Усе мы добра ведаем, што Бог вымагае веры і па веры дзеюцца многія цуды, праяўляецца Божая слава. Аднак ці дзейнічае Бог і без нашай веры? Дзейнічае. Ён не залежыць ад нашай веры, і пра гэта мы чытаем сёння ў першым чытанні. Жанчына не паверыла прароку і нават папрасіла яго, каб не здзекваўся з яе і не жартаваў, абяцаючы бясплоднай жанчыне патомства. Яна не паверыла прароку!!! … А дзіця ўсё роўна нарадзілася…

Ёсць людзі, каторым далёка да веры Марыі ці Абрагама. Я сябе таксама да такіх залічваю. Часта мне здаецца, што калі я не выканаю задання, якое ставіць перада мной Бог, то пішы прапала. Часта мне думаецца, што калі я не стану на вышыні задання, то згублю Яго бласлаўленне і ніколі не ўбачу радасці, Яго славы, Яго спакою, Яго цудаў… Аднак слава Божая не залежыць ад мяне. Я змарнаваў шмат Божых сітуацый і думаў, што Бог пойдзе да некага там больш моцнага, больш веруючага. А Ён не адыходзіў. Ён прымае мяне такім, які я ёсць. Гэта ў маіх інтарэсах — стаць на вышыні задання, бо тады я набліжуся да Яго. Але калі заданне не атрымалася выканаць, планку не пераскочыў, то Ён прыходзіць усё роўна, калі толькі для мяне Ён галоўны…
Одна из жен сынов пророческих с воплем говорила Елисею: раб твой, мой муж, умер; а ты знаешь, что раб твой боялся Господа; теперь пришел заимодавец взять обоих детей моих в рабы себе. И сказал ей Елисей: что мне сделать тебе? скажи мне, что есть у тебя в доме? Она сказала: нет у рабы твоей ничего в доме, кроме сосуда с елеем. И сказал он: пойди, попроси себе сосудов на стороне, у всех соседей твоих, сосудов порожних; набери немало, и пойди, запри дверь за собою и за сыновьями твоими, и наливай во все эти сосуды; полные отставляй. И пошла от него и заперла дверь за собой и за сыновьями своими. Они подавали ей, а она наливала. Когда наполнены были сосуды, она сказала сыну своему: подай мне еще сосуд. Он сказал ей: нет более сосудов. И остановилось масло. И пришла она, и пересказала человеку Божию. Он сказал: пойди, продай масло и заплати долги твои; а что останется, тем будешь жить с сыновьями твоими. В один день пришел Елисей в Сонам. Там одна богатая женщина упросила его [к себе] есть хлеба; и когда он ни проходил, всегда заходил туда есть хлеба. И сказала она мужу своему: вот, я знаю, что человек Божий, который проходит мимо нас постоянно, святой; сделаем небольшую горницу над стеною и поставим ему там постель, и стол, и седалище, и светильник; и когда он будет приходить к нам, пусть заходит туда. В один день он пришел туда, и зашел в горницу, и лег там, и сказал Гиезию, слуге своему: позови эту Сонамитянку. И позвал ее, и она стала пред ним. И сказал ему: скажи ей: "вот, ты так заботишься о нас; что сделать бы тебе? не нужно ли поговорить о тебе с царем, или с военачальником?" Она сказала: нет, среди своего народа я живу. И сказал он: что же сделать ей? И сказал Гиезий: да вот, сына нет у нее, а муж ее стар. И сказал он: позови ее. Он позвал ее, и стала она в дверях. И сказал он: через год, в это самое время ты будешь держать на руках сына. И сказала она: нет, господин мой, человек Божий, не обманывай рабы твоей. И женщина стала беременною и родила сына на другой год, в то самое время, как сказал ей Елисей (4 Царств 4,1-17).

Кто любит отца или мать более, нежели Меня, не достоин Меня; и кто любит сына или дочь более, нежели Меня, не достоин Меня; и кто не берет креста своего и следует за Мною, тот не достоин Меня. Сберегший душу свою потеряет ее; а потерявший душу свою ради Меня сбережет ее. Кто принимает вас, принимает Меня, а кто принимает Меня, принимает Пославшего Меня; кто принимает пророка, во имя пророка, получит награду пророка; и кто принимает праведника, во имя праведника, получит награду праведника. И кто напоит одного из малых сих только чашею холодной воды, во имя ученика, истинно говорю вам, не потеряет награды своей (Матфея 10,27-42)

