Несправядлівасць была, ёсць і будзе. Пакуль будзе існаваць гэты свет, будуць бедныя і багатыя, здаровыя і хворыя, таленавітыя, здольныя і “тупыя” і г.д. Чаму Бог не вырашае гэтай праблемы? Таму што ЁН ГАРАНТ НЕ РОЎНАСЦІ І СПРАВЯДЛІВАСЦІ, А ЧАЛАВЕЧАГА ШЧАСЦЯ...
Я ўпэўнены, што залежнасць ад багаццяў рознай стадыі прысутнічае ў жыцці кожнага з нас. Яна нас пераследуе ад моманту, калі мы пачынаем нешта рабіць у нашым жыцці, аж да магільнага грудка. Ды нават, думаючы пра смерць, людзям часта хочацца, каб іх пахавалі толькі ў гэтым месцы, апранулі толькі ў гэты касцюм і накрылі толькі гэтай дошкай. Чаму? Бо гэта мая зямля, мая магіла, мая любімая кашуля і г.д. Такое ўражанне, што сатана сэксуальным грахом паставіў сённяшні свет на калені, а багацце зрабілася ідалам нашай цывілізацыі...
Суета сует, сказал Екклесиаст, суета сует, - все суета! потому что иной человек трудится мудро, с знанием и успехом, и должен отдать все человеку, не трудившемуся в том, как бы часть его. И это - суета и зло великое! Ибо что будет иметь человек от всего труда своего и заботы сердца своего, что трудится он под солнцем? Потому что все дни его - скорби, и его труды - беспокойство; даже и ночью сердце его не знает покоя. И это - суета! (Екклесиаст 1,2; 2,21-23).
Некто из народа сказал Ему: Учитель! скажи брату моему, чтобы он разделил со мною наследство. Он же сказал человеку тому: кто поставил Меня судить или делить вас? При этом сказал им: смотрите, берегитесь любостяжания, ибо жизнь человека не зависит от изобилия его имения. И сказал им притчу: у одного богатого человека был хороший урожай в поле; и он рассуждал сам с собою: что мне делать? некуда мне собрать плодов моих? И сказал: вот что сделаю: сломаю житницы мои и построю большие, и соберу туда весь хлеб мой и все добро мое, и скажу душе моей: душа! много добра лежит у тебя на многие годы: покойся, ешь, пей, веселись. Но Бог сказал ему: безумный! в сию ночь душу твою возьмут у тебя; кому же достанется то, что ты заготовил? так [бывает с тем], кто собирает сокровища для себя, а не в Бога богатеет (Луки 12, 13-21).
«НЕСПРАВЯДЛІВАСЦЬ» БОГА, З ЯКОЙ МЫ СУСТРАКАЕМСЯ ШТОДНЯ
Адна жанчына, якая працуе натарыусам, неяк распавяла некалькі цікавых выпадкаў. Ёй часта даводзіцца выязджаць на кватэры да людзей, дзе памірае бацька або маці, якія хочуць натарыяльна, згодна з законамі, перапісаць на родзічаў сваю маёмасць. Як правіла, вакол такога чалавека збіраюцца дзеці, родныя. Зразумела, што найбліжэй да ложка стаяць тыя, хто найбольш зацікаўлены ў перадзеле маёмасці. Вельмі часта, па словах маёй суразмоўцы, дзеці не здольныя нават знаходзіцца ў адным пакоі. Яны праклінаюць і плююцца нянавісцю адзін на аднаго з-за спадчыны. Як кажуць у народзе, дзеляць скуру жывога мядзьведзя. Думаю, не адзін з нас чуў або сустракаўся з падобнымі гісторыямі.
