Езус ні словам не кажа пра колькасць. Уся сіла Яго адказу тоіцца ў слове подвизайтесь і ў вобразе вузкай брамы. Езус не кажа, колькі будзе збаўленых, але кажа: СТАРАЙСЯ… Калі я думаю пра колькасць, мне хочацца нібы схавацца ў масавасці, у натоўпе, сярод усіх. А ўваход у Божае Валадарства адбываецца праз вузкую браму. Там праходзяць па адным, а не прамільгваюць незаўважна і «на халяву». Кожны з нас павінен ПАСТАРАЦЦА. Такое ўражанне, што Езус кажа: не загружайся пытаннямі КАЛІ і КОЛЬКІ, а СТАРАЙСЯ, будзь заўсёды гатовым стаць перад ІМ. Усё залежыць ад таго, наколькі ты верыш і наколькі табе гэта сапраўды патрэбна. Калі па-сапраўднаму патрэбна, то ты ўжо проста не зможаш спакойна жыць з гэтым пытаннем, ты будзеш хвалявацца і рабіць высілкі ў сваім жыцці. ГОСПАДЗЕ, НЯЎЖО ТОЛЬКІ НЕКАТОРЫЯ ЗБАВЯЦЦА?
И проходил по городам и селениям, уча и направляя путь к Иерусалиму. Некто сказал Ему: Господи! неужели мало спасающихся? Он же сказал им: подвизайтесь войти сквозь тесные врата, ибо, сказываю вам, многие поищут войти, и не возмогут. Когда хозяин дома встанет и затворит двери, тогда вы, стоя вне, станете стучать в двери и говорить: Господи! Господи! отвори нам; но Он скажет вам в ответ: не знаю вас, откуда вы. Тогда станете говорить: мы ели и пили пред Тобою, и на улицах наших учил Ты. Но Он скажет: говорю вам: не знаю вас, откуда вы; отойдите от Меня все делатели неправды. Там будет плач и скрежет зубов, когда увидите Авраама, Исаака и Иакова и всех пророков в Царствии Божием, а себя изгоняемыми вон. И придут от востока и запада, и севера и юга, и возлягут в Царствии Божием. И вот, есть последние, которые будут первыми, и есть первые, которые будут последними (Луки 13,22-30).
Господи! неужели мало спасающихся?
Чаму раптам у некага нараджаецца гэтае пытанне? Прычым пытанне пра збаўленне тычыцца не толькі колькасці, але асаблівы націск ставіцца на слова “мала”. Чалавек нібы сам робіць выснову, што будзе мала збаўленых. Адкуль узялася гэтая думка? Большасць з нас не хвалюе гэтае пытанне ўвогуле. Кажу не толькі пра “носящих Бога в сердце”, але таксама пра вернікаў, якія штонядзелю стаяць на Святой Імшы. Першыя, як правіла, думаюць пра Бога толькі пасля смерці некага з блізкіх, ну а другія ўпэўненыя ў сваёй святасці і праваце. Так ці інакш, але пытанне збаўлення мала каго хвалюе (як бы дзіка і дзіўна гэта не гучала). Чалавека ж з Евангельскага фрагмента не толькі хвалюе тэма збаўлення, але ён робіць выснову, што мала хто ўвойдзе ў Божае Валадарства. Адкуль такія думкі?
Трэба пастарацца…
И проходил по городам и селениям, уча и направляя путь к Иерусалиму. Пытанне задае чалавек, які пачуў навучанне Езуса. Ён проста зразумеў, што «на халяву» ў рай ніхто не трапляе. Дарога ж, якую паказвае Хрыстос, вымагае ад чалавека шмат. Яна калючая, балючая, часам страшнаватая… Таму інтуіцыя гэтага чалавека вельмі нават слушная. Ён усё правільна разумее. Вось што кажа Бог на гэту тэму ў іншых месцах Пісання:
От дней же Иоанна Крестителя доныне Царство Небесное силою берется, и употребляющие усилие восхищают его (Матфея 11,12).
