як гэта ні дзіўна гучыць, але не выключана, што ў Валадарстве Божым мы можам нікога і не пазнаць са сваіх старых знаёмых ці нават блізкіх. Страшна? Але там мы на гэта можам нават не звярнуць увагі і, тым не менш, будзем шчаслівыя. Сустрэнемся з Богам — і ўсё! Хіба гэтага мала!? У даслоўным перакладзе з арыгіналу наш фрагмент Евангелля сканчваецца наступнымі словамі: все ведь для Него живут. Гэта значыць, што тут мы на зямлі жывём адзін для аднаго (сям’я, сябры, радзіма), а там будзем жыць для Яго, вакол Яго, узіраючыся ў Яго...
Тогда пришли некоторые из саддукеев, отвергающих воскресение, и спросили Его: Учитель! Моисей написал нам, что если у кого умрет брат, имевший жену, и умрет бездетным, то брат его должен взять его жену и восставить семя брату своему. Было семь братьев, первый, взяв жену, умер бездетным; взял ту жену второй, и тот умер бездетным; взял ее третий; также и все семеро, и умерли, не оставив детей; после всех умерла и жена; итак, в воскресение которого из них будет она женою, ибо семеро имели ее женою? Иисус сказал им в ответ: чада века сего женятся и выходят замуж; а сподобившиеся достигнуть того века и воскресения из мертвых ни женятся, ни замуж не выходят, и умереть уже не могут, ибо они равны Ангелам и суть сыны Божии, будучи сынами воскресения. А что мертвые воскреснут, и Моисей показал при купине, когда назвал Господа Богом Авраама и Богом Исаака и Богом Иакова. Бог же не есть [Бог] мертвых, но живых, ибо у Него все живы (Луки 20,27-38).

Ці будзе там увогуле штосьці?

Нехта трапна заўважыў, што ў дадзеным фрагменце Евангелля ідзе размова не пра тое, хто будзе мужам гэтай жанчыны ў небе, а ці ўвогуле там нешта будзе…

Вера ў вечнае жыццё пасля смерці з’яўляецца асновай веры хрысціяніна. Не выпадкова святы Павел пісаў: если Христос не воскрес, то вера ваша тщетна: вы еще во грехах ваших. И если мы в этой только жизни надеемся на Христа, то мы несчастнее всех человеков (1 Коринфянам 15,17.19). Моцныя словы? Як гэта ні дзіўна, але праўда пра ўваскрашэнне маёй уласнай душы і цела з’яўляецца асабіста для мяне асноўным гарантам свабоды і духоўнага спакою. Я проста разумею, што маю права па-людзку памыляцца, у адных сітуацыях баюся, што жыццё некалі скончыцца, а ў іншых наадварот – радуюся, што некалі ўсё скончыцца. Думаю, калі б вернікі сапраўды моцна верылі ва ўваскрашэнне, то не дазвалялі б сабе так лёгка рабіць цяжкі грэх у жыцці. Напрыклад, нехта баіцца прыняць рашэнне разарваць з грахом, бо гэта пацягне за сабой нейкія цяжкія жыццёвыя наступствы. Згодны. Часам сапраўды цяжка адважыцца. Але калі возьмем пад увагу, што мучэнне ў гэтым жыцці будзе толькі часовым, альбо, што мы тут, на зямлі толькі рыхтуемся да сапраўднага жыцця, то адважыцца будзе нашмат прасцей. Не бяруся нікога асуджаць, але ўпэўнены, што згода на шматлікія смяротныя грахі ў нашым жыцці вынікае не з цяжкіх умоваў ці няўдачных сітуацый, а з браку веры ў вечнае і шчаслівае жыццё! Калі б мы (кажу таксама і пра сябе) сапраўды моцна верылі ва ўваскрашэнне і думалі пра вечную Айчыну (Наше же жительство - на небесах (Филиппийцам 3,20)), то менш бы грузіліся нашымі няўдачамі, комплексамі, вечнымі спрэчкамі і доказамі, менш бы шкадавалі сябе, самых «гаротных і нешчаслівых», і менш бы клапаціліся пра тое, што пра нас падумаюць іншыя. Карацей, вернікі, урэшце рэшт, жылі б і радаваліся свайму зямному жыццю, жылі б так, як хочацца жыць, а не так, як нехта іх змушае.

