Калі я распазнаваў сваё пакліканне, імкнуўся зразумець, чаго хоча ад мяне Бог, то доўгія гады мучыўся, спавядаўся і даставаў сваімі страхамі і неспакоямі духоўнага кіраўніка. І аднойчы ён сказаў мне: «А ты сам чаго хочаш?» Мяне гэтае пытанне выбіла з каляіны. Бо я ж чалавек веруючы, заўсёды хацеў спаўняць Яго Волю, хацеў Яму служыць. Цяпер я разумею, што тады мне быў блізкі вобраз раба, а не дзіцяці Божага. А да таго ж ува мне глыбока сядзелі беларуская памяркоўнасць і “лагоднасць”. Сёння я гэта называю бесхрыбетнасцю. Карацей, нават у адносінах да Бога я жыў па прынцыпе: што мне скажуць, тое і зраблю, куды піхнуць, туды і павалюся...
И пришли Амаликитяне и воевали с Израильтянами в Рефидиме. Моисей сказал Иисусу: выбери нам мужей, и пойди, сразись с Амаликитянами; завтра я стану на вершине холма, и жезл Божий будет в руке моей. И сделал Иисус, как сказал ему Моисей, и [пошел] сразиться с Амаликитянами; а Моисей и Аарон и Ор взошли на вершину холма. И когда Моисей поднимал руки свои, одолевал Израиль, а когда опускал руки свои, одолевал Амалик; но руки Моисеевы отяжелели, и тогда взяли камень и подложили под него, и он сел на нем, Аарон же и Ор поддерживали руки его, один с одной, а другой с другой [стороны]. И были руки его подняты до захождения солнца. И низложил Иисус Амалика и народ его острием меча (Исход 17,8-13).

Сказал также им притчу о том, что должно всегда молиться и не унывать, говоря: в одном городе был судья, который Бога не боялся и людей не стыдился. В том же городе была одна вдова, и она, приходя к нему, говорила: защити меня от соперника моего. Но он долгое время не хотел. А после сказал сам в себе: хотя я и Бога не боюсь и людей не стыжусь, но, как эта вдова не дает мне покоя, защищу ее, чтобы она не приходила больше докучать мне. И сказал Господь: слышите, что говорит судья неправедный? Бог ли не защитит избранных Своих, вопиющих к Нему день и ночь, хотя и медлит защищать их? сказываю вам, что подаст им защиту вскоре. Но Сын Человеческий, придя, найдет ли веру на земле? (Луки 18,1-8).

Наш Бог не глухі…

Бог ли не защитит избранных Своих, вопиющих к Нему день и ночь? Некалькі гадоў таму, калі я абураўся на Бога, што Ён не чуе маёй малітвы, я ўзгадаў гэты фрагмент Евангелля і сам сабе адказаў: ты яшчэ не вопиил да Яго і ўначы… Чаму Бог хоча, каб мы не проста маліліся, але вопиили, моцна прасілі Яго, прычым не толькі ўдзень, але нават уначы? Гэта вобраз. Некаторыя павінны маліцца ўначы, але не ўсе. Калі б я рэгулярна маліўся ўначы, то занядбаў бы свае дзённыя абавязкі, якія мне таксама даў Бог. Магчыма, часам я і павінен уставаць на малітву ўначы, але не ўвесь час, думаю, Бог ад мяне гэтага і не патрабуе. Пра што ідзе гаворка? Бог хоча, каб мы самі вырашылі што для нас важна, патрэбна, а настойлівая малітва з’яўляецца толькі знешнім знакам нашага парыву сэрца. Моцна веру ў тое, што наш Бог не глухі. Нам часам здаецца, што Бога трэба ўпрошваць, гэтак жа, як і людзей. Ты нібыта Яго пераконваеш, паўтараеш Яму свае просьбы, каб жа Ён не забыўся, даказваеш, што табе гэта трэба, што гэта для цябе так важна... Я доўгі час таксама гэтак маліўся. Мне здавалася, што Яму трэба ўсё разжоўваць і растлумачваць, бо Ён нібыта нечага можа не так зразумець. Сёння я сцвярджаю, што такая малітва нясталая, больш за тое, яна пярэчыць Пісанням і разуменню Бога. Глядзіце самі: Ты испытал меня и знаешь. Ты знаешь, когда я сажусь и когда встаю; Ты разумеешь помышления мои издали. Иду ли я, отдыхаю ли - Ты окружаешь меня, и все пути мои известны Тебе. Еще нет слова на языке моем, - Ты, Господи, уже знаешь его совершенно (Псалом 138,1-4). Отец ваш Небесный знает, что вы имеете нужду во всем этом (Матфея 6,32). Утешайся Господом, и Он исполнит желания сердца твоего. Предай Господу путь твой и уповай на Него, и Он совершит, и выведет, как свет, правду твою и справедливость твою, как полдень (Псалтирь 36,4-6). Наш Бог усё ведае, Ён не забывае пра нас і нашыя патрэбы, Ён любіць і клапоціцца пра сваіх дзяцей. Навошта ж тады прасіць удзень і ўначы?

