Евангельская гісторыя сканчваецца тым, што Езус прымае грэшную жанчыну, а чалавека, здавалася б, “нармальнага”, асуджае... Шмат веруючых верна стараюцца захоўваць усе Божыя прыказанні і не пазналі, не дасведчылі Божай Любові. У той жа час некаторыя вялікія грэшнікі перажываюць моцнае навяртанне, ім гараць вочы і сэрца, яны, здаецца, прайшліся каля самога Бога. Чаму яны маюць такія прывілегіі? Няўжо трэба стаць вялікім грэшнікам, каб дасведчыць Яго любові?..
И послал Господь Нафана к Давиду, и тот пришел к нему и сказал ему: Так говорит Господь Бог Израилев: Я помазал тебя в царя над Израилем и Я избавил тебя от руки Саула, и дал тебе дом господина твоего и жен господина твоего на лоно твое, и дал тебе дом Израилев и Иудин, и, если этого [для тебя] мало, прибавил бы тебе еще больше; зачем же ты пренебрег слово Господа, сделав злое пред очами Его? Урию Хеттеянина ты поразил мечом; жену его взял себе в жену, а его ты убил мечом Аммонитян; итак не отступит меч от дома твоего во веки, за то, что ты пренебрег Меня и взял жену Урии Хеттеянина, чтоб она была тебе женою. И сказал Давид Нафану: согрешил я пред Господом. И сказал Нафан Давиду: и Господь снял [с тебя] грех твой; ты не умрешь (2 Царств 12,1.7-10.13).

Некто из фарисеев просил Его вкусить с ним пищи; и Он, войдя в дом фарисея, возлег. И вот, женщина того города, которая была грешница, узнав, что Он возлежит в доме фарисея, принесла алавастровый сосуд с миром и, став позади у ног Его и плача, начала обливать ноги Его слезами и отирать волосами головы своей, и целовала ноги Его, и мазала миром. Видя это, фарисей, пригласивший Его, сказал сам в себе: если бы Он был пророк, то знал бы, кто и какая женщина прикасается к Нему, ибо она грешница. Обратившись к нему, Иисус сказал: Симон! Я имею нечто сказать тебе. Он говорит: скажи, Учитель. Иисус сказал: у одного заимодавца было два должника: один должен был пятьсот динариев, а другой пятьдесят, но как они не имели чем заплатить, он простил обоим. Скажи же, который из них более возлюбит его? Симон отвечал: думаю, тот, которому более простил. Он сказал ему: правильно ты рассудил. И, обратившись к женщине, сказал Симону: видишь ли ты эту женщину? Я пришел в дом твой, и ты воды Мне на ноги не дал, а она слезами облила Мне ноги и волосами головы своей отерла; ты целования Мне не дал, а она, с тех пор как Я пришел, не перестает целовать у Меня ноги; ты головы Мне маслом не помазал, а она миром помазала Мне ноги. А потому сказываю тебе: прощаются грехи ее многие за то, что она возлюбила много, а кому мало прощается, тот мало любит. Ей же сказал: прощаются тебе грехи. И возлежавшие с Ним начали говорить про себя: кто это, что и грехи прощает? Он же сказал женщине: вера твоя спасла тебя, иди с миром (Лука 7,36-50).

Сённяшні фрагмент Евангелля паказвае нам сустрэчу Езуса з двума як жа рознымі асобамі. Спрабуем уявіць гэту карціну.

Фарысей
Фарысей запрашае Езуса на пасілак. Гэта няшчыры чалавек, бо не гаворыць таго, што думае, а ў сэрцы недавярае, у нейкім сэнсе асуджае, магчыма, лічыць сябе крыху лепшым. Па-за тым нічога пра яго больш не ведаем, ні яго імя, ні гісторыі. Гэта праўда, што фарысеі ў асноўным былі праціўнікамі Езуса, але ж не ўсе. Сярод іх быў Нікадэм, які ўначы па-душам размаўляў з Езусам, былі таксама іншыя, якія сапраўды шукалі Бога. Таму асуджаць чалавека толькі за тое, што ён быў фарысеем ніяк нельга. Пра нашага героя мы ў прынцыпе нічога не ведаем. Паводле прачытанай інфармацыі на месцы такога фарысея можа быць кожны веруючы. Хто з нас на 100 % шчыры ва ўсім і кажа тое, што думае? Або хто з нас ніколі не асуджаў чалавека, да канца не ведаючы ўсёй праўды аб ім? Калі добра прызадумаемся, то па нашай логіцы гэты чалавек нічога дрэннага не зрабіў і не заслугоўвае на нагану ці асуджэнне.

