Прапаноўваю медытацыю паводле тэксту нядзельнага першага чытання з Кнігі прарока Ёны. У адрозненні ад казанняў, гэты тэкст прыйдзецца самому разжоўваць no
а. Аляксандр

Знайдзі час і адпаведнае месца, каб ніхто не перашкаджаў табе ў малітве. Пастарайся супакоіцца, выключы мабілкі, прыёмнік, тэлевізар… Уважліва і некалькі разоў прачытай тэкст, старайся ўдумацца і запамятаць розныя нюансы. Асабліва звяртай увагу на тыя моманты, якія пачнуць радаваць тваё сэрца, непакоіць, пужаць і т.д.




Пан звярнуўся да Ёны другі раз, кажучы: Устань, ідзі ў Нініву, вялікі горад, і скажы ім тое, што Я табе наказаў. І ўстаў Ёна, і пайшоў у Нініву, паводле слова Пана.
Нініва ж была вялікім горадам у Бога: на тры дні хады. І пачаў Ёна хадзіць па горадзе столькі, колькі можна было прайсці за адзін дзень, і ўсклікаў, кажучы: Яшчэ сорак дзён, і Нініва будзе збурана.
І паверылі нінівіцяне ў Бога, і абвясцілі пост, і апрануліся ў мяхі, ад старэйшага аж да малодшага.
І ўбачыў Бог учынкі іхнія, што яны адвярнуліся ад злога шляху свайго, і пашкадаваў Бог, што сказаў пра няшчасце, якое спашле ім, і не спаслаў
.
(Ёна 3,1–5.10)





Прачытай малітву да Духа Святога…
Альбо наступную малітву: Учыні, Госпадзе, каб усе мае думкі, прагненні, рашэнні і дзеянні былі скіраваныя да большай службы Табе і для большай Тваёй славы.

Просьба
Прасі Бога, каб паказаў табе наколькі важна ў рэлігійным жыцці пакаянне і каб дазволіў табе ўбачыць, у чым асабіста табе трэба пакаяцца.

Падрыхтоўка
Закрый вочы і ўяві сабе сустрэчу Бога з Ёнам. Пастаў сябе на яго месца. Бог дае табе заданне: заклікай людзей да пакаяння.

1. Як я адчуваю сябе на месцы Ёны?
Паназірай за сваімі пачуццямі. Бог просіць, каб ты заклікаў людзей да пакаяння. Уяві, якія гэта людзі. Гэта могуць быць незнаёмыя, а, магчыма, ты іх ведаеш. Што ты павінен ім сказаць і як сказаць? Ці ты спакойна, як Ёна, прымаеш гэтае заданне, ці, можа, у табе нараджаецца моцны страх і хочацца хутчэй уцячы ад гэтай «непрыемнай» сустрэчы з Богам? Табе страшна, што Бог пасылае цябе да гэтых людзей (а гэта сябры, з якімі не хочацца псаваць адносіны), ці страшна таму, што ты сам адчуваеш сябе грэшнікам, які не мае права нікога вучыць? Шчырыя адказы на гэтыя і іншыя пытанні дапамогуць табе стаць у праўдзе перад Богам і самім сабой.

2. Пакаянне гэтага свету і пакаянне праведнікаў
Ёна прызывае жыхароў Нінівы да пакаяння, бо яны жывуць здаля ад Бога. Бог хоча пакараць іх за грахі. Аднак і самому Ёну патрабнае пакаяння, толькі на іншым узроўні. Ён не мае такіх грахоў, як жыхары Нінівы, але не можа пагадзіцца з тым, што Бог прабачае злачынцам: Иона сильно огорчился этим и был раздражен. И молился он Господу и сказал: о, Господи! не это ли говорил я, когда еще был в стране моей? Потому я и побежал в Фарсис, ибо знал, что Ты Бог благий и милосердый, долготерпеливый и многомилостивый и сожалеешь о бедствии. И ныне, Господи, возьми душу мою от меня, ибо лучше мне умереть, нежели жить (Ёна 4,1-3). Ён праведнік, але яму таксама патрабнае пакаянне.
Ці я сапраўды разумею, што Бог асабіста мяне кліча да пакаяння? Ці не злуюся на людзей, калі бачу, што яны не даюць таго, чаго я ад іх чакаю ў духоўным жыцці? Ці ўсведамляю, што многія мае знаёмыя, магчыма, зменяцца, калі я сам прызнаю праўду пра мой грэх і пачну змены ад сябе? Ці не злуюся, як Ёна, калі той, каго я заклікаў да пакаяння, раптам апынуўся нашмат бліжэй да Бога, чым я сам?

3. Уцёкі…
Ёна, не могучы пагадзіцца з праўдай пра Бога і пра сябе, адважваецца на ўцёкі: Потому я и побежал в Фарсис. Ці я, сустракаючыся з праўдай пра свой грэх і бездапаможнасць, не спрабую схавацца, уцячы і ўсё пакінуць? Ці не кажу тады: знайдзіце на маё месца іншага, няхай працуюць лепшыя?

Малітва на заканчэнне
1. У асабістай размове выкажы Богу ўсё, што ляжыць у цябе на сэрцы. Гэта можа быць малітва пакаяння, просьбы, праслаўлення. Можаш таксама паразмаўляць у думках з прарокам Ёнай;
2. Запішы высновы і пастановы гэтай малітвы і старайся іх узгадваць на працягу тыдня.