Сёння ў нас адна з самых цяжкіх тэмаў Евангелля. Не хачу быць спецыялістам у ёй, бо на гэтую тэму хрысціяне спрабуюць адказваць дзьве тысячы гадоў, і ў розныя часы адказы гучаць па-рознаму. Часам мы разумеем словы Хрыста даслоўна, іншым разам выкручваемся, як можам, каб апраўдаць свае чыста мірскія бязбожныя погляды і жаданне помсціць ворагам. У сённяшняй тэме я адчуваю сябе вельмі няўпэўнена. Праўда, Бог адкрывае Слова, Яно мірна, суладна кладзецца на сэрца і вось гэтым хачу падзяліцца з вамі...
И сказал Господь Моисею, говоря: объяви всему обществу сынов Израилевых и скажи им: святы будьте, ибо свят Я Господь, Бог ваш. Не враждуй на брата твоего в сердце твоем; обличи ближнего твоего, и не понесешь за него греха. Не мсти и не имей злобы на сынов народа твоего, но люби ближнего твоего, как самого себя. Я Господь (Левит 19, 1-2.17-18).
Разве не знаете, что вы храм Божий, и Дух Божий живет в вас? Если кто разорит храм Божий, того покарает Бог: ибо храм Божий свят; а этот [храм] - вы. Никто не обольщай самого себя. Если кто из вас думает быть мудрым в веке сем, тот будь безумным, чтобы быть мудрым. Ибо мудрость мира сего есть безумие пред Богом, как написано: уловляет мудрых в лукавстве их. И еще: Господь знает умствования мудрецов, что они суетны. Итак никто не хвались человеками, ибо все ваше: Павел ли, или Аполлос, или Кифа, или мир, или жизнь, или смерть, или настоящее, или будущее, - все ваше; вы же - Христовы, а Христос – Божий (1 Коринфянам 3,16-23).
Вы слышали, что сказано: око за око и зуб за зуб. А Я говорю вам: не противься злому. Но кто ударит тебя в правую щеку твою, обрати к нему и другую; и кто захочет судиться с тобою и взять у тебя рубашку, отдай ему и верхнюю одежду; и кто принудит тебя идти с ним одно поприще, иди с ним два. Просящему у тебя дай, и от хотящего занять у тебя не отвращайся. Вы слышали, что сказано: люби ближнего твоего и ненавидь врага твоего. А Я говорю вам: любите врагов ваших, благословляйте проклинающих вас, благотворите ненавидящим вас и молитесь за обижающих вас и гонящих вас, да будете сынами Отца вашего Небесного, ибо Он повелевает солнцу Своему восходить над злыми и добрыми и посылает дождь на праведных и неправедных. Ибо если вы будете любить любящих вас, какая вам награда? Не то же ли делают и мытари? И если вы приветствуете только братьев ваших, что особенного делаете? Не так же ли поступают и язычники? Итак будьте совершенны, как совершен Отец ваш Небесный (Матфея 5,38-48).
А Я говорю вам: не противься злому
Сёння ў нас адна з самых цяжкіх тэмаў Евангелля. Не хачу быць спецыялістам у ёй, бо на гэтую тэму хрысціяне спрабуюць адказваць дзьве тысячы гадоў, і ў розныя часы адказы гучаць па-рознаму. Часам мы разумеем словы Хрыста даслоўна, іншым разам выкручваемся, як можам, каб апраўдаць свае чыста мірскія бязбожныя погляды і жаданне помсціць ворагам. У сённяшняй тэме я адчуваю сябе вельмі няўпэўнена. Праўда, Бог адкрывае Слова, Яно мірна, суладна кладзецца на сэрца і вось гэтым хачу падзяліцца з вамі.
а) не помсціць
Найперш я разумею, што гаворка ідзе пра тое, каб не адказваць злом на зло. Гэта вельмі важны нюанс. Чалавечая логіка і Пісанне паказваюць, што злу трэба супраціўляцца. Толькі вось пытанне, як? Вы слышали, что сказано: око за око и зуб за зуб. А Я говорю вам: не противься злому. Езус мяняе мысленне чалавека Старога Запавету, дзе за ўчыненае зло трэба было адказаць тым жа, альбо больш-менш адэкватна. Сёння гэтае мысленне прысутнічае сярод многіх народаў Бліжняга Ўсходу і ўвогуле ў мусульманскім свеце, дзе госця, як правіла, прымаюць з радасцю і ўсё для яго адкрыта, але вось як толькі гэты госць штосьці непрыемнае зробіць, то сябра адразу ж становіцца найбольшым ворагам. Некалі чуў гісторыю, як адзін хрысціянін адпачываў на Каўказе ў мусульманскай вёсцы і быў дарагім госцем, але як толькі ў адной сям’і здарылася няшчасце, людзі адразу зрабілі выснову, што прычына бяды — у прысутнасці «нявернага» і таму хацелі яго забіць. Вядома, такое мысленне далёкае ад нас, але хіба што ніхто не будзе пярэчыць, што жаданне адпомсціць «у імя справядлівасці» нам вельмі блізкае. Першая выснова з сённяшняга навучання Езуса – не помсціць ні пры якіх абставінах і не апраўдвацца «выхаваннем і справядлівасцю».