Тогда Иисус сказал ученикам Своим: если кто хочет идти за Мною, отвергнись себя, и возьми крест свой, и следуй за Мною, ибо кто хочет душу свою сберечь, тот потеряет ее, а кто потеряет душу свою ради Меня, тот обретет ее (Матфея 16,24-25).
Калі часам людзі (у тым ліку і аўтар гэтага тэксту) пачынаюць казаць, што ўжо не маюць сілаў змагацца з грахом, мне ўзгадваюцца словы апостала Паўла: Вы еще не до крови сражались, подвизаясь против греха (Евреям 12,4).
Часам дзіўлюся мысленню людзей. У гэтым жыцці, як вядома, дзеля таго, каб нешта асягнуць, трэба моцна пастарацца. Паўсюль суцэльная канкурэнцыя. Пры паступленні ва ўніверсітэт, на працу, у бізнесе… Студэнты альбо старшакласнікі ўмудраюцца панабіраць заняткаў з рэпецітарамі на цэлы дзень, у нядзелю. Каб зарабіць грошы, людзі працуюць дзень і ноч. І гэта ўсё для большасці з нас зразумела. А вось калі даходзіць справа да Бога ці збаўлення, то тут мы спадзяемся на «халяву»… Нехта думае, што яно само неяк там збавіцца. Іншыя - што калі яны “соизволили” знайсці час на малітву, то адразу ж павінны стаць містыкамі ці хоць бы тымі, хто з Богам на “кароткай назе”. Дарагія каталікі! Няўжо мы думаем, што нашыя ранішнія і вячэрнія пацеры нас уратуюць? А можа ты думаеш, што паўтары гадзіны адмучыўшыся на нядзельнай Святой Імшы ты зрабіў шалёны высілак? Альбо твой спеў у хоры, прагулка ў пілігрымцы, гарбата ў касцёльнай зале, катэхэза – гэта ўсё можна ўкінуць у тэму пад назвай “Царство Небесное силою берется”? Параўнуйце свой рэлігійны высілак з намаганнямі ў іншых сферах вашага жыцця — і вам самім стане ўсё зразумела…
Трэба моцна пастарацца…
У нашым фрагменце Евангелля мяне ўразіў адказ Езуса.
Господи! неужели мало спасающихся? Он же сказал им: подвизайтесь войти сквозь тесные врата, ибо, сказываю вам, многие поищут войти, и не возмогут.
Езус ні словам не кажа пра колькасць. Уся сіла Яго адказу тоіцца ў слове подвизайтесь і ў вобразе вузкай брамы. Езус не кажа, колькі будзе збаўленых, але кажа: СТАРАЙСЯ… Калі я думаю пра колькасць, мне хочацца нібы схавацца ў масавасці, у натоўпе, сярод усіх. А ўваход у Божае Валадарства адбываецца праз вузкую браму. Там праходзяць па адным, а не прамільгваюць незаўважна і «на халяву». Кожны з нас павінен ПАСТАРАЦЦА. Такое ўражанне, што Езус кажа: не загружайся пытаннямі КАЛІ і КОЛЬКІ, а СТАРАЙСЯ, будзь заўсёды гатовым стаць перад ІМ. Усё залежыць ад таго, наколькі ты верыш і наколькі табе гэта сапраўды патрэбна. Калі па-сапраўднаму патрэбна, то ты ўжо проста не зможаш спакойна жыць з гэтым пытаннем, ты будзеш хвалявацца і рабіць высілкі ў сваім жыцці. А калі па-сапраўднаму не патрэбна, то сілком цябе ніхто не збавіць.