Мяне доўгі час цікавіла, чаму габрэі, а сёння і многія хрысціяне, лічылі, што бясплоднасць, бедната, хваробы і г.д. – гэта кара ад Бога. Адказ я сустрэў у кнізе аднаго з багасловаў. Ён піша, што габрэі спадзяваліся на Бога толькі ў гэтым жыцці. У большасці яны не верылі ў жыццё пасля смерці, не мелі надзеі. Адсюль простая логіка: калі Бог мне не дапаможа ў маіх зямных бедах, то навошта Яму пакланяцца, быць верным і спаўняць Яго запаведзі? Жыць па нейкіх «нямодных» і цяжкіх правілах толькі таму, што так жылі мае прадзеды? Але ж гэта — маё жыццё! Яно ў мяне адно і непаўторнае! Адважны і свабодны дарослы чалавек не будзе жыць па паняццях, якія яму нехта падкінуў і падпісаў: «так трэба». І такога чалавека ёсць за што шанаваць. Але можна зразумець габрэяў і хрысціянаў, якія насамрэч не паверылі ва ўваскрасенне. Бо калі ты не паверыў, то табе сапраўды вельмі страшна і амаль немагчыма нешта мяняць, рызыкаваць, на нешта адважвацца. Табе застаецца адно – спадзявацца, што Хрыстос неяк там дапаможа хаця б крыху ў гэтым мізэрным жыцці: если мы в этой только жизни надеемся на Христа, то мы несчастнее всех человеков. Вера ва ўваскрашэнне, надзея на вечнае Неба і жыццё паводле гэтай веры і надзеі – гэта асабісты выбар кожнага верніка, а не ягоных знаёмых.

Калі я з Божай волі пачынаў усё больш і больш сустракаць пратэстантаў, то ў жыцці некаторых з іх стаў заўважаць адну небяспеку. З аднаго боку яны маюць жывую, смелую і радыкальную веру. Лічу, што нам, католікам, у гэтым плане ёсць у іх чаму павучыцца. Але з іншага боку даводзілася чуць: «Бог узніме мяне ў фінансавым плане, бо я Яму даверыўся; Бог вылечыць мяне, бо я Яму веру; Бог прывядзе да пакаяння тысячы, бо я з верай евангелізую ў Яго Імя» і г.д. Калі такі чалавек не бачыць вынікаў сваёй веры (таму што Бог не падкінуў грошай, не аздаравіў), то пачынае шукаць у самім сабе прычыну «няўдачы» альбо і ўвогуле ўпадае ў адчай: «Я нягодны хрысціянін». Што праўда, пашукаць у самім сабе прычыну сваіх няўдачаў ніколі не зашкодзіць. Але хто можа даць гарантыю, што беднасць і хваробы не з’яўляюцца для кагосьці з нас Божым планам, які дазволіў Свайму Сыну быць бедным і, па-чалавечых мерках, пацярпець няўдачу? Магчыма, дазволіў дзеля таго, каб паказаць, што смерць на Галгофе — гэта яшчэ не канец усяму, што чакае нас іншая, лепшая гісторыя. Нам, католікам, у гэтай сітуацыі хочацца пажадаць парыву і адвагі веры, а пратэстантам астудзіць свой часам выключна чалавечы і нават мірскі парыў.

Як там будзе?

Садукеяў насамрэч не цікавіла гэтае пытанне. Яны толькі імкнуліся падлавіць на чымсьці Езуса. Тым не менш, гэтае пытанне моцна цікавіць тых, хто ўсур’ёз паверыў, і гатовы мяняць сваё жыццё, рызыкаваць. Думаю, гэта нармальна, калі мы паўторым услед за апосталам Пятром: «Госпадзе, мы пакінулі ўсё. Што нам за гэта будзе?» Магчыма, Пётр думаў тады толькі пра зямную ўзнагароду, але Хрыстос, адказваючы яму, кажа, між іншым, пра вечную ўзнагароду: истинно говорю вам: нет никого, кто оставил бы дом, или родителей, или братьев, или сестер, или жену, или детей для Царствия Божия, и не получил бы гораздо более в сие время, и в век будущий жизни вечной (Луки 18,29-30).

Вядома, мы амаль нічога не можам сказаць пра тое, як яно там, у НЕБЕ, будзе. У Пісанні чытаем: не видел того глаз, не слышало ухо, и не приходило то на сердце человеку, что приготовил Бог любящим Его (1 Коринфянам 2,9). Карацей, усё пакрыта туманам. Пэўным застаецца адно: там будзе зусім інакш, чым тут (бо такога мы яшчэ не бачылі, не чулі і нават не думалі), і там будзе класна!

