Любоў - сэрца евангелізацыі (Вінаграднік, 02.06.12)
Асабіста для мяне гэта вельмі цяжкая тэма. Чыста па-чалавечы, я супраціўляўся ёй як мог. Супраціўляўся дванаццаць гадоў таму і супраціўляўся, калі прыходзілі думкі, каб узяць яе для «Вінаградніка». Прымусіла ж мяне звярнуцца да яе тое, калі я ўбачыў, як шмат гэтая тэма гучыць у прароцтвах, якія мы атрымалі на апошніх сустрэчах. З іншага боку, таксама прымушае і горкі вопыт, які паказвае, што можна прачытаць шмат цікавай рэлігійнай літаратуры, удзельнічаць у многіх рэлігійных акцыях, бачыць велізарныя цуды і сенсацыі, але калі не будзе досведу Божай Любові, то далёка не пойдзеш. Тое самае тычыцца і евангелізацыі іншых людзей. Можна ўжыць залатыя аргументы, завабіць рознымі «прысмакамі», напужаць пеклам і бедамі ў жыцці, але калі чалавек не адкрыецца і не прыме дар Божай Любві – неякіх сур’ёзных зменаў у ягоных адносінах з Богам не адбудзецца. Трэці аргумент, які мяне пераканаў у неабходнасці гэтай тэмы, – гэта на дзіва частая прысутнасць яе ў літургічных чытаннях апошняга часу.

Любоў - сэрца евангелізацыі (Вінаграднік, 02.06.12)
І. Розныя абліччы любові

Чаму я апраўдваюся за гэтую тэму? Таму што па-чалавечы вельмі не хочацца пра яе гаварыць. Бо ў галаве ўжо вельмі шмат «папсовых» для мяне вобразаў любові, ад якіх мне, шчыра прызнаюся, не па сабе. Кажу «папсовыя» не толькі ў негатыўным сэнсе, а ў тым, што яны папулярныя і вельмі распаўсюджаныя. Сказаў бы, што гэта жаночыя вобразы. Паспрабуйце, напрыклад, самі для сябе ўявіць Божую Любоў. Якія ў вас параўнанні, вобразы, фантазіі, прагненні? Амаль упэўнены, што для многіх з нас будзе блізкім вобраз малога дзіця ў вялікіх руках, або Езуса, які прытуляе слабога чалавечка, альбо вялікае сэрца, альбо святло, свечка, кветкі на полі і г.д. Чаму? Таму што сярод нас большасць жанчын і дзяўчат, якія маюць паводле сваёй прыроды патрэбу ў тым, каб іх абнялі, пашкадавалі, выслухалі і дазволілі выплакацца. Жанчына, якая створана Богам як помач мужчыне, у большасці будзе адчуваць такую патрэбу, такую моцную руку побач. І гэта нармальна. Такая яе прырода. А калі і сустракаюцца сярод нас жанчыны-воіны, то толькі таму, што мужчыны сталі безадказнымі, сталі хлюпікамі і, даруйце, бабамі. Святая Эдыта Штайн пісала, што як толькі жанчыны пайшлі працаваць на фабрыкі і заводы ў ХІХ стагоддзі, нешта ў чалавечай цывілізацыі змянілася. Жанчыны неўпрыкмет пераставалі быць жанчынамі. Тым не менш гэта нейкія анамаліі і не настолькі масавыя. Жанчына, як бы там не было, назаўсёды застаецца жанчынай. А паколькі ў Касцёле ў пераважнай большасці жанчыны, то і дамінуе вобраз Божай Любові – хоць і праўдзівы, але ўласцівы для перажыванняў жанчыны.


Што ж перажывае мужчына? Для дзяўчыны абсалютна нармальна Езуса назваць словам «мілы», «мой абраннік». Нармальна таксама чытаць тыя словы Евангелля, дзе апостал Ян ляжыць на плячы ў Езуса. Я ж, у сваю чаргу, хоць і разумеў розумам усё, але ў сэрцы было не па сабе, бо недзе там круцілася тэма гомасэксуалізму. Так было да таго часу, пакуль я не сказаў сабе, што Бог – гэта не мужчына і не жанчына, а БОГ. Нехта Іншы. Мы толькі да Яго падобныя…