Жанчына
Таксама пра яе нічога толкам не ведаем, апрача аднаго факту – яна мела грэх, пра які ведаў Езус, фарысей, а магчыма і іншыя жыхары горада. Мы нават не маем інфармацыі, што гэта быў за грэх. Магчыма, яна мела грэх чужалоства, а магчыма нейкі іншы. Факт той, што гэта быў яўны, публічны грэх і хутчэй за ўсё вельмі цяжкі. У адрозненні ад фарысея, на месца гэтай жанчыны паставіць сябе далёка не кожны з нас.

Евангельская гісторыя сканчваецца тым, што Езус прымае грэшную жанчыну, а чалавека, здавалася б, “нармальнага”, асуджае. Падобных гісторый сустракаем у Бібліі вельмі шмат. Гэта і гісторыя з мытнікам Мацвеем, і з Марыяй Магдаленай, і з жанчынай, якую хацелі пабіць камянямі, і з разбойнікам на крыжы і г.д. Згадзіцеся, што ўсе яны паміж сабой нечым вельмі падобныя. Можна нават намаляваць своеасаблівую схему. Грэх чалавека – пакаянне (жаль за ўчыненае зло) – прабачэнне Бога. Гэта схема праяўляецца не толькі ў Евангеллі, але і ў нашым жыцці. Я магу даць шмат фактаў з жыцця людзей, якія некалі мелі вельмі страшныя грахі, але настаў такі момант, калі гэтае жыццё мянялася, людзі станавіліся моцна веруючымі, адважнымі сведкамі Бога, а Бог у іх жыцці рабіў агромныя цуды і знакі. У гэтай групе людзей будуць прастытуткі, наркаманы, рэкецёры, вайскоўцы, самагубцы, алкаголікі і г.д. Часам, калі распавядаю пра сілу Божага дзеяння сярод зэкаў на зоне, куды хаджу са святарскай паслугай, то некаторыя веруючыя не могуць у гэта паверыць.

Калі сустракаемся з гэтым Евангельскім і жыццёвым парадоксам, то ў сэрцы многіх нараджаецца пэўны сум. Нам усім хочацца пазнаць Бога, адчуваць Яго, мець жывую веру, бачыць цуды і знакі Бога, быць радасным хрысціянінам. Часам людзі нават кажуць: можа мне пачаць грашыць? Чаму мы ў няроўнай сітуацыі? Няўжо трэба сесці ў турму, каб пазнаць Бога? Няўжо, урэшце, евангельскі фарысей, з якім большасць веруючых будзе атаясамлівацца, вінаваты ў тым, што не грашыў так як тая жанчына? Разумееце пра што я? У каго з нас, хто сустрэўся з Бібліяй, не нараджаліся гэтыя пытанні або нота жалю і крыўды да Бога, хаця і не выказаныя?

Думаю, што адказ будзе ў словах Езуса: прощаются грехи ее многие за то, что она возлюбила много, а кому мало прощается, тот мало любит. Наяўнасць самога граху яшчэ не чыніць чалавека ярым вызнаўцам Бога. Магчыма, у гэтым горадзе былі дзесяткі або і сотні такіх жынчын як яна, але яны не прыйшлі да Езуса, хаця мелі магчымасць. Значыць, было нешта асаблівае ў евангельскай жанчыне, чаго не было ў іншых. Аказваецца, яна шмат палюбіла. Ну добра, мы хочам так моцна палюбіць як яна, мы хочам прарвацца праз гэты круг нашай абыякавасці і халоднай веры, што нам рабіць? Мы гатовыя любіць, што далей, які крок?! Яна палюбіла, бо ёй прабачылі, а прабачылі, таму што яна палюбіла. Калі ласка, добра ўдумайцеся ў гэтыя словы. Тут логіка, кшталту: што было раней, яйка ці курыца. Бачыце ў словах Езуса замкнутае кола? Яна любіць і гэта штурхае яе да пакаяння, а ў сваю чаргу прабачэнне параджае ў ёй любоў. Не ведаю, можа нам варта асабліва прызадумацца над словамі Хрыста пра канец свету: по причине умножения беззакония, во многих охладеет любовь (Матфея 24,12).

