Езус мог бы ўсё растлумачыць, разжаваць і Яну, і вучням, сказаць: «Так, Я Месія, пра Мяне піша Ісая, і яшчэ той, і іншы — словам, не сумнявайся» і г.д. Аднак Ён так не сказаў. Дакладней, Ён кажа, але не да канца, усё больш намёкамі, якія часта не дадаюць нам жаданай чалавечай упэўненасці. А так бы хацелася яе мець! Гэта Яго педагогіка. Але чаму менавіта такая? Бог хоча, каб наша вернасць Яму была нашым жаданнем, рызыкай, памкненнем, а не рабствам. Вера – гэта рызыкоўны выбар! Гэта, калі хочацце, гвалт над сабой і над Небам, але менавіта такія, як казаў Езус, здабываюць Валадарства Нябеснае. У той час, калі мне хочацца пачуць правільны адказ, каб за мяне штосьці рашылі альбо да чагосьці падштурхнулі, падагналі, Бог хоча, каб я сам прымаў рашэнні ў веры.
ПРА БОГА, ЯКІ НЕ ГАВОРЫЦЬ «ПРОСТА І КАНКРЭТНА» (12 снежня)

Иоанн же, услышав в темнице о делах Христовых, послал двоих из учеников своих сказать Ему: Ты ли Тот, Который должен придти, или ожидать нам другого? И сказал им Иисус в ответ: пойдите, скажите Иоанну, что слышите и видите: слепые прозревают и хромые ходят, прокаженные очищаются и глухие слышат, мертвые воскресают и нищие благовествуют; и блажен, кто не соблазнится о Мне. Когда же они пошли, Иисус начал говорить народу об Иоанне: что смотреть ходили вы в пустыню? трость ли, ветром колеблемую? Что же смотреть ходили вы? человека ли, одетого в мягкие одежды? Носящие мягкие одежды находятся в чертогах царских. Что же смотреть ходили вы? пророка? Да, говорю вам, и больше пророка. Ибо он тот, о котором написано: се, Я посылаю Ангела Моего пред лицем Твоим, который приготовит путь Твой пред Тобою. Истинно говорю вам: из рожденных женами не восставал больший Иоанна Крестителя; но меньший в Царстве Небесном больше его (Матфея 11,2-11).

Сумнівы Яна Хрысціцеля

Ці сумняваўся Ян Хрысціцель ў тым, што Езус сапраўдны Месія і Сын Божы? Пачатак Евангелля, дзе мы ўпершыню сустракаемся з Янам, паказвае, што ён не сумняваўся. Гэтаму прароку Бог даў міласць пазнаць Месію і чуць голас самога Нябеснага Айца:

Тогда приходит Иисус из Галилеи на Иордан к Иоанну креститься от него. Иоанн же удерживал Его и говорил: мне надобно креститься от Тебя, и Ты ли приходишь ко мне? Но Иисус сказал ему в ответ: оставь теперь, ибо так надлежит нам исполнить всякую правду. Тогда [Иоанн] допускает Его. И, крестившись, Иисус тотчас вышел из воды, - и се, отверзлись Ему небеса, и увидел [Иоанн] Духа Божия, Который сходил, как голубь, и ниспускался на Него. И се, глас с небес глаголющий: Сей есть Сын Мой возлюбленный, в Котором Мое благоволение (Матфея 3,13-17).

Ян сведчыў, што Езус – Сын Божы. Больш за тое, Ян быў настолькі перакананы ў асобе Езуса, што дазволіў сваім вучням адысці ад сябе і пайсці за сапраўдным і адзіным Настаўнікам:

На другой день видит Иоанн идущего к нему Иисуса и говорит: вот Агнец Божий, Который берет [на Себя] грех мира. Сей есть, о Котором я сказал: за мною идет Муж, Который стал впереди меня, потому что Он был прежде меня. Я не знал Его; но для того пришел крестить в воде, чтобы Он явлен был Израилю. И свидетельствовал Иоанн, говоря: я видел Духа, сходящего с неба, как голубя, и пребывающего на Нем. Я не знал Его; но Пославший меня крестить в воде сказал мне: на Кого увидишь Духа сходящего и пребывающего на Нем, Тот есть крестящий Духом Святым. И я видел и засвидетельствовал, что Сей есть Сын Божий. На другой день опять стоял Иоанн и двое из учеников его. И, увидев идущего Иисуса, сказал: вот Агнец Божий. Услышав от него сии слова, оба ученика пошли за Иисусом (Иоанна 1,19-37).

