Асабіста мне вельмі б хацелася, каб Ян Хрысціцель канкрэтна сказаў, што трэба рабіць. Ну, падумайце самі, што стаіць за словам пакайцеся? Я ўжо шмат разоў чуў пытанне ад людзей, якія пачынаюць абурацца, калі ім кажаш: расці ў веры, адкрый перад Богам сэрца, будзь лепшым і г.д. Згаджаюся, што за такімі лозунгамі, на жаль, часта нічога не стаіць. Людзі рады былі б пайсці за імі, але не ведаюць як, ніхто ім гэтага не паказвае. Асмелюся сказаць, што, магчыма, і самі «агітатары» не ведаюць, што з гэтымі лозунгамі рабіць. Нешта падобнае асабіста я ўбачыў у слове «пакайцеся». Мне мала яго, хочацца нечага большага, хочацца канкрэтыкі, крокаў, пунктаў, схемы і г.д.
В те дни приходит Иоанн Креститель и проповедует в пустыне Иудейской и говорит: покайтесь, ибо приблизилось Царство Небесное. Ибо Он тот, о котором сказал пророк Исаия: глас вопиющего в пустыне: приготовьте путь Господу, прямыми сделайте стези Ему. Сам же Иоанн имел одежду из верблюжьего волоса и пояс кожаный на чреслах своих, а пищею его были акриды и дикий мед. Тогда Иерусалим и вся Иудея и вся окрестность Иорданская выходили к нему и крестились от него в Иордане, исповедуя грехи свои. Увидев же Иоанн многих фарисеев и саддукеев, идущих к нему креститься, сказал им: порождения ехиднины! кто внушил вам бежать от будущего гнева? сотворите же достойный плод покаяния и не думайте говорить в себе: "отец у нас Авраам", ибо говорю вам, что Бог может из камней сих воздвигнуть детей Аврааму. Уже и секира при корне дерев лежит: всякое дерево, не приносящее доброго плода, срубают и бросают в огонь. Я крещу вас в воде в покаяние, но Идущий за мною сильнее меня; я не достоин понести обувь Его; Он будет крестить вас Духом Святым и огнем; лопата Его в руке Его, и Он очистит гумно Свое и соберет пшеницу Свою в житницу, а солому сожжет огнем неугасимым (Матфея 3,1-12).

Пакайцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае

Для многіх католікоў слова «пакаянне» часта не зусім зразумелае слова. Мы ведаем, што такое споведзь. Гэта калі чалавек гаворыць святару свае грахі, а ён іх прабачае. Аднак споведзь без пакаяння будзе святатацкай, або, калі быць больш дакладным, яна на самой справе проста не адбудзецца, а мы пасля такой «несапраўднай» споведзі прымаем па-святатацку Святую Камунію, г.зн. у стане цяжкога граху. Пакаянне для споведзі нібы акамулятар у машыне. Не будзе акамулятара, і машына нікуды не паедзе, а калі машына не будзе ездзіць (кажу гэта як шафёр), яна паціху пачынае іржавець, а, магчыма, і ўвогуле перастане завадзіцца. Бачу, што менавіта так адбываецца з нашым жыццём, калі мы вызнаем свае грахі без жалю, без адрачэння, без пакаяння. Наша жыццё пасля гэтага ператвараецца ў іржавую машыну, якая ўжо нікуды не паедзе. Дык што ж такое пакаянне, пра якое прапаведвалі Ян Хрысціцель і Езус?

Слова «пакаянне» («мэтанойя») ў грэцкай мове мае два значэнні: 1) «павярнуць у процілеглы бок» і 2) «змяніць мысленне». Так ці інакш гаворка ідзе пра радыкальныя змены ў дзеяннях і ў галаве, у нашым спосабе мыслення. Больш зразумелым становіцца для нас сэнс гэтага слова, калі мы ўжываем у нашай мове сінонім «навяртанне» (ад — павярнуць, завярнуць), альбо ў рускай мове «обращение» (обратиться в другую сторону).

