1

... Нехта вёў праз мікрафон малітву. Я, нягледзячы на стому, пачала дзякаваць Богу за ўсё, што Ён для мяне зрабіў. І тут раптам я адчула моцнае цяпло ў вобласці сэрца. Яно з’явілася так нечакана і было настолькі моцным, што я перастала маліцца. У гэты час я пачула, як той, хто маліўся ў мікрафон, сказаў, што ў дадзены момант Бог аздараўляе 24-гадовую дзяўчыну з хваробы сэрца. Той чалавек сказаў, у якой частцы касцёла я знаходжуся і дакладна апісаў маю хваробу…

 

Вітаю. Мяне завуць Агнешка. Я нарадзілася і выхавалася ў каталіцкай сям’і. З маленства бацькі вучылі мяне асноўным праўдам веры, вучылі, як трываць у еднасці з Богам. Калі я пайшла ў школу, аказалася, што мае вынікі па фізкультуры былі значна горшымі, чым у маіх аднагодкаў. Я часта стамлялася, ні на што не хапала сілаў. Але, разам з тым, я старалася не звяртаць на гэта ўвагі, хаця недзе ў душы адчувала сябе горшай. Хацелася быць такой як усе, хацелася, каб мяне любілі, каб звярталі на мяне ўвагу, сябравалі са мной. У ліцэі мой стан пагоршыўся. Вельмі часта мне не хапала сілаў, асабліва калі непакоілася ў сувязі з нейкай праверкай. У такіх сітуацыях я губляла паветра, цяжка было дыхаць і нават здаралася страціць прытомнасць. Я свой стан здароўя апраўдвала вялікім аб’ёмам працы і таму прыняла жыццёвы лозунг: нельга плакаць над сабой. У 2000 годзе дактары ўрэшце знайшлі прычыну маіх фізічных слабасцяў – невылечная хвароба сэрца. Адзіным ратункам была вельмі складаная аперацыя. Я зразумела – трэба навучыцца жыць з маёй хваробай. Падчас навучання ва ўніверсітэце я неаднаразова траціла прытомнасць, але з усіх сілаў старалася скончыць вучобу. Такая сітуацыя была для мяне невыноснай.2

Усё жыццё я імкнулася быць блізка Бога, ніколі не абвінавачвала Яго за тое, што мяне сустрэла, не пыталася, чаму менавіта я маю хворае сэрца. На чацвёртым курсе я захацела яшчэ больш паглыбіць мае адносіны з Богам і вырашыла прыняць ўдзел у семінары, які праводзіла супольнасць Адновы ў Духу Святым пры нашым універсітэце. Гэтае рашэнне не было лёгкім. Я доўга змагалася з сабой да таго, як зрабіць першы крок і аддаць сваё жыццё Езусу. Падчас сямі тыдняў семінару я пераглядзела мае адносіны з Богам, у сям’і, успрыняцце самой сябе. Бог дапамог мне ўпарадкаваць шмат рэчаў, але я не адчувала Яго прысутнасці, блізкасці. Тады я марыла пра адно: я не хацела толькі слепа верыць, але хацела ўбачыць, адчуць, што Езус сапраўды мяне любіць.

Скончыліся рэкалекцыі. Я вярнулася да маіх штодзённых заняткаў. Я ведала, што Бог клапоціцца пра мяне, была Яму ўдзячная за гэты семінар, але і надалей мне не хапала жывога досведу Божай прысутнасці.

Надышоў дзень 26 мая. Памятаю яго, нібы гэта адбывалася сёння. Дзень распачаўся  няшчасцямі. Найперш я рассталася са сваім хлопцам, пасля пасварылася з маці. Памятаю, як вярнулася ва універсітэт змучаная і нічога больш не хацела. У гэтым часе ў акадэмічным касцёле адбывалася Імша, а пасля яе павінна была адбыцца малітва за аздараўленне. Не хацелася ісці на гэтую Імшу, але раней паабяцала сяброўцы, што пойдзем разам, і трэба было трымаць слова. Я пайшла ў касцёл.

Пасля Імшы я стала на калені перад табернакулюмам. Была адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Нехта вёў праз мікрафон малітву. Я, нягледзячы на стому, пачала дзякаваць Богу за ўсё, што Ён для мяне зрабіў. І тут раптам я адчула моцнае цяпло ў вобласці сэрца. Яно з’явілася так нечакана і было настолькі моцным, што я перастала маліцца. У гэты час я пачула, як нехта, хто маліўся ў мікрафон, сказаў, што ў дадзены момант Бог аздараўляе 24-гадовую дзяўчыну з хваробы сэрца. Той чалавек сказаў, у якой частцы касцёла я знаходжуся і дакладна апісаў маю хваробу. Чалавек той казаў далей: “Езус вызваліў цябе ад тваёй хваробы і дае табе новае сэрца”. Увесь гэты час я адчувала, як моцнае цяпло ў сэрцы пачынае разыходзіцца па ўсім маім целе. Калі чалавек той замоўк, я адначасна перастала адчуваць цяпло. Я ведала – Бог мяне вылечыў. Споўнілася мая найбольшая мара – я дасведчыла прысутнасці Бога маім уласным жыццём.

У хуткім часе абследванне ў кардыялогіі паказала, што маё сэрца здаровае. Так распачалося маё жыццё наноў. Я змагла першы раз пайсці ў горы, магла хутка ехаць на веласіпедзе, бегаць і г.д. Для мяне найбольшую радасць прыносілі тыя хвіліны, калі я адчувала сябе вельмі моцна стомленай, але і надалей магла працягваць свой шлях. Гэта сапраўдны цуд! Вось ужо мінуў цэлы год ад часу майго аздараўлення. Я і надалей маю шмат цяжкасцяў і праблемаў, але перажываю іх з Езусам, Ён дае мне сілы. І, што найважней, я ведаю, што Ён любіць мяне і кожнага з вас.

З Богам!

Агнешка.

3