ГЭТА ЗАЕЗДЖАНАЕ СЛОВА “СВАБОДА”…
- СЛОВА
- 4502
Уявіце малое дзіця, якое ўчапілася за сваю любімаю цацку і нізавошта не хоча яе адпусціць. Што тады трэба зрабіць? Ну, вядома! Трэба яму прапанаваць іншую цацку, і кулачкі самі раскрыюцца. Гэткую ж карціну можна назіраць і сярод «дарослых дзяцей». Для таго, каб забраць у хрысціяніна свабоду і радыкалізм, трэба яму даць нешта ўзамен, каб ён таксама палюбіў гэту іншую «цацку» і таксама пачаў баяцца яе згубіць...
Я ўпэўнены, што многія хрысціяне былі б зусім іншыя, калі б у свой час не прынялі гэтых «цацак» ад ворага. Як гэта выглядае на практыцы? Паспрабую паказаць на прыкладзе. Нейкі чалавек робіць для цябе нейкае дабро (ахвяруе вялікую суму грошай, дапамагае купіць дарагую рэч, здаць экзамен, дае зямлю пад будоўлю, альбо спрыяе самой будоўлі, запрашае ў дарагі рэстаран, водзіць па кабінетах, каб разабрацца з бюракратыяй і г.д.), а пасля просіць цябе, каб ты зрабіў для яго штосьці такое, што пярэчыць твайму сумленню і веры… Больш за тое, можа, нават і не просіць, а ты ўжо сам разумееш, што не можаш адмовіць яму, пакрыўдзіць, бо ўжо абавязаны яму за атрыманае дабро. Так мы губляем СВАБОДУ!
Случилось Ему в субботу придти в дом одного из начальников фарисейских вкусить хлеба, и они наблюдали за Ним. (…) Замечая же, как званые выбирали первые места, сказал им притчу: когда ты будешь позван кем на брак, не садись на первое место, чтобы не случился кто из званых им почетнее тебя, и звавший тебя и его, подойдя, не сказал бы тебе: уступи ему место; и тогда со стыдом должен будешь занять последнее место. Но когда зван будешь, придя, садись на последнее место, чтобы звавший тебя, подойдя, сказал: друг! пересядь выше; тогда будет тебе честь пред сидящими с тобою, ибо всякий возвышающий сам себя унижен будет, а унижающий себя возвысится. Сказал же и позвавшему Его: когда делаешь обед или ужин, не зови друзей твоих, ни братьев твоих, ни родственников твоих, ни соседей богатых, чтобы и они тебя когда не позвали, и не получил ты воздаяния. Но, когда делаешь пир, зови нищих, увечных, хромых, слепых, и блажен будешь, что они не могут воздать тебе, ибо воздастся тебе в воскресение праведных (Луки 14,1.7-14).
Сцеражыцеся ваўкоў у авечай скуры
Першае, што мяне кранула з нядзельнага Евангелля, гэта тое, што Езус сам па ўласнай волі прыйшоў у нару змеяў. Ужо першы верш, згадзіцеся, насцярожвае: они наблюдали за Ним…
Яшчэ больш здзіўляе гэты ягоны ўчынак, калі задумаемся над наступнымі фрагментамі з Пісання:
Берегитесь лжепророков, которые приходят к вам в овечьей одежде, а внутри суть волки хищные (Матфея 7,15).
Пустые споры между людьми поврежденного ума, чуждыми истины, которые думают, будто благочестие служит для прибытка. Удаляйся от таких (1 Тимофею 6,5).
Знай же, что в последние дни наступят времена тяжкие. Ибо люди будут самолюбивы, сребролюбивы, горды, надменны, злоречивы, родителям непокорны, неблагодарны, нечестивы, недружелюбны, непримирительны, клеветники, невоздержны, жестоки, не любящие добра, предатели, наглы, напыщенны, более сластолюбивы, нежели боголюбивы, имеющие вид благочестия, силы же его отрекшиеся. Таковых удаляйся (2 Тимофею 3,1-5).
