Для многіх людзей зло і грэх – гэта калі па сценах пырскае кроў, альбо калі людзі бегаюць галяком (сэксуальныя грахі). Ну а калі ты нікога не забіў і ні з кім грахоўна не пераспаў, то нібыта і зла няма. Калі будзем трымацца такога мыслення, то Адам з Евай, ну, проста анёлы, ды і сатана нібыта не такі і страшны...
И создал Господь Бог человека из праха земного, и вдунул в лице его дыхание жизни, и стал человек душею живою. И насадил Господь Бог рай в Едеме на востоке, и поместил там человека, которого создал. И произрастил Господь Бог из земли всякое дерево, приятное на вид и хорошее для пищи, и дерево жизни посреди рая, и дерево познания добра и зла. Змей был хитрее всех зверей полевых, которых создал Господь Бог. И сказал змей жене: подлинно ли сказал Бог: не ешьте ни от какого дерева в раю? И сказала жена змею: плоды с дерев мы можем есть, только плодов дерева, которое среди рая, сказал Бог, не ешьте их и не прикасайтесь к ним, чтобы вам не умереть. И сказал змей жене: нет, не умрете, но знает Бог, что в день, в который вы вкусите их, откроются глаза ваши, и вы будете, как боги, знающие добро и зло. И увидела жена, что дерево хорошо для пищи, и что оно приятно для глаз и вожделенно, потому что дает знание; и взяла плодов его и ела; и дала также мужу своему, и он ел. И открылись глаза у них обоих, и узнали они, что наги, и сшили смоковные листья, и сделали себе опоясания (Бытия 2,7-9; 3,1-7).

Посему, как одним человеком грех вошел в мир, и грехом смерть, так и смерть перешла во всех человеков, [потому что] в нем все согрешили. Ибо [и] до закона грех был в мире; но грех не вменяется, когда нет закона. Однако же смерть царствовала от Адама до Моисея и над несогрешившими подобно преступлению Адама, который есть образ будущего. Но дар благодати не как преступление. Ибо если преступлением одного подверглись смерти многие, то тем более благодать Божия и дар по благодати одного Человека, Иисуса Христа, преизбыточествуют для многих. И дар не как [суд] за одного согрешившего; ибо суд за одно [преступление] - к осуждению; а дар благодати - к оправданию от многих преступлений. Ибо если преступлением одного смерть царствовала посредством одного, то тем более приемлющие обилие благодати и дар праведности будут царствовать в жизни посредством единого Иисуса Христа. Посему, как преступлением одного всем человекам осуждение, так правдою одного всем человекам оправдание к жизни. Ибо, как непослушанием одного человека сделались многие грешными, так и послушанием одного сделаются праведными многие (Римлянам 5,12-19).

Тогда Иисус возведен был Духом в пустыню, для искушения от диавола, и, постившись сорок дней и сорок ночей, напоследок взалкал. И приступил к Нему искуситель и сказал: если Ты Сын Божий, скажи, чтобы камни сии сделались хлебами. Он же сказал ему в ответ: написано: не хлебом одним будет жить человек, но всяким словом, исходящим из уст Божиих. Потом берет Его диавол в святой город и поставляет Его на крыле храма, и говорит Ему: если Ты Сын Божий, бросься вниз, ибо написано: Ангелам Своим заповедает о Тебе, и на руках понесут Тебя, да не преткнешься о камень ногою Твоею. Иисус сказал ему: написано также: не искушай Господа Бога твоего. Опять берет Его диавол на весьма высокую гору и показывает Ему все царства мира и славу их, и говорит Ему: все это дам Тебе, если, пав, поклонишься мне. Тогда Иисус говорит ему: отойди от Меня, сатана, ибо написано: Господу Богу твоему поклоняйся и Ему одному служи. Тогда оставляет Его диавол, и се, Ангелы приступили и служили Ему (Матфея 4,1-11).