Спадзяюся, улавілі гэты момант. Я, на самой справе, не хацеў бы затрымацца на самой логіцы адказу Езуса. Проста ў гэтым сказе бачу вялікую праўду, якая праяўляецца ў жыцці кожнага з нас. У свой час у Семінарыі я часта чуў словы: Бог заўсёды прыходзіць першы, а пасля мы робім наш крок. І гэта праўда. Так адбываецца з верай, з дарамі Божымі, пакліканнем і ўвогуле ўсім. Бог робіць свой крок і нас да нечага пабуджае, а пасля мы адказваем альбо не. Гэта святая праўда!!! І Бог так робіць з кожным з нас без выключэння! Ён такім чынам гаворыць з намі. Наша гісторыя складаецца не з 2-3 сенсацыйных сітуацый, калі асабліва бачым прысутнасць Бога, а з мільёнаў сітуацый, калі Бог з намі размаўляе і да нечага пабуджае, да нейкага кроку. Тое, што мы бачым у сённяшнім Евангеллі – гэта пік адносінаў Бога з гэтай жанчынай. Я ўпэўнены, што на ўзроўні яе сумлення і розных фактаў Бог размаўляў з ёй раней, яна раней павінна была рабіць нейкія крокі, нейкія свае невялічкія выбары. Калі б так не было, калі б Бог сапраўды маўчаў, то трэба было б прызнаць факт, што Бог несправядлівы і тыран, бо некаму даў шанец, а такому фарысею не.

Я не проста разважаю, я веру ў тое, пра што кажу. Як Бог з намі гаворыць? Кожны з нас мае такі дзіўны ўнутраны голас, які падказвае – не хадзі туды, не марнуй час, дапамажы, памаліся, не глядзі гэты фільм, не чытай, адкрый Біблію і г.д. Часам, мы не разумеем гэты голас і нашай логікай забіваем яго, хочам быць як усе, пачынаем сябе апраўдваць перад іншымі і перад самім сабой. Канечне, не кожны такі голас будзе ад Бога, але каб навучыцца правяраць, трэба за ім ісці, трэба, насуперак сваім страхам, рашыцца, і гэта наш крок. А пасля нешта бачым, робім нейкія высновы. З такіх крокаў, большых або меншых, складаецца наш шлях да Бога. Такі ўнутрану голас можна даволі лёгка заглушыць. Хопіць усяго некалькі разоў яго праігнараваць. Я тут кажу не толькі пра сумленне, якое мяне абвінавачвае. Гэты голас датычыцца не толькі справы граху, але таксама натхненняў, паклікання, жаданне дабра, місіі і заданняў ад Бога.

Часам людзі кажуць: вось пажыву ў грахах, а пасля пакаюся. Мы нібыта разумеем, што нешта тут не так, а з іншага боку здаецца, што логіцы гэта не пярэчыць і такое пакаянне магчыма. Дык вось, я ведаю, што для Бога няма нічога немагчымага, але разам з тым не надта веру ў такое пакаянне. Сапраўды, перад смерцю можа чалавек і назаве свой грэх, але не будзе плакаць, не будзе абмываць ногі Езуса слязьмі, не прынясе багатага і пахучага алею… Чаму? Бо пакаянне – гэта працэс, а не момант, гэта гісторыя адносінаў душы з Богам, адказы на Яго голас. А калі гэтага не было, калі крокі чалавек не рабіў, то, як гаворыцца, з пустога не нальеш. Можа сам факт прызнання ў граху і не дазволіць чалавеку пайсці ў пекла, але не надта і верыцца, што чалавек, які свядома ўсё жыццё адварочваўся ад Бога зможа з Ім прабываць у раі. Я таксама не ўпэўнены, што шматлікія з нас змогуць зрабіць як Давід – так проста прызнацца да граху. Мы ў такіх сітуацыях пачынаем сябе апраўдваць, кідаемся з абвінавачваннем на таго, хто нам паказвае грэх і пры гэтым робім гэта даволі-такі набажна, кажучы: вынімі бервяно са свайго вока, а пасля выніміш галінку з вока брата. Чаму Давід так лёгка прызнаўся і пакаяўся? Таму што за яго плячыма былі гады жывых адносінаў з Богам, сотні яго маленькіх крокаў і любоў.

Для Божага аптымізму…
Я ўпэўнены, што Бог у свой час і на свой спосаб размаўляе з кожным з нас. Я ўпэўнены, што Ён у душы гаварыў унутраным голасам з фарысеямі, Юдам, Гітлерам, Сталіным, прастытуткамі, святымі і г.д. Ён размаўляе з кожным! А сіла Яго дзеяння залежыць ад таго наколькі я адказваю на гэты голас. Калі я каталік, не меў і не маю страшных грахоў, як зэкі, наркаманы, бандыты, то ўсё роўна магу дасведчыць сілы Яго прысутнасці і дзейнасці, пры адной умове, – калі не заглушу гэты голас у сабе. Я свята ўпэўнены, што гэты голас ёсць у кожным з нас. Паверце мне, што не трэба найперш рабіць цяжкі грэх, каб мець слёзы пакаяння падобныя да слёз евангельскай жанчыны. Бог можа паказаць мне ўвесь жах майго “маленькага” граху і праявіць сваю Міласць.
Усё гэта можа адбыцца пры адной умове: калі не заглушым Яго голас у сабе…

а. Аляксандр
13.06.2010