Бог асцерагае нас, вернікаў, ад людзей няшчырых, якія жывуць падманам, людзкой славай, багаццямі, гардыняй і г.д. Перасцерагае, а сам ідзе да такіх… У чым тут справа? Чаму мы павінны асцерагацца гэтых людзей?
Калі хрысціянін яшчэ не ўмацаваны ў сваёй веры, калі ён пакуль яшчэ не перакананы да глыбіні душы, што толькі ў Бога ягонае шчасце і паратунак, калі ён яшчэ канчаткова не вызначыў, за кім яму ісці і што ў жыцці для яго самае галоўнае, то ён можа лёгка паддацца на крыклівыя лозунгі гэтага грэшнага свету. Яны дзейнічаюць, як рэклама. Хапаешся за іх, сам да канца не ведаючы, чаму і навошта. Таму трэба асцерагацца, бо вера яшчэ не глыбока пусціла карані ў тваё сэрца і зло можа яе вырваць.
Калі ж хрысціянін ужо зрабіў свой выбар усур’ёз на карысць Бога, то злы дух пачынае атакаваць яго вельмі хітра. І на гэтым варта затрымацца даўжэй. Мы разумеем, што вучэнне Езуса Хрыста радыкальнае і бескампраміснае. Калі чалавек найбольш верны сваёй веры і перакананням? Калі яму няма чаго губляць. Мне ўжо даўно запалі ў сэрца словы “Начных снайпераў”: “Больше не осталось ничего – теперь мне путь свободен”. І гэта праўда! Свабода перад чалавекам адкрываецца тады, калі цябе ўжо нічога не трымае, калі ты маеш перад сабой толькі адну мэту і няма куды ўжо больш ісці. Некалі ў цябе было шмат выбараў, а сёння застаўся толькі адзін. Так я разумею свабоду духа. І ўпэўнены, што менавіта да такой свабоды кліча нас Бог. Менавіта таму святая Тэрэза Авільская кажа: хопіць аднаго толькі Бога. А адзін былы алкаголік некалі сказаў: Калі ты працягваеш падаць, то гэта яшчэ не дно твайго жыцця. Дно – гэта тады, калі ўжо падаць больш няма куды і застаецца толькі адно – падымацца. Разуменне гэтай праўды дае алкаголікам сілы перастаць піць і падняцца на ногі. Такая свабода дае крылы. Аб такой свабодзе насамрэч мараць тысячы або і мільёны людзей. Такая свабода хворых ставіць на ногі, дае штуршок пераменам у дзяржавах і грамадствах, а вернікам адчыняе дзверы ў рай.
Злодзеі СВАБОДЫ
Ворагі Божага Валадарства баяцца такой унутранай свабоды, якая вядзе ў рай, бо “где Дух Господень, там свобода” (2 Коринфянам 3,17). Дзеля таго, каб яе забраць, яны прапаноўваюць сваю альтэрнатыву. Уявіце малое дзіця, якое ўчапілася за сваю любімаю цацку і нізавошта не хоча яе адпусціць. Што тады трэба зрабіць? Ну, вядома! Трэба яму прапанаваць іншую цацку, і кулачкі самі раскрыюцца. Гэткую ж карціну можна назіраць і сярод «дарослых дзяцей». Для таго, каб забраць у хрысціяніна свабоду і радыкалізм, трэба яму даць нешта ўзамен, каб ён таксама палюбіў гэту іншую «цацку» і таксама пачаў баяцца яе згубіць. У выніку ён незаўважна для самога сябе страчвае сваю адзіную мэту і свабоду. Ты проста атрымліваеш нешта новае, што пачынаеш цаніць і пачынаеш баяцца гэтае новае згубіць.
