У Евангеллі багаты чалавек асуджаны не за тое, што был богат, одевался в порфиру и виссон и каждый день пиршествовал блистательно, а за тое, што пад яго дзвярыма гінуў Лазар. Мы нават не ведаем, ці прычыніўся нейкім чынам наш багацей да беднасці Лазара. Магчыма, ён нічога дрэннага яму не зрабіў, не абакраў, не ашукаў, не пабіў. Магчыма, яны былі нават чужымі людзьмі і, у прынцыпе, адзін пра аднаго маглі нічога і не ведаць. А Бог якраз за гэта і асуджае багацея. За тое, што яны былі чужымі людзьмі, за тое, што багацей быў абыякавы і не цікавіўся лёсам Лазара...
Горе беспечным на Сионе. Вы, которые лежите на ложах из слоновой кости и нежитесь на постелях ваших, едите лучших овнов из стада и тельцов с тучного пастбища, поете под звуки гуслей, думая, что владеете музыкальным орудием, как Давид, пьете из чаш вино, мажетесь наилучшими мастями, и не болезнуете о бедствии Иосифа! За то ныне пойдут они в плен во главе пленных, и кончится ликование изнеженных (Амоса 6,1а,4-7).

Некоторый человек был богат, одевался в порфиру и виссон и каждый день пиршествовал блистательно. Был также некоторый нищий, именем Лазарь, который лежал у ворот его в струпьях и желал напитаться крошками, падающими со стола богача, и псы, приходя, лизали струпья его. Умер нищий и отнесен был Ангелами на лоно Авраамово. Умер и богач, и похоронили его. И в аде, будучи в муках, он поднял глаза свои, увидел вдали Авраама и Лазаря на лоне его и, возопив, сказал: отче Аврааме! умилосердись надо мною и пошли Лазаря, чтобы омочил конец перста своего в воде и прохладил язык мой, ибо я мучаюсь в пламени сем. Но Авраам сказал: чадо! вспомни, что ты получил уже доброе твое в жизни твоей, а Лазарь - злое; ныне же он здесь утешается, а ты страдаешь; и сверх всего того между нами и вами утверждена великая пропасть, так что хотящие перейти отсюда к вам не могут, также и оттуда к нам не переходят. Тогда сказал он: так прошу тебя, отче, пошли его в дом отца моего, ибо у меня пять братьев; пусть он засвидетельствует им, чтобы и они не пришли в это место мучения. Авраам сказал ему: у них есть Моисей и пророки; пусть слушают их. Он же сказал: нет, отче Аврааме, но если кто из мертвых придет к ним, покаются. Тогда [Авраам] сказал ему: если Моисея и пророков не слушают, то если бы кто и из мертвых воскрес, не поверят (Луки 16,19-31).

Ці заўсёды багацце нягоднае?

Приобретайте себе друзей богатством неправедным (Луки 16,9).
Гэтыя словы Хрыста гучалі ў мінулую нядзелю. Новы Запавет даволі шмат адкрывае перад намі момантаў, якія паказваюць небяспеку, што нясе чалавеку багацце. Гэта складаныя фрагменты. Нам часта хочацца іх “злагодзіць”. Мы губляемся перад іхняй вастрынёй і не ведаем, разумець іх даслоўна альбо не. Мы часта спрабуем нейкім чынам апраўдаць сябе (асабліва тыя, хто ведае Пісанне, а з голаду, мякка кажучы, не пухнуць – напрыклад, святары). Паколькі гэтая тэма гучыць даволі часта, то можа нават складвацца ўражанне, што веруючы чалавек увогуле не можа быць багатым. Да такой высновы часта прыходзяць католікі, якія імкнуцца пачуць Волю Бога і не апраўдваць свой грэх. Менавіта таму лягло мне на сэрца жаданне паспрабаваць чарговы раз раставіць кропкі над “і”.

Умею жить и в скудости, умею жить и в изобилии; научился всему и во всем, насыщаться и терпеть голод, быть и в обилии и в недостатке. Все могу в укрепляющем меня Иисусе Христе (Филиппийцам 4,12-13).

