Пры чытанні сённяшняга фрагмента з Другазаконня, адразу чамусьці перад вачыма паўсталі кадры з фільма «Матрыца», дзе галоўнаму герою падаюць дзве таблеткі і прапаноўваюць: калі возьмеш адну, то ў тваім жыцці нічога не зменіцца, ты прачнешся і не ўспомніш сустрэчы і нашай размовы, будзеш і надалей жыць сваім старым шэрым жыццём; калі возьмеш другую таблетку – тваё жыццё зменіцца, і ты гэтага ніколі не забудзеш, гэта не будзе сон, але выбар трэба рабіць цяпер. У адрозненні ад «Матрыцы», Божая рэчаіснасць нашмат больш суровая, у ёй няма такога варыянту: прачнешся і нічога не ўзгадаеш, усё будзе, як і раней. Бог прапаноўвае нам альбо шчасце альбо смерць: Вот, я предлагаю вам сегодня благословение и проклятие. Тут няма сну, няма трэццяга шляху. Ёсць толькі дзве дарогі: альбо жыві вечна, альбо памры. Размова ідзе не пра тое, быць мне шчаслівым з Богам ці без Яго, у Гішпаніі, ці ў ЗША, з мільёнам даляраў ці толькі з парай дзесяткаў тысячаў. Ідзе размова пра тое, ці быць мне шчаслівым увогуле!!! Сённяшнім тэкстам Бог задае кожнаму з нас пытанне: ці хочаш ты быць шчаслівым, ці хочаш ты жыць? Які ж у нас выбар? Калі ў нас менавіта так пытаюцца, то ёсць толькі два адказы: ТАК альбо НЕ. А гэта азначае, што выбар нібыта і ёсць, але адначасна яго і няма...
Итак положите сии слова Мои в сердце ваше и в душу вашу, и навяжите их в знак на руку свою, и да будут они повязкою над глазами вашими. Вот, я предлагаю вам сегодня благословение и проклятие: благословение, если послушаете заповедей Господа, Бога вашего, которые я заповедую вам сегодня, а проклятие, если не послушаете заповедей Господа, Бога вашего, и уклонитесь от пути, который заповедую вам сегодня, и пойдете вслед богов иных, которых вы не знаете (Второзакония 11, 18.26-28).
Но ныне, независимо от закона, явилась правда Божия, о которой свидетельствуют закон и пророки, правда Божия через веру в Иисуса Христа во всех и на всех верующих, ибо нет различия, потому что все согрешили и лишены славы Божией, получая оправдание даром, по благодати Его, искуплением во Христе Иисусе, которого Бог предложил в жертву умилостивления в Крови Его через веру. Ибо мы признаем, что человек оправдывается верою, независимо от дел закона (Римлянам 3, 21-25а.28).
Не всякий, говорящий Мне: "Господи! Господи!", войдет в Царство Небесное, но исполняющий волю Отца Моего Небесного. Многие скажут Мне в тот день: Господи! Господи! не от Твоего ли имени мы пророчествовали? и не Твоим ли именем бесов изгоняли? и не Твоим ли именем многие чудеса творили? И тогда объявлю им: Я никогда не знал вас; отойдите от Меня, делающие беззаконие. Итак всякого, кто слушает слова Мои сии и исполняет их, уподоблю мужу благоразумному, который построил дом свой на камне; и пошел дождь, и разлились реки, и подули ветры, и устремились на дом тот, и он не упал, потому что основан был на камне. А всякий, кто слушает сии слова Мои и не исполняет их, уподобится человеку безрассудному, который построил дом свой на песке; и пошел дождь, и разлились реки, и подули ветры, и налегли на дом тот; и он упал, и было падение его великое (Матфея 7,21-27).