Як жа тады разумець пытанне Яна з сённяшняга фрагмента Евангелля: Ты ли Тот, Который должен придти, или ожидать нам другого? Даследчыкі Бібліі па-рознаму каментуюць гэты момант. Некаторыя кажуць, што Ян не сумняваўся, але хацеў, каб яго вучні пераканаліся ў асобе Езуса і таму пасылае іх з пытаннем, каб яны самі асабіста сустрэліся з Божым Сынам і зразумелі ўсю праўду. Прыгожая пастава прарока і прыгожы каментар. Аднак як разумець адказ Езуса: блажен, кто не соблазнится о Мне. Каму гэта Езус казаў? Вучням? Логіка падказвае, што не вучням, але яму, Яну. Іншыя даследчыкі Бібліі звяртаюць увагу на тое, што Яну Бог Айцец паказаў асобу Езуса як Божага Сына, але не сказаў усёй праўды пра Яго, не раскрыў сваіх Божых планаў да канца. Асабіста я больш прымаю менавіта гэтую версію.

Ян Хрысціцель прадказваў і чакаў Месію, але якога? Паслухайце яго навучанне:

Приходившему креститься от него народу говорил: порождения ехиднины! кто внушил вам бежать от будущего гнева? Сотворите же достойные плоды покаяния и не думайте говорить в себе: отец у нас Авраам, ибо говорю вам, что Бог может из камней сих воздвигнуть детей Аврааму. Уже и секира при корне дерев лежит: всякое дерево, не приносящее доброго плода, срубают и бросают в огонь. Лопата Его в руке Его, и Он очистит гумно Свое и соберет пшеницу в житницу Свою, а солому сожжет огнем неугасимым (Луки 3,7-9.17).

Ян чакае Месію, які пакарае грэшнікаў, будзе аддзяляць «нашых» ад «нянашых», учыніць вялікія знакі, будзе справядлівым Суддзёю. Прарок лічыць, што павінен нарэшце наступіць час расплаты, павінны расставіцца ўсе кропкі над “і”. Такая вера не выпадковая, яна была ў вучэнні многіх прарокаў:

Итак которому из дерев Едемских равнялся ты в славе и величии? Но теперь наравне с деревами Едемскими ты будешь низведен в преисподнюю, будешь лежать среди необрезанных, с пораженными мечом. Это фараон и все множество народа его, говорит Господь Бог (Иезекииль.31,18).

Вот, Господь, Господь Саваоф, страшною силою сорвет ветви дерев, и величающиеся ростом будут срублены, высокие - повержены на землю. И посечет чащу леса железом, и Ливан падет от Всемогущего (Исаия.10,33-34).

Я развеваю их веялом за ворота земли; лишаю их детей, гублю народ Мой; но они не возвращаются с путей своих (Иеремия 15,7).

А цяпер падумаем, хіба вучэнне Яна альбо прарокаў няправільнае? Канечне ж, правільнае. Мы вызнаем веру, што праз іх гаварыў сам Бог. Хачу звярнуць увагу на два моманты. Па-першае, Бога нельга назваць адным словам, напрыклад, справядлівы Суддзя. Праз адных прарокаў Бог гаворыць пра сябе як пра справядлівага Суддзю, а праз іншых Ён паказвае людзям Аблічча Міласэрнага Айца ці нават Маці (Ісая 43,1-5; Осія 11,1-4; Захарыя 14,8-11 і т.д.). І гэта ўсё Бог. Апостал Ян назваў Яго адным словам — Любоў. Але гэтае слова змяшчае ў сабе такія паняцці, як пачуцці, адказнасць, пакаранне-выхаванне, сум, боль з прычыны адкінутасці і г.д. І гэта ўсё Бог! Ян чакае справядлівасці і суда, а Езус дае яму адказ: прарок Ісая таксама прадказваў аздараўленне хворых і прапаведванне добрай весткі ўбогім, што цяпер і дзеіцца (Іс 29,18; 35,4-6; 61,1-3). Па-другое, Бог ніколі не кажа пра час канкрэтна. Ён па-за часам. Толькі бесаўскія шарлатаны прадказваюць дату канца свету. Бог сапраўды сказаў праз прарокаў пра суд, пра знакі на небе, пра беды і г.д., але Ён не сказаў, калі гэта будзе. Суд, якога чакае Ян Хрысціцель і чакалі прарокі, напэўна будзе, яны не памыляюцца, толькі вось не вядома — калі.

Ян Хрысціцель на добрым шляху. Ён правільна распазнаў Месію, ён паверыў Яму, але яму ўсё ж не хапае вытрымкі, цярплівасці, разумення таго, што Бог глядзіць і дзейнічае не так, як чалавек. Шырыні погляду не хапала таксама вучням Езуса. Яны ўсе чакалі канца свету і другога прыходу Хрыста яшчэ пры іх жыцці. Гэтая тэма моцна праглядаецца ва ўсім Новым Завеце, асабліва бачна ў пасланнях Якуба ды ў 2-м пасланні Пятра.