Езус і грэх Адама

Калі я прачытаў нядзельныя чытанні першы раз, то сам сабе сказаў: ну не, лагічнай сувязі паміж першым чытаннем і Евангеллем не праглядваецца. Чытаў далей, разважаў, маліўся, і ажно сам здзівіўся, калі ўбачыў, што ў нейкім сэнсе гэтыя фрагменты гавораць пра адну і тую ж падзею. Адно што, яна нібы паўтараецца ў іншым часе і ў іншых абставінах, але паўтараецца.

Айцы Касцёла пісалі, што Езус з’яўляецца Новым Адамам. Я доўга не разумеў, у чым тут справа. Адам, як вобраз першых людзей, прымае на сябе грэх, і цяпер усе яго дзеці нараджаюцца з гэтым грахом (грэх першародны). Мы – дзеці Адама, праз яго памылку нараджаемся з грахом першародным. У чым жа мы вінаватыя, чаму павінны плаціць за Адама? Вядома, мы не нясем адказнасці і віны за яго грэх, але наша прырода ўжо сапсаваная. Правядзем простую аналогію. У бацькоў алкаголікаў, наркаманаў, альбо проста легкаважных людзей нараджаецца дзіця, якое ў нейкай там ступені возьме на сябе ўжо самім фактам свайго нараджэння іх слабасці і грахі. У чым вінаватае дзіця? Ні ў чым. Вінаватыя бацькі, але ў свеце ёсць свае заканамернасці, і іх ніяк нельга змяніць, нават калі нам вельмі хочацца. Гэтыя заканамернасці мы называем прыродай. Дык вось, Адам з Евай зграшылі, і гэтая прырода сапсавалася. Ад іх ужо не могуць нарадзіцца здаровыя дзеці. Яны, магчыма, будуць добрыя, але праказа сапсаванай прыроды ў любым выпадку іх закране, яны ў любым выпадку адчуюць памылку сваіх бацькоў, хаця і не будуць несці за іх адказнасць. Мы — дзеці «наркаманаў» Адама і Евы, якія працягнулі рукі да зла. Мы гэта бачылі і нам таксама хочацца так зрабіць. Нашым дзецям будзе хацецца падобна, як і нам, і так да бясконцасці, бо наша чалавечая прырода сапсавалася. Гэта і ёсць праўда аб першародным граху ўсяго чалавецтва, яго прыроды.

Як перарваць гэты чорны ланцуг? Бог ведаў, як. Павінен быў прыйсці Нехта асаблівы, Нехта, хто ў правах будзе роўны Адаму, альбо і большы за яго, Нехта, хто зможа змяніць, вылечыць прыроду ўсяго чалавецтва. Павінен быў з’явіцца Новы Адам. І ім быў Сын Божы Езус Хрыстус. Менавіта пра гэта кажа апостал Павел у другім чытанні. Для мяне гэты фрагмент стаў, бадай што, найвыразнейшым, які тлумачыць, чаму Хрыстос памёр за нас і чаму нельга было зрабіць па-іншаму. Калі ласка, прачытайце гэты тэкст яшчэ раз і добра ў яго ўдумайцеся: Посему, как одним человеком грех вошел в мир, и грехом смерть, так и смерть перешла во всех человеков, [потому что] в нем все согрешили. Однако же смерть царствовала от Адама до Моисея и над несогрешившими подобно преступлению Адама, который есть образ будущего. Но дар благодати не как преступление. Ибо если преступлением одного подверглись смерти многие, то тем более благодать Божия и дар по благодати одного Человека, Иисуса Христа, преизбыточествуют для многих. Как преступлением одного всем человекам осуждение, так правдою одного всем человекам оправдание к жизни. Ибо, как непослушанием одного человека сделались многие грешными, так и послушанием одного сделаются праведными многие.

У святле логікі пра Новага Адама становіцца зразумелым, чаму Езус перажывае на пустыні спакусы сатаны. Гісторыя паўтараецца, але ўжо з іншым вынікам. Такім чынам, наша чалавечая прырода можа быць аздароўлены толькі ў Езусе Хрысце. У Ім мы становімся Божымі дзецьмі, а без Яго і надалей застаемся пакалечанымі дзецьмі Адама.

