Доўгі час я лічыў, што многія людзі не прымаюць Бога, таму што ім ніхто не растлумачыў. Альбо растлумачыў і паказаў, але неяк не так, не найлепшым чынам. Мне здавалася, што калі я ўсё раскажу і пакажу, памалюся за чалавека, паблагаслаўлю яго праз налажэнне рук, то справа пойдзе, як ураган. І толькі з гадамі я стаў заўважаць, што часта пасля маіх высілкаў не тое што ўрагану, але нават лагоднага ветрыку не дачакаешся. А, з іншага боку, у касцёле часам з’яўляюцца людзі, як гром з яснага неба. Ты напачатку нават думаеш, што яны да цябе зайшлі выпадкова і толькі на пяць хвілінаў, а пасля са здзіўленнем бачыш іх амаль кожную нядзелю на Літургіі і з радасцю заўважаеш: людзі цікавяцца, чытаюць, шукаюць, задаюць пытанні. Некаторыя з іх напаўняюцца Богам, нібы губка вадой. Такім чынам Бог мне паказваў і паказвае адну вялікую таямніцу пра чалавека. Гэтая таямніца ляжыць у сэрцы кожнага з нас, у нашым слове «ХАЧУ»...
Если хочешь, соблюдешь заповеди и сохранишь благоугодную верность. Он предложил тебе огонь и воду: на что хочешь, прострешь руку твою. Пред человеком жизнь и смерть, и чего он пожелает, то и дастся ему. Велика премудрость Господа, крепок Он могуществом и видит всё. Очи Его — на боящихся Его, и Он знает всякое дело человека. Никому не заповедал Он поступать нечестиво и никому не дал позволения грешить (Сираха 16,15-20).
Мудрость же мы проповедуем между совершенными, но мудрость не века сего и не властей века сего преходящих, но проповедуем премудрость Божию, тайную, сокровенную, которую предназначил Бог прежде веков к славе нашей, которой никто из властей века сего не познал; ибо если бы познали, то не распяли бы Господа славы. Но, как написано: не видел того глаз, не слышало ухо, и не приходило то на сердце человеку, что приготовил Бог любящим Его. А нам Бог открыл [это] Духом Своим; ибо Дух все проницает, и глубины Божии (1 Коринфянам 2,6-10)
Не думайте, что Я пришел нарушить закон или пророков: не нарушить пришел Я, но исполнить. Ибо истинно говорю вам: доколе не прейдет небо и земля, ни одна иота или ни одна черта не прейдет из закона, пока не исполнится все. Итак, кто нарушит одну из заповедей сих малейших и научит так людей, тот малейшим наречется в Царстве Небесном; а кто сотворит и научит, тот великим наречется в Царстве Небесном. Ибо, говорю вам, если праведность ваша не превзойдет праведности книжников и фарисеев, то вы не войдете в Царство Небесное. Вы слышали, что сказано древним: не убивай, кто же убьет, подлежит суду. А Я говорю вам, что всякий, гневающийся на брата своего напрасно, подлежит суду; кто же скажет брату своему: "рака", подлежит синедриону; а кто скажет: "безумный", подлежит геенне огненной. Итак, если ты принесешь дар твой к жертвеннику и там вспомнишь, что брат твой имеет что-нибудь против тебя, оставь там дар твой пред жертвенником, и пойди прежде примирись с братом твоим, и тогда приди и принеси дар твой. Мирись с соперником твоим скорее, пока ты еще на пути с ним, чтобы соперник не отдал тебя судье, а судья не отдал бы тебя слуге, и не ввергли бы тебя в темницу; истинно говорю тебе: ты не выйдешь оттуда, пока не отдашь до последнего кодранта. Вы слышали, что сказано древним: не прелюбодействуй. А Я говорю вам, что всякий, кто смотрит на женщину с вожделением, уже прелюбодействовал с нею в сердце своем. Если же правый глаз твой соблазняет тебя, вырви его и брось от себя, ибо лучше для тебя, чтобы погиб один из членов твоих, а не все тело твое было ввержено в геенну. И если правая твоя рука соблазняет тебя, отсеки ее и брось от себя, ибо лучше для тебя, чтобы погиб один из членов твоих, а не все тело твое было ввержено в геенну. Сказано также, что если кто разведется с женою своею, пусть даст ей разводную. А Я говорю вам: кто разводится с женою своею, кроме вины прелюбодеяния, тот подает ей повод прелюбодействовать; и кто женится на разведенной, тот прелюбодействует. Еще слышали вы, что сказано древним: не преступай клятвы, но исполняй пред Господом клятвы твои. А Я говорю вам: не клянись вовсе: ни небом, потому что оно престол Божий; ни землею, потому что она подножие ног Его; ни Иерусалимом, потому что он город великого Царя; ни головою твоею не клянись, потому что не можешь ни одного волоса сделать белым или черным. Но да будет слово ваше: да, да; нет, нет; а что сверх этого, то от лукавого (Матфея 5,17-37).