Здаецца, у прачытанай евангельскай гісторыі адбываецца нешта падобнае. Да Езуса звяртаецца, магчыма, несправядліва пакрыўджаны чалавек, якому брат не аддае належнай часткі спадчыны. Мяне ўразіла адна рэч. Чаму Езус не абараняе пакрыўджанага? Па ўсёй нашай логіцы, наш Бог – гэта абаронца справядлівасці, заступнік прыгнечаных, апякун бедных і г.д. Чаму Езус у нашым выпадку дае такі халодны адказ: кто поставил Меня судить или делить вас? Асабіста я адказ убачыў у наступных словах: смотрите, берегитесь любостяжания, ибо жизнь человека не зависит от изобилия его имения. Езус убачыў небяспеку для душы гэтага чалавека. Значыць, БОГ ДАЗВАЛЯЕ, КАБ ДЗЕІЛАСЯ ЯЎНАЯ НЕСПРАВЯДЛІВАСЦЬ ДЛЯ ДАБРА ЧАЛАВЕЧАЙ ДУШЫ!!! Як вам гучыць гэта??? Уявіце сабе, што адчуваў гэты чалавек, які, не знайшоўшы дапамогі сярод людзей, звярнуўся да Настаўніка і Бога. Думаю, усе мы добра разумеем яго перажыванні, бо, як правіла, перажываем тое ж, калі бачым, як Бог дазваляе існаваць яўнай несправядлівасці ў нашым жыцці і нібыта ніяк яе не вырашае. Мы тады поўныя гневу, бунтуемся, альбо нават пачынаем сумнявацца ў Богу і пакрысе нават губляем веру. БО ШТО Ж ГЭТА ЗА СПРАВЯДЛІВЫ БОГ, ЯКІ ДАЗВАЛЯЕ ІСНАВАЦЬ НЕСПРАВЯДЛІВАСЦІ???
Разважаючы над Евангеллем, я сам вельмі здзівіўся, што ніколі раней я не задумваўся, чаму Езус адмаўляецца рашаць гэтую праблему. Мне не хацелася адыходзіць думкамі ад гэтай тэмы, пакуль не атрымаю ад Бога адказ. І доўга чакаць не давялося… Я раптам убачыў, што той справядлівасці, якой я чакаю ад Бога, яе ў Бібліі проста няма! Глядзіце самі:
Спустя несколько времени, Каин принес от плодов земли дар Господу, и Авель также принес от первородных стада своего и от тука их. И призрел Господь на Авеля и на дар его, а на Каина и на дар его не призрел. Каин сильно огорчился, и поникло лице его. И сказал Господь Каину: почему ты огорчился? и отчего поникло лице твое? (Бытие 4, 3-6).
Ведаем гэту гісторыю, і ведаем, чым яна скончылася. За што Каін забівае брата? За тое, што Бог прыняў ахвяру Авеля, а яго ахвяру не прыняў. Што гэта? Канечне ж, НЕСПРАВЯДЛІВАСЦЬ!!! Каін чакаў “справядлівасці” і калі яе не ўбачыў, нарадзілася зайздрасць, якая перарасла ў сум, гнеў, і ў выніку — братазабойства.
Яшчэ адна біблейская гісторыя… Патрыярх Якуб меў дванаццаць сыноў. Адзін з іх бачыў сны ад Бога, верыў ім і пра іх расказваў. Але для ягоных братоў ён быў проста малым шпінгалетам. Чарговая НЕСПРАВЯДЛІВАСЦЬ!!! Бо толькі гэты малы бачыць сны ад Бога. А што з іншымі? Дзе тут роўнасць? Падобная “несправядлівасць” будзе праяўляцца ў дарах Духа Святога, які не роўна дзеліць.
Альбо тэма грэшнікаў і праведнікаў (на гэтую тэму глядзі артыкул на сайце). Чаму ў прыпавесці пра блуднага сына Айцец выбягае насустрач грэшнаму і безадказнаму сыну, кідаецца яму на шыю, цалуе, апранае ў лепшыя вопраткі і робіць пір? Уявіце пачуцці старэйшага сына (многім з нас яны знаёмыя). Ён бачыць яўную НЕСПРАВЯДЛІВАСЦЬ!!!
