У гэтым свеце, людзі празорлівыя разумеюць, што трэба інвеставаць у людзей, трэба рызыкаваць, спадзеючыся, што гэта ў свой час прынясе плён. Трэба некага выратаваць з цяжкай сітуацыі, каб ён стаўся тваім даўжніком. Так робяць людзі бізнэсу, палітыкі, спецслужбы і г.д. Гэта іх хітрасць, а можа і проста людзкая мудрасць. Чаму Езус звяртае на гэта ўвагу? Некаторыя людзі гэтага свету адважваюцца рызыкаваць, інвестуюць у людзей, даюць грошы на тое, што можа не прынесці выгады, аднак стараюцца глядзець крок наперад, нешта прадугледжваюць. Мы ж, людзі веруючыя, часта не здольныя глядзець у далечыню, а жывём толькі гэтым жыццём і Бога патрабуем толькі тут і сёння…
Сказал же и к ученикам Своим: один человек был богат и имел управителя, на которого донесено было ему, что расточает имение его; и, призвав его, сказал ему: что это я слышу о тебе? Дай отчет в управлении твоем, ибо ты не можешь более управлять. Тогда управитель сказал сам в себе: что мне делать? господин мой отнимает у меня управление домом; копать не могу, просить стыжусь; знаю, что сделать, чтобы приняли меня в домы свои, когда отставлен буду от управления домом. И, призвав должников господина своего, каждого порознь, сказал первому: сколько ты должен господину моему? Он сказал: сто мер масла. И сказал ему: возьми твою расписку и садись скорее, напиши: пятьдесят. Потом другому сказал: а ты сколько должен? Он отвечал: сто мер пшеницы. И сказал ему: возьми твою расписку и напиши: восемьдесят. И похвалил господин управителя неверного, что догадливо поступил; ибо сыны века сего догадливее сынов света в своем роде. И Я говорю вам: приобретайте себе друзей богатством неправедным, чтобы они, когда обнищаете, приняли вас в вечные обители. Верный в малом и во многом верен, а неверный в малом неверен и во многом. Итак, если вы в неправедном богатстве не были верны, кто поверит вам истинное? И если в чужом не были верны, кто даст вам ваше? Никакой слуга не может служить двум господам, ибо или одного будет ненавидеть, а другого любить, или одному станет усердствовать, а о другом нерадеть. Не можете служить Богу и маммоне (Луки 16,1-13).

Мудрасць нягоднага “завхоза”
Калі ўсур’ёз удумацца, то прыпавесць вельмі дзіўная. За што гаспадар хваліць свайго нягоднага эканома? Ён прабачыў часткова доўг даўжнікам, але гэта была не яго ўласнасць, а гаспадара! У выніку гаспадар пайшоў на страты эканамічныя, а эканом, коштам гэтых стратаў, спадзяецца знайсці прыхільнасць сярод даўжнікоў. Пастаўце сябе на месца гаспадара. Вы давяраеце грошы свайму сябру. Ён жа пазычае іх іншым людзям, а пасля кажа ім: забудзьце пра доўг
Гаспадар жа хваліць свайго эканома что догадливо поступил. Дзіўны гэты Гаспадар. У гэтым свеце так ніхто не робіць.

Які сэнс гэтай прыпавесці? У нашым жыцці моцна дзейнічае прынцып “хто плаціць, той і музыку заказвае”. Мы ўжо некалі разважалі (тэма “Гэта заезджанае слова “свабода”…”), што гэтым прынцыпам карыстаюцца злыя сілы, каб забраць у чалавека свабоду, каб Божаму служыцелю заткнуць рот. Нехта робіць для цябе нібыта дабро, і ты становішся яго даўжніком. А праз нейкі час гэты чалавек просіць цябе аб нечым, што не згодна з тваім сумленнем і верай. Так зло садзіць нас на кручок, за які заўсёды можа пацягнуць. Аднак нядзельная прыпавесць адкрыла мне вочы, што прынцып “хто плаціць, той і музыку заказвае” дзейнічае таксама і ў іншы бок, дзе я не пападаюся на прыманку, а наадварот, з ахвяры станаўлюся паляўнічым. Ты робіш для чалавека дабро, а ён застаецца тваім даўжніком, ён будзе памятаць тваю дапамогу. Ты пасадзіў гэтага чалавека на кручок.