Калі хочаш…
Сёння хачу казаць пра адну з самых вялікіх для мяне тайнаў чалавечай прыроды. Ад шматлікіх прапаведнікаў, лідараў і харызматаў я чуў пра тое, што самыя вялікія рэчы ў духоўным жыцці адбываюцца ў сэрцы чалавека. Я не разумеў гэтай тэмы і мяне яна, шчыра кажучы, раздражняла. Я проста не разумеў, што гэта такое — сэрца. Вядома, гаворка ідзе пра вобраз, а не пра кавалак мяса. З аднаго боку мы кажам «сэрцу не загадаеш», маючы на ўвазе пачуцці, якім сапраўды немагчыма загадваць. Яны ўзнікаюць невядома адкуль і гэтак жа невядома, калі і куды знікаюць. Значыць, выглядае на тое, што мы — закладнікі нашага сэрца і яно пануе над намі. Сучасная масавая культура (папса) пакланяецца менавіта гэткаму сэрцу. Людзі лічаць, што калі ты сапраўды ад сэрца пакахаў, то можаш адразу ж пераспаць з каханым чалавекам, альбо кінуць жонку, мужа, дзяцей, святарства, манаства і пайсці па «закліку» свайго сэрца. Як чалавек веруючы, я разумеў, што нешта тут не так. Бо сэрца – гэта не толькі пачуцці. Сэрца сімвалізуе наш выбар, нашу волю. І ў гэтым сэнсе сэрцу можна загадваць. Больш за тое, гэты элемент волі ў нашым сэрцы нашмат важнейшы і мацнейшы за пачуцці. … И, разгневавшись, государь его отдал его истязателям, пока не отдаст ему всего долга. Так и Отец Мой Небесный поступит с вами, если не простит каждый из вас от сердца своего брату своему согрешений его (Матфея 18,34-35). Езус кажа пра тое, што трэба не проста прабачыць, але прабачыць ад усяго сэрца. Калі гэтага не зробім – не ўвойдзем у Божае Валадарства! Як жа можна прабачыць ад шчырага сэрца, калі яно поўнае гневу, крыўды, жывых ранаў і г.д.? Можна, калі разумеем, што сэрца – гэта не толькі пачуцці, але перадусім жаданне, воля…
Доўгі час я лічыў, што многія людзі не прымаюць Бога, таму што ім ніхто не растлумачыў. Альбо растлумачыў і паказаў, але неяк не так, не найлепшым чынам. Мне здавалася, што калі я ўсё раскажу і пакажу, памалюся за чалавека, паблагаслаўлю яго праз налажэнне рук, то справа пойдзе, як ураган. І толькі з гадамі я стаў заўважаць, што часта пасля маіх высілкаў не тое што ўрагану, але нават лагоднага ветрыку не дачакаешся. А, з іншага боку, у касцёле часам з’яўляюцца людзі, як гром з яснага неба. Ты напачатку нават думаеш, што яны да цябе зайшлі выпадкова і толькі на пяць хвілінаў, а пасля са здзіўленнем бачыш іх амаль кожную нядзелю на Літургіі і з радасцю заўважаеш: людзі цікавяцца, чытаюць, шукаюць, задаюць пытанні. Некаторыя з іх напаўняюцца Богам, нібы губка вадой. Такім чынам Бог мне паказваў і паказвае адну вялікую таямніцу пра чалавека. Гэтая таямніца ляжыць у сэрцы кожнага з нас, у нашым слове «ХАЧУ».