І апошняе. Сам момант стварэння чалавека таксама гаворыць пра НЕСПРАВЯДЛІВАСЦЬ!!! Усемагутны Бог і абмежаваны чалавек… Ён вызначае правілы, а мы падпарадкоўваемся… Ён усё ведаў і ведае, а мы… Ён Творца, а мы тварэнне…
Ды вось нам “на дапамогу” выпаўз “вялікі абаронца дэмакратыі і роўнасці” і прашыпеў: будзе справядлівасць, будзе ўсё па-роўнаму, будзеш, як Бог…
Разумееце, пра што гаворка? Несправядлівасць была, ёсць і будзе. Пакуль будзе існаваць гэты свет, будуць бедныя і багатыя, здаровыя і хворыя, таленавітыя, здольныя і “тупыя” і г.д. Чаму Бог не вырашае гэтай праблемы? Таму што ЁН ГАРАНТ НЕ РОЎНАСЦІ І СПРАВЯДЛІВАСЦІ, А ЧАЛАВЕЧАГА ШЧАСЦЯ. Калі ласка, зразумейце гэта! Для мяне гэты сказ стаўся як новае сусветнае адкрыццё. Так, Адам жыў у раі ў “несправядлівасці”, але яму было добра! Ён быў залежны ад Бога, але яму гэта не перашкаджала, бо ЁН БЫЎ ШЧАСЛІВЫ!!! Бог зрабіў усё, каб Адам з Евай былі шчаслівыя. Ён ведаў, што ім сапраўды трэба. НАША ШЧАСЦЕ НЕ ЗАЛЕЖЫЦЬ АД АБСТАВІНАЎ, АЛЕ АД БОГА !!! Чаму так дзеіцца, што адзін бедны шчаслівы, а іншы не, адзін багаты шчаслівы, а іншы ўсім не задаволены? Тое ж скажам пра самотных, хворых, абмежаваных у здольнасцях і г.д.
Я зразумеў, што асноўная наша памылка ў тым, што мы чакаем ад Бога мірской справядлівасці. А за гэтым самім паняццем справядлівасці незаўважна хаваецца паняцце роўнасці. Недзе ў глыбіні сэрца нам хочацца, каб не было ні багатых ні бедных, каб усе былі аднолькава здольныя і прыгожыя. Карацей, калі мы чакаем справядлівасці, то нам хочацца ўсё падвесці пад адну лінію. Разважаючы на гэтую тэму, я зразумеў, чаму некаторыя беларускія каталіцкія дзеячы напачатку дваццатага стагоддзя часткова паддаліся камуністычным ідэям “роўнасці”. Становіцца таксама зразумелым, чаму ў Лацінскай Амерыцы ёсць так званая тэалогія вызвалення, кіруючыся якой некаторыя святары са зброяй у руках бароняць пакрыўджаных і прыгнечаных. Не трэба асуджаць гэтых людзей! Яны жадаюць дабра для прыгнечаных. З аднаго боку на барацьбу іх штурхае любоў да чалавека, а з іншага боку яны самі трапілі ў пастку злога, які прапаноўвае “справядлівасць”, а не шчасце ад Бога. ЯКАЯ ПАСТКА!!! Ты любіш прыгнечаных і незаўважна пачынаеш ненавідзець багатых і прыгнятальнікаў! У “імя дабра” нараджаецца нянавісць! Якая пастка! ВОСЬ ЧАМУ ТАКІ НЕБЯСПЕЧНЫ МАРКСІЗМ І КАМУНІЗМ! Падобнай небяспекай прасякнуты нацыяналізм. У імя любові да свайго, ты пачынаеш ненавідзець таго, хто гаворыць на іншай мове і хто жыве па іншых правілах. І, незаўважна для сябе самога, пачынаеш казаць: няхай яны найперш палюбяць маё, а пасля я палюблю іх. Так хочацца, каб мяне пачуў і зразумеў кожны, хто нарадзіўся ў былым СССР, хто з малаком маці прыняў ідэі справядлівасці без Бога.