Цікава, што Ян Хрысціцель заклікае да пакаяння, бо наблізілася Божае Валадарства. Людзям заўсёды і ва ўсе часы пасля памылкі Адама і Евы патрэбна было пакаянне, але ў часы Яна яно сталася найбольш актуальным, бо наблізілася Божае Валадарства. У Евангеллі ёсць шмат момантаў, якія раскрываюць нам, што такое Божае Валадарства. З аднаго боку яно прыйшло, а з іншага яшчэ нібыта і не. Яно ўжо недзе «там», а, разам з тым, прабывае ў нас саміх. Яно не звязана ні з часам, ні з месцам, а са справядлівасцю, радасцю і супакоем у Духу Святым. Не засяроджваю ўвагі на ўсіх момантах Пісання на тэму Божага Валадарства, бо іх вельмі шмат, паколькі вучэнне Хрыста было сканцэнтравана менавіта на гэтай тэме. Асмелюся, аднак, сказаць, што Божае Валадарства непасрэдна звязана з прыходам Езуса, з Яго вучэннем і Яго сілай. Ян Хрысціцель заклікае пакаяцца асабліва цяпер, БО НАБЛІЗІЛАСЯ ВАЛАДАРСТВА. Калі нам нехта кажа: змяні сваё жыццё, пачні думаць інакш, развярніся, то нам хочацца адказаць: я згодны, але пакажыце мне, куды павярнуцца, за кім ісці, каго слухаць і г.д. Вось чаму ў часы Яна Хрысціцеля пакаянне становіцца найбольш актуальным. Бо цяпер ёсць на каго глядзець — глядзець трэба на Хрыста!

Хто гаспадарыць над тваім мысленнем?

Што гэтая праўда азначае для нас? Моцна веру, што заклік да пакаяння датычыў не толькі вялікіх грэшнікаў і фарысеяў. Ён датычыць мяне асабіста і кожнага, хто шукае Госпада. Мы жывём у свеце, дзе, як кажа Біблія, валадарыць «князь гэтага свету». Гэты «князь» – асабісты вораг нашага Бога. Яго прысутнасць праяўляецца ў розных сферах гэтага свету, а мы, як вядома, жывем па прынцыпах гэтага свету. Мы слухаем людзей, глядзім тэлебачанне, штосьці чытаем, нам сорамна быць «белай варонай», страшна страціць сяброў (калі іх так можна сапраўды назваць), хочам быць, як усе і г.д. Думаю, наша пакаянне ідзе па двух напрамках. Адных Бог заклікае перастаць цяжка грашыць, рабіць дрэнныя ўчынкі, а іншых (такіх як я, «верных» каталікоў), Бог заклікае змяніць мысленне. Маё пакаянне павінна праяўляцца ў тым, што я пачну больш пільна ўзірацца ў Езуса і ўчытвацца ў Яго Слова. Мне ёсць каго слухаць. Калі людзі крадуць і кажуць, што так было заўсёды, то я маю іншы крытэрый. Для мяне галоўны аўтарытэт – Езус і тое, што Ён кажа на гэтую тэму. Калі некаторыя святары ікнуцца неяк уладкавацца ў гэтым свеце, уладкаваць сваё асабістае жыццё, то гэта нібы і можна зразумець, але мне хочацца слухаць іншага Настаўніка – Езуса, а Ён кажа пра нешта іншае. І такіх прыкладаў можа быць шмат.

Заўважце, што ўсё нараджаецца ў нашай галаве і сэрцы, а пасля толькі мы нешта робім. Вось чаму так важна навяртанне спосабу мыслення. Паглядзіце ў Духу Святым, як шмат у нашай галаве мыслення гэтага свету, якое так моцна адрозніваецца ад мыслення Госпада. Я разважаю агульна і крыху абстрактна, таму што, каб убачыць уплыў гэтага свету на маё мысленне, трэба вельмі ўважліва пачаць чытаць Евангелле і ўслухоўвацца ў навучанне Езуса. Напрыклад, хто з нас не хоча спакойнага і мірнага жыцця, такога, каб нішто не турбавала, не перашкаджала, каб усе мяне любілі і г.д.? А Езус прадказвае вучням (хрысціянам), што іх будуць не любіць, пераследваць, забіваць і г.д. Нашаму ж сучасніку гэты свет прадыктаваў тэорыю пра «стабільнасць», ён у яе паверыў і паспяхова забыўся прадказанні нашага Госпада. Або калі да вас прыйдзе бедны, вы яго пасадзіце за сталом у першым радзе, так, як заахвочвае Пісанне? Не, канечне! І не таму, што вы (і я таксама) вялікія грэшнікі, а таму, што так не прынята ў сучасным свеце. Я б і рады быў можа так зрабіць, але вось жа людзі вакол мяне, іхнія правілы, іх мысленне… Прыкладаў можа быць мноства. Паглядзіце на Яна Хрысціцеля. Прыходзяць да яго фарысеі хрысціцца, праяўляюць сваю пабожнасць, а Ян ім кажа: порождения ехиднины! кто внушил вам бежать от будущего гнева? сотворите же достойный плод покаяния. Уяўляеце, каб я так сказаў тым, хто прыходзіць у касцёл на Імшу, усміхаецца табе, прыемна з табой размаўляе, а праз хвіліну за сценамі аблівае цябе брудам? Але я так не скажу, бо так не прынята і нібы гэта было б ненармальна, таму і не хочацца гэтага рабіць, страшнавата. Ян жа мог сабе дазволіць такое выказванне, бо вызваліўся ад ціску гэтага свету на яго мысленне.