Калі разважаць пра Неба толькі па-людзку, то ўзнікне вельмі шмат пытанняў без адказаў:

• Якімі мы там будзем, старымі ці маладымі?
• Чым будзем займацца? Ці не замучае сум?
• Тут мы маем асабліва дарагіх для нас людзей – сяброў, а там як — усе роўныя будуць для нас?
• Ці будзем адчуваць там смак ежы, непаўторны водар пасля дажджу, нарэшце, ці будзе там дождж, снег, завея, град і г.д.?
• Ці зможам мы быць шчаслівымі, ведаючы, што некага з нашых блізкіх няма ў НЕБЕ?

Падобных пытанняў у нас, вядома, нашмат больш. Цяпер жа затрымаемся на апошнім. Я з ім сустрэўся, вывучаючы багасловаў, якія верылі, што, магчыма, пекла застанецца пустым, бо як можна быць шчаслівым у небе, ведаючы, што твой блізкі чалавек трапіў у пекла? Згадзіцеся, цікавы погляд, і мяне ён пачаў вабіць. Падчас адной размовы я задаў пытанне на гэтую тэму аднаму старэйшаму святару, і той зусім нечакана адказаў: «А хто табе сказаў, што ты ў небе ўвогуле распазнаеш сваіх блізкіх?» Для мяне гэты адказ быў, як сцюдзёны душ. Мы разважаем пра вечнае жыццё з дапамогай нашых зямных паняццяў, да якіх прызвычаіліся. У гэтым жыцці сям’я і сапраўдныя сябры – нашы асноўныя каштоўнасці. Таму нічога дзіўнага, што мы адразу іх пераносім і «на неба». Аднак там, як кажа Хрыстос у Евангеллі, не будуць ні жаніцца, ні замуж выходзіць...

Ведаеце, я сёння практычна ўпершыню падумаў пра тое, што сям’я, як арганізацыя, дадзена чалавеку Богам на час яго зямнога вандравання. Нездарма ж Кніга Быцця кажа, што Ева была створана дзеля дапамогі Адаму. Вядома, гэта вобраз, але тым не менш. Ці ў Божым Валадарстве, дзе ўсе ўглядаюцца ў Бога, і гэта не лічыцца фанатызмам, патрэбны будзе чалавеку яшчэ нехта, да каго прывязваецца сэрца?

Альбо іншы аргумент. Касцёл навучае, што шлюб чысціні (бязжэнства) з’яўляецца знакам Божага Валадарства. Дзіўна, праўда? Ідзе размова не пра тое, што пакліканне святара ці манахаў лепшае, а пра тое, што гэты знак – прадказанне таго, што будзе ў Валадарстве Божым. Справа не ў сэксуальных адносінах, а ў тым, што манахі і святары павінны ўзірацца толькі ў Бога, як гэта будзе ў Небе. Таму асабіста я лічу, што няма вялікага сэнсу адмаўляцца ад самага дарагога на зямлі, чым з’яўляецца сям’я, але пры гэтым не ўглядацца ў Бога ды быць залежным ад багацця, культуры, палітыкі, амбіцыяў і г.д. Лічу, што такі цырк не патрэбны Богу і нават людзям.

Карацей кажучы, як гэта ні дзіўна гучыць, але не выключана, што ў Валадарстве Божым мы можам нікога і не пазнаць са сваіх старых знаёмых ці нават блізкіх. Страшна? Але там мы на гэта можам нават не звярнуць увагі і, тым не менш, будзем шчаслівыя. Сустрэнемся з Богам — і ўсё! Хіба гэтага мала!? У даслоўным перакладзе з арыгіналу наш фрагмент Евангелля сканчваецца наступнымі словамі: все ведь для Него живут. Гэта значыць, што тут мы на зямлі жывём адзін для аднаго (сям’я, сябры, радзіма), а там будзем жыць для Яго, вакол Яго, узіраючыся ў Яго.

Так доўга разважаю на гэтую тэму не таму, што хачу запужаць Небам. Я проста малюся, разважаю ў Духу Божае Слова і не ведаю, як там насамрэч будзе. Але я ўпэўнены ў тым, што хрысціянін, які жыве выключна для сям’і ці сяброў, раней ці пазней расчаруецца. І таму ўжо тут, на зямлі мы павінны ўсур’ёз прызнаць, што такія важныя рэчы, як сям’я, сябры, народ, не павінны быць для нас па-над Богам.

КАБ СЛОВА СТАЛАСЯ ЦЕЛАМ…

Паколькі інфармацыі па Слову атрымалася даволі шмат, то прапаную, каб кожны памаліўся Духу Святому і ўзяў для разважанняў на тыдзень тое, што, на яго думку, найбольш актуальнае і кранае за жывое…