ВЯРТАННЕ
- СЛОВА
- 8253
Кожны чалавек, незалежна ад веры, нашых жаданняў і поглядаў, з’яўляецца качэўнікам. Усім нам, без розніцы ўсведамляем гэта ці не, трэба некуды ісці, бо ўвесь час нечага нехапае. Адкуль усё гэта бярэцца? Думаю, трэба спытацца ў нашага праайца чалавечнасці Адама. Гэта ён выйшаў з раю і ад таго моманту яго дзеці маюць вечны голад. Гэта мы, дзеці Адама, адчуваем, што мы не на сваім месцы, што нам вечна нечага не хапае. Мы – выгнаннікі, якія самі сябе выгналі. Адсюль прагненне ісці, толькі не ведаем куды...
Калі ўважліва чытаць Біблію, то ўбачым, што адна з вядучых тэмаў – гэта тэма вандроўкі. З таго моманту, як Адам з Евай пакінулі райскія сады, чалавек увесь час некуды ідзе, увесь час у дарозе, увесь час нам нечага не хапае, усё мала і мала...
Зразумела, што гэтыя думкі не новыя, бо ўжо ў старажытнасці хрысціянства называлі дарогай. “ДАРОГАЙ” сябе назваў сам Езус, а вучням казаў пакінуць усё і ПАЙСЦІ за Ім. Аказваецца, у Царства Божае таксама трэба ЎВАХОДЗІЦЬ. Карацей, увесь час у шляху і ў нейкай дынаміцы.
Аднаго разу трапіла мне ў рукі кніга Макрыны Скотт, у якой я прачытаў: «Интересно, что все христиане, иудеи и мусульмане смотрят на кочевников как на образ своего собственного духовного странствования. Хотя мало кто из нас живёт в палатках, в глубине нашего сердца мы все чувствуем, что если будем верны Богу, наша жизнь превратится в паломничество: мы не сможем всерьёз осесть на земле, построить дом из бетона, обеспечив себе безопасность. Бог всегда зовёт вперёд» (Макрина Скотт, «Перечитывая библейские истории»). Гэту думку я не мог назавать “интересной”. Яна мяне проста шакіравала. Я адчуў свае глыбокія прагненні, прагненні маіх сяброў, узгадаў як некалькі год таму прапаведваў, што ў свеце духа паняцце “стабільнасць” гэта праклятае слова. Сапраўды, адкуль у жыцці веруючага чалавека з’яўляецца жаданне некуды ісці і ці толькі ў жыцці веруючага ёсць такое жаданне?
БІБЛЕЙСКІЯ ВАНДРОЎНІКІ
Гаворачы пра біблейскіх вандроўнікаў, канечне ж, пачынаем ад качэўніка Абрагама, якога пазней Апостал Павел назаве “айцом усіх веруючых” (Рым 4,11), а яблык, як вядома, недалёка ад яблыні падае. Калі адношу сябе да веруючых, то нічога дзіўнага, што ўвесь час хочацца некуды ісці, а думка пра тое, што можна прывязацца да месца або людзей, напаўняе лёгкім неспакоем. Трэба сказаць, што ў Бібліі ёсць адназначны і прамы тэкст пра сэнс вандроўкі Абрагама. Калі ласка, прачытайце яго вельмі ўважліва.
Верою Авраам повиновался призванию идти в страну, которую имел получить в наследие, и пошел, не зная, куда идет. Верою обитал он на земле обетованной, как на чужой, и жил в шатрах с Исааком и Иаковом, сонаследниками того же обетования; ибо он ожидал города, имеющего основание, которого художник и строитель Бог. Верою и сама Сарра (будучи неплодна) получила силу к принятию семени, и не по времени возраста родила, ибо знала, что верен Обещавший. И потому от одного, и притом омертвелого, родилось так много, как [много] звезд на небе и как бесчислен песок на берегу морском. Все сии умерли в вере, не получив обетований, а только издали видели оные, и радовались, и говорили о себе, что они странники и пришельцы на земле; ибо те, которые так говорят, показывают, что они ищут отечества. И если бы они в мыслях имели то [отечество], из которого вышли, то имели бы время возвратиться; но они стремились к лучшему, то есть к небесному; посему и Бог не стыдится их, называя Себя их Богом: ибо Он приготовил им город. (Послание к Евреям 11,8-16).