б) дабраславіць
Для многіх з нас, уключаючы і мяне, патрабаванне не помсціць ворагам даволі складана прыняць. Але ёсць і яшчэ адзін момант, яшчэ больш складаны. Езус заахвочвае не толькі не помсціць, але рабіць дабро нашым ворагам. Вы слышали, что сказано: люби ближнего твоего и ненавидь врага твоего. А Я говорю вам: любите врагов ваших, благословляйте проклинающих вас, благотворите ненавидящим вас и молитесь за обижающих вас и гонящих вас. Вось вам і маеш! Езус вучыць не толькі не помсціць, але рабіць дабро (благотворить) сваім ворагам. Заўважце, не тым, хто быў месяц таму ворагам, а тым, хто застаецца ворагам, хто і надалей нас ненавідзіць.
в) не супраціўляцца…
Ну а пра трэці момант увогуле ёсць спакуса прамаўчаць… Кто ударит тебя в правую щеку твою, обрати к нему и другую; и кто захочет судиться с тобою и взять у тебя рубашку, отдай ему и верхнюю одежду; и кто принудит тебя идти с ним одно поприще, иди с ним два. Просящему у тебя дай, и от хотящего занять у тебя не отвращайся. Раней мне здавалася, што гэта нейкае параўнанне, што не трэба разумець гэтага даслоўна. Мае погляды змяніліся, калі я сустрэўся з ідэяй руху «супраціву без ужывання сілы». Хіба што найбольш слыннымі прадстаўнікамі гэтага руху былі індыйскі лідэр Махатма Гандзі і амерыканскі пастар Марцін Лютэр Кінг (які, зрэшты, ездзіў у Індыю, каб пазнаёміцца з вучэннем Гандзі). Я бачыў відэа, як амерыканскія негры ў знак пратэсту супраць расізму знарок заходзілі ў кавярню, дзе былі адны «белыя», і, нічога не робячы, проста сядалі за столік. «Белыя» пачыналі іх абражаць, біць, урэшце іх забірала паліцыя… Праз некалікі хвілінаў у тую ж кавярню зноў заходзіла новая кампанія неграў, якія гэтаксама проста сядзелі… Падобна было і з вучнямі Гандзі. Яны падыходзілі да паліцэйскіх, тыя іх білі даўгімі драўлянымі палкамі, людзі падалі… А праз некалькі хвілінаў да паліцэйскіх набліжалася новая група… Калі ў Гандзі запыталі пра ягоную любімую кнігу, ён назваў Евангелле, а калі спыталі, чаму ж ён у такім разе не хрысціянін, той адказаў, што ён, на жаль, яшчэ не сустрэў людзей, якія б жылі паводле гэтай кнігі, паводле вучэння Езуса. Калі я даведаўся пра ўсе гэтыя факты, то зразумеў, што вучэнне Езуса не міфічнае, яно рэальнае. Проста яно вельмі складанае, і нам часта боязна прымаць яго літаральна.
Заўважце, што гаворка ідзе не пра тыя сітуацыі, калі нехта чыніць крыўду бліжняму (пачалася вайна ці напалі на дом злодзеі). Ідзе размова пра тое, што нехта чыніць крыўду мне, і я павінен не помсціць, але і надалей рабіць дабро, і нават не супраціўляцца. На жаль, у нашым жыцці часта ўсё наадварот. Калі робяць балюча нам – мы агрызаемся, а калі бліжняму ці грамадству – хаваем галаву ў пясок і прыкідваемся, што нічога не бачым.