Я ўпэўнены, што многія хрысціяне былі б зусім іншыя, калі б у свой час не прынялі гэтых «цацак» ад ворага. Як гэта выглядае на практыцы? Паспрабую паказаць на прыкладзе. Нейкі чалавек робіць для цябе нейкае дабро (ахвяруе вялікую суму грошай, дапамагае купіць дарагую рэч, здаць экзамен, дае зямлю пад будоўлю, альбо спрыяе самой будоўлі, запрашае ў дарагі рэстаран, водзіць па кабінетах, каб разабрацца з бюракратыяй і г.д.), а пасля просіць цябе, каб ты зрабіў для яго штосьці такое, што пярэчыць твайму сумленню і веры… Больш за тое, можа, нават і не просіць, а ты ўжо сам разумееш, што не можаш адмовіць яму, пакрыўдзіць, бо ўжо абавязаны яму за атрыманае дабро. Так мы губляем СВАБОДУ! Так мы становімся рабамі абставінаў, людзей, поглядаў, пачынаем гвалціць саміх сябе і губляем крылы… Наўрад ці ёсць глыбока веруючыя хрысціяне, якія не дасведчылі гэтага болю. Ведаю шмат гісторыяў, калі дзяўчына насуперак свайму жаданню ішла ў ложак да хлопца, бо нібыта яму нешта павінна. Іншыя не пайшлі ў манастыр і не выехалі на місіі, бо мелі «доўг» перад бацькамі і радзімай. Яшчэ нехта заткнуў свой рот і не сказаў такой патрэбнай і важнай праўды, бо яму далі добрыя грошы ці крэсла. Асабіста мне крыўдна, калі бачу, як святары і манахі дзеля свабоды для Госпада ў свой час адмовіліся мець сям’ю, але пазней часам незаўважна становяцца рабамі багацця, спакойнага і бесклапотнага жыцця. Паказваю вам на розных прыкладах, як мы губляем свабоду, таму што на ўласным досведзе бачу, як шмат ворагаў палюе на маю ўласную свабоду ў тых ці іншых сітуацыях. Сам зведаў боль у сэрцы з прычыны рабства і страху.
Калі не ўмееш быць сабой, асцерагайся ваўкоў…
Што ж нам рабіць, калі гэтую Божую СВАБОДУ мы губляем практычна на кожным шляху? Біблія кажа: асцерагайцеся! Бог асцерагае нас ад людзей, якія абманваюць, якія не пайшлі па дарозе Божага вучэння. Часам яны нават і самі не ўсведамляюць, што праз іх дзейнічае злы дух і адводзіць нас ад галоўнага. Гэта могуць быць нават католікі, якія яшчэ не выбралі Бога як самы вялікі прыярытэт свайго жыцця, якія не памерлі для старога чалавека, не адракліся ад граху да канца, не пачалі рызыкаваць для Госпада. Бог проста нам кажа: БУДЗЬЦЕ АСЦЯРОЖНЫЯ, НЕ ЗГУБІЦЕ СВАЕ ПРЫНЦЫПЫ ПРАЗ КАНТАКТ З ГЭТЫМІ ЛЮДЗЬМІ.