А вось як гэты момант не ардынарна каментуе пратэстанцкі пастыр Аляксандр Шаўчэнка: «Мне трудно судить, понимал ли Авраам с самого начала или он пришёл к этому осознанию со временем, но я точно знаю: в какой-то период своих странствований он понял, что на земле обещанного Богом города просто не существует! Удивляет то, что это открытие его не смутило, не остановило, не разочаровало. Даже напротив, как ни странно, утвердило яго веру и побудило искать именно этот город» (Александр Шевченко, «Виды ментальности»).
Возьмем іншага вандроўніка – Майсея. Гэты чалавек пагардзіў уладай і багаццем Егіпта, каб разам з непаслухмяным народам ВАНДРАВАЦЬ праз пустыню. Верою Моисей по рождении три месяца скрываем был родителями своими, ибо видели они, что дитя прекрасно, и не устрашились царского повеления. Верою Моисей, придя в возраст, отказался называться сыном дочери фараоновой, и лучше захотел страдать с народом Божиим, нежели иметь временное греховное наслаждение, и поношение Христово почел большим для себя богатством, нежели Египетские сокровища; ибо он взирал на воздаяние. Верою оставил он Египет, не убоявшись гнева царского, ибо он, как бы видя Невидимого, был тверд. (Послание к Евреям 11,23-27). Памятаем добра ўсе гэтыя гісторыі на пустыні, усе здрады, нявернасці, спрэчкі. А для габрэяў па сённяшні дзень выхад з Егіпта (Пасха) – найбольшае свята. Чаму? Бо ім Бог сказаў адзначаць гэтую падзею! Давайце крыху падумаем… Святкаваць пачатак цяжкасцяў? А чаму не той дзень, калі ўвайшлі ў зямлю абяцаную? Што больш важнае – пачатак ці фінал? Больш таго. Мы, хрысціяне, таксама святкуем Пасху, а ў Літургіі ўжываем няквашаны хлеб падобна як габрэі, каторыя не маглі больш чакаць, каб цеста заквасілася (Исход 12,39). Выхад нельга адкладваць!!!
У гэту кампанію вандроўнікаў канечне ж залічваем перш за ўсё Езуса, Яго Апосталаў, прарокаў, місіянераў, святых. Карацей, цэлая армія Божых воінаў. Для мяне асабіста тут схавана не проста гісторыя нейкіх людзей, а вялікі і вельмі важны духоўны сэнс кожнага веруючага. Не выпадкова св. Павел напіша Філіпійцам: “Наша Айчына на небе” (3,20). Многія хрысціяне не разумеюць, як можна пакінуць уласную зямлю (альбо горад, парафію і г.д.) і паехаць у чужую дзяржаву, каб там прапаведваць Евангелле. Мы зазвычай пачынаем казаць: тут жа твой народ, тут жа вялікія патрэбы, тут людзі, якім можаш дапамагчы, тут твая зямля і Айчына! Мы тады думаем, што палякі могуць ехаць на місіі, бо іх шмат, а беларусы ці расіяне не, бо тут большая патрэба. Лагічна! Але мне сумна, бо сэрцам не разумеем, што Айчына наша не тут. З аднаго боку нам нібыта і хочацца пайсці разам з Абрагамам ды іншымі, а з іншага – неяк боязна, непрывычна. Так страх і зямное мысленне забівае надзею і свабоду дзяцей Божых.
Прачытаўшы думку Макрыны Скотт, я задаў сабе пытанне: ці людзі няверуючыя таксама маюць патрэбу вандраваць?
ВАНДРОЎНІКІ НЕ ЗВЯЗАНЫЯ З РЭЛІГІЯЙ
Магчыма, не адзін з нас бачыў той ці іншы фільм, які сканчваецца перамогай галоўнага героя і калі ўсе (асабліва жанчыны) ўдзячныя яму за ўратаванне чалавецтва, герой кладзе на плячо свой драбавік і ў самоце адыходзіць ратаваць іншых. Альбо возьмем сагі пра самотных вандруючых рыцараў, касманаўтаў у пошуках новай цывілізацыі, авантурыстаў у Гімалаях, на дне акіянаў і г.д. Чалавек увесь час нечага шукае, нечага невядомага – альбо нешта новае, альбо згубленае старое. А колькі людзей марыць махнуць рукой на ўсё-пра-ўсё і выехаць далёка ў невядомае? Колькі людзей адчувае боль па той прычыне, што жывуць па чужых правілах, якія невыносныя, і ад якіх так цяжка адарвацца?! Думаю, што многія адчуваюць сум падобна багатаму хлопцу з Евангелля, каторы, магчыма, мае прагненні, але логіка людзкая, як камень млынскі цісне да прынятага, “сярэдне-нармальнага” жыцця – жаніцьба, дом, праца, двое дзяцей (найлепш хлопчык і дзяўчынка), пасаджанае на памяць дрэўца ну і, канечне ж, партрэт шчаслівай сям’і на сцяну, а яшчэ лепш у газету або на тэлебачанне як узор для маладых пакаленняў.
