачыць велiч Бога і з’яўляецца хваляванне.
"И вывел его вон и сказал: посмотри на небо и сосчитай звезды, если ты можешь счесть их. И сказал ему: столько будет у тебя потомков. Аврам поверил Господу, и Он вменил ему это в праведность. И сказал ему: Я Господь, Который вывел тебя из Ура Халдейского, чтобы дать тебе землю сию во владение. Он сказал: Владыка Господи! по чему мне узнать, что я буду владеть ею? [Господь] сказал ему: возьми Мне трехлетнюю телицу, трехлетнюю козу, трехлетнего овна, горлицу и молодого голубя. Он взял всех их, рассек их пополам и положил одну часть против другой; только птиц не рассек. И налетели на трупы хищные птицы; но Аврам отгонял их. При захождении солнца крепкий сон напал на Аврама, и вот, напал на него ужас и мрак великий.
Когда зашло солнце и наступила тьма, вот, дым [как бы из] печи и пламя огня прошли между рассеченными [животными]. В этот день заключил Господь завет с Аврамом, сказав: потомству твоему даю Я землю сию, от реки Египетской до великой реки, реки Евфрата
"
(Бытие 15,5-12.17-18)

"Иисус, взяв Петра, Иоанна и Иакова, взошел Он на гору помолиться. И когда молился, вид лица Его изменился, и одежда Его сделалась белою, блистающею. И вот, два мужа беседовали с Ним, которые были Моисей и Илия; явившись во славе, они говорили об исходе Его, который Ему надлежало совершить в Иерусалиме. Петр же и бывшие с ним отягчены были сном; но, пробудившись, увидели славу Его и двух мужей, стоявших с Ним. И когда они отходили от Него, сказал Петр Иисусу: Наставник! хорошо нам здесь быть; сделаем три кущи: одну Тебе, одну Моисею и одну Илии, - не зная, что говорил. Когда же он говорил это, явилось облако и осенило их; и устрашились, когда вошли в облако. И был из облака глас, глаголющий: Сей есть Сын Мой Возлюбленный, Его слушайте. Когда был глас сей, остался Иисус один. И они умолчали, и никому не говорили в те дни о том, что видели"
(Евангелие от Луки 9,28-36)

Як правіла, у нядзельнай літургіі першае чытанне нейкім чынам пераклікаецца з тэкстам Евангелля. Што яднае гісторыю перамянення на гары Табор з гісторыяй Абрагама, які складае Богу ахвяру з жывёлаў? Гэтыя фрагменты яднаюць тры моманты: сон, страх і воблака. Падобна як Абрагам, Пётр і іншыя апосталы перажываюць велiзарны страх, калі ўваходзяць у воблака (у выпадку Абрагама Біблія кажа: “При захождении солнца крепкий сон напал на Аврама, и вот, напал на него ужас и мрак великий”). Падобна як Абрагам спаў, таксама і Пётр з апосталамі спалi. Пра што ідзе размова? Што ж гэта за воблака (для Абрагама “мрак”, дым), якое наводзiць страх і сон адначасова? Воблака ў Бібліі сімвалізуе Божую прысутнасць. З аднаго боку непасрэдна саму прысутнасць, тое, што Бог ёсць, а з другога боку - надзею (ведаем, што габрэйскі народ жыў на пустыні, і для яго воблака таксама было знакам таго, што зараз будзе дождж, якога доўга чакалі). Ёсць вельмі шмат бiблiйных фрагментаў, дзе Бог аб’яўляецца ў воблаку. Напрыклад: «Господь же шел пред ними днем в столпе облачном, показывая им путь» (Исход 13,21). “Когда священники вышли из святилища, облако наполнило дом Господень; и не могли священники стоять на служении, по причине облака, ибо слава Господня наполнила храм Господень. Тогда сказал Соломон: Господь сказал, что Он благоволит обитать во мгле» (3 Царств 8,10-12). Згадзіцеся, што гэты апошні тэкст крыху хвалюе: святары не могуць стаяць на малітве па прычыне таго, што воблака напоўніла святыню. Разумеем, што гэта нейкі вобраз, нейкія перажыванні (звычайнае воблака не магло напоўніць святыню). Святары фізічна не маглі стаяць, бо слава Бога напоўніла храм. Воблака сiмвалізуе славу Бога. Саламон, кiруемы Духам Святым, гаворыць ад Iмя Бога: “Господь сказал, что Он благоволит обитать во мгле”.
Альбо яшчэ адзін тэкст: “Светлая погода приходит от севера, и окрест Бога страшное великолепие. Вседержитель! мы не постигаем Его. Он велик силою, судом и полнотою правосудия. Он [никого] не угнетает. Посему да благоговеют пред Ним люди, и да трепещут пред Ним все мудрые сердцем!" (Иов 37,22-24). Тут сутыкаемся з iншым момантам: страх. Вельмі цікавая рэч! Ёў кажа: “Он [никого] не угнетает”, і далей працягвае: “да трепещут пред Ним все мудрые сердцем!”. Калі, як правіла, “трепещет” нашае сэрца? Калі мы некага баімся, тады, калі нам нехта пагражае. Ёў кажа, што Бог нікога не прыгнятае, чаму тады іншыя павінны трымцець? Адкуль бярэцца страх? Вельмі цікавыя рэчы!
Што адбываецца з Майсеем, калі Бог аб’яўляецца на гары Сінай? "На третий день, при наступлении утра, были громы и молнии, и густое облако над горою, и трубный звук весьма сильный; и вострепетал весь народ, бывший в стане. Весь народ видел громы и пламя, и звук трубный, и гору дымящуюся; и увидев [то], народ отступил и стал вдали. И сказали Моисею: говори ты с нами, и мы будем слушать, но чтобы не говорил с нами Бог, дабы нам не умереть. И сказал Моисей народу: не бойтесь; Бог пришел, чтобы испытать вас и чтобы страх Его был пред лицем вашим, дабы вы не грешили" (Исход 19,16; 20,18-21). Вось вам нашыя два вобразы - воблака і страх.
Яшчэ адзін момант на тэму страху. "И пришел на [одно] место, и [остался] там ночевать, потому что зашло солнце. И взял [один] из камней того места, и положил себе изголовьем, и лег на том месте. И увидел во сне: вот, лестница стоит на земле, а верх ее касается неба; и вот, Ангелы Божии восходят и нисходят по ней. И вот, Господь стоит на ней и говорит: Я Господь, Бог Авраама, отца твоего, и Бог Исаака. Землю, на которой ты лежишь, Я дам тебе и потомству твоему; и будет потомство твое, как песок земной; и распространишься к морю и к востоку, и к северу и к полудню; и благословятся в тебе и в семени твоем все племена земные; и вот Я с тобою, и сохраню тебя везде, куда ты ни пойдешь; и возвращу тебя в сию землю, ибо Я не оставлю тебя, доколе не исполню того, что Я сказал тебе. Иаков пробудился от сна своего и сказал: истинно Господь присутствует на месте сем; а я не знал! И убоялся и сказал: как страшно сие место! это не иное что, как дом Божий, это врата небесные" (Бытия 28,11-17). Што адбываецца з Якубам? Бог для Якуба як залатая рыбка. Бог яму аб’яўляецца і спаўняе ўсе яго жаданні. Бог кажа: “Я дам табе зямлю, благаслаўлю дзяцей тваіх, тваіх патомкаў, куды ты пойдзеш, там Я буду”. Такое моцнае Божае благаслаўленне! А што перажывае Якуб? “И убоялся и сказал: как страшно сие место!”.
Бачым, як гэтыя дзве тэмы звязаны паміж сабой: воблака, як знак прысутнасці Божай, і страх. Вельмі шмат служыцеляў ад прысутнасці Божай перажываюць страх.
Апошні момант – гэта сон. Адзін з біблістаў сказаў: “Магчыма таму, што ў сне чалавек безабаронны перад Богам”. Наша логіка адключаецца і розум наш Богу не супрацiўляецца. Бог стварае Еву менавiта тады, калі Адам спіць. І да Якуба Бог аб’яўляецца ў сне, падобна як Язэпу, Абрагаму, апосталам.
Звернем больш увагу на страх Божы. Традыцыя Касцёла кажа, што ёсць сем дароў Духа Святога. Сёмы дар – боязь Божая (альбо страх Божы). Пра што ідзе размова? Знайшлі мне падарунак – страх! Аб падарунках людзі мараць, а тут трэба марыць, каб яго пазбыцца! Страх па ўсёй чалавечай логіцы – гэта не дар, а вынік першароднага граху. Першы раз у Бібліі сустракаемся са страхам пасля граху Адама. А мы кажам, што страх – гэта дар Духа Святога. Дзе тут нестыковачка?
Справа ў тым, што страх Божы, гэта зусім іншы страх, чым страх Адамаў.
Некалі адна дзяўчына сказала: “Страх Божы магу параўнаць з пачуццём, калі я стаяла перад сваім каханым і зніклі ўсе словы, уся логіка перастала існаваць, а я проста маўчала, баючыся падняць вочы. Страхам гэта не назавеш, гэта нешта іншае – трепет”.
Яшчэ адзін чалавек некалі сказаў: “Страх Божы – гэта тады, калі баішся і хочацца баяцца”.
У страху Божым ёсць нейкая прыемнасць. Адкуль увогуле бярэцца гэты страх? Чым бліжэй чалавек падыходзіць да Бога, тым больш ён бачыць велiч Бога і з’яўляецца хваляванне. Узгадваю сведчанне аднаго французскага вязня, які перажыў у турме глыбокае навяртанне. Перад пакараннем смерцю ён пісаў у сваім дзённіку шасцігадовай дачцы, што калі ў турэмнай камеры яго напоўніў Святы Дух, то не мог нармальна дыхаць. Чалавек баіцца і адначасова захапляецца. Мы не маем проста іншага слова, каб назваць інакш гэтае перажыванне (асабіста мне адпавядае рускае слова трепет). Страх Адамаў і страх як дар Божы – гэта не тое самае! Страх Божы вынікае з той прычыны, што чалавек набліжаецца да Бога і пазнае, які Ён ёсць, гэты Бог. Думаю, што страх Божы раней ці пазней павінен перажыць кожны чалавек. Калі нават у гэтым жыцці мы не адчуем гэты страх Божы, то адчуем яго пасля смерці, калі станем перад Богам тварам у твар.
Калі мы кажам, што страх Божы – гэта дар, то ці можна выпрасіць яго ў Бога? Здаецца, што не. Ён узнікае як вынік таго, што чалавек набліжаецца да Бога. Людзі па-рознаму перажываюць Божаю прысутнасць. Ёсць, напрыклад, слёзы пакаяння, слёзы радасці, вялiкi супакой. І адно з самых моцных перажыванняў – гэта страх Божы. Калі мы яшчэ ніколі не адчувалі гэтага страху, то трэба быць вельмі пакорнымі і асцярожнымі ў выказваннях кшталту “я пазнаў Бога”.
Ёсць цікавая гісторыя пра святога Філіпа Нэрі, які перад тым, як адпраўляць літургію, да апошняга моманту знаходзіўся ў закрыстыі з жывёламі. Такім чынам святы спрабаваў даць рады таму хваляванню, якое ўзнікала ў яго душы перад Святой Імшой.
Вось сведчанне на тэму страху Божага, якое я прачытаў у адной кнізе. “Дзякуючы дару веры, я заўсёды ведала, што Езус прысутны ў Найсвяцейшым Сакраманце, але ніколі я не перажывала Яго прысутнасці, не адчувала Яго Велiчы. Гэтым вечарам я стала перад Ім на калені, дрыжучы ўсім сваім целам перад Яго веліччу, магутнасцю, святасцю. Ад Яго прысутнасці ўсю мяне пачынаў напаўняць страх. Ён быў тут, Кароль каралёў і Валадар сусвету. Я са страху падумала: уцякай, бо калі тут застанешся, то нешта адбудзецца. Аднак маё прагненне трываць перад Богам было большае, чым страх. Тады ў капліцу ўвайшоў адзін з братоў і стаў каля мяне на калені. Я сказала яму, што ў дадзены момант адчуваю. Ён адказаў: “Я размаўляў з іншымі. Нешта тут адбываецца. Нешта, чаго мы не прадугледзілі і не планавалі. Застанься тут і маліся пакуль не стомішся і не зразумееш, што трэба ўжо выйсці”. Я засталася і першы раз у жыцці пачала маліцца нічога не просячы, апрача таго, каб быць падданай Богу, не просячы ніякай узнагароды за гэта. Я малілася сэрцам: Ойча, аддаю Табе маё жыццё і хачу таго, чаго Ты хочаш для мяне. Калі гэта азначае цярпенне, то згаджаюся яго прыняць. Навучы мяне, як трэба ісці за Тваім Сынам Езусам і любіць так, як Ён любіў. Спачатку я стаяла на каленях перад алтаром, пасля агледзілася, што ўжо ляжу на падлозе. Ніколі нiчога такога не перажывала. Не ведаю, як гэта сталася. Хутка зразумела, што я ляжу на падлозе так, як некалі Майсей упаў на зямлю перад палаючым кустом, дзе аб’явіўся Бог, бо была гэта Зямля Святая. Калі я так ляжала, усё маё цела агарнула пачуццё Божай прысутнасці і міласэрнай Любові. Асабліва я адчувала гэтую Любоў, якую нічым не заслужыла, якую атрымала дарма.”
У гэтым сведчанні ёсць усё, пра што ішла размова раней. Дар любові Божай – дармовы. Дадзены ні за што, проста так. Чалавек яго перажывае пасля таго, як сваё жыццё аддае Богу. Гэта было з Абрагамам, які гатовы быў аддаць Богу свайго сына, Майсеем, які пагардзіў усім багаццем Егіпта (так кажа Пісанне), каб скітацца па пустыні з народам, які яго не разумеў увогуле. Пётр казаў Езусу: “Госпадзе, мы пакінулі ўсе”. Гэтыя людзі мелі страх Божы. Ён ідзе, як вынік аддачы свайго жыцця Богу. Таму першы крок – гэта ахвяраванне нашага жыцця Богу. Кожны, хто набліжаецца да Бога, можа перажываць гэты вялікі дар.

а. Аляксандр

нядзеля, 28 лютага 2010