Некалі гэтыя словы моцна мяне закранулі. Аказваецца, трэба яшчэ навучыцца жыць в дастатку. У самім багацці Павел не бачыць нічога дрэннага. Усё залежыць ад таго, ці ўмееш ты гэта прыняць належна, па-хрысціянску і ці зможаш ты перайсці ад дастатку да недахопу яго. Доўгі час мне здавалася, што калі ў маім жыцці пачынае ўсё добра складвацца, то варта чакаць нейкай бяды. Я меў такое дзіўнае ўнутранае адчуванне, нібыта толькі мы крыж і нясем. Калі мы сустракаемся паміж сабой, то мы часам нават не можам проста парадавацца, а пачынаем перажоўваць нашыя беды. Але чаму? Бо паддаемся спакусе і праблеме, якая знаходзіцца ў нас саміх. Справа ў тым, што мы часта не ўмеем прыняць з удзячнасцю і свабодай бласлаўленне ад Бога, мы проста не заўважаем і не згаджаемся на Яго дары. Апостал жа Павел з радасцю прымае падарунак ад Бога, радуецца атрыманым дарам, насычаецца, але не прывязваецца і таму з гэткай жа ўдзячнасцю гатовы прыняць выпрабаванне і галечу. Вось што азначаюць словы: научился всему и во всем, насыщаться и терпеть голод, быть и в обилии и в недостатке. Гэта прыклад для нас.

На гэтым тыдні Бог паклаў мне на сэрца малітву з першага чытання з Кнігі Прытчаў. Яна якраз тычыцца нашай тэмы і з’яўляецца малітвай, якую прадыктаваў сам Дух Святы. Асабіста я пастанавіў маліцца ёй кожны дзень і таму хачу з вамі падзяліцца:

Двух вещей я прошу у Тебя, не откажи мне, прежде нежели я умру: суету и ложь удали от меня, нищеты и богатства не давай мне, питай меня насущным хлебом, дабы, пресытившись, я не отрекся [Тебя] и не сказал: "кто Господь?" и чтобы, обеднев, не стал красть и употреблять имя Бога моего всуе (Притчи 30,7-9).

Бог асуджае не багацце, а абыякавасць

Заўважце, што падобная тэма гучыць у нядзельных чытаннях. У Евангеллі багаты чалавек асуджаны не за тое, што был богат, одевался в порфиру и виссон и каждый день пиршествовал блистательно, а за тое, што пад яго дзвярыма гінуў Лазар. Мы нават не ведаем, ці прычыніўся нейкім чынам наш багацей да беднасці Лазара. Магчыма, ён нічога дрэннага яму не зрабіў, не абакраў, не ашукаў, не пабіў. Магчыма, яны былі нават чужымі людзьмі і, у прынцыпе, адзін пра аднаго маглі нічога і не ведаць. А Бог якраз за гэта і асуджае багацея. За тое, што яны былі чужымі людзьмі, за тое, што багацей быў абыякавы і не цікавіўся лёсам Лазара. Часам мы можам кінуць чалавеку “падачку”, каб той не памёр ад голаду, як кажуць у народзе, каб не здох як сабака. Але гэта яшчэ не сведчыць пра нашу зацікаўленасць людзкім лёсам. Мы, выняўшы з кішэні тую падачку, аддаўшы яе, адразу ж і забыліся на гэта. І таму мы надалей застаемся абыякавымі.

Пра тое ж самае кажа нам першае чытанне. Толькі тут абыякавасць тычыцца не лёсу аднаго чалавека, а ўжо грамадства, народа. Бог асуджае багатых. Прычым заўважым, што яны граюць на музычных інструментах, нібы цар Давід. Магчыма, гэта веруючыя людзі, для якіх Давід, як цар і памазаннік Божы, з’яўляецца аўтарытэтам. Усё гэта добра. Бог не асуджае іх за багацце, а за абыякавасць да бяды ізраільскага народа. У гэтым выпадку Язэп – гэта не чалавек, а адна з назваў народа (біблейскія каментары кажуць пра жыхароў Царства Самарыі). Некаторыя пераклады ўжываюць паняцце “дом Язэпа”.
Такім чынам, не само багацце з’яўляецца нашым ворагам, а наша абыякаваць да чалавечай асобы ці грамадства. З болеем у сэрца часам даводзіцца глядзець на веруючых, якія прыйдуць на Імшу, адкрыюць СВОЙ малітоўнік, будуць маліцца ў СВАІХ патрэбах альбо патрэбах СВАІХ блізкіх, адбудуць СВОЙ рэлігійны абавязак і нічога іх больш не зацікавіць. Вонкава, па Касцёльных законах чалавек нібыта робіць усё і правільна, а, разам з тым, сціскае сэрца, што нечага тут яўна не хапае і то нечага вельмі важнага…