Зразумець жаданні свайго сэрца

Калі я распазнаваў сваё пакліканне, імкнуўся зразумець, чаго хоча ад мяне Бог, то доўгія гады мучыўся, спавядаўся і даставаў сваімі страхамі і неспакоямі духоўнага кіраўніка. І аднойчы ён сказаў мне: «А ты сам чаго хочаш?» Мяне гэтае пытанне выбіла з каляіны. Бо я ж чалавек веруючы, заўсёды хацеў спаўняць Яго Волю, хацеў Яму служыць. Цяпер я разумею, што тады мне быў блізкі вобраз раба, а не дзіцяці Божага. А да таго ж ува мне глыбока сядзелі беларуская памяркоўнасць і “лагоднасць”. Сёння я гэта называю бесхрыбетнасцю. Карацей, нават у адносінах да Бога я жыў па прынцыпе: што мне скажуць, тое і зраблю, куды піхнуць, туды і павалюся. У адносінах да Бога гэта выглядала нават вельмі набожна, такая своеасаблівая бесхрыбетная, памяркоўная “святасць”. Пытанне духоўнага кіраўніка ўпершыню выбіла мяне з майго рэлігійнага “свеціку”. На працягу наступных гадоў аж да сёння гэтае пытанне вяртаецца і вяртаецца да мяне і становіцца ўсё больш актуальным.

Итак, возлюбленные мои, как вы всегда были послушны, не только в присутствии моем, но гораздо более ныне во время отсутствия моего, со страхом и трепетом совершайте свое спасение, потому что Бог производит в вас и хотение и действие по [Своему] благоволению (Филиппийцам 2,12-13). Аказваецца, калі я падпарадкоўваю сваё жыццё Богу і прызнаю Яго Бацькоўскі аўтарытэт, калі я адракаюся ад зла і пазбягаю граху, то жаданні майго сэрца ўжо будуць паходзіць ад Яго. Святы Ігнацы Лаёла кажа, што ў душу такога чалавека Бог будзе прыходзіць з супакоем, нягледзячы на цяжкасці і няўдачы, а д’ябал наадварот – будзе прыносіць разлад і неспакой. Вось маё, здавалася б, банальнае і элементарнае адкрыццё: нельга ўвесь час чакаць, пакуль грымне з неба і Бог мяне да чагосьці падштурхне. Ён пасылае ў маё сэрца глыбокія жаданні і чакае маёй добрай волі і ініцыятывы. Калі я адкрываю гэта, то ўжо іду не як раб за воляй Гаспадара, а як сын за сваім Айцом. Мне ўжо тады самому хочацца штосьці рабіць, мяне ніхто не змушае, гэта мой выбар, і я шчаслівы, хоць у жыцці далёка не ўсё складваецца, у ім і надалей застаецца шмат пытанняў, шмат невядомага.

Ибо все, водимые Духом Божиим, суть сыны Божии. Потому что вы не приняли духа рабства, [чтобы] опять [жить] в страхе, но приняли Духа усыновления, Которым взываем: "Авва, Отче!" Сей самый Дух свидетельствует духу нашему, что мы - дети Божии (Римлянам 8,14-16). Гэты пераход ад духа рабства да Духа ўсынаўлення надзвычай важны. Бо калі я пачынаю жыць Духам усынаўлення, то пачынаю не проста выконваць свой абавязак і доўг перад Богам, але тады ўжо Яго справы становяцца маімі. Прымаючы Духа ўсынаўлення, я паступова перастаю прасіць за свае асабістыя справы, бо ўжо маю вопыт, што большасць з таго, за чым я яшчэ нядаўна гнаўся, што здавалася такім важным і неабходным, мне проста не патрэбна. На сённяшні дзень я нават не ведаю, што мне, проста як чалавеку, патрэбна. Мяне ўжо больш хвалюе тое, што Ён кладзе мне на сэрца. Некалі Бог сказаў мне праз аднаго прарока: Зазірні ў сваё сэрца і ўбач Любоў любячага Айца. Гэтая Любоў, Яго Воля і адносіны з Ім знаходзяцца не звонку, не ў мудрых кнігах альбо ў вялікіх і слаўных служыцелях, але ў маім сэрцы і сэрцы кожнага чалавека. Тое, што мы шукаем у трыдзесятым царстве, знаходзіцца ў нас саміх!