Калі да мяне ў першыя дні майго побыту ў харызматычнай супольнасці падбегла дзяўчына і спыталася, ці я дасведчыў Божай Любові, то я ўвогуле не ведаў, пра што яна пытае, і не ведаў што ёй адказваць, хаця за Богам на той час я пайшоў менавіта з любові. Справа ў тым, што жанчына хоча дасведчыць, перажыць, адчуць. Нездарма яна любіць вушамі, і муж павінен сотні разоў казаць ёй, што ён яе любіць. Мужчыну ж патрэбны доказы і аргументы, не словы, а факты. Мне не столькі трэба дасведчыць Божай Любові, колькі трэба ведаць, што Ён мяне любіць. На сённяшні дзень я не адчуваю патрэбы, каб мяне абдымалі, шкадавалі, гладзілі па галоўцы. Таму і не магу ўявіць сябе малым дзіцем у вялікіх Божых руках. А калі часам думаю пра сустрэчу з Ім і пра Яго Любоў, то хутчэй уяўляю Яго моцную, спрацаваную раку, такую, як намаляваў Рэмбранд. Мне не патрэбна, каб Ён прытуліў мяне, як мужчына абдымае жанчыну, але хачу, каб абняў мяне, як абдымаюцца воіны, хачу, каб паклаў сваю руку на маё плячо так, як камандзір дзякуе свайму салдату за верную службу, хачу нават, каб пакалашмаціў за валасы ці па-сяброўску ўдарыў у плячо, хачу адчуць тую руку, якая хапае Пятра, калі той тоне. Я таксама слабы і несамастойны і мне таксама патрэбна Яго дапамога і Любоў. Калі я перажываў Божую Любоў, я мог плакаць, але гэта былі іншыя слёзы. Гэта былі слёзы чалавека, які разумеў, што не выканаў свайго задання, не быў Яму верны, не прымаў Яго і хаваўся ад Яго. Божая Любоў адкрывалася мне не проста як перажыванне само па сабе. Яна прыходзіла разам з пакаяннем, з усведамленнем маёй нікчэмнасці і маіх памылак.

Калі я ў турме прапаведваў вязням тэму Божай Любові, мне там таксама было цяжка казаць па прычыне дамінацыі жаночых вобразаў і параўнанняў. Я казаў вязням, што хрысціянства – гэта не рэлігія слабакоў і плаксаў. Бог прыходзіць да нас, хворых і слабых, але для таго, каб вылечыць. Бог прызывае да адвагі, радыкалізму, а не да слёзаў. Я разумеў, што людзі, якія сядзяць перада мной у наколках, сядзяць за забойствы, якія гадамі вучыліся змагацца за сябе і бараніцца, гэтыя людзі не прымуць жаночага вобразу Божай Любові. Я разумеў, што яны не згодзяцца на такое хрысціянства. Я тлумачыў ім, што падставіць сваю шчаку і не супраціўляцца могуць дзве катэгорыі людзей - бездапаможныя слабакі і адважныя мужыкі. Праз нейкі час адзін вязень з агнём у вачах распавядаў мне, як яму хацелася атрымаць дзесяць сутак карцара за абарону веры. Для яго было гонарам пацярпець за веру. Магчыма таму Хрыстос выбірае ў Апосталы толькі мужчын.

ІІ. Біблейскія абліччы Божай ЛюбовіЛюбоў - сэрца евангелізацыі (Вінаграднік, 02.06.12)

Веру, што на гэты Вінаграднік Езус даў нам Слова:

Без любви научиться верности - невозможно. Нельзя быть верным, не зная, кого ты любишь, не зная того, кого ты любишь. Любовь - первопричина всего. Она - причина молитвы. Она - причина покаяния. Она - причина жизни. Если не любишь – не можешь жить, не хочешь жить. Когда любишь – всегда стремишься к жизни через смерть. Ничто не может остановить того, кто любит. Ничто и никто. Любовь долготерпит. Читайте эту главу про любовь, дитя Моё, которую Я дал. В ней перечислены некоторые стороны любви – не все, дитя Моё, не все. Я люблю вас и это больше всего. Ничто и никто не разлучит нас. Я – люблю. И это возможность для вас подниматься и идти дальше, это возможность - не бояться. Любовь – это возможность для вас. Это возможность жить. Только это. Только это. Только любовь вела Меня на Крест. Только любовь давала Мне силы быть с вами и идти до конца. Любовь может творить чудеса – только она. Потому что любовь – это Отец. Любовь решает всё. Любовь не позволит нам расстаться. Я омою ваши слёзы. Я смогу. Всё для тