Калі я глядзей амерыканскія фільмы, дзе паказвалася жыццё эмігрантаў з Лацінскай Амерыкі, то часта можна было заўважыць на сценах ружанцы, абраз Сэрца Пана Езуса, або абраз Маці Божай з Гвадэлупэ. Маці Божая Гвадэлупская з'яўляецца апякункай Мексікі, але таксама ўсёй Лацінскай Амерыкі, Філіпінаў і многіх іншых дзяржаваў. Адкуль узяўся гэты культ? Прапаную невялічкую катэхэзу на гэтую тэму.
Крывавыя ацтэкі
Тых, хто цікавіцца сусветнай геаграфіяй або гісторыяй, цывілізацыі плямёнаў майя і ацтэкаў бадай заўсёды выклікалі захапленне. Гэта цэлыя гарады, пабудаваныя сярод скалаў і джунгляў Лацінскай Амерыкі. Гэта цэлая цывілізацыя, якая сапраўды выклікае захапленне. Ацтэкі былі адукаваным народам. Іх веды па астраноміі, медыцыне, архітэктуры і матэматыцы былі сапраўды на высокім узроўні. У XIV ст., калі гішпанцы адкрывалі і заваёўвалі Лацінскую Амерыку, над ацтэкамі навісла небяспека, ад якой яны так і не змаглі ўратавацца. Гэты народ, падобна як і майя, не змог выстаяць у вайне з добра падрыхтаванымі і ўзброенымі гішпанцамі.
Калі мы ўсё гэта чуем, то само сабой нараджаецца пачуццё грамадскай несправядлівасці і хочацца асудзіць хрысціянскіх гішпанцаў за іх жорсткасць. Так многія думаюць. Вядома, гішпанцы былі захопнікамі, аднак не ўсё так проста. Калі гішпанцы здабывалі гарады ацтэкаў, яны часта не маглі аправіцца ад эмацыйнага шоку пасля таго, што яны знаходзілі ў гэтых гарадах. У кожным большым горадзе былі паганскія святыні ў выклядзе нібы піраміды. На вяршыні быў каменны алтар, на якім людзей прыносілі ў ахвяру паганскім ідалам. У чалавека жыўём выразалі сэрца, палілі яго, а цела скідвалі з прыступак уніз. У сярэднім у год забівалі каля 50-60 тысяч людзей. У 1487 годзе, калі пасвячалі новую святыню, за чатыры дні забілі каля 80 тыс. чалавек. Паколькі ацтэкі былі ваяўнічым плямем, то забівалі пераважна палонных, але не толькі. Адна пятая забітых – гэта былі дзеці. Вельмі вымоўна для нас, хрысціянаў, тое, што ацтэкі малявалі саіх багоў у выглядзе змея, які нібыта аб’явіўся іхнім продкам на небе.

Спробы евангелізацыі
У 1509 г. сястра караля ацтэкаў убачыла сон. Ёй аб’явіўся анёл, які ўзяў яе за руку і павёў да берага ракі. Там яна ўбачыла шмат караблёў з белымі ветразямі і чорнымі крыжамі. Анёл сказаў, што гэтыя чужакі прынясуць ацтэкам сапраўднага Бога. Сон споўніўся ў 1519 г., калі гішпанец Герман Картэз прыплыў з Кубы да ацтэкаў у суправаджэнні двух святароў і 550 мужчынаў. Караблі выглядалі, як у сне. Картэз выйшаў на бераг 22 красавіка, а гэта была Вялікая Пятніца. Ацтэкі ў гэты дзень чакалі аб’яўлення свайго бога, і таму кароль не мог пачаць ваяваць з гішпанамі, бо людзі думалі, ці выпадкова яны ня ёсць тымі багамі. Картэз з 300 узброенымі гішпанскімі жаўнерамі пачаў паступова вызваляць палонных індзейцаў, якія станавіліся яго паплечнікамі. Такім чынам ён сабраў 30-тысячнае войска і праз тры месяцы захапіў сталіцу ацтэкаў. Ён нішчыў паганскія святыні, ставіў крыжы і фігуры Маці Божай.
Картэз быў рэлігійным чалавекам і гарачым евангелізатарам, аднак у яго войску індзейцы размаўлялі на розных дыялектах і цяжка было дамовіцца, а таму евангелізацыя не ішла так, як бы гэтага хацелася. Да таго ж, сярод тых жа індзейцаў было шмат паганскіх практыкаў. Удалося толькі забараніць ахвяры з людзей. Картэз напісаў каралю Гішпаніі просьбу, каб прыслалі місіянераў. У 1524 г. прыбыла група францішканаў. Аднак іх праца не мела чаканых вынікаў, бо разам з імі прыбылі канкістадоры, якія пачалі рабаваць і займацца рабствам, бо лічылі, што індзейцы не маюць душы. Францішкане спрабавалі гэтаму супраціўляцца і ў выніку загінулі пакутніцкай смерцю. Калі кароль забараніў рабства, ужо было позна. Мясцовыя жыхары перасталі верыць гішпанцам і іхняму Богу. Кароль прасіў Марыю, каб змяніла гэтую сітуацыю Іцуд адбыўся.
Марыя ступіла на мексіканскую зямлю
9 снежня 1531 г. Хуан Дыега, адзін з індзейцаў, які перажыў навяртанне і прыняў Хрост ва ўзросце 51 год, ішоў на святую Імшу. Ён жыў за 15 кіламетраў ад Мехіка, але, нягледзячы на гэта, штодзённа хадзіў на Эўхарыстыю. Ідучы на Імшу і праходзячы міма святыні паганскай багіні, ён пачуў спеў агромністай колькасці птушак і ўбачыў таямнічую жанчыну. Яна была даволі высокай, у прыгожай вопратцы, а пад яе нагамі нібы свяціліся каштоўныя камяні. Хуану Дыегу здалося, што ён трапіў у нейкі зямны рай. Ён зразумеў, што гэта Маці Божая. Марыя спыталася, куды ён ідзе. Мужчына адказаў, што на святую Імшу. Марыя сказала, што хоча, каб Хуан Дыега перадаў біскупу наступную інфармацыю: Яна аб’яўляецца як Маці Міласэрнасці, як тая, хто хоча дапамагаць абяздоленым, хоча дапамагаць на гэтай мексіканскай зямлі, а для гэтага на гэтым месцы трэба пабудаваць святыню, каб людзі маглі сюды прыходзіць са сваімі праблемамі, каб маглі з Ёй сустракацца. Такім чынам, на месцы святыні паганскай багіні павінна была стаяць святыня ў гонар Маці сапраўднага Бога. Марыя паабяцала таксама, што падтрымае Хуана Дыега ў розных цяжкасцях, калі ён пачне выконваць даверанае яму заданне. На той час ён яшчэ не ведаў, што яго чакае наперадзе. Пасля доўгага чакання, яму ўдалося сустрэцца з біскупам. Быў гэта францішканін ва ўзросце Хуана Дыега, і ён не паверыў у яб’яўленне Марыі.
Хуан Дыега у той самы дзень вярнуўся на месца, дзе сустрэў Марыю. Багародзіцца была там. Ён папрасіў прабачэння за тое, што не змог выканаць даручанага задання і папрасіў, каб Марыя паслала некага больш знатнага і больш уплывовага. Марыя адказала, што ў яе ёсць верныя людзі, але Яна хоча, каб менавіта Хуан Дыега выканаў гэтае заданне і менавіта таму яму трэба будзе на наступны дзень зноў пайсці да біскупа і перадаць змест размовы з Божай Маці.
На наступны дзень, 10 снежня, Хуан Дыега зноў быў у біскупа і сустрэўся ён з яшчэ большымі праблемамі. Біскуп не жадаў з ім сустракацца, а калі пасланец Багародзіцы не саступаў, біскуп сказаў яму зноў, што не верыць і што патрабуе нейкага знаку ад Марыі, доказу аб’яўлення. Сам жа паслаў патаемна людзей, каб сачылі за візіянерам, аднак яны згубілі яго след. Хуан Дыега перадаў словы біскупа Марыі, і Багародзіца паабяцала на наступны дзень даць знак.
Аднак на наступны дзень Хуан Дыега не мог прыйсці на сустрэчу з Божай Маці. Вельмі моцна захварэў яго дзядзя, і ён пабег паклікаць святара. Ён баяўся, што сустрэне па дарозе Марыю і пабег іншым шляхам. Аднак Марыя і там падыйшла да яго. Ён стаў апраўдвацца. Марыя сказала, каб ён не баяўся за здароўе дзядзі, сказала, што Яна клапоціцца пра нас і што яна і ёсць нашае аздараўленне. Багародзіца паабяцала, што дзядзя будзе аздароўлены ў гэтую ж хвіліну, а Хуан Дыега павінен выканаць даверанае яму заданне. Божая Маці сказала яму, каб сабраў на гары кветкі і занёс іх біскупу. У гэтым дзеянні і будзе знак для біскупа. Хуан Дыега пайшоў выконваць заданне і быў здзіўлены тым, што збірае вельмі прыгожыя і пахучыя ружы не ў адпаведны для іх час, а таксама на камяністым месцы, дзе практычна нічога не расло.

Вядома, што да біскупа яго ўжо ніхто не збіраўся пускаць. Усіх толькі цікавіла, што гэта за кветкі, якія ён трымае ў сваёй вопратцы. Калі хацелі іх забраць, Хуан Дыега не аддаваў. Паўстаў шум, і біскуп сам паклікаў да сябе візіянера, бо чакаў знаку. Хуан Дыега высыпаў перад біскупам ружы, як яго і прасіла Марыя. І тут усе ўбачылі, што на вопратцы візіянера адбіўся вобраз Багародзіцы. Біскуп стаў на калені і прасіў у Марыі прабачэння за сваю няверу. Пасля ён узяў тканіну і занёс да сябе ў капліцу.
На наступны дзень Хуан Дыега разам з біскупам і іншымі пайшлі на месца аб’яўленняў, дзе Марыя прасіла, каб быў пабудаваны касцёл. Пасля яны пайшлі да хворага дзядзі, які, як і абяцала Марыя, быў ужо здаровы. Ён распавёў, што яму таксама аб’явілася Багародзіца і сказала, што прагне, каб людзі называлі гэты абраз “Маці Божая з Гвадэлупэ”. Хуан Дыега разам з дзядзям перасяліліся жыць у палац біскупа і прабылі там аж да заканчэння будовы святыні. Уся гэтая гісторыя вельмі кранула многіх індзейцаў, і яны пачалі прымаць хрысціянства.
Цуд вачэй Маці Божай з Гвадэлупэ
Цудоўны вобраз Маці Божай, адбіты дзівосным чынам на вопратцы Хуана Дыегі, знаходзіцца па сённяшні дзень у базыліцы, якая была пабудаваная на гэтым месцы. У 1929 годзе даследчык абраза заўважыў, што ў правым воку Марыі адбіваецца постаць барадатага мужчыны. Гэта здалося настолькі нерэальным, што ўлады базылікі забаранілі гаварыць пра гэты факт, каб не ўзбуджаць сенсацыі. У 1951 г. іншы навукоўца, даследуючы палатно абраза, зрабіў тую самую выснову. Ад гэтага моманту больш за дваццаць фізікаў і акулістаў рабілі незалежныя даследванні. У 1956 г. былі чарговыя даследванні пры ўжыванні самых новых тэхналогій. Вынікам гэтых даследванняў стала шакіруючая выснова – у вачах Марыі адбіваюцца постаці людзей – і гэта не малюнак. Яны адбіваюцца згодна з усімі правіламі жывога вока. Пасля чарговых кампутарных аналізаў у 1979 г. даследчык робіць выснову, што ў вачах Марыі можа быць нейкае актуальнае пасланне для людзей нашага часу.
Некаторыя даты
1531 – пачатак аб’яўленняў
1533 – паўстае першы санктуарый
1541 – адзін гісторык францішканін пакінуў запіс, што каля 9 мільёнаў ацтэкаў прыняло хрысціянскую веру
1548 – памірае Хуан Дыега
1555 – новы біскуп афіцыйна прызнае сапраўднасць аб’яўлення
1666 і 1723 – чарговыя даследванні аб’яўлення
1737 Маці Божая з Гвадэлупа аб’яўлена апякункай Мексікі
1767 – прыняты закон, які забараняе езуітам прабываць на тэрыторыі Гішпаніі, а праз гэтае рашэнне культ абраза распаўсюджваецца па ўсім свеце
1895 – каранацыя абраза папскімі каронамі пры ўдзеле біскупаў двух Амерык
1910 0150 Папа Пій Х абвяшчае Маці Божую з Гвадэлупа апякункай Лацінскай Амерыкі
1921 – узрываецца бомба, закладзеная пад абразом, і знішчае значную частку святыні, але не шкодзіць самому абразу
1929 – першая заўвага фатографа-даследчыка ў сувязі з вачамі абраза
1935– Папа Пій ХІ абвяшчае Маці Божую з Гвадэлупа апякункай Філіпінаў
1945-1946– Папа Пій ХІІ вызнае, што абраз намаляваны фарбамі не з гэтага свету
1951, 1956, 1958, 1962 – чарговыя даследванні вачэй Марыі з цудоўнага абраза; апошнія даследванні павялічылі адбіткі людзкіх постацяў у вачах Марыі ў 25 разоў
1975, 1979 – чарговыя даследванні вачэй Марыі
1990 – Папа Ян Павел ІІ абвяшчае візіянера Хуан Дыега бласлаўлёным
2002 – Хуан Дыега залічаны да ліку святых, яго ўспамін у Каталіцкім Касцёле – 9 снежня