Если хочешь, соблюдешь заповеди и сохранишь благоугодную верность… на что хочешь, прострешь руку твою… Пред человеком жизнь и смерть, и чего он пожелает, то и дастся ему…
Вось пра што нам кажа першае чытанне. Усё пачынаецца з нашага жадання, з гэтага дзіўнага паняцця «хачу». Днямі я пачуў важныя словы: «Калі захочаш зрабіць крок да Бога, то Ён зробіць насустрач табе пяцьдзесят». І гэта праўда. Часта ў нас не атрымліваецца не таму, што не так молімся, не так думаем, не так гаворым ці не так пасцімся. У нас не атрымліваецца і мы кепска пазнаем Бога таму, што не хочам, альбо слаба хочам гэтага. Справа не ў тэхніцы і ведах, а ў жаданні сэрца.
Что приготовил Бог любящим Его…
У гэтых словах другога чытання я таксама ўбачыў тэму сэрца. Як гэта — палюбіць Бога? З аднаго боку, ёсць тут нейкая частка пачуццяў і сімпатыяў, перажыванняў, з іншага — воля (бо без яе нельга, напрыклад, палюбіць ворагаў, да чаго нас заахвочвае Хрыстос). Але больш за ўсё бачу тут вялікую тайну. Гэтая тайна праяўляецца ў тым, што я проста не ведаю, чаму хтосьці здольны любіць Бога, а іншы не. Біблія кажа, што Бог «не лицеприятен». Гэта значыць, што Ён усіх любіць аднолькава і ўсе аднолькава могуць дасведчыць Яго прысутнасць і любоў. Толькі вось пытанне: чаму некаму з нас «захацелася», а іншаму не. Менавіта ў гэтым бачу вялікую для мяне тайну. Чаму я з самага дзяцінства станавіўся вечарам перад Богам на калені перад абразом, глядзеў Езусу ў вочы і пытаўся: «Ты мною задаволены сёння ці не?» Чаму мяне гэта хвалявала, а іншых не? Дарэчы, ніхто мне не тлумачыў, што так трэба рабіць. Чаму я ламаў сябе, каб быць гатовым ісці нават на вайну ў Чачню і там загінуць пакутніцкай смерцю ад рук мусульманаў, каб толькі споўніць Яго Волю? Чаму для мяне Яго Воля заўсёды была важнай, а іншых веруючых гэтая тэма зусім не хвалюе? Менавіта тут для мяне вялікая тайна сэрца кожнага з нас. Мы — не закладнікі сэрца, мы ім кіруем, толькі вось не ведаю, чаму кіруем так па-рознаму, хоць кожнаму даюцца аднолькавыя магчымасці, таму што Бог усіх нас аднолькава любіць. Адны спакойна грашаць, бо, маўляў, заўсёды можна паспавядацца. Такія людзі ведаюць усе правілы і ўмеюць маліцца, толькі вось не ведаюць, хто такі Бог і ніколі з Ім, у прынцыпе, асабіста не сустрэліся, не пасябравалі, не палюбілі. Іншыя стараюцца не грашыць, бо баяцца пекла і гэта для іх адзіны матыў, каб быць верным Богу. Такія людзі таксам, у прынцыпе, Бога не пазналі. Яшчэ іншыя баяцца граху, бо адчуваюць, як іхні грэх раніць Бога. Такія людзі не думаюць пра пакаранне. Яны проста адчуваюць Любоў Божага Сэрца і самі перажываць, бо раняць Любімага і Таго, хто іх палюбіў. Іх слёзы — гэта не чулліва выціснутая сляза, гэта не «нестабільная пачуцёвасць». Іх слёзы натуральныя і шчырыя, і гэта адразу бачна. Можна сказаць, што гэтыя апошнія найбольш пазналі Бога.
Доўгі час, мне хацелася прымкнуць менавіта да апошняй групы. Амбіцыі штурхалі мяне, каб называць сябе тым, хто найбольш пазнаў Божае Сэрца. Аднак гэта былі амбіцыі. Праўда ж была такая, што нейкі час я баяўся граху з прычыны Божай кары, а пасля не хацеў грашыць проста таму, што гэта нязгодна з Яго Воляй. Так ёсць і па сённяшні дзень. Я не плачу па сваіх грахах (ну, хіба што вельмі-вельмі рэдка), не думаю пра Бога з пугай, які карае. Я проста не хачу грашыць, бо Ён гэтага не хоча і для мяне гэта вельмі важна. Вось гэтае «не хачу грашыць» нараджаецца недзе ў сэрцы, і я проста не магу зразумець, чаму яно не нараджаецца ў іншым.
Пазбыцца маіх амбіцыяў быць «вялікім містыкам», які плача па сваіх грахах з-за любові да Бога дапамаглі мне словы абата трапістаў Андрэ Люфа. Трапісты – гэта манахі-пустэльнікі, якія вядуць вельмі суровы спосаб жыцця. Я іх доўгі час усіх лічыў святымі . Дык вось, Андрэ Люф пісаў: «Я не магу сказаць, што я люблю Бога, але магу сказаць, што хачу Яго любіць і спрабую рабіць гэта…»
Грэх нараджаецца ў сэрцы
Ибо, говорю вам, если праведность ваша не превзойдет праведности книжников и фарисеев, то вы не войдете в Царство Небесное. Тэма сэрца бачыцца таксама і ў Евангеллі. Якая праведнасць была сярод фарысеяў? Яны імкнуліся спаўняць Закон Маісея выключна па правілах. Яны не разумелі духа Закону, не шукалі межаў, якія так нас напружваюць, у іх на ўсё былі гатовыя адказы, і таму імі не прымалася, што могуць быць сітуацыі, пра якія Маісей не пісаў, але якія трэба вырашаць па дабрыні сэрца і любові да Бога і чалавека. Карацей, для іх грэх быў тады, калі ты яго зрабіў фізічна. У сённяшнім Евангеллі Езус паказвае, што грэх нараджаецца ў сэрцы, у нашых рашэннях, а чын – гэта толькі вынік нашага рашэння ў сэрцы. Вы слышали, что сказано древним: не убивай, кто же убьет, подлежит суду. А Я говорю вам, что всякий, гневающийся на брата своего напрасно, подлежит суду… Вы слышали, что сказано древним: не прелюбодействуй. А Я говорю вам, что всякий, кто смотрит на женщину с вожделением, уже прелюбодействовал с нею в сердце своем… Тое, што мы грашым перш за ўсё ў сэрцы, кажа нам Божае Слова ўжо на першых старонках. Каін, да таго, як забіць Авеля, найперш вынасіў свой гнеў у сэрцы і Бог яго, дарэчы, папярэджваў… Таму калі малады чалавек уваходзіць у інтэрнэт на порна-старонкі і раптам аказваецца, што інтэрнэт адключылі, то няма чаго радавацца, што ён нібыта ўратаваўся ад граху. Грэх ужо адбыўся. Ён прайшоў праз сэрца, таму што было рашэнне.
КАБ СЛОВА СТАЛАСЯ ЦЕЛАМ…
На самой справе, гэта не так проста зразумець, чаго я сапраўды хачу на дадзены момант. Часта мы ведаем, што нам трэба, але нам абсалютна таго не хочацца. Святы Ігнацы Лаёла пісаў: «Калі не маем жадання, трэба жадаць «жадання». У залежнасці ад таго, чаго я хачу і наколькі моцна, будуць адбывацца рашэнні і змены ў нашым жыцці. Схема простая. Калі не хачу, трэба захацець (св. Ігнацы), а калі хачу – трэба дабівацца і рашацца на малыя крокі. Цяжка некаму нешта раіць. Тэма вельмі індывідуальная. Я некалі казаў сабе: хачу чытаць Біблію, хачу быць карысным для Яго, хачу евангелізаваць, хачу хаця б нешта карыснае зрабіць, хачу фізічна працаваць, хачу пазнаваць, хачу разабрацца ў будоўлі, хачу раней прачынацца, хачу не марнаваць часу на інтэрнэт і фільмы і г.д. Мае наступтыя дзеянні залежылі ад сілы майго «хачу»…
ВЯЛІКАЯ ТАЯМНІЦА І СІЛА СЛОВА «ХАЧУ» (казанне, 13.02)
- СЛОВА
- 6602