Можа, для кагосьці гэта цяжкая тэма. Бо як прыняць, што Ян Хрысціцель ды раптам пачаў сумнявацца, альбо, што Апосталы таксама нешта не так разумелі? Для мяне ж, прызнаюся, гэта Добрая Вестка, сапраўды Евангелле. Вядома, нам хочацца, каб усё было праверана, ясна, зразумела, каб было чорнае і белае, але ў жыцці, на самой справе, ўсё зусім інакш. Табе часам здаецца, што ты дакрануўся да Бога, што ты ўжо шмат ведаеш, а Ён табе раптам паказвае нешта зусім іншае. Ты часам думаеш і носішся ў захапленні, што прыняў Яго Волю, але з часам Бог, магчыма, пакажа, што так, ты прыняў яе, але не да канца, бо намяшаў шмат людзкога, шмат свайго. Калі пачынаеш гэта разумець, табе робіцца крыўдна, прыкра, балюча, але, разам з тым, нараджаецца адна вельмі важная рэч – пакора. Ты проста на ўласным вопыце бачыш, што Бог увесь час іншы, увесь час большы за твой розум. Прызнаюся, часам пасля такіх гісторыяў у мяне нараджаецца апатыя. Бо зноў нешта не так. Тады не хочацца прапаведваць, вучыць, тлумачыць. У галаву пачынаюць лезці сумненні накшталт: « А што ты сам ведаеш пра Бога? Хто ты такі?» Але менавіта такія гісторыі даюць адначасна і вельмі шмат. Бо праз іх Бог дае табе шанец прызнаць сваю абмежаванасць, скарыцца перад Ім і ціха, пакорна спрабаваць зноў пайсці за Ім, прызнаючы Яго Аўтарытэт, а не свае здольнасці пазнавання Бога. Таму сумнівы і памылкі Яна і Апосталаў для мяне — добрая вестка. Бо так было таксама і з імі.

Аднаго разу я прыняў Слова ад Госпада і павінен быў Яго перадаць іншым. Аднак замест таго, каб проста перадаць і знікнуць, я пачаў каментаваць, вучыць, разважаць і неўпрыкмет несвядома, у добрай волі, дадаў вельмі шмат свайго. У выніку напачатку я сабраў людзкія воплескі, а пасля добра атрымаў па вушах, што дае знаць пра сябе нават сёння. І атрымаў не за Слова ад Госпада, а якраз за маё ўласнае разуменне, за свае дадаткі. Гэта быў пачатак навучання пра тое, што Божыя абяцанні (Слова) споўняцца не абавязкова заўтра і не абавязкова так, як мне гэта ўяўляецца. Хрыстос сказаў некалі Апосталам: «Праз сваю цярплівасць уратуеце жыццё». Так яно і выглядае.

Бог, які не дае чаканых адказаў

Гэта іншая вялікая тэма. Езус мог бы ўсё растлумачыць, разжаваць і Яну, і вучням, сказаць: «Так, Я Месія, пра Мяне піша Ісая, і яшчэ той, і іншы — словам, не сумнявайся» і г.д. Аднак Ён так не сказаў. Дакладней, Ён кажа, але не да канца, усё больш намёкамі, якія часта не дадаюць нам жаданай чалавечай упэўненасці. А так бы хацелася яе мець! Гэта Яго педагогіка. Але чаму менавіта такая? Бог хоча, каб наша вернасць Яму была нашым жаданнем, рызыкай, памкненнем, а не рабствам. Вера – гэта рызыкоўны выбар! Гэта, калі хочацце, гвалт над сабой і над Небам, але менавіта такія, як казаў Езус, здабываюць Валадарства Нябеснае. У той час, калі мне хочацца пачуць правільны адказ, каб за мяне штосьці рашылі альбо да чагосьці падштурхнулі, падагналі, Бог хоча, каб я сам прымаў рашэнні ў веры.

КАБ СЛОВА СТАЛАСЯ ЦЕЛАМ…

Праз гісторыю вучняў, што ўцякаюць у вёску Эмаус, Езус вучыць іх, паказвае праўду, памылкі. А тады, калі мне па-людзку хочацца, каб Ён загадаў ім вярнуцца ў Ерусалім, Езус проста знікае. Знікае для таго, каб вучні самі прынялі рашэнне. Гэта іх рэвалюцыя, гэта іх развіццё духа. Прапаноўваю паразважаць над гэтым тэкстам у кантэксце свайго жыцця і ўбачыць свае ўласныя памылкі і сумнівы, а таксама сітуацыі, калі Бог знікае, каб ты сам, давяраючы Яму, прыняў рашэнне.