Асабіста мне часам крыўдна, калі бачу, як перад рэкалекцыямі (духоўнымі практыкаваннямі) ў людзей, як на тое, пачынаюць з’яўляцца нейкія важныя справы і яны адразу ж апускаюць рукі, кідаюцца з галавой у клопаты гэтага свету. А, тым часам, часта — гэта ўсяго толькі перашкоды, якія трэба нейкім чынам «пераскочыць», перамагчы...
Ведаеце, я не здзівіўся б, калі б даведаўся, што зусім не выпадкова вакол Езуса цеснай сцяной стаялі гіганты па два метры, а Закхей скакаў бы са сваім метр пяцьдзесят. Для яго гэтая сітуацыя была Божай правакацыяй, і ён яе ўдала пераскочыў. Потом [Иисус] вошел в Иерихон и проходил через него. И вот, некто, именем Закхей, начальник мытарей и человек богатый, искал видеть Иисуса, кто Он, но не мог за народом, потому что мал был ростом, и, забежав вперед, взлез на смоковницу, чтобы увидеть Его, потому что Ему надлежало проходить мимо нее. Иисус, когда пришел на это место, взглянув, увидел его и сказал ему: Закхей! сойди скорее, ибо сегодня надобно Мне быть у тебя в доме. И он поспешно сошел и принял Его с радостью. И все, видя то, начали роптать, и говорили, что Он зашел к грешному человеку; Закхей же, став, сказал Господу: Господи! половину имения моего я отдам нищим, и, если кого чем обидел, воздам вчетверо. Иисус сказал ему: ныне пришло спасение дому сему, потому что и он сын Авраама, ибо Сын Человеческий пришел взыскать и спасти погибшее (Луки 19,1-10).
Стратэгія Закхея і Бога
Крыху ўмоўна называю нашу гісторыю “стратэгіяй Закхея”, і нешта ў гэтым сапраўды ёсць. Закхей быў чалавекам багатым, добрым арганізатарам, бо кіраваў зборшыкамі падаткаў, быў вядомы ў грамадстве. Напэўна ён ужо не раз чуў пра Езуса, бо вельмі хацеў Яго ўбачыць. Аднак была праблемка – вакол Езуса сабраўся натоўп, а Закхей быў малога росту. І тут праяўляецца ягоная стратэгія…
На гэтым месцы можна было б скончыць усю гісторыю і гаворку пра стратэгію, калі б Закхей не меў у сабе вялікага прагнення сустрэць Езуса. Інакш кажучы, ён стаў перад праблемай, якую трэба было вырашыць, прайсці цераз яе. У гэтым і была яго стратэгія. Ну а выкананне, як бачым, – даволі прымітыўнае, нават смешнае. Можна было б, дарэчы, пашукаць і лепшага выйсця. Для мяне Закхей з’яўляецца прыкладам не ў тым, як спрытна лазіць па дрэвах, а ў тым, як адважыцца на барацьбу з узніклай перашкодай.
Падобныя перашкоды кожны з нас сустракае на розных этапах свайго шляху веры. І ў большасці не самі перашкоды нас спыняюць. Яны толькі паказваюць нам праўду пра нас, альбо тое, чаго мы жадаем у сапраўднасці, наколькі для нас важна тое, да чаго мы імкнемся. Часта гэтыя перашкоды нам толькі паказваюць, ці сапраўды Бог для нас вельмі важны.
Думаю, што Бог таксама мае сваю стратэгію. Напачатку Ён дапускае сітуацыю, калі мы нейкім чынам сустракаемся з Ім, нібы выпадкова. Гэта магло адбыцца, дзякуючы размове з нейкім Божым чалавекам, альбо нібы выпадковым рэкалекцыям, кнізе і г.д. Закхей нейкім чынам проста даведаўся пра Езуса і Ім зацікавіўся. Пасля надыходзіць новы этап – з’ўляюцца перашкоды. Калі чалавек яшчэ ніяк не пазнаў Госпада, то ў яго няма ніякага жадання перамагаць цяжкасці, ён проста яшчэ не ведаю, у імя чаго яму варта зрабіць высілак. Калі ж ён ведае, дзеля чаго яму трэба перамагаць перашкоды, то будзе шукаць сілы, каб не апусціць рук. І, як ні дзіўна, гэтыя перашкоды дапускае Госпад для дабра чалавека — каб ён умацаваўся ў сваім жаданні і выбары.