Зразумейце мяне добра. Я не супраць сям’і з двума дзяцьмі! Хачу толькі паказаць, што кожны чалавек мае мары, ідэалы, ён хоча быць свабодным. Кожны на нейкім этапе свайго жыцця хацеў альбо хоча быць дзіўным Дон Кі Хотам, Рабінзонам Крузо, Робін Гудам альбо Айвенга. У мяне ўзнікае адно пытанне: адкуль у людзей веруючых і няверуючых тое ж жаданне – пайсці ў вандроўку ў невядомы шлях. Мой адказ – гэта ёсць у самім чалавеку, у яго прыродзе незалежна ад перакананняў і поглядаў на жыццё. Чалавек увесь час шукае, яму тут, у гэтым жыцці, нечага не хапае.
Некалі я пачуў пра маладых людзей, якія выкінуліся з акна і напісалі запіску: “Не шукайце вінаватых, мы проста не знайшлі сэнсу ў гэтым жыцці”. Тады я падумаў: бедныя, яны шукалі Бога, а ім ніхто Яго, магчыма, не паказаў. Падобным чынам, думаю, многія пачынаюць піць альбо прымаць наркотыкі. Для людзей гэта нейкі выхад, каб запоўніць унутраную пустэчу.
Вернемся да вандроўкі. Калі чалавек некуды ідзе? Калі яму нечага не хапае (ежы, працы, сяброў, здароўя, адпачынку і г.д.). Калі б мы ўсё мелі на месцы на адлегласці рукі, то мы не зрабілі б і кроку. Значыць сапраўдная прычына нашага жадання вандраваць – гэта НЯСТАЧА. Мы шукаем як наталіць наш унутраны голад і кожны з нас нешта там знаходзіць. Святары кідаюцца ў актыўнасць і збіраюць вакол сябе натоўпы або будуюць святыні – карацей, неяк там рэалізоўваюцца. Нехта ўсялякім коштам хоча знайсці чалавека, якога будзе адорваць любоўю і, натуральна, будзе чакаць узаемнасці. Іншы кінецца ў кар’еру. Іншы ў палітыку. Іншы купіць машыну і будзе ўдзяляць ёй увагі больш, чым жонцы. Іншы палюбіць тэлевізар. Іншы запоўніць сваю ўнутраную духоўную дыру любоўю да мілага коціка, а нехта залье яе (у лепшым выпадку) некалькімі літрамі піва ў старой добрай кампаніі. Нехта, магчыма, пачне калоцца, ну а хто зусім не знойдзе чым сябе напоўніць, той, магчыма, рашыць развітацца з гэтым жыццём падобна як узгаданыя маладыя людзі. Усе гэтыя людзкія трагедыі яднае адна рэч – НАМ НЕЧАГА НЕ ХАПАЕ І МЫ Ў ПОШУКАХ, У ВАНДРОЎЦЫ.
ВЫГНАННІКІ
Не ведаю ўмела ці не, але стараўся я паказаць, што кожны чалавек, незалежна ад веры, нашых жаданняў і поглядаў, з’яўляецца качэўнікам. Усім нам, без розніцы ўсведамляем гэта ці не, трэба некуды ісці, бо ўвесь час нечага нехапае. Адкуль усё гэта бярэцца? Думаю, трэба спытацца ў нашага праайца чалавечнасці Адама. Гэта ён выйшаў з раю і ад таго моманту яго дзеці маюць вечны голад. Гэта мы, дзеці Адама, адчуваем, што мы не на сваім месцы, што нам вечна нечага не хапае. Мы – выгнаннікі, якія самі сябе выгналі. Адсюль прагненне ісці, толькі не ведаем куды. За нечым бяжым, гонімся, а пасля аказваецца, што падмануліся. Нешта здабываем, а яно нам не трэба. Мы шукаем дарогі, каб вярнуцца, але часта перад намі тысячы дарог і сцежак і не ведаем, што выбраць. А нам жа патрэбна толькі адна – каб вярнуцца туды, адкуль выйшлі!