Канечне, гэтая ідэя несупраціўлення злу ўражвае і шакіруе. Я нават баюся казаць, як трэба рабіць у той ці іншай сітуацыі. Проста хачу паказаць (на жаль, не на сваім жыццёвым прыкладзе), што вучэнне Езуса рэальнае для ажыццяўлення і прыносіць канкрэтныя плады ў гэтым жыцці, а тым больш у жыцці вечным. Не выпадкова хіба, што Кінг і Гандзі ў большасці дабіліся сваіх ідэяў справядлівасці, хоць і загінулі як мучанікі, не пабаюся сказаць, за веру. Таксама не выпадкова хіба што і тое, што пасля іх забойства многія людзі, якія ім давяралі, слухалі, вучыліся ў іх, але так нічога і не зразумелі, распачалі пагромы і помсту. Так у ЗША, напрыклад, каб супакоіць гнеў неграў, урад вывеў на вуліцы каля 70 000 салдатаў. Не зразумелі, хоць і слухалі ў свой час… Магчыма, так і мы не разумеем слоў Езуса, хоць нібыта і слухаем, і думаем…
Што кіравала Езусам у Яго радыкальным вучэнні? Кіравала добравядомая запаведзь: любі Бога ўсім сэрцам…, а бліжняга як самога сябе. Заўважце, Езус не імкнецца сам у пастку і не шукае асаблівых прыгодаў. У Евангеллі выразна бачна, што Ён хаваецца і адыходзіць з тых мясцінаў, дзе Яму пагражае смерць, але калі прыйшоў адпаведны час, каб споўніць Волю Айца, Ён нікуды не ўцякае, не супраціўляецца і стрымлівае Пятра ад супраціву, калі той кідаецца з мячом на жаўнераў. Аднак, разам з тым, Езус у пэўным моманце пытаецца ў свайго ката: чаму б’еш Мяне? Я ўпэўнены, што Ён пытаўся не для таго, каб выратаваць сябе, але каб той задумаўся і пакаяўся. Езус усё, што робіць, робіць для Айца і людзей. Ім кіруе любоў некрывадушная.
Гэты корань матывацыі дзеяння Божага Сына, Яго вучэння знаходжу таксама ў другім чытанні. Разве не знаете, что вы храм Божий, и Дух Божий живет в вас? Если кто разорит храм Божий, того покарает Бог: ибо храм Божий свят; а этот [храм] – вы. Ужо не раз кранаў мяне за жывое гэты тэкст. Часта для вернікаў былога СССР было трагедыяй тое, што знішчалі святыні, а вось што палажылі сотні тысяч людзей – гэта нібы недзе на другім плане. У Воршы людзі часта перажываюць, што тут, маўляў, калісьці было столькі касцёлаў(!), але толькі на днях (пасля двух гадоў працы ў гэтым горадзе) я пачуў, як чалавек шчыра перажываў, што тут забілі пяць тысяч габрэяў… Мы часта проста не задумваемся і не разумеем, наколькі важны чалавек…
Той жа корань і ў першым чытанні. Не враждуй на брата твоего в сердце твоем; обличи ближнего твоего, и не понесешь за него греха. Калі мы паказваем бліжняму яго грэх – робім дабро для яго, бо паказваем той грэх з любові да чалавека, дзеля таго, каб ён збавіўся, а не для таго, каб паказаць, што вось я – добры, а нехта – свінтус. Калі замоўчваем грэх бліжняга, то згодна з Пісаннем, нясем яго на сабе. Корань той жа – любоў да чалавека, якім бы добрым ці дрэнным той ні быў.
…будете сынами Отца вашего Небесного…
Веру, што Езус заклікае нас не да бяздзейнасці. Наадварот, Ён заклікае да супраціву злу, толькі зусім іншымі метадамі. Мы павінны свой пратэст накіроўваць не на самога чалавека, які паддаўся злу, а на зло жывое, якое пранікла ў людзкія душы і грамадства. Так важна нам не хаваць свае погляды, быць самімі сабой, не хавацца і не прыкідвацца, але, разам з тым, і не кідацца каршуном на чалавека, не нішчыць гэты Божы Храм. Менавіта так рабілі Гандзі і Кінг. Такія людзі, згодна з навучаннем Езуса, назавуцца Сынамі Божымі. Як бы хацелася некалі пачуць, што і цябе так назавуць!
КАБ СЛОВА СТАЛАСЯ ЦЕЛАМ…
Запрашаю ў Божым Духу і пад Яго кіраўніцтвам паназіраць за нашымі днямі тыдня, які надыходзіць. Як намі будуць перажывацца адносіны з ворагамі, з тымі, хто нам нялюбы? Не здзіўлюся, калі ў гэтыя дні мы асабліва ўбачым, што мы далёка не такія «міратворцы», як здавалася раней. Асабліва паназірайце за сабой па крытэрыях: ці не жадаю камусьці помсты, ці благаслаўляю ворагаў (ці малюся за іх, раблю дабро), ці супраціўляюся і калі так, то каму – чалавеку альбо ворагу Божага Валадарства?
НЕ СУПРАЦІЎЛЯЦЦА ЗЛУ??? (казанне, 20.02)
- СЛОВА
- 4246