А зараз вельмі важная выснова. Калі Бог — гарант шчасця, а не справядлівасці, то ці не азначае гэта, што хрысціяне павінны прыняць усё, як ёсць, і не змагацца за лепшае жыццё ў гэтым свеце? Некаторыя здольныя так думаць. Для некаторых хрысціянства стала рэлігіяй бездапаможных няўдачнікаў. Але ці сапраўды гэта так і ці так павінна быць? Калі чытаем Евангелле, то бачым, што Божае Слова проста прасякнута ідэяй дапамогі бліжняму і бескарыслівай службы. Адно што евангельскімі ідэямі кіруе не справядлівасць як вартасць сама па сабе, а БЕСКАРЫСЛІВАЯ ЛЮБОЎ. Заўважце, што людской несправядлівасці паддаўся сам Сын Божы, які, як кажа Пісанне, “агаліў самога сябе, прыняўшы постаць слугі”. Бог зрабіў гэта з любові да чалавека. Таму напрошваецца выснова: КАЛІ МАІМ ЖАДАННЕМ СПРАВЯДЛІВАСЦІ КІРУЕ ЛЮБОЎ ДА БОГА І БЛІЖНЯГА, ТО Я НА ДОБРЫМ ШЛЯХУ, А КАЛІ ПРЫ ГЭТЫМ НАРАДЖАЕЦЦА НЯНАВІСЦЬ, ТО ЯЎНА НЕШТА ТУТ НЕ ТАК… Чалавека трэба пазнаёміць з Жывым Богам, а калі маё жаданне справядлівасці не вядзе да Бога, то навошта мне, верніку, гэтым увогуле займацца?
ЯК ЦЯЖКА БАГАТЫМ УВАЙСЦІ Ў ЦАРСТВА БОЖАЕ…
Мы зразумелі, што на Бога нельга глядзець меркамі нашай зямной “справядлівасці”. Цяпер паспрабуем зразумець, чаму Езус, кіруючыся не справядлівасцю, а любоўю, не хоча дапамагчы пакрыўджанаму.
Апошні сказ нашага евангельскага фрагмента дае зразумець, што ёсць людзі, якія збіраюць скарбы на зямлі, а ёсць тыя, якія жадаюць абагаціцца перад Богам. Як гэта – абагаціцца перад Богам? Якія скарбы мы можам Яму даць? Чаго Яму не хапае? Што Яго можа парадаваць? Калі быць шчырым, то без цяжкасцяў зразумеем, што я Богу, у прынцыпе, нічога даць не магу. Яму патрэбныя мае грошы? А можа мой пост? Ці Яго турбуе з’едзенае мной мяса ў пятніцу? Ці можа Яму не хапае малітвы? Маіх складна вывучаных “вершыкаў”? Добра, некаторыя зразумелі як важна Бога славіць. А цяпер спрабуйце ўявіць сябе на месцы Бога і выслухаць тыя “кампліменты”, якія мы Яму гаворым: Ты вялікі, цудоўны, велічны… Добра, калі за гэтымі словамі стаіць канкрэтны досвед, нейкае перажыванне, а калі не?.. У процілеглым выпадку яны становяцца пустой балбатнёй! Мне самому непрыемна, а Богу?.. Некаторыя думаюць, што Богу патрэбныя мае рукі, каб ратаваць свет, і без мяне Ён, ну проста не дасць рады, не знойдзе замены… Як наіўна!!! КАРАЦЕЙ, СТАНОВІЦЦА ЯСНА, ШТО НІЧОГА МЫ ЯМУ НЕ МОЖАМ ДАЦЬ, ЧАГО Б ЁН НЕ МЕЎ, НІЧОГА, АПРОЧ НАС САМІХ!!! БОГ ХОЧА МЕЦЬ СА МНОЙ АДНОСІНЫ, ХОЧА, КАБ Я ЯМУ ДАВЯРАЎ. Некалі Бог сказаў мне (я ўпэўнены, што гэта быў ЁН) праз аднаго чалавека: “Скажы яму (г.зн. мне), што для МЯНЕ няма большай радасці, чым яго давер да МЯНЕ”. Вось што радуе сэрца Бога – давер да Яго! Вось што я магу Яму даць! А гэты давер правяраецца ў маіх рашэннях, малітве, вернасці Яго Слову і запаведзям. Гэты давер будуе мае адносіны з Ім. І таму, калі ў нашым жыцці з’яўляецца нешта, на што мы пачынаем спадзявацца і паціху, неўпрыкмет адводзім позірк ад Бога, Ён пачынае альбо супраціўляцца, альбо проста не дапамагае нам. Усё, што нішчыць мой давер да Бога, становіцца ідалам і ворагам. Такім чынам, добрыя самі па сабе рэчы — сям’я, сувязі з людзьмі, здольнасці, кар’ера, здароўе, багацце — становяцца маімі ідаламі, якім я веру і пачынаю пакланяцца і адначасна перастаю давяраць Яму. Гаворка не пра тое, што чалавек адразу адыходзіць ад Бога ці перастае верыць у Яго існаванне. Гаворка пра тыя сітуацыі, калі мы пачынаем давяраць Яму менш, чым раней, бо знайшліся рэчы-ідалы, якім мы пачалі давяраць. Карацей, чалавек паціху адводзіць ад Яго позірк і ЁН на гэта не згаджаецца для чалавечага ж дабра. Бог не можа мяне прымусіць, каб я бязмежна давяраў Яму, але можа мне не дапамагаць адыходзіць ад Яго. Менавіта з такой сітуацыяй мы сустракаемся ў Евангеллі. Вось чаму Хрыстос кажа: смотрите, берегитесь любостяжания, ибо жизнь человека не зависит от изобилия его имения. Езус бачыць, што за жаданнем справядлівасці хаваецца ідал багацця, які аддаляе чалавека ад даверу Богу і таму не спрыяе гэтаму адыходу. А чалавек думае, што Бог не бароніць “справядлівасць”.