Сыны века сего догадливее сынов света в своем роде. И Я говорю вам: приобретайте себе друзей богатством неправедным, чтобы они, когда обнищаете, приняли вас в вечные обители. Тут развязка прыпавесці. Увесь Новы Завет вучыць нас бескарыснасці. Будучы вучнямі Езуса, мы павінны даваць і служыць, не чакаючы нічога ўзамен. І тут, увага, уся “ізюмінка”! На самой справе, вучэнне Езуса не такое і бескарыснае. Бог заклікае нас не спадзявацца ўзнагароды ў гэтым жыцці, але ўзнагарода будзе і то яшчэ якая – білет у вечнае Божае Царства. Пытанне Пятра не такое і дурное, яно вельмі лагічнае і дарэчы: Петр же сказал: вот, мы оставили все и последовали за Тобою. Он сказал им: истинно говорю вам: нет никого, кто оставил бы дом, или родителей, или братьев, или сестер, или жену, или детей для Царствия Божия, и не получил бы гораздо более в сие время, и в век будущий жизни вечной (Луки 18,28-30). Аказваецца, вучань Хрыста адмаўляецца ад выгады і ўзнагароды для Царства Божага. Калі б так не было, то мы тады проста групка дзіцячых авантурыстаў. Магчыма, мы не задумваемся пра гэта кожны раз, калі бескарысна робім дабро, але я амаль упэўнены, што перад абліччам самых цяжкіх выбараў, калі няма веры ў нябесную ўзнагароду, чалавек скажа: Дастала. Навошта мне ўсё гэта?

У гэтым свеце, людзі празорлівыя разумеюць, што трэба інвеставаць у людзей, трэба рызыкаваць, спадзеючыся, што гэта ў свой час прынясе плён. Трэба некага выратаваць з цяжкай сітуацыі, каб ён стаўся тваім даўжніком. Так робяць людзі бізнэсу, палітыкі, спецслужбы і г.д. Гэта іх хітрасць, а можа і проста людзкая мудрасць. Чаму Езус звяртае на гэта ўвагу? Некаторыя людзі гэтага свету адважваюцца рызыкаваць, інвестуюць у людзей, даюць грошы на тое, што можа не прынесці выгады, аднак стараюцца глядзець крок наперад, нешта прадугледжваюць. Мы ж, людзі веруючыя, часта не здольныя глядзець у далечыню, а жывём толькі гэтым жыццём і Бога патрабуем толькі тут і сёння. Приобретайте себе друзей богатством неправедным, чтобы они, когда обнищаете, приняли вас в вечные обители. Магчыма, калі будзем інвеставаць у іншага чалавека, ён нам у гэтым жыцці не адудзячыць, але калі ён трапіць у Божае Царства раней за мяне, то будзе маім заступнікам, будзе мне ўдзячны і то па-сапраўднаму!

Багацце неправеднае і чужое
Езус заахвочвае, каб не прывязвацца да багацця. Старая і замыленая тэма. Канечне, як і большасць святароў, я пад словам “багацце” разумею не толькі грошы, але таксама ўсё, да чаго мы прыліплі, што называем “нашым”. Гэта будуць дзеці, праца, кар’ера, дзяржава, сябры, амбіцыі, слава, аўтарытэт і г.д. У гэтым кантэксце для мяне навука Езуса становіцца яшчэ больш радыкальнай. Чаму багацце чужое? Возьмем, напрыклад, “нашых” дзяцей. Ёсць палавы акт, нараджаецца жыццё. Гэта лагічна і амаль заканамерна. Аднак ёсць сем’і, якія не маюць дзяцей… Гэта сведчыць аб тым, што дзеці – не наша ўласнасць, а дар ад Бога, які мы не дацэньваем і прысвойваем сабе. Альбо, напрыклад, памяць. Ты можаш усё вывучыць да экзамену, а калі надыйдзе момант, каб узгадаць, ты проста забыўся… Выйшаў з двойкай і раптам узгадаў, як трэба было адказваць… Нават памяць не мая, яна чужая, я не да канца яе кантралюю, яна не залежыць ад волі. Або возьмем розум. Ты сядзіш, думаеш, і раптам прыйшла геніяльная думка! Як яна прыйшла? Сама па сабе? Я кажу: я дадумаўся, я зразумеў, мне адкрылася… Калі мой розум залежыць ад мяне, то чаму я не дадумаўся пяць хвілін назад, чаму не загадаў воляй, каб мой розум крыху раней знайшоў адказ? Карацей, нават розум не з’яўляецца маёй уласнасцю. Усё чужое, я не кантралюю сябе на 100 працэнтаў ні ў чым. Вось яно, чужое багацце. Усё мне дадзена Некім. Большасць рэчаў, а можа і ўсе, прыходзяць амаль выпадкова.