Рабіць шляхі простымі

Так часта хочацца не напружвацца і проста жыць, нават калі і цяжка і без падтрымкі людзей, без разумення, але быць самім сабой, свабодным ад гэтага свету і — проста жыць. Магчыма, пра гэта кажа сённяшні фрагмент Пісання: прямыми сделайте стези Ему. Простае жыццё, простая дарога, просты Бог і маё прабыванне прад Ім…

Асабіста мне вельмі б хацелася, каб Ян Хрысціцель канкрэтна сказаў, што трэба рабіць. Ну, падумайце самі, што стаіць за словам пакайцеся? Я ўжо шмат разоў чуў пытанне ад людзей, якія пачынаюць абурацца, калі ім кажаш: расці ў веры, адкрый перад Богам сэрца, будзь лепшым і г.д. Згаджаюся, што за такімі лозунгамі, на жаль, часта нічога не стаіць. Людзі рады былі б пайсці за імі, але не ведаюць як, ніхто ім гэтага не паказвае. Асмелюся сказаць, што, магчыма, і самі «агітатары» не ведаюць, што з гэтымі лозунгамі рабіць. Нешта падобнае асабіста я ўбачыў у слове «пакайцеся». Мне мала яго, хочацца нечага большага, хочацца канкрэтыкі, крокаў, пунктаў, схемы і г.д.

На шчасце, узгадаўся адзін момант з Евангелля, дзе на тэму пакаяння ёсць крыху больш інфармацыі:

И спрашивал его народ: что же нам делать? Он сказал им в ответ: у кого две одежды, тот дай неимущему, и у кого есть пища, делай то же. Пришли и мытари креститься, и сказали ему: учитель! что нам делать? Он отвечал им: ничего не требуйте более определенного вам. Спрашивали его также и воины: а нам что делать? И сказал им: никого не обижайте, не клевещите, и довольствуйтесь своим жалованьем (Луки 3,10-14).

Сапраўды, крыху больш, ды не зусім. У прынцыпе, нічога новага. Можна было і здагадацца… І ў гэтым, менавіта, увесь смак і сэнс. Нам так хочацца нечага новага, асаблівага. Людзі шукаюць сенсацый, прыватных аб’яўленняў, захапляюцца містыкамі, пачынаюць глядзець і чытаць каларытныя гісторыі з жыцця экзарцыстаў і г.д. На жаль, вельмі часта пры ўсім гэтым мы не сустракаемся з Богам, а толькі з нечым «новым». Бог нам усё сказаў, даў усё, што нам трэба. Чаго яшчэ не хапае? Біблія і Касцёл (падкрэсліваю, асабліва супольнасць хрысціянаў жывой веры) – гэта паўната Бога для нас у гэтым жыцці. Пра што насамрэч кажа Ян Хрысціцель у Евангеллі ад Лукі? Ён толькі запрашае людзей, каб яны сур’ёзна паглядзелі на сваё жыццё і адказалі сабе, ці яно ў канкрэтных сітуацыях адпавядае Божаму вучэнню. Падзяліцца вопраткай, накарміць галоднага, не ашукваць, не абгаворваць, не злоўжываць уладай і сілай, не наракаць на жыццё – усё гэта добра вядомыя прынцыпы Старога Запавету. Ян Хрысціцель толькі заахвочвае нас прымяніць іх у сваім жыцці.

Чым далей жыву, тым больш пераконваюся, што жыццё наша сапраўды простае, як і просты сам Бог. Чым больш мы ўскладняем нашае жыццё, тым больш аддаляемся ад Бога. Не так даўно я прывёз з Польшчы паштоўку, на якой напісана: «Прасіце і атрымаеце». На паштоўцы намалявана мыш, якая сядзіць на сыры і... марыць аб сыры. Большасць з нас жыве менавіта, як гэтая мыш: мы маем усё, што нам трэба, але гэтага не заўважаем, не можам выкарыстаць і надалей працягваем шукаць невядома чаго.

КАБ СЛОВА СТАЛАСЯ ЦЕЛАМ…

1) Што асабіста для мяне азначае «навярнуцца» у думках і ўчынках?
2) Што канкрэтна азначае для мяне «рабіць шляхі простымі»?