ВЯРТАННЕ
Да не смущается сердце ваше; веруйте в Бога, и в Меня веруйте. В доме Отца Моего обителей много. А если бы не так, Я сказал бы вам: Я иду приготовить место вам. И когда пойду и приготовлю вам место, приду опять и возьму вас к Себе, чтобы и вы были, где Я. А куда Я иду, вы знаете, и путь знаете. Фома сказал Ему: Господи! не знаем, куда идешь; и как можем знать путь? Иисус сказал ему: Я есмь путь и истина и жизнь; никто не приходит к Отцу, как только через Меня. (Евангелие от Иоанна 14,1-6)
Езус пайшоў падрыхтаваць нам месцы ў Доме Айца. Гэта Ён паказвае дарогу вяртання, бо Ён сам ДАРОГА. Пакуль што мы не дома. Наш Дом (або Айчына) у нябёсах. Пакуль гэтага не зразумеем, будзем мучыцца, мятацца па жыцці з кута ў кут, як дзікі леў. Чалавек павінен зразумець да глыбіні душы, што трэба вяртацца. Нельга паўтараць памылак Адама і Евы, якія думалі, што яны самастойныя. Мы залежныя ад Гаспадара Дома – падабаецца нам гэта ці не. Без Яго мы не можам жыць, будзем задыхацца!
Зямля, якую Бог абяцаў Абрагаму (а значыць і нам, бо ён “айцец нашай веры”) не тут. Ізраільскі народ пасля Другой Сусветнай Вайны атрымаў незалежнасць, але па сённяшні дзень там няма міру, а выглядае, што і не будзе. Чаму? Бо Айчына наша ў нябёсах. Мы, як наш Настаўнік, не маем тут дзе “скланіць галавы” (Евангелие от Матфея 8,19-20).
ПАЖАДАННЕ І ДАБРАСЛАЎЛЕННЕ
Иисус сказал: у некоторого человека было два сына; и сказал младший из них отцу: отче! дай мне следующую [мне] часть имения. И [отец] разделил им имение. По прошествии немногих дней младший сын, собрав все, пошел в дальнюю сторону и там расточил имение свое, живя распутно. Когда же он прожил все, настал великий голод в той стране, и он начал нуждаться (Евангелие от Луки 15,11-14).
Усім, хто будзе заходзіць на наш сайт, я жадаю зразумець, што мы, як малодшы сын з прыпавесці, хочам быць вялікімі і самастойнымі і недзе блукаем у “дальняй старане”. Блукаем, пакуль не надыйдзе “великий голод” і “нужда”. Тады пачынаецца працэс пошукаў і вяртання, тады разумеем, што мы на чужой тэрыторыі, а не Дома. Спадзяюся, што гэты сайт будзе збіраць людзей, якія шукаюць сэнс і вандруюць па жыцці, для якіх учарашні дзень не такі як сёння, а заўтра ўвесь час новае. Спадзяюся, што на нашым сайце не будзе месца для “глыбокіх тэалагічных дыспутаў” у якіх можа забракнуць месца для Бога. Спадзяюся, што не будзе пошукаў вінаватых, “нашых і нянашых”. Гэта сайт для тых, хто ВЯРТАЕЦЦА і шчыра шукае свой ДОМ І ЯГО ГАСПАДАРА.
ПРИДЯ ЖЕ В СЕБЯ, сказал: сколько наемников у отца моего избыточествуют хлебом, а я умираю от голода; встану, пойду к отцу моему и скажу ему: отче! я согрешил против неба и пред тобою и уже недостоин называться сыном твоим; прими меня в число наемников твоих. Встал и пошел к отцу своему. И когда он был еще далеко, увидел его отец его и сжалился; и, побежав, пал ему на шею и целовал его. Сын же сказал ему: отче! я согрешил против неба и пред тобою и уже недостоин называться сыном твоим. А отец сказал рабам своим: принесите лучшую одежду и оденьте его, и дайте перстень на руку его и обувь на ноги; и приведите откормленного теленка, и заколите; станем есть и веселиться! ибо этот сын мой был мертв и ожил, пропадал и нашелся. И начали веселиться (Евангелие от Луки 15,17-24).