Если вы в неправедном богатстве не были верны, кто поверит вам истинное? И если в чужом не были верны, кто даст вам ваше? Якое ж яно, маё багацце? Што належыць толькі мне? Падаецца, што гэта душа, якая робіць выбары. Ад мяне залежыць, на што я згаджаюся, а на што не. Аднак калі я не ўмею распараджацца чужым багаццем, якое ў любы момант ад мяне могуць забраць, то тым больш я не змагу распараджацца сваёй душой. І менавіта таму людзі, якія жывуць у грахах, якія залежныя ад гэтага свету і яго похацяў, не здольныя пакіраваць уласціва сваёй душой. Іх выбары будуць абмежаваныя, кароткачасовыя, а пастановы і добрыя парывы душы нясталымі. Яны яшчэ не навучыліся распараджацца чужым… Па меры таго як чалавек становіцца свабодным і незалежным ад “нягоднага і чужога багацця”, ён становіцца духоўным. Чым больш мы вызваляемся, тым больш Бог паказвае нам багацце духоўнага свету. Бог не давярае нам “нашага”, бо любіць нас і не хоча, каб мы загубілі сваю душу. Многія з нас шмат просяць у Бога і нічога не атрымоўваюць (у тым ліку духоўных дароў), бо мы не навучыліся распараджацца “чужым багаццем”.

КАБ СЛОВА СТАЛАСЯ ЦЕЛАМ…
Прапаноўваю назіраць на гэтым тыдні і прасіць Бога пазнаць праўду пра сябе, наколькі я ўмею распараджацца “нягодным і чужым багаццем”. Гэта праца залежыць не толькі ад нас. Бог сам нас вучыць, калі мы сапраўды жадаем быць Яго вучнямі. Як доказ гэтага, хачу падзяліцца, як Бог павучыў мяне асабіста ў гэту суботу.

Вяртаючыся позна ў касцёл, я ўбачыў на прыступках п’янага маладога чалавека. Ён сядзеў пабіты, у крыві, абхарканы. Здавалася, што з яго, даруйце, цячэ з усіх бакоў. Я, канечне ж, разлаваўся і агрэсіўна спрабаваў задаваць яму нейкія пытанні. Хлопец ніяк не рэагаваў. Урэшце мне застаўся самы надзейны аргумент: я выклікаю міліцыю. На што той адказаў, што яму ўсё роўна. Паколькі ніколі міліцыя я не выклікаў, і мне зусім не хацелася, я пайшоў патэлефанаваць знаёмаму міліцыянеру, каб параіцца. І тут Бог нечакана стаў мне гаварыць праз гэтага афіцэра. Не, я не чуў Яго голасу, але я ўпэўнены, што Бог даваў мне адказ і вучыў мяне. Міліцыянер сказаў: Саша, усе людзі ў такіх сітуацыях тэлефануюць па 102. Аднак так робяць мірскія людзі, а ты чалавек духоўны. Зразумей, што для цябе гэта выпрабаванне, спакуса. Ці ты здасі гэтага п’янтоса на дзесяць сутак ці на год, ад гэтага нічога не зменіцца ў яго жыцці. Ты толькі па-мірскі аблегчыш сабе жыццё. А ты думаў, што б зрабіў у гэтай сітуацыі наш Настаўнік? Чаму гэты чалавек сядзіць менавіта пад дзьвярыма касцёла? Калі ён патрабуе грошаў, то яму, канечне ж, не трэба даваць. А што, калі ён прыйшоў у пошуках апошняй надзеі? Падыйдзі і паглядзі яму ў вочы, зазірні ў душу. Памаліся, папытайся ў Госпада, што рабіць у гэтай сітуацыі…

Ад такой парады мне стала зусім не па сабе. Намнога прасцей даць такому чалавеку грошы, ежу, а вось глядзець яму ў душу, разбірацца ў яго праблемах… Крыху пахадзіўшы па пакоі, я выйшаў на вуліцу. Хлопца, які не мог нічога сказаць, якому было ўсё роўна і які, практычна, не мог нікуды ісці, не было. Гэта сапраўды было для мяне выпрабаванне ад Госпада. Адкуль мой гнеў, хваляванне? Так, ён мог пабіць вокны, парэзаць кветкі, яшчэ як нагадзіць. Вось яно, чужое багацце… А тут на прыступках сядзіць несмяротная душа… Можа яго адзіная “віна” ў тым, што не знайшлося таго, хто паказаў бы яму Жывога Бога? Калі я не ўмею распараджацца “чужым багаццем”, то хто даверыць мне маю душу ды іншых? А мне ж хочацца, каб людзі былі ў Касцёле… Я разумеў, што Бог паказваў мне маю нелюбоў, абыякавасць, прывязанасць. Ён абнажыў мой грэх. Увесь вечар мне было ўжо не па сабе. Я выразна бачыў у гэтай гісторыі Божую руку. Не было часу рыхтаваць казанне. Перад самым сном я толькі пачытаў Евангелле з ціхай баязлівай надзеяй, што нядзельны фрагмент ніяк не будзе звязаны з суботняй Божай навукай…

а. Аляксандр