Прасіць удзень і ўначы…

Вяртаючыся да нашага фрагмента Евангелля… Бога не трэба пераконваць і ўпрошваць. Гэта мы самі павінны зразумець, чаго мы хочам. Павінны адкрыць у саміх сабе не эгаістычныя прыхамаці, а глыбокія прагненні нашага сэрца. На самой справе мы найчасцей прагнем вельмі простых рэчаў, таму што Бог сам па сабе вельмі просты. Не выпадкова Апостал Ян назваў Яго адным словам, а не багаслоўскім трактатам. Не Бог патрабуе ад нас начных просьбаў. Гэта нам самім вельмі важна зразумець, што нам сапраўды патрэбна, а настойлівая малітва з’яўляецца толькі знакам для нас. Бога не трэба ўпрошваць!

Спадзяюся, разумеем гэта. Кожны вернік, бадай, прыгадае сітуацыю, калі яму нечага хацелася, ён пачынаў прасіць Бога, але не атрымліваў адказу, не было Яго падтрымкі, і ён пераставаў прасіць, апускаліся рукі. Ці гэта азначае, што Бог яго не пачуў, альбо што не хацеў выслухаць? Не, канечне! Тая просьба магла быць згодная з Яго Воляй. Проста чалавек сам для сябе яшчэ пакуль не вырашыў, ці сапраўды гэта важна для яго. Чалавек сам не даспеў да таго, аб чым прасіў. Адзін мой аднакурснік ад самага пачатку вучобы ў семінарыі хацеў выехаць на місіі ў Афрыку. Нам думалася, што ён не шмат меў шансаў, бо такія, як ён, былі проста патрэбныя для працы ў Польшчы. Але паколькі ён ведаў, чаго хоча, і гадамі трываў пры сваім жаданні, то Бог благаславіў і ён адразу пасля пасвячэння ў святары паехаў на місіі. Гэтак жа і яшчэ адзін марыянін каля пяці год настойліва прасіў, каб яго выслалі ў Афрыку, і ўрэшце рэшт выехаў.

Нам, беларусам, цяжка слухаць і разумець такія гісторыі. Большасць нашых католікоў пасля таго як сустрэнуцца з перашкодамі, кажуць, што Бог гэтага не хоча, і ў іх апускаюць рукі. А “глухата Бога”, на самой справе, часта толькі правацыруе нас, каб мы маглі самі разабрацца, убачыць, ці я сапраўды хачу таго, аб чым прашу, каб абудзіць нас ад сну і нарадзіць духа барацьбы, бо Валадарства Божае здабываецца сілай. Не ў Богу праблема, а ў нас саміх!!!

Но Сын Человеческий, придя, найдет ли веру на земле?

Згадзіцеся, дзіўнае заканчэнне Евангельскага фрагмента. Пры чым тут вера? Магчыма, для таго, каб добра зразумець гэтае пытанне, нам ёсць сэнс адказаць яшчэ на некалькі. Напрыклад, ці ёсць яшчэ сярод тых, хто прачытае гэтыя словы, людзі, якія вераць, што Бог іх чуе? Што Ён Бог, які іх любіць? Што Ён ведае нашыя патрэбы, нават калі мы і не гаворым пра іх? Ці ёсць людзі, якія ўсур’ёз Ім цікавяцца, а не толькі сваёй “хатай з краю”?

КАБ СЛОВА СТАЛАСЯ ЦЕЛАМ…

Чаго на самой справе глыбока прагне маё сэрца, чаго я хачу?...
Хто я перад Богам – раб ці ўсыноўленае дзіця?...

а. Александр