Асабіста мне часам крыўдна, калі бачу, як перад рэкалекцыямі (духоўнымі практыкаваннямі) ў людзей, як на тое, пачынаюць з’яўляцца нейкія важныя справы і яны адразу ж апускаюць рукі, кідаюцца з галавой у клопаты гэтага свету. А, тым часам, часта — гэта ўсяго толькі перашкоды, якія трэба нейкім чынам «пераскочыць», перамагчы. Я нікога не магу змусіць да такога змагання, гэта — выбар кожнага асабіста. І з тае прычыны, магчыма, што я не магу паўплываць на рашэнні людзей, мне і робіцца крыўдна. У свой час, калі я ведаў, што мне трэба паехаць на тыя ці іншыя харызматычныя з’езды ці рэкалекцыі, нейкія там перашкоды з’яўляліся амаль заўсёды. Аднак, разам з тым, не магу ўзгадаць сітуацый, якія б мяне затрымалі, не дазволілі быць там, дзе я проста прагнуў быць. Вядома, можа здарыцца такая сітуацыя, што Бог не пускае і ўсё, і ты не маеш ніякага выбару. Бывае і такое, але цяпер гаворка ідзе пра штосьці зусім іншае. Перашкоды, якія нам часам трэба “пераскочыць”, тычацца не толькі рэкалекцый, але і, напрыклад, удзелу ў нядзельнай літургіі, вернасці сужэнскай клятве, сексуальнай чысціні, вернасці ў малітве і посце і г.д. Я ўжо даўно заўважыў, што найбольш неадкладных справаў узнікае і пачынаюць разрывацца мабілкі тады, калі я сабраўся памаліцца. Госці прыязджаюць выключна ў нядзелю ў часе Імшы, надвор’е таксама тады найбольш «заклікае» людзей да працы альбо на рыбу, ці ў грыбы. Самыя «крутыя» дыскатэкі, вядома ж, у Вялікім Посце. Ну і, канечне ж, народныя святы (23 лютага і 8 сакавіка) таксама толькі ў Посце. Такіх прыкладаў поўна. Яны называюцца «выпрабаваннямі». Яны, нібы лакмусавая паперка, правяраюць нас на вернасць.
Ведаеце, я не здзівіўся б, калі б даведаўся, што зусім не выпадкова вакол Езуса цеснай сцяной стаялі гіганты па два метры, а Закхей скакаў бы са сваім метр пяцьдзесят. Для яго гэтая сітуацыя была Божай правакацыяй, і ён яе ўдала пераскочыў.
«Рождённый ползать, летать не может»
Іншымі словамі чамусьці не магу акрэсліць праблемы тых, хто не меў такога парыву, як Закхей, а пачынаюць на яго нагаворваць. Прычым, яны асуджаюць як Закхея, так і Езуса. Закхей, хоць і быў звязаны са структурамі, якія ўтрымліваліся з розных фінансавых махінацый, аднак, сам жыў праведна, нікога не падманваў і не крыўдзіў, быў шчодры і адкрыты на патрэбы бліжніх. Людзі ж, якія не здольныя на «рывок» да Бога, проста пачынаюць яго абгаворваць, зайздросціць, асуджаць. Гэта можа здасца дзіўным, але мне пакуль што не давялося сустрэць людзей, якія шчыра шукаюць Бога, а, тым часам, у іхнім жыцці часта праяўляюцца згаданыя грахі. Ды праблема і не ў грахах, а ў людзях, якія самі не адважыліся пайсці ўсур’ёз Яго шукаць, але пачынаюць ставіць палкі ў колы тым, хто адважыўся.
КАБ СЛОВА СТАЛАСЯ ЦЕЛАМ…
Я ўпэўнены, што кожны з нас быў і будзе ў сітуацыі Закхея. Магчыма, хтосьці з нас знаходзіцца цяпер у гэткай сітуацыі. Таму паспрабуйма адказаць сабе на пытанне: «Якія перашкоды мне трэба сёння перамагаць, а не апускаць рукі?»
а. Аляксандр
ПРА ПРАБЛЕМЫ, ЯКІЯ, НА САМОЙ СПРАВЕ, НЕ ПРАБЛЕМЫ (нядзеля, 31.10)
- СЛОВА
- 4542