Разважаючы над гэтай тэмай, я ўбачыў, наколькі гэта д’ябальская думка — чакаць збаўлення на халяву. У жыцці столькі канкурэнцыі, выпрабаванняў, і мы знаходзім сілы змагацца за сваё месца ў ім. А за нашую душу змагаюцца арміі дэманаў, там канкурэнцыя ў тысячы разоў большая, але мы чамусьці не бачым патрэбы рабіць высілкаў, а замест іх пачынаем сябе наіўна апраўдваць. І гэта страшна! Калі я рыхтаваў гэтае казанне, думаў пра некаторых людзей з Оршы, Мінска, Жодзіна: вось яны павінны пастарацца, бо калі памруць… Але ці толькі за іх мне страшна? Вузкая брама чакае кожнага з нас, яна чакае мяне асабіста, а не толькі маіх знаёмых!!! Езус ясна дае зразумець: час канца свету для нас невядомы, гэтак жа, як і час смерці. Збаўлення маіх родных, знаёмых, грэшнікаў гэтага свету — гэта пытанні, якія можа вырашыць толькі Бог. Дык які сэнс нам займацца Яго справай? Мая ж задача – СТАРАЦЦА ЎВАЙСЦІ ВУЗКАЙ БРАМАЙ І ПАКАЗАЦЬ ІНШЫМ, ШТО ЯНЫ ТАКСАМА ПАВІННЫ СТАРАЦЦА!
Некалі чуў гісторыі пра тое, як у вялікіх гіпермаркетах у Расіі ці Польшчы на дзень адкрыцця рабілі рэкламную акцыю. Пасля таго, як адчыняліся дзьверы, першыя сто ці трыста чалавек маглі выбраць сабе бясплатна тавар альбо куплялі яго па значна заніжаным кошце. Здагадваецеся, што там тады дзеілася? Людзі стаялі цэлую ноч з кавай у руцэ на вуліцы, каб раніцой прапіхнуцца праз вузкія дзьверы. Пра што нам кажа гэты вобраз? Пра тое, што за збаўленне сваёй душы трэба моцна змагацца, трэба планаваць, прадугледжваць, прасіць іншых аб дапамозе і г.д.
Ведаю Маіх сяброў…
Когда хозяин дома встанет и затворит двери, тогда вы, стоя вне, станете стучать в двери и говорить: Господи! Господи! отвори нам; но Он скажет вам в ответ: не знаю вас, откуда вы. Тогда станете говорить: мы ели и пили пред Тобою, и на улицах наших учил Ты. Но Он скажет: говорю вам: не знаю вас, откуда вы.
Неяк мне прыйшла ў галаву смешная думка, што я таксама магу пахваліцца перад людзьмі, што ведаю Папу Рымскага, патрыярха Кірыла, Фідэля Кастра, Барака Абаму ды іншых. Ці ведаюць яны мяне і ці ёсць у мяне з імі нейкія там адносіны – гэта ўжо іншае пытанне… Гэтак і ў Евангеллі людзі крычаць: Езу, мы ведаем Цябе, мы Цябе бачылі, чулі Тваё навучанне, верылі, што Ты недзе там ёсць, «насілі ў сэрцы». Ён жа дае халодны адказ: мы з вамі не знаёмыя, вы ніколі не хацелі сябраваць са Мной, вы толькі спрабавалі выкарыстаць Мяне для сваіх мэтаў, гналіся за сенсацыяй, а не за Мной. Таму Я вас не ведаю.
Не всякий, говорящий Мне: "Господи! Господи!", войдет в Царство Небесное, но исполняющий волю Отца Моего Небесного. Многие скажут Мне в тот день: Господи! Господи! не от Твоего ли имени мы пророчествовали? и не Твоим ли именем бесов изгоняли? и не Твоим ли именем многие чудеса творили? И тогда объявлю им: Я никогда не знал вас (Матфея 7,21-23).
Евангеліст Мацьвей дадае, што людзі пачнуць нават хваліцца, што яны Імем Езуса рабілі цуды. Нехта з іх прарочыў, іншыя выганялі дэманаў, іншыя лячылі хваробы… Аднак Бог чамусьці і надалей не прызнае гэтых людзей…
Што трэба, каб Ён мяне прызнаў? Войдет в Царство Небесное, исполняющий волю Отца Моего Небесного. ВОСЬ АДЗІНЫ КРЫТЭРЫЙ!!! Такіх людзей Езус называе сваімі СЯБРАМІ: Вы друзья Мои, если исполняете то, что Я заповедую вам (Иоанна 15,14).