У прыпавесці Езус паказвае, якім незаўважным можа быць крок да ідалапаклонства багаццю. Бог блаславіў чалавека багатым ураджаем і той разважае: что мне делать? некуда мне собрать плодов моих? И сказал: вот что сделаю: сломаю житницы мои и построю большие, и соберу туда весь хлеб мой и все добро мое. Што тут дрэннага? Нічога! Безумоўна, так павінен рабіць кожны веруючы, каб не змарнаваць Божыя дары. Аднак пасля гэтага Божага рашэння чалавек разважае далей: и скажу душе моей: душа! много добра лежит у тебя на многие годы: покойся, ешь, пей, веселись. Вось ён, гэты незаўважны крок падзення. Чалавек у імгненне вока з Божага падарунка зрабіў сабе ідала і пачаў яму давяраць, а значыць, пакланяцца. Вось яна, небяспека багацця. Хіба само багацце дрэннае? Вядома, не! Сёння многія хрысціяне, асабліва пратэстанты, у багацці бачаць знак Божага дабраслаўлення, падобна, як некалі думалі габрэі. Калі я быў у Кіеве, то ў пратэстанцкай кнігарні ўбачыў вялізную рубрыку пад назвай “фінансавае дабраслаўленне”. І цяжка не прызнаць гэтага. Часта дабрабыт з’яўляецца сапраўды Божым дабраслаўленнем, але пры ўмове, што чалавек будзе ад яго свабодным і не адвернецца ад Бога. Жыццё ж, аднак, паказвае, што крок да ідалапаклонства багаццю вельмі кароткі. Здаецца, што я сапраўды пачынаю разумець словы Езуса: истинно говорю вам, что трудно богатому войти в Царство Небесное; и еще говорю вам: удобнее верблюду пройти сквозь игольные уши, нежели богатому войти в Царство Божие (Матфея 19,23-24). Гэтыя словы Езус сказаў пасля таго, як хлопец не змог пайсці за Ім, бо меў шмат багацця і быў ад яго залежны. Наша задача – быць свабоднымі ад багацця. Я кажу не толькі пра тысячы даляраў. Я кажу пра свабоду!
А цяпер на некаторых жыццёвых прыкладах хачу паказаць нашу, людскую залежнаць ад багаццяў рознага тыпу. Таму не спяшайцеся клясціся Богу, што вы свабодныя. Праверце найперш сваё сэрца…
Адзін мой сабрат у святарстве набыў машыну. Ён пастараўся, шмат распытваў дасведчаных людзей — і пакупка ўдалася. Памятаю, я смяяўся з яго, калі ён рабіў заўвагі тым, хто ляпнуў дзьверцамі ці нанёс бруду ў машыну. Праз нейкі час купіў і я машыну. Таксама навалтузіўся, наперажываўся і заўважыў, што я, як і ён, пачаў сачыць за тымі, хто сядае ў машыну. Што ў гэтым дрэннага? Нічога, пра маёмасць трэба дбаць! Але ў чым вінаватыя людзі, якія ляпаюць дзьверцамі? Яны, магчыма, добрыя, а можа нават і святыя. Яны толькі нанеслі бруду, і з гэтае прычыны становяцца маімі “ворагамі”. Калі б я не меў машыны, калі б у свой час не навалтузіўся з ёй, то меў бы іншыя адносіны з гэтымі людзьмі, не гыркаў бы на іх.
