Ёсць у мяне добрая воля і нават знайшоў час, каб падзяліцца Божым Словам, але не маю чамусьці натхнення пісаць казанне. Таму прапаную пытанні для разважанняў альбо пункты для медытацыі. Памаліцеся, пачытайце некалькі разоў евангельскую прыпавесць, удумайцеся і папрасіце Духа Святога паказаць, што для вас важна з усяго гэтага на дадзены момант.
а. Аляксандр
Ибо [Он поступит], как человек, который, отправляясь в чужую страну, призвал рабов своих и поручил им имение свое: и одному дал он пять талантов, другому два, иному один, каждому по его силе; и тотчас отправился. Получивший пять талантов пошел, употребил их в дело и приобрел другие пять талантов; точно так же и получивший два таланта приобрел другие два; получивший же один талант пошел и закопал [его] в землю и скрыл серебро господина своего. По долгом времени, приходит господин рабов тех и требует у них отчета. И, подойдя, получивший пять талантов принес другие пять талантов и говорит: господин! пять талантов ты дал мне; вот, другие пять талантов я приобрел на них. Господин его сказал ему: хорошо, добрый и верный раб! в малом ты был верен, над многим тебя поставлю; войди в радость господина твоего. Подошел также и получивший два таланта и сказал: господин! два таланта ты дал мне; вот, другие два таланта я приобрел на них. Господин его сказал ему: хорошо, добрый и верный раб! в малом ты был верен, над многим тебя поставлю; войди в радость господина твоего. Подошел и получивший один талант и сказал: господин! я знал тебя, что ты человек жестокий, жнешь, где не сеял, и собираешь, где не рассыпал, и, убоявшись, пошел и скрыл талант твой в земле; вот тебе твое. Господин же его сказал ему в ответ: лукавый раб и ленивый! ты знал, что я жну, где не сеял, и собираю, где не рассыпал; посему надлежало тебе отдать серебро мое торгующим, и я, придя, получил бы мое с прибылью; итак, возьмите у него талант и дайте имеющему десять талантов, ибо всякому имеющему дастся и приумножится, а у неимеющего отнимется и то, что имеет; а негодного раба выбросьте во тьму внешнюю: там будет плач и скрежет зубов. Сказав сие, возгласил: кто имеет уши слышать, да слышит!
(Мацьвея 25, 14-30)
Пакінуў ім сваю маёмасць…
Гаспадар не дорыць слугам сваю маёмасць, а давярае, пакідае яе ў адказных руках сваіх слугаў. Гэта і надалей Яго маёмасць. Яна не стала маёй.
Як я адношуся да падарункаў Госпада? Ці не пачаў я выпадкам лічыць Яго дары сваімі? Найлепшай праверкай таго, ці не сталася Божая маёмасць маёй з’яўляецца прысутнасць страху ад думкі, што Ён можа забраць назад сваю маёмасць. Ці не баюся я згубіць атрыманую ад Яго працу, грошы, сяброў, дзяцей, харызматы, таленты і г.д.?
Кожнаму паводле яго сілы…
Гаспадар ведае, каму і колькі даць. Ці не лічу я, што атрымаў альбо атрымліваю неадэкванта мала, альбо наадварот – надта многа? Магчыма, табе здаецца, што цябе не дацанілі, не заўважылі... А магчыма, што на твае плечы ўзвалілі такую ношу, якую ніхто ніколі не насіў. І гэта, ты лічыш, несправядліва. Адчуваеш, што гэта не па тваіх сілах, што Бог тут нібы аблічыўся… Падумай пра свае ношу. Ці сапраўды Госпад даў яе табе? Ці можа сам альбо хтосьці з людзей узваліў яе на твае плечы і таму яна такая невыносная? Гаспадар кожнаму дае паводле яго сілы…
І нічога не сказаў…
А так бы хацелася! І што цяпер рабіць? Ніякіх дакладных установак! Ніякіх адказаў на шматлікія пытанні. Трэба дзейнічаць самому. І дзейнічаць на карысць Гаспадара! У такой сітуацыі не разгубіцца толькі той чалавек, які справы Гаспадара лічыць сваімі ўласнымі. І, нягледзячы на адсутнасць Гаспадара, сам пачне творча працаваць на карысць свайго і Яго Гаспадарства.
Ці верыш ты, што Валадарства Нябеснае з’яўляецца таксама і тваім домам, за які ты таксама нясеш адказнасць? Ці ты сам клапоцішся пра Яго справы, ці толькі чакаеш, калі нехта цябе пачне змушаць? Ці ты з’яўляешся поўнапраўным жыхаром гэтага дому, ці толькі збоку назіраеш за ім?
Калі не ратуе нават страх…
Гаспадар не выпадкова апошняму слузе даў усяго толькі адзін талант. Ён ведаў, што той слуга лянівы, пакрыўджаны на ўсіх вакол (апроч сябе, канечне ж), чужы на «гэтым свяце жыцця». І таму даў пад яго адказнасць так мала. Каб зрабіў хоць бы нешта… Пасля вяртання Гаспадара слуга, замест пакаяння, пачынае вінаваціць Яго ў злосці і несправядлівасці. Цікава, што першыя два слугі бачаць свайго Гаспадара зусім у іншым святле. Значыць, вобраз злога і несправядлівага Гаспадара прысутнічае толькі ў сэрцы трэццяга слугі. Гэта яго гледжанне і яго раны, крыўды, абарона і г.д. У нейкім сэнсе ім кіруе страх. Ва ўсім гэтым здзіўляе адказ Гаспадара: «Калі Я для цябе такі страшны і несправядлівы, такі жорсткі, то чаму ты не кіраваўся сваім страхам і не пачаў працаваць, калі не з любові, то хаця б ад страху?..»
Маторам для веруючага з’яўляецца любоў да Гаспадара. Калі гэтай любові няма, то на крайні выпадак на нейкім этапе можа быць карысным і страх перад Богам і Яго гневам. Калі ж няма ні любві, ні страху, то застаецца тады «плач і скрыгатанне зубоў»…
ТВОЙ ДОМ – МОЙ ДОМ… (13.11.2011)
- СЛОВА
- 3730