Кажу гэтыя словы і ўзгадваю, як некалькі дзён таму мяне не пакідала думка: Божа, колькі ў гэтай Оршы Тваіх сяброў? Ёсць нібыта веруючыя. Але хто з іх хоча пазнаць і споўніць Тваю волю? Адны ходзяць у касцёл, бо ў іх “польскія карані”, іншыя, бо можа ў Польшчу раптам удасца выехаць ці яшчэ якая «халява» падвернецца, яшчэ іншыя, бо нездаровіцца, справы не йдуць, нехта сурочыў, ведзьма пракляла. А то й проста прывыклі: можа што цікавае ад святара пачую, з сябрамі сустрэнуся, гарбаткі пап’ю, на людзей пагляжу, сябе пакажу, а там раптам і муж падвернецца “няп’юшчы”… Карацей, калі крытэрыем збаўлення з’яўляецца пазнанне і спаўненне насуперак усялякім перашкодам Божай Волі, то я неяк не меў у сабе адвагі пытацца, як той чалавек з Евангелля: Божа, хто будзе збаўлены з Оршы? Мне чамусьці хацелася перастаць думаць на гэтую тэму…
Як стаць Яго сябрам?
Адказ мы ўжо чулі. Трэба споўніць Яго Волю. Найперш, вядома, трэба яе пазнаць. Для касцёльнай моладзі, для нашых дарагіх пабожных дзяўчатак гэта ўжо “заезджаная” тэма і часта нават ужо раздражняе. Таму прашу ў іх цярплівасці, і я пакажу на гэты раз нешта іншае і больш важнае, чымсьці тое, што яны зазвычай чулі на катэхэзах і ў казаннях. Як правіла, тэма распазнання Божай Волі зводзіцца да пытання: выйсці замуж альбо пайсці ў кляштар? Калі ж ты не знаходзіш месца ў гэтых двух варыянтах, то пачынаюцца шматгадовыя ўнутраныя мучэнні і нават нейкі псіхічны і духовы стопар. Я нікога не асуджаю і зусім не здзекваюся з людской бяды. Шмат год я сам так думаў і лічыў, што калі не зробіш гэты выбар, то ў духоўным жыцці нельга далей зрабіць ні кроку. Якая страшная ілюзія! Даруйце за іронію, але атрымліваецца нейкае “Поле чудес” з дзвюмя чорнымі каробкамі – здагадайся, дзе шчасце. Не так даўно я са здзіўленнем для сябе адкрыў, што Воля Бога нашмат шырэйшая, чым гэтыя два варыянты.
Хто не ведае Пісання – той не ведае Хрыста
Гэта знакамітыя словы святога Гераніма. Яны ўражваюць і кідаюць на калені сваёй прастатой. Як можна ведаць Яго Волю, калі я не адкрываю Біблію і не чытаю, што Ён казаў. Дух Святы пабудзіў чатырох евангелістаў, каб яны напісалі пад Яго кіраўніцтвам навучанне Езуса для будучых пакаленняў. Іншыя кнігі Новага Запавету – гэта своеасаблівы практычны каментар і дапаўненне да Евангелля. Мы верым, што калі чытаем Евангелле, то Бог гаворыць з намі, падобна, як і тысячы гадоў таму. Вось чаму цэлая армія святых, пачуўшы словы з Евангелля, змянялі сваё жыццё і станавіліся Яго сябрамі. Яны не проста чулі інфармацыю, яны чулі Яго голас.