Або іншая гісторыя. Адзін мужчына распавёў, як да яго на дачу залез злодзей і нешта там зламаў, скраў нейкую пілу з малатком. Мужчына кажа: вось каб я яго злавіў, я б яму манціровачкай… За што? Узненавідзець чалавека, агрэць яго манціроўкаў з-за шкоды на 50 - 80 тысяч рублёў? І такіх гісторыяў поўна! Табе зробяць нейкае глупства, а ты гадзінамі альбо і днямі ходзіш і «грузішся», як чалавеку адпомсціць, як правучыць, пакараць. Я некалі нават думаў – не хачу мець ні саду, ні дому, каб не нажываць сабе ворагаў, каб не жадаць ім зла, каб не насіць у сэрцы помсты. Часам хацелася сказаць: ды рвіце вы гэтыя касцёльныя кветкі, абы мне гэтага не бачыць, абы вас не асуджаць!
А што скажам пра старэйшага сына з прыпавесці пра міласэрнага айца? Ён не хоча ўвайсці ў дом, не прымае свайго брата, пакрыўджаны на айца. Што ж яго ажно так моцна пакрыўдзіла? Усе пачуцці гневу і “несправядлівасці” выраслі, даруйце за іронію, з кавалку цяляціны: вот, я столько лет служу тебе и никогда не преступал приказания твоего, но ты никогда не дал мне и козленка, чтобы мне повеселиться с друзьями моими; а когда этот сын твой, расточивший имение свое с блудницами, пришел, ты заколол для него откормленного теленка (Луки 15, 29-30).
Залежнасць ад багаццяў – гэта не толькі тое, што мы бярэм у руку. Аднаго разу мне прыйшла страшная думка – а што калі “мой” сайт з’есць нейкі варожы вірус? Я столькі ўжо навалтузіўся з ім, неяк там арганізаваўся, сабраў казанні, канферэнцыі і г.д. Нармальны неспакой? Для некага так, а для мяне не! Вельмі часта, калі я рыхтую казанні ці канферэнцыі, то спачатку не ведаю, што казаць, і гэта пачынае мучыць. Пасля я малюся, прашу Бога аб мудрасці і разуменні Слова, і раптам Слова пачынае раскрывацца… Я сапраўды веру ў тое, што часта разуменне Слова паходзіць не ад маёй логікі, а ад Госпада — для дабра Яго народа. Вяртаюся да пытання: што дрэннага ў маім хваляванні за сайт? Справа ў тым, што Яго Слова незаўважна сталася нібы маёй уласнасцю… Такім чынам, багаццем могуць стаць нават духоўныя справы. Мы атрымліваем духоўныя дары дарма, а пасля баімся іх згубіць і пачынаем са страхам разважаць: а што калі я некалі перастану прапаведваць так, як цяпер, а што, калі перастану так іграць на гітары, так прыгожа маліцца, разважаць, дапамагаць “натоўпам” і г.д.?
Бачу, што ў адносінах да багаццяў (матэрыяльных і духоўных) мы маем тры этапы залежнасці.
Першы этап. Нараджаецца ён у той момант, калі я склаў нейкі план у сваім жыцці і стараюся яго ўсялякім коштам ажыццявіць. Напрыклад, хачу прадаць старую машыну і купіць новую. Калі я сапраўды паверу, што гэту мэту трэба асягнуць усялякім коштам, то кожны, хто стане на маім шляху, будзе маім ворагам. Сярод іх могуць апынуцца людзі, якія выказваюцца супраць майго плана, тыя, якія хочуць купіць у мяне машыну як мага танней, а таксама тыя, якія прададуць мне машыну з нейкімі дыфектамі, пра якія я не ведаю. Лёгка таксама трапіць у самападман, калі, напрыклад, прадаючы машыну, я ўсялякім коштам імкнуся схаваць яе мінусы і паказваю тым, хто купляе, што мая машына ну проста амаль з салона, нягледзячы на тое, што па Беларусі яна ўжо паездзіла каля дзесяці гадоў. Падобных прыкладаў можа быць шмат. Яднае іх адно – я прывязаўся да нейкай матэрыяльнай мэты, усялякім коштам яе здабываю і не магу ўжо адмовіцца ад сваіх ідэяў.