* * * * *


Адна мая знаёмая пратэстантка некалькі год таму сказала: «Найбольш люблю Бога за тое, што Ён сказаў: «Славы Маёй не аддам нікому». Тады я, магчыма, не зразумеў гэтых словаў да канца, але запамятаў надоўга. Яны вярталіся да мяне даволі часта. Так, нібы ты ведаеш, што ў іх нешта важнае, але не разумееш што, і таму да канца сам не можаш прыняць. Не ведаю, ці разумею я іх і цяпер, як належыць, але ўзгадваюцца яны мне ў сувязі з сённяшнімі чытаннямі. Бог хоча быць ва ўсім на першым месцы. Хоча быць важнейшым за нашых бацькоў і дзяцей, за нашыя планы і погляды на жыццё, хоча быць у жыцці прарокаў, праведнікаў і простых, выпадковых людзей, хоча быць у жыцці вернікаў і тых, каму веры не хапае. Карацей, хоча быць ва ўсіх сферах нашага жыцця, каб там праяўляць сваю прысутнасць і славу.

Паміж Богам і роднымі

Найперш адзначым вельмі цяжкое вымаганне Езуса, каб любіць Бога больш за ўласных дзяцей ці бацькоў. Мы часта бунтуемся супраць гэтага вымагання. Яно для нас незразумелае, хаця, на самой справе, калі добра падумаць, то якраз і вельмі зразумелае, толькі цяжкае. Заўважце, што Езус не заахвочвае нас перастаць любіць блізкіх, альбо любіць іх менш. Бацькоў і дзяцей трэба любіць з усіх сілаў, а Бога трэба ЛЮБІЦЬ ЯШЧЭ БОЛЬШ!!! Для нашых любімых трэба шмат ахвяраваць, а для Бога яшчэ больш!!! Найвыразней гэты наказ становіцца рабром, калі чалавеку трэба выбіраць паміж роднымі і Богам. Бог не пацерпіць канкурэнцыі, не аддасць сваёй славы!

Паміж маім крыжам і нечым лягчэйшым

Звяртаю вашую ўвагу на тое, што Езус кажа пра наш крыж, а не крыж іншага чалавека. З аднаго боку, Бог вучыць: Носите бремена друг друга, и таким образом исполните закон Христов (Галатам 6,2). А з іншага боку, ёсць вялікая спакуса, каб пачаць рашаць праблемы іншых, а свае адкласці. Езус, тым часам, запрашае ўзяць перш за ўсё свой крыж і не ўцякаць ад Яго. Я ведаў шмат хлопцаў, якія гатовыя былі кідацца ў ваду і агонь, але ў крэсле стаматолага яны станавіліся горкімі дзецьмі. Менавіта па гэтай прычыне мы, як вернікі, часта любім глядзець на чужы крыж і нам нават будзе хацецца яго паднесці — усё для таго, каб уцячы ад свайго ўласнага. Так некаторыя маці пачынаюць гуляць у манахінь замест таго, каб выхоўваць уласных дзяцей і быць падтрымкай для мужа, а манахіні, у сваю чаргу, таксама знойдуць сабе адпаведны «куточак», абы не свой, абы іншы за той, які прызначыў Госпад. Такіх прыкладаў можа быць шмат. Яны маюць адзін і той жа корань: мая сённяшняя сітуацыя здаецца мне недарэчнай і замест таго, каб прыняць мой крыж, я шукаю нечага іншага. Гэты горкі корань нязгоды знешне можа выглядаць часам нават вельмі пабожна. Я магу хацець стаць місіянерам і нават мучанікам, але ж не шэрай мышкай, якая сёння недзе там змагаецца са сваім крыжам на кухні, на працы, будоўлі ці на няшчаснай сесіі…

А справа ўся ў тым, што, магчыма, менавіта Бог прызначае мне месца шэрай нікому непатрэбнай мышкі. І калі я на гэта згаджуся, то менавіта тут Ён праславіцца і ўчыніць агромністыя рэчы. Падкрэсліваю, праславіцца Ён, а не я, таму што Бог не аддае сваёй славы нікому.

Слава Божая ў людзях

Сёння ў Евангеллі Хрыстос заахвочвае нас прымаць і падтрымліваць Яго пасланцоў – прарокаў і проста веруючых людзей (праведнікаў). Езус атаясамліваецца з імі, жыве ў іх, праслаўляецца. Аднак, напэўна, мы добра памятаем тую прыпавесць, калі Хрыстос атаясамліваецца, здавалася б, з чужымі і выпадковымі людзьмі: хворымі, вязнямі, голымі, галоднымі, сасмаглымі і г.д. (Мацьвея 25,31-46). Карацей, Бог жыве ў чалавеку. Не толькі ў верніку, але і ў, здавалася б, зусім выпадковых людзях.