Я веру ў тое, што Бог аб’яўляе сваю Волю не толькі праз Біблію. Магу сведчыць, што можна спаўняць Яго Волю нават несвядома. Аднак я не веру, што можна пазнаць у паўнаце Яго Волю без Евангелля. Калі чалавек пачне чытаць Евангелле з верай і малітвай да Духа Святога, то ўбачыць, што Яго Воля — гэта не дзве “чорныя скрыначкі”, а сотні варыянтаў. Ты можаш не выйсці замуж і не пайсці ў манастыр, а будзеш служыць хворым, бедным, будзеш сведкам Яго Ўваскрасення і такім чынам споўніш Яго Волю. Пачытайце Дзеі Святых Апосталаў. Усе гісторыі там віруюць вакол формулы: «Езус – Месія і Божы Сын, якога забілі, але Ён Уваскрос. Мы сведкі гэтаму. Па-за Ім няма збаўлення. Пакайцеся і прыміце падарунак – Духа Святога». Звернем увагу на тое, якім багатым было жыццё першых хрысціянаў. Яно было поўнае радасці і перажыванняў, спакою і небяспекаў. А цяпер паспрабуем супаставіць свае будні з іхнімі і зробім нылежныя высновы…
Вядома, усе гэтыя гісторыі для тых людзей, у каго душа ірвецца, каб ВЫЙСЦІ, каму не страшна. Але яны адначасна і для тых, каму ад аднаго толькі ўсведамлення, што «Сын Чалавечы не мае дзе скланіць галаву», дух займае і таму ім хочацца быць, як Ён. Я не чакаю, што нехта заўтра ўсё кіне і пойдзе (зразумела — праца, вучоба, сям’я). Але калі не глушыць гэты агонь у сабе і шукаць Яго Волі ў Слове, то веру, што з часам Бог сам пачынае ВЫВОДЗІЦЬ.
Пазбыцца ідала пад назвай “штучны містыцызм”
Даўно мяне гэта мучае. Мне бачыцца вялікая пастка там, калі людзі пачынаюць гуляць ў рэлігійную псіхалогію. Я гэта называю “штучным містыцызмам”. Нібыта пазнанне Божай Волі залежыць ад таго, якія пачуцці ты перажываеш. Гэта праўда, што прысутнасць Бога альбо ворага мы адчуваем духам праз унутраны спакой альбо неспакой (пра гэта шмат пісаў святы Ігнацы Лаёла). Але прычына гэтых перажыванняў знаходзіцца па-за намі. Я кажу не пра гэтыя перажыванні, а пра тыя, калі мы самі наганяем “атмасферку” прысутнасці Бога, калі шукаем адно саміх перажыванняў, думаючы, што ў гэтым і ёсць Бог. Калі ж іх няма, то мы стараемся неяк паднатужыцца, прыслухацца і “праз сілу” адчуць Бога. І тут ужо хто на што здольны. Адны гасяць святло і запальваюць свечкі, іншыя шукаюць па касцёлах адпаведнай атмасферы, яшчэ нехта пачынае гуляць ў буддыйскія медытацыі.
Больш за тое, нават вечнае пытанне, чаму Бог гаворыць, а я не чую Яго голасу, нядаўна сталася для мяне проста смешным (я доўгі час гэтым пытаннем жыў). Мае дарагія, вы сапраўды верыце, што Ўсемагутны Бог гаворыць шэптам?:) Ён жа Бог! Навошта Яму гаварыць, калі я не чую? Ён жа не чалавек! Яму не трэба ні крычаць, ні шаптаць. Калі Ён гаворыць, то я ў любым выпадку пачую. А калі не гаворыць, то таму, што Ён проста ведае, што я з Яго Словам нічога не зраблю. Божа, як усё проста! Як жа дабівае часта гэты штучны містыцызм!
Прызнаюся, я ўжо не магу слухаць набожных разважанняў накшталт таго, што каб пачуць Бога, трэба зрабіць цішыню і прыслухацца, бо да прарока Іллі Бог прыйшоў не ў віхуры, а ў лагодным ветрыку. І што ж тады атрымліваецца? Бог залежны ад дэцыбелаў і лагоднага ветрыку? Ды калі Бог размаўляў з Майсеем, гара дымілася і трэслася, а народ баяўся. І што гэта за “лагодны ветрык” скінуў святога Паўла з каня так, што той нават аслеп? Я сам магу сведчыць, што сем гадоў таму, калі ў зале было каля трохсот чалавек, якія маліліся ў адзін голас, было шмат гітараў, мікрафонаў, слёзаў і нават часам крыкаў, Бог да мяне прамовіў праз аднаго чалавека. Мне кепска было на гэтай малітве, я сядзеў незадаволены і задаваў сабе пытанне: што ты тут робіш? У гэты момант былы алкаголік перадаў мне словы ад Езуса, якія былі адказам на мае пытанні і адначасна бласлаўленнем на маё жыццё. Як мне ні хацелася тады стрымацца, як мне ні было сорамна, я не змог авалодаць сабой і слёзы самі цяклі ад радасці і прысутнасці Бога.