Другі этап. Я асягнуў сваю мэту і хачу яе ўсялякім коштам утрымаць. Пасля таго, як мне ўдалося купіць машыну, я пачынаю яе “абхожваць”. У гэты час кожны, хто падыме на яе руку (вымажа, падрапае, ляпне дзьверкамі), трапляе ў шэраг маіх ворагаў. Нараджаецца шмат дадатковых хваляванняў – каб яе не скралі, каб добра адрамантавалі. Я нікому не дам на ёй праехаць, бо я яе здабыў сваім потам і г.д. Тут пачынаецца шмат хваляванняў з прычыны таго, што ты ўжо маеш багацце. Да гэтага багацця тваё сэрца прывязалася нашмат мацней, чым за першым разам.
Чалавек з прыпавесці атрымаў ад Бога падарунак і адразу захваляваўся… Паспрабуем крыху пафантазіраваць. Чалавек з прыпавесці пытаецца ў сябе: як зберагчы ўраджай? Найперш трэба пабудаваць сховішча, пасля паставіць мураваны плот, пасля запусціць пару сабак, наняць ахову, а ў дадатак нагляд за аховай. У выніку ты кладзешся спаць з думкай: а што калі наглядчыкі за аховай мяне падмануць? І не можаш заснуць… все дни его - скорби, и его труды - беспокойство; даже и ночью сердце его не знает покоя. И это - суета! (Екклесиаст 2,23).
Памятаю, як мне ахвяравалі пэўную суму еўра і я папрасіў аднаго чалавека пабегаць са мной па абменніках, шукаючы лепшы курс, на што пачуў адказ, які прымусіў мяне задумацца: «Няўжо і вас гэта так хвалюе?»
Трэці этап. Я паставіў мэту, здабыў яе, а цяпер надыйшоў час развітацца з тым, на што ўгробіў столькі жыцця (напрыклад, пераязджаю некуды, альбо наблізілася смерць). Иной человек трудится мудро, с знанием и успехом, и должен отдать все человеку, не трудившемуся в том, как бы часть его. И это - суета и зло великое! (Екклесиаст 2,21-22). Знаёма? Калі я пачаў працаваць у Оршы, пра будоўлю не ведаў нічога. Трэба было размаўляць з людзьмі, раіцца, чытаць. Такое-сякое ўяўленне здабыў… А цяпер спрабуем памарыць… Дасць Бог, зраблю рамонт, скончыцца будоўля, будзе ўпарадкаваны сад, у парафіі будуць біблейскія, малітоўныя і евангелізацыйныя групы. Ну, проста Царства Божае ў цэнтры бандыцкага горада (з-за вялікай колькасці турмаў у савецкія часы па працэнце злачынстваў Оршу абганяла толькі “Одесса-мама” ). І менавіта ў гэты час я атрымаю загад пайсці працаваць у іншае месца, а мяне заменіць святар, які, як некалі я, ў будоўлі не разбіраецца, харызматаў не любіць ну і ў турму таксама хадзіць не будзе. Як можна спакойна пакінуць тое, што мазольна напрацаваў?
Я ўпэўнены, што залежнасць ад багаццяў рознай стадыі прысутнічае ў жыцці кожнага з нас. Яна нас пераследуе ад моманту, калі мы пачынаем нешта рабіць у нашым жыцці, аж да магільнага грудка. Ды нават, думаючы пра смерць, людзям часта хочацца, каб іх пахавалі толькі ў гэтым месцы, апранулі толькі ў гэты касцюм і накрылі толькі гэтай дошкай. Чаму? Бо гэта мая зямля, мая магіла, мая любімая кашуля і г.д. Такое ўражанне, што сатана сэксуальным грахом паставіў сённяшні свет на калені, а багацце зрабілася ідалам нашай цывілізацыі.