Калі выбар ёсць і адначасна яго няма
Пры чытанні сённяшняга фрагмента з Другазаконня, адразу чамусьці перад вачыма паўсталі кадры з фільма «Матрыца», дзе галоўнаму герою падаюць дзве таблеткі і прапаноўваюць: калі возьмеш адну, то ў тваім жыцці нічога не зменіцца, ты прачнешся і не ўспомніш сустрэчы і нашай размовы, будзеш і надалей жыць сваім старым шэрым жыццём; калі возьмеш другую таблетку – тваё жыццё зменіцца, і ты гэтага ніколі не забудзеш, гэта не будзе сон, але выбар трэба рабіць цяпер. У адрозненні ад «Матрыцы», Божая рэчаіснасць нашмат больш суровая, у ёй няма такога варыянту: прачнешся і нічога не ўзгадаеш, усё будзе, як і раней. Бог прапаноўвае нам альбо шчасце альбо смерць: Вот, я предлагаю вам сегодня благословение и проклятие. Тут няма сну, няма трэццяга шляху. Ёсць толькі дзве дарогі: альбо жыві вечна, альбо памры. Размова ідзе не пра тое, быць мне шчаслівым з Богам ці без Яго, у Гішпаніі, ці ў ЗША, з мільёнам даляраў ці толькі з парай дзесяткаў тысячаў. Ідзе размова пра тое, ці быць мне шчаслівым увогуле!!! Сённяшнім тэкстам Бог задае кожнаму з нас пытанне: ці хочаш ты быць шчаслівым, ці хочаш ты жыць? Які ж у нас выбар? Калі ў нас менавіта так пытаюцца, то ёсць толькі два адказы: ТАК альбо НЕ. А гэта азначае, што выбар нібыта і ёсць, але адначасна яго і няма.
Многіх з нас гэтая праўда можа шакіраваць, бо надта ж ужо не па-дэмакратычнаму шляху мы ідзем. Ніхто не збіраецца з намі дыскутаваць, штосьці даказваць нам, пераконваць. Выбар просты і адзіны: бласлаўленне альбо пракляцце. Страшнавата. Але, з іншага боку, гэтая праўда трымае нас пры Божым Валадарстве і пры Богу. Калі чалавек толькі прыходзіць да Бога, усё вакол яго выглядае ярка, калярова, сонечна, радасна. Аднак з часам мы пачынаем пакрысе ўзірацца на Галгофу, на Крыж Езуса, на мучаніцкую смерць Апосталаў і пачынаем разумець, што не ўсё так і проста. Шэйн Клэйборн пісаў: мне казалі, што калі я прыйду да Бога, Ён вылечыць мае хваробы і рашыць усе мае праблемы, але ніхто мне не сказаў, што я знайду яшчэ больш праблемаў, чым меў і нашмат больш сур’ёзных; я сапраўды знайшоў гэтыя праблемы, але яны мяне ўжо не пужаюць, бо я проста не магу па-іншаму. Калі на нашым шляху пачынаюць сустракацца вятры і буры, нам часта хочацца схавацца, усё кінуць і ўцячы. І вось тут надыходзіць той самы момант: а ўцякаць жа няма куды!.. Мы, магчыма, стаміліся ісці за Богам, нам страшна, крыўдна, але іншых жа варыянтаў не існуе! Не хочаш блаславенства – выбірай пракляцце…
Некалі ўсведамленне гэтага выбару ў бязвыбарнай сітуацыі мяне моцна пужала і насцярожвала, але праз нейкі час я ў сэрцы нават быў удзячны Богу, што Ён нібыта і не пакідае мне выбару.