Зло не бывае добрым

Крыху дзіўная назва гэтага тэксту, але яна найбольш трапна паказвае тое, што зараз хачу сказаць.

Для многіх людзей зло і грэх – гэта калі па сценах пырскае кроў, альбо калі людзі бегаюць галяком (сэксуальныя грахі). Ну а калі ты нікога не забіў і ні з кім грахоўна не пераспаў, то нібыта і зла няма. Калі будзем трымацца такога мыслення, то Адам з Евай, ну, проста анёлы, ды і сатана нібыта не такі і страшны. Паглядзіце ўважліва на гісторыю граху Адама і Евы. У прынцыпе, яны нібыта не робяць нічога дрэннага. А злы ўсяго толькі не дагаворвае ўсёй праўды. Ён нібыта і праўду кажа, а адначасна нібыта яе і не кажа, альбо кажа ды не да канца. И сказала жена змею: плоды с дерев мы можем есть, только плодов дерева, которое среди рая, сказал Бог, не ешьте их и не прикасайтесь к ним, чтобы вам не умереть. И сказал змей жене: нет, не умрете, но знает Бог, что в день, в который вы вкусите их, откроются глаза ваши, и вы будете, как боги, знающие добро и зло. Змей пярэчыць Богу і кажа, што Адам з Евай не памруць. Нібыта і праўда, бо душа ж не памірае і жыве вечна, але ён прамаўчаў пра тое, што Адам з Еваю памруць для раю, памруць духоўна. Сказаў, што адкрыюцца іхнія вочы, і яны пазнаюць дабро і зло. І зноў нібы не падмануў, так яно і сталася. Толькі вось не дасказаў, што пазнанне зла ўчыніць іх нешчаслівымі. Проста... не дагаварыў.

Калі мы адкінем нашае звыклае разуменне зла і сатаны, нашу веру і асуджэнне граху і паглядзім на спакушэнне Евы і Адама, то можам там сапраўды не ўбачыць нічога такога страшнага, як на наш розум. Аднак жа мы добра разумеем, што нешта тут яўна не так, бо ў першародным граху ўтоена ядро граху ўсяго чалавецтва. У чым жа гэтае ядро?

И сказал змей жене: подлинно ли сказал Бог?.. вы будете, как боги, знающие добро и зло. Ядро першароднага граху ў тым, што злы найперш сее ў сэрцы Евы недавер да Бога, а пасля спакушае да таго, каб быць незалежнай ад Яго. Гэта сапраўды атамны рэактар, які ў хуткім часе ўзарваўся, хаця нібыта і не прадказваў нічога страшнага.

Часам нам здаецца, што зло можа быць не такім страшным. Так здалося і Еве. Яна проста бачыла, што ёй нібыта нічога дрэннага не прапаноўваецца. Калі прааналізуем спакусы Езуса на пустыні, то там таксама нібыта нічога дрэннага не ўбачым. Сённяшнія чытанні вучаць нас, што любы кантакт з сатаной, любы кампраміс, нават самы, здавалася б, бяскрыўдны, прыносіць агромністыя страты і раны.

Вынік першароднага граху ў нашым свеце – гэта недавер людзей да Бога, абыякавасць да Яго і жаданне быць ва ўсім самастойнымі і незалежнымі. Калі асабіста я сустракаю такіх людзей, то адчуваю сваю бездапаможнасць. Не ведаю, што ім казаць, як тлумачыць, да чаго заахвочваць.

КАБ СЛОВА СТАЛАСЯ ЦЕЛАМ

Прапаноўваю паглядзець на сваё жыццё і ўбачыць розныя спакусы. Магчыма, мы спакойныя, бо яны не такія і страшныя, а можа нават і «мірныя», такія, як у першым чытанні ці Евангеллі…