Дыхнула апатыяй? Спытаецеся, якое ж з усёй гэтай гісторыі выйсце? Истинно говорю вам, что трудно богатому войти в Царство Небесное; и еще говорю вам: удобнее верблюду пройти сквозь игольные уши, нежели богатому войти в Царство Божие. Услышав это, ученики Его весьма изумились и сказали: так кто же может спастись? А Иисус, воззрев, сказал им: человекам это невозможно, Богу же все возможно (Матфея 19,23-26). Гэтыя словы Езуса пераконваюць мяне, што тэма залежнасці ад багаццяў вельмі сур’ёзная і мы яе часта, на жаль, не дацэньваем і не змагаемся за свабоду ў Госпадзе, плывем разам з гэтым светам па цячэнні.
Неяк у пілігрымцы я пачуў словы з вуснаў аднаго капуцына, што святы Францішак, убачыўшы ўсю бяду ад багацця, сказаў, што лепш увогуле нічога не мець, каб не трапіць у залежнасць. Аднак гэтыя словы прагучалі ў капліцы, якую будуюць духоўныя сыны святога Францішка, а гэта ўжо багацце… Святы Францішак вандраваў, не маючы нічога, а вось яго паслядоўнікі (таксама святыя) зразумелі, што трэба будаваць кляштары і мець уласнасць. Дзе ж правільнае рашэнне, дзе залатая сярэдзіна? Ідэалізм святога прыгожы і нават захапляе тысячы людзей, а на практыцы… Я разумею, што гэтыя разважанні для многіх, хто пазнаў жыццё, таксама будуць ідэалізмам. Ды я і сам будую касцёл, жыву з ахвяраў, купляю і прадаю… Якое ж, паўтару яшчэ раз, выйсце? Человекам это невозможно, Богу же все возможно. Вось яно, выйсце. Выхад на свабоду ад залежнасці паказвае кожнаму з нас Бог. Я не напішу правілаў, што трэба рабіць крок па кроку (гэта было б надта проста). Але я веру, што кожнага з нас Бог ставіць у такія сітуацыі, дзе выбар трэба рабіць мне асабіста і не прыкрывацца нікім і ніякімі разважаннямі. Я магу прыгожа з вамі разважаць, але калі трэба будзе пасля ўдалай працы пакінуць Оршу, або перадаць іншаму святару дагледжаную машыну, або некалі ўбачыць, што мой сайт не працуе, – гэта будзе той момант, калі Бог паставіць мяне перад выбарам і захоча вызваліць ад маіх багаццяў. І гэта будзе мой выбар і мой адказ.
Я проста ўпэўнены, што кожнага з нас Бог раней ці пазней ставіць у такія сітуацыі, калі трэба пакінуць усё і пайсці за Ім, даверыцца Яму, а не свайму багаццю. Самі мы такіх сітуацый не здольныя выдумаць. І таму вызваленне не магчыма людскімі сіламі, а магчыма Божымі.
На заканчэнне тэмы хачу падзяліцца невялічкім сведчаннем, калі Бог паказаў, што нават само Яго Слова вызваляе. Аднаго разу да мяне падышоў чалавек з той самай праблемай, што хлопец з прыпавесці – падзел маёмасці сярод родных. Я ў добрай волі пачаў распытвацца пра нюансы, стараўся даведацца прававую аснову. Урэшце рэшт, ад усяго гэтага мне ажно стала цяжка дыхаць. І тут я ўзгадаў наш фрагмент Евангелля. Крыху баяўся, не ведаў, ці не пакрыўдзіцца мой суразмоўца, але ўрэшце сказаў словы Езуса: а хто мяне паставіў суддзёй у гэтай справе? На маё здзіўленне, чалавек усё зразумеў і нават супакоіўся ў духу, хаця справа і надалей заставалася нявырашанай. Так мы і скончылі нашу размову. Я і па сённяшні дзень не ведаю, чым усё скончылася ў яго. Ведаю толькі, што на той момант мір у сэрцы атрымаў і я, і мой суразмоўца. Слова Бога сапраўды мае сілу…
а. Аляксандр
СКАЗ ПРА «НЕСПРАВЯДЛІВАГА» БОГА, ЯКІ «ПАКВАПІЎСЯ» НА МАЁ ДАБРО
- СЛОВА
- 5509