Ці патрэбныя знакі, каб нашае сэрца адвярнулася ад абыякавасці?

Багацей, прабываючы ў пекле, просіць Абрагама: так прошу тебя, отче, пошли его (Лазаря) в дом отца моего, ибо у меня пять братьев; пусть он засвидетельствует им, чтобы и они не пришли в это место мучения. Ён просіць знаку для сваіх блізкіх, цудоўнага аб’яўлення памерлага Лазара. Аднак Абрагам не згаджаецца, бо гэта, як ён перакананы, нічога не дасць.

Што такое рэлігійны цуд? Гэта надзвычайнае дзеянне духоўных сілаў, якое немагчыма вытлумачыць ні навукай, ні логікай. Часта ў нас узнікае думка, што дзеля таго, каб нам моцна паверыць, прыняць Бога, змяніць сваё жыццё, трэба, каб з верху добра грымнула. Сапраўды, некаторыя навярталіся, убачыўшы цуды Езуса. Аднак іншыя бачылі тыя ж самыя цуды, і нічога ім гэта не дало. Если бы кто и из мертвых воскрес, не поверят. Адказ Абрагама – гэта намёк на ўваскрашэнне Езуса, найбольшы з усіх цудаў. Аднак жа і ў яго далёка не ўсе паверылі, а нават пачалі ашукваць, камбінаваць, падкупліваць жаўнераў, каб не казалі праўды, што Цела знікла. Абрагам не згаджаецца паслаць Лазара, бо Закон Маісея і прарокі прадугледжвалі цэлыя правілы, як трэба сябе паводзіць з гасцямі і беднымі, каб іх не пакрыўдзіць. Аднак Закон і правілы далёка не вырашаюць усяго. Кожны веруючы габрэй ведаў, што Закон навучае адносна ўбогіх і чужынцаў, падобна і блізкія багацея таксама ведалі гэта. Іх праблема была ў жорсткасці сэрца. Таму гэтая тэма вырашаецца не цудамі і правіламі, а асабістым рашэннем, вернасцю сумлення. Калі чалавек забівае ў сабе ўсялякую дабрыню, спачуванне, пошукі праўды, то ніякія цуды яго не выратуюць.

Асабіста я не цікаўлюся ніякімі аб’яўленнямі, хоць і не адмаўляю іх. Проста я разумею, што святая Фаусціна не сказала нам нічога новага. Гэтак жа, як і Дзева Марыя ў Фаціме ці Люрдзе. Пакаянне, грэх чалавецтва, патрэба малітвы і посту, міласэрнасць Бога – гэта ўсё тэмы, якія былі даўно сказаны Духам Святым праз Біблію. У розных жа аб’яўленнях Бог толькі нагадвае праз сваіх пасланнікаў пра даўно забытае многімі, старое. Нічога новага. І калі мы бачым сотні тысячаў у Фаціме, то гэта яшчэ абсалютна не азначае, што ўсе, хто прыбыў туды пілігрымам, жыве згодна з пасланнем Марыі. Рашэнне павінен рабіць кожны асабіста, і ніхто за нас гэтага не зробіць.

КАБ СЛОВА СТАЛАСЯ ЦЕЛАМ…

Прапаную на працягу гэтага тыдня кожны дзень пытацца ў Духа Святога:

Ці ўмею я гэтак жа, як апостал Павел, па-хрысціянску быць задаволеным багаццем і беднасцю?

Дзе ў маім жыцці праяўляецца абыякавасць да асобы іншага чалавека, альбо да жыцця грамадства (маю на ўвазе і супольнасць вернікаў, і грамадства свецкае)?

а. Аляксандр