Аднаго разу на прыступках касцёла сядзеў засмарканы, пабіты і ўшчэнт п’яны хлопец, які не мог звязаць трох словаў. Я спачатку ветліва папрасіў яго ісці дамоў, пасля стаў на яго сварыцца, крычаць, пагражаць, што здам у міліцыю. Калі мае метады ніяк не падзейнічалі, я патэлефанаваў аднаму веруючаму афіцэру міліцыі і пачуў адказ: Гэта выпрабаванне для цябе. Не выклікай міліцыю, бо гэта не дапаможа хлопцу. Спытайся ў Госпада, што з ім трэба рабіць. Я пачаў маліцца, пытаўся ў Бога як умеў. Урэшце, калі я выйшаў праз некалькі хвілін на вуліцу, хлопца не было… Не ведаю ці гэта гісторыя мяне нечаму навучыла, але напэўна Бог тады паказаў мне сваю прысутнасць (хоць і балючую для мяне), а, значыць, і сваю славу.

Слава Божая ў веруючых і няверуючых

Усе мы добра ведаем, што Бог вымагае веры і па веры дзеюцца многія цуды, праяўляецца Божая слава. Аднак ці дзейнічае Бог і без нашай веры? Дзейнічае. Ён не залежыць ад нашай веры, і пра гэта мы чытаем сёння ў першым чытанні. Жанчына не паверыла прароку і нават папрасіла яго, каб не здзекваўся з яе і не жартаваў, абяцаючы бясплоднай жанчыне патомства. Яна не паверыла прароку!!! … А дзіця ўсё роўна нарадзілася…

Ёсць людзі, каторым далёка да веры Марыі ці Абрагама. Я сябе таксама да такіх залічваю. Часта мне здаецца, што калі я не выканаю задання, якое ставіць перада мной Бог, то пішы прапала. Часта мне думаецца, што калі я не стану на вышыні задання, то згублю Яго бласлаўленне і ніколі не ўбачу радасці, Яго славы, Яго спакою, Яго цудаў… Аднак слава Божая не залежыць ад мяне. Я змарнаваў шмат Божых сітуацый і думаў, што Бог пойдзе да некага там больш моцнага, больш веруючага. А Ён не адыходзіў. Ён прымае мяне такім, які я ёсць. Гэта ў маіх інтарэсах — стаць на вышыні задання, бо тады я набліжуся да Яго. Але калі заданне не атрымалася выканаць, планку не пераскочыў, то Ён прыходзіць усё роўна, калі толькі для мяне Ён галоўны…

Бог ва ўсім

Абагульняючы гэтыя думкі, хачу сказаць, што гэта вялікая навука — навучыцца бачыць Бога ў кожнай сітуацыі і на кожным месцы без выключэння, а не шукаць нечага асаблівага. Не ведаю, але магчыма з натхнення Духа Святога хачу скончыць свае разважанні малітвай 138 Псальму:

Господи! Ты испытал меня и знаешь.
Ты знаешь, когда я сажусь и когда встаю;
Ты разумеешь помышления мои издали.
Иду ли я, отдыхаю ли - Ты окружаешь меня, и все пути мои известны Тебе.
Еще нет слова на языке моем, - Ты, Господи, уже знаешь его совершенно.
Сзади и спереди Ты объемлешь меня, и полагаешь на мне руку Твою.
Дивно для меня ведение [Твое], - высоко, не могу постигнуть его!
Куда пойду от Духа Твоего, и от лица Твоего куда убегу?
Взойду ли на небо - Ты там; сойду ли в преисподнюю - и там Ты.
Возьму ли крылья зари и переселюсь на край моря, - и там рука Твоя поведет меня,
и удержит меня десница Твоя.
Скажу ли: "может быть, тьма скроет меня, и свет вокруг меня [сделается] ночью";
но и тьма не затмит от Тебя, и ночь светла, как день: как тьма, так и свет.


(Псалом 138,1-12)

КАБ СЛОВА СТАЛАСЯ ЦЕЛАМ…

Паспрабуйма задаць сабе пытанне і шчыра адказаць на яго: «Ці веру я ў тое, што Божая слава прысутнічае ў любой сітуацыі майго жыцця?»