Мая вам парада. Не старайцеся быць святой Фаустынай, Тэрэсай Авільскай ці Янам ад Крыжа. Не шукайце нічога новага і сенсацыйнага для сябе. Ён ужо даўно ўсё сказаў, і Яго Слова і Воля запісаныя ў Евангеллі.
Воля Бога без Бібліі
Як я ўжо казаў, без Евангелля нельга пазнаць Волю Бога ў паўнаце. Без Евангелля жыццё рэлігійнае вельмі штучнае і сухое. Аднак перш чым адкрыць Евангелле, у душы чалавека павінна нарадзіцца моцнае жаданне споўніць Яго Волю. Такое жаданне дае сам Бог, а мы толькі адказваем. Я не магу сказаць, чаму для некага гэта важна, а для іншых не. Гэтак жа, як я не магу сказаць, чаму нехта верыць, а іншы толькі “носіць Бога ў сэрцы”. Калі ёсць моцнае жаданне быць верным Богу, то Ён сам паказвае сваю Волю нават без Бібліі.
Калі я хадзіў у школу, то меў адзін грэх, пра які мне ніхто нічога не казаў, што гэта грэх. Па ідэі, я павінен быў дадумацца сам, але вось нешта не дадумваўся. Калі я аднаго разу ляжаў на канапе і будаваў сабе грэшныя планы, я ўбачыў, як нада мной уецца тоўсты змей, які рыхтуецца скочыць на мяне. Я, уражаны і перапалоханы, ўскочыў з канапы. Я ж не прысніў гэтага, а чаму тады падхапіўся? Я разумеў, што нікога не бачыў сваімі вачыма, аднак, у той жа момант таксама зразумеў, што мае думкі былі грэшныя.
Часам даводзілася чуць гісторыі, калі Дух Святы перасцерагаў ад такіх рэчаў, пра якія не напісана ў Бібліі. Так адну дзяўчыну Бог не пускаў на візіт да доктара-гомеапата. Тады яна яшчэ не ведала, што гомеапатыя звязана з дэманічнымі сіламі. Для яе гэта быў проста славуты доктар. А Дух Святы не пусціў.
Гэтак жа некалі на зоне мне распавёў адзін пратэстант, як Дух Святы паказаў яму, што прэзерватывы — гэта зло. Ён не меў ніякіх ведаў на гэтую тэму. Не ведаю, можа, не паспеў пачуць навучанне, а можа, у яго супольнасці нічога не кажуць на гэтую тэму. Я вельмі здзівіўся, бо ведаю, як у Касцёле, дзе адназначна выказваюцца на тэму прэзерватываў, людзі з цяжкасцю прымаюць гэтую праўду. А тут нават вучэння не было, а тэма вельмі інтымная і асабістая. Гэты чалавек проста шчыра шукаў Бога і хацеў споўніць Яго Волю, і Дух Святы пачаў вучыць…
Прыпавесць пра рак і аспірын…
Яго Воля, барацьба, вузкая брама… Усе гэтыя тэмы ўявіліся мне ў простым параўнанні-вобразе. Уявіце сабе: чалавек, хворы на рака, прыходзіць да доктара. Доктар выпісвае яму шмат лекаў, кажа, што для таго, каб выжыць, трэба аперацыя і г.д. Чалавек жа, слухаючы ўсё гэта, адказвае: «Мне хопіць аспірынкі…»
Думаю, што так часта выглядае нашае жыццё перад Богам. Ён дае нам канкрэтную дарогу ў неба, канкрэтныя шляхі, крокі, якія напісаныя на рэцэпце-Евангеллі. А мы кажам: гэты рэцэпт лішні, я паспрабую падлячыцца прасцей, па-свойму…
Але праўда такая, што прасцей не бывае.
а. Аляксандр