Наш дарагі, цярплівы і адначасна нецярплівы Бог
Як нехта трапна заўважыў, у такім маленькім фрагменце, які мы прачыталі, слова «сёння» сустракаецца ажно тры разы. Сёння рабі выбар, сёння – той час, сёння – бласлаўленне альбо пракляцце. Нам, можа, хацелася б падумаць, пачакаць, разважыць і… адкласці выбар на пару гадкоў, да старасці, альбо да нейкіх фантастычна-міфічных лепшых часоў. У рэальнасці мы так часта і робім. Упэўнены, што ўсе разумеюць, пра што я кажу. Мы абяцаем сабе заўтра быць лепшымі, заўтра мы павінны не марнаваць часу, заўтра збіраемся змяніць мышленне і выбіць усялякае дурноцце з галавы, заўтра будзем шмат маліцца, заўтра пачытаем Пісанне. Толькі вось гэтае нашае «заўтра», як правіла, нічым не адрозніваецца ад нашага «сёння». Тыя справы, якія мы адкладваем «на заўтра», як правіла адкладваем на некалькі гадоў, альбо і назаўсёды. У Бібліі ёсць шмат момантаў, якія паказваюць нам цярплівага Бога, які чакае ўвесь час. Але сёння нам адкрываецца іншая рыса Бога – нецярплівасць. Наш Бог – гэта Бог парадоксаў.
Аднаго разу падчас супольнага разважання (медытацыі) Божага Слова пра Езуса і сляпога з-пад Ерыхона святар сказаў: «Ты – сляпы, якому патрэбна Божая міласць. Езус праходзіць каля цябе, Ён ідзе па гэтай дарозе толькі адзін раз, і, магчыма, ты Яго больш ніколі не сустрэнеш. Трэба рабіць выбар: цяпер альбо ніколі». Пасля гэтых словаў адна дзяўчына, на маё здзіўленне, пачала вельмі гучна плакаць і маліцца ўголас. Яна зразумела ў духу, што ёсць такія рэчы, якія нельга адкладваць на пасля, на «заўтра».
Выбар робім у веры
Калі разважаем на тэму выбару і выбару сёння, то міжволі ўзнікае пытанне: а што ж з усімі тымі, каго гэтыя тэмы ўвогуле ніяк не хвалююць? Яны не выбіраюць бласлаўлення, але разам з тым свядома нібыта не выбіраюць і пракляцця. Яны ўвогуле нічога не выбіраюць, нягледзячы на тое, што выбар мае толькі два варыянты.
Не хачу закранаць тут тэму збаўлення, бо гэта не мая справа, а толькі Бога. І ўсё ж пэўны адказ нам дае другое чытанне: мы признаем, что человек оправдывается верою, независимо от дел закона. Чалавек апраўдваецца верай, але ў што? Верай у тое, што Бог кладзе перад табой выбар і іншага няма. Верай у тое, што Яго наказы – гэта адзіны магчымы шлях. Калі чалавек не бачыць свайго граху, то само сабой напрошваецца выснова, што ён не паверыў Слову Бога, а ўжо, ці нясе ён за гэта адказнасць, можа вырашаць толькі Бог. Карацей, тое, над чым мы тут разважаем, тычыцца толькі тых, хто паверыў, бо з гэтага моманту мы нясем адказнасць і можам апраўдацца альбо не. Таму ўвогуле няма сэнсу глядзець нам зараз на іншых. Калі я веру ў тое, што цяпер чытаю, то прада мной ляжыць выбар, і я маю магчымасць «апраўдацца верай».
Вядома, апроч веры павінны быць яшчэ і рашэнні, і ўчынкі, і канкрэтныя крокі, пра што кажа нам Пасланне Якуба і сённяшні фрагмент Евангелля. Сёння ж я толькі звяртаю на гэта ўвагу і не хачу закранаць падрабязна, бо гэта робяць каталіцкія і лютэранскія багасловы ўжо больш за 500 гадоў. Не думаю, што адкрыў бы тут Амерыку.
КАБ СЛОВА СТАЛАСЯ ЦЕЛАМ…
Прапаноўваю паназіраць за сабой на працягу тыдня, колькі спраў і выбараў мы адкладваем на «заўтра», тых, якія павінны зрабіць сёння.
ЯК ВЫБІРАЦЬ, КАЛІ ВЫБАРУ НЯМА (казанне, 6.03)
- СЛОВА
- 4314