І цяпер вяртаемся да нашага фрагмента з Евангелля. Пасля ўсіх папярэдніх разважанняў мяне яшчэ больш здзіўляе, што Езус ідзе ў самае логава змеяў. Здзіўляе і захапляе! Ён ідзе, бо не губляе сваёй свабоды! Хто з нас, прыйшоўшы ў госці, пачаў бы вучыць сабраных, што яны амбітныя і шчэмяцца на лепшыя месцы? Калі б я такое ўбачыў, то, зразумела, праявіў бы сваю выхаванасць і сядзеў бы сабе ціхенька. Вядома, пасля мяне мучыла б пачуццё маёй баязлівасці і крывадушша. Альбо, і гэта хутчэй за ўсё, казаў бы сомому сабе: чаму пайшоў туды, хіба не ведаў, што так будзе? Аднаго разу я пачуў каронную фразу: Вы ж чалавек сучасны і ведаеце, што найважнейшае — мець Бога ў сэрцы… Зазвычай у такіх сітуацыях я праз сілу спрабаваў усміхацца, бурчэў штосьці мала зразумелае сабе пад нос, або, злосны на сябе і на ўсіх, проста маўчаў. А тым разам ні з таго ні з сяго ў мяне нібы само вырвалася: Гэта абсалютная няпраўда! Я не згодны з вамі! Пасля я здзіўляўся сам з сябе: Як жа гэта табе ўдалося быць праўдзівым, быць самім сабой, быць СВАБОДНЫМ? Але мой досвед – гэта кропля ў моры ў параўнанні са свабодай Езуса. Ён мог ісці да каго заўгодна і калі заўгодна, ні перад кім не кланяўся, не жадаў танцаваць пад чужую дудку, заўсёды заставаўся сабой. Вось гэта СВАБОДА!!!
Вучымся быць свабоднымі
Вядома, нам да свабоды Езуса, як да Масквы … Альбо і далей. І ўсё ж мы імкнемся да яе, нават і пабітыя, і пакалечаныя нашым рабствам. Той, хто хоць бы крыху дыхнуў такой свабодай, захоча надыхацца ёю яшчэ больш і будзе жадаць большага. Нашы лёгкія тады пачынаюць пашырацца. Адзін мой знаёмы вернік некалі сказаў: Я бачыў у моладзі на заплечніках значкі “за свабоду”. А яны ведаюць, што такое свабода? Усе мы змучаныя нашым уласным рабствам. Баімся, што пра нас нешта не так падумаюць, асудзяць, не зразумеюць. Баімся ўпасці ў вачах нейкіх людзей, чыёй думкай даражым. Напэўна, асабліва цяжка тым, хто высока ўзняўся і яму цяпер усялякім коштам трэба трымацца на вышыні, іграць на публіку, быць залежнай ад яе. Адным цяжка, бо ўзняліся, назбіралі сабе ачкоў, а іншым цяжка, бо яны яшчэ збіраюць іх і не трацяць надзеі таксама ўзняцца. А на самой справе, іхняе сэрца таксама марыць аб СВАБОДЗЕ! І паколькі мы не такія здольныя быць свабоднымі, як Езус, то Ён і вучыць нас Сваім Словам і прыкладамі з нашага ж жыцця. У нядзельным Евангеллі Хрыстос дае нам канкрэтныя парады. Для таго, каб быць свабодным, трэба пазбаўляцца людзкіх амбіцыяў і славы, а таксама прывязанасці да матэрыяльных дабротаў.
Мяне асабіста Ён некалі вельмі цікава павучыў. Аднаго разу я праз свой даўгі язык моцна ўпаў у вачах чалавека, якога цаніў доўгія гады і які таксама ўскладаў на мяне вялікія надзеі. Шчыра кажучы, вінаватым я сябе не адчуваў і не адчуваю, але было прыкра за саму сітуацыю, бо ў адзін момант зруйнавалася тое, што будавалася гадамі. Да таго моманту мне хацелася ўвесь час быць добрым у вачах гэтага чалавека, альбо нават і лепшым, чым я ёсць на самой справе. Цяпер жа я разумеў, што магу проста быць сабой. Тады ж, памятаю, прыгадаўся мне нейкі савецкі фільм пра робатаў. Я адчуў сябе іржавым робатам на складзе. Нібыта забыты і не патрэбны, але яму ўрэшце стала лёгка дыхаць і хочацца цяпер проста жыць. Быць іржавым робатам – у гэтым рука Божае і Божае бласлаўленне, за якое я Яму ўдзячны.
І зноў жа «Начныя снайперы»: “Нет мира, кроме тех, к кому я привык, и с кем не надо нагружать язык, а просто жить рядом и чувствовать, что жив”.
а. Аляксандр