Філосаф Ніцшэ пісаў: «Яны так і не сталі людзьмі, гэтыя жахлівыя стварэнні. Ледзьве паспеўшы нарадзіцца, яны пачынаюць паміраць... Усе вельмі падобныя, вельмі маленькія, вельмі кругленькія, вельмі сумныя... Яны худасочныя, у іхніх дабрадзейнасцяў тонкія пальцы. Але ў іх няма кулакоў, яны не ўмеюць сціснуць пальцы ў кулак...» Бязбожныя погляды Ніцшэ – гэта не толькі яго праблема. Ён глядзеў на хрысціянаў, якія жылі вакол яго. Ці сапраўды Бог хоча бачыць нас такімі?..

Взыщите Господа, все смиренные земли, исполняющие законы Его; взыщите правду, взыщите смиренномудрие; может быть, вы укроетесь в день гнева Господня. Но оставлю среди тебя народ смиренный и простой, и они будут уповать на имя Господне. Остатки Израиля не будут делать неправды, не станут говорить лжи, и не найдется в устах их языка коварного, ибо сами будут пастись и покоиться, и никто не потревожит их (Софония 2,3; 3,12-13).

Посмотрите, братия, кто вы, призванные: не много [из вас] мудрых по плоти, не много сильных, не много благородных; но Бог избрал немудрое мира, чтобы посрамить мудрых, и немощное мира избрал Бог, чтобы посрамить сильное; и незнатное мира и уничиженное и ничего не значащее избрал Бог, чтобы упразднить значащее, - для того, чтобы никакая плоть не хвалилась пред Богом. От Него и вы во Христе Иисусе, Который сделался для нас премудростью от Бога, праведностью и освящением и искуплением, чтобы [было], как написано: хвалящийся хвались Господом (1 Коринфянам 1,26-31).

Увидев народ, Он взошел на гору; и, когда сел, приступили к Нему ученики Его. И Он, отверзши уста Свои, учил их, говоря: Блаженны нищие духом, ибо их есть Царство Небесное. Блаженны плачущие, ибо они утешатся. Блаженны кроткие, ибо они наследуют землю. Блаженны алчущие и жаждущие правды, ибо они насытятся. Блаженны милостивые, ибо они помилованы будут. Блаженны чистые сердцем, ибо они Бога узрят. Блаженны миротворцы, ибо они будут наречены сынами Божиими. Блаженны изгнанные за правду, ибо их есть Царство Небесное. Блаженны вы, когда будут поносить вас и гнать и всячески неправедно злословить за Меня. Радуйтесь и веселитесь, ибо велика ваша награда на небесах (Матфея 5,1-12а).

Бесхрыбетнае жыццё «пакорных» хрысціянаў

Калі ўважліва прасачыць сённяшнія чытанні, то можна заўважыць агульную тэму для ўсіх тэкстаў. На першы погляд можа здацца, што Бог узвялічвае людзкую слабасць і бездапаможнасць: Посмотрите, братия, кто вы, призванные: не много [из вас] мудрых по плоти, не много сильных, не много благородных; но Бог избрал немудрое мира…, и немощное мира избрал Бог…, и незнатное мира и уничиженное и ничего не значащее избрал Бог… Блаженны нищие духом… Блаженны плачущие… Блаженны изгнанные за правду… Блаженны вы, когда будут поносить вас и гнать и всячески неправедно злословить за Меня… Але так здаецца на першы погляд. Многія хрысціяне ўсе свае няўдачы, бездапаможнасць і страх апраўдваюць гучнымі лозунгамі: так хацеў Бог, так трэба, нічога без Яго Волі. Калі трэба праявіць характар і пазіцыю веруючага чалавека, мы пачынаем пераконваць сябе, што нельга сварыцца, трэба, каб усё было мірна, каб «не было вайны». Няхай сабе ўсё ўнутры кіпіць і гіне, але трэба, каб знешне было ўсё мірна, і мы спрабуем быць радаснымі, ветлівымі, усміхаемся. Усё гэта мы называем вялікім словам ПАКОРА і даказваем сабе і ўсім навокал, што нясем наш крыж. Цікава тое, што ніхто з нас не думае, што калі б мы ў згодзе з нашымі хрысціянскімі перакананнямі праяўлялі сілу волі і сілу характара веруючага чалавека, то наш крыж пацежалеў бы ў некалькі разоў. Аднак многім з нас выгадна душыць у сабе тое, што з’яўляецца дарам ад Бога. Замест таго, каб быць Яго адважным сведкам, мы ствараем вакол сябе міраж «пакорных» і «святых». Часам гэта не ўдаецца. Бывае, што калі вельмі доўга душым самі сябе, то праз нейкі час адбываецца выбух, і з «пакорнага, заўсёды радаснага хрысціяніна» раптам вылазіць неўраўнаважаны псіх. Жывучы такімі прынцыпамі, мы ніколі не зразумеем Езуса, які з гневам выганяе гандляроў са святыні, які публічна называе цара Ірада «лісам», фарысеяў — «пабеленымі грабамі», а свайму сябру і вучню Пятру кажа «адыйдзі ад Мяне, сатана». Гэтак жа ніколі не зразумеем і апосталаў, якія смела паказвалі людзям іхнія памылкі, не баяліся людзкога асуджэння і прызывалі на вуліцах да пакаяння. Усе яны разам з Езусам становяцца для нас непакорнымі. Мы ж, жывучы па прынцыпах «абы ціха», замест таго, каб быць сведкамі Бога, становімся бесхрыбетнымі назіральнікамі. Гледзячы менавіта на такіх хрысціянаў філосаф Ніцшэ пісаў: «Яны так і не сталі людзьмі, гэтыя жахлівыя стварэнні. Ледзьве паспеўшы нарадзіцца, яны пачынаюць паміраць... Усе вельмі падобныя, вельмі маленькія, вельмі кругленькія, вельмі сумныя... Яны худасочныя, у іхніх дабрадзейнасцяў тонкія пальцы. Але ў іх няма кулакоў, яны не ўмеюць сціснуць пальцы ў кулак...» Бязбожныя погляды Ніцшэ – гэта не толькі яго праблема. Ён глядзеў на хрысціянаў, якія жылі вакол яго. Ці сапраўды Бог хоча бачыць нас такімі? Ці наш вобраз «пакорнага чалавека» не з’яўляецца выключна нашым, выгадным толькі для нас, а не для Бога? Усё маё нутро падказвае, што Бог хоча мець не бесхрыбетных, але моцных і адважных дзяцей, якія перамагаюць страх і спакусы, якія могуць супраціўляцца сатане і яго войску, якія здольныя на гераізм і мучаніцтва і г.д.

Смирение

Знарок ўжываю гэтае рускае слова. Для мяне яно сталася адкрыццём хрысціянскага паняцця «пакора». Быць пакорным – гэта значыць прыняць дадзеную сітуацыю ці інфармацыю «с миром». Проста прыняць у праўдзе ўсё так, як ёсць! І тут пачынаецца праблема. З аднаго боку, калі нешта ідзе не так, як я думаю, я пачынаю сябе супакойваць: ціха, ціха, не бунтуйся, будзь пакорны, прымі гэтую сітуацыю «с миром»… Сапраўды, нешта тут ёсць з пакоры. Але з іншага боку, ці не абманваю я самога сябе? Я нібы хаваюся сам ад сябе і не хачу прызнаць праўду пра свае няўдачы, свой гнеў, бунт, парыў, жаданні, мары і г.д. Карацей, я прыкідваюся некім іншым і не прымаю «с миром» тое, што ёсць ува мне. Быць пакорным – гэта максімальна прыняць праўду пра сябе або нейкую сітуацыю, адважна назваць яе, а пасля задаць сабе пытанне: «Што мне з гэтым рабіць — знішчыць, альбо, наадварот, развіваць?» Нядаўна я зразумеў, што быць пакорным – гэта таксама прыняць «с миром» свае памылкі і грэх, а пасля падцерці нос, падняць галаву і спрабаваць нешта змяніць.

Не будут делать неправды, не станут говорить лжи. Так кажа Бог праз прарока ў першым чытанні. Пакорны народ не будзе абманваць. Гэта адна з істотных рысаў пакоры. Нельга абманваць ні сябе, ні іншых. Трэба стаяць у праўдзе таксама перад сваімі няўдачамі.

Уявіце сітуацыю. Два сябры, вернікі пасварыліся. На развітанне, не паспеўшы дайсці да згоды, яны з усмешкай на твары (бо нібыта так трэба), падалі рукі, пажадалі дабра і разышліся. Былі пакорнымі? Прынялі канфлікт з мірам? Уявіце іншую сітуацыю. Адзін з іх не падае рукі, бо ён злы на сябра. Яны памірацца, але пасля, а цяпер няма месца на пустыя ўсмешкі. І што, ён быў не пакорны? Або проста ў пакоры прыняў праўду пра сябе? Шчыра кажучы, мяне часам ванітуе ад крывадушша і «містычнай пакоры».

Когда я немощен – тогда силён

Гэта словы апостала Паўла. Бог не ўхваляе людскую бездапаможнасць і бесхрыбетнасць. Нашыя слабасць і абмежаванасць самі па сабе не маюць сілы. Яны маюць сілу толькі тады, калі мы прымаем іх «с миром», у праўдзе, а пасля не затрымліваемся, а шукаем сілы толькі ўжо не ў сабе, але ў Богу. Але шукаем сілы, падымаемся, а не чакаем, што Нехта з намі нешта зробіць, альбо зробіць за нас!!! На мінулым тыдні адзін вязень у турме сказаў мне: «Я з жахам зразумеў, што шмат гадоў маліўся проста без сэнсу. Замест таго, каб прасіць Бога паказаць што я павінен рабіць, я прасіў, каб Ён зрабіў гэта замест мяне». Калі мы ўважліва будзем чытаць Евангелле, то ўбачым, што Езус не хадзіў за апосталамі, не падціраў ім нос і не няньчыўся з імі. Гэта яны хадзілі за Ім, прымалі «с миром» праўду пра сябе і вучыліся жыць. Такое хрысціянства не бесхрыбетнае. Прызнаючы сваё бяссілле, мы шукаем сілы. Шукаем, што праўда, не ў сабе, але ў Богу, але ж, заўважце, шукаем мы самі, і нам трэба нешта рабіць, а не чакаць, што Нехта зробіць за нас. Калі гэтага няма, тады трэба з болем пагадзіцца з Ніцшэ: "Ледзьве паспеўшы нарадзіцца, яны пачынаюць паміраць"...

КАБ СЛОВА СТАЛАСЯ ЦЕЛАМ…

Хацелася б, каб кожны ўзяў сабе з сённяшняга Слова тое, што важна для яго.

Асабіста для мяне было важна прымірыцца з тым, што мой сённяшні дзень і служэнне адрозніваецца ад таго, якім ён быў 2-3 гады назад. Думаю, мой дзень не стаў горшым ці няправільным, хутчэй, наадварот. Ён проста стаў іншым, адначасна больш простым і складаным. І з гэтым трэба змірыцца…

А яшчэ раю і «рэкламую» адну кнігу па тэме…
Эмманюэль Мунье, “Христианское противостояние”

http://www.catholic.uz/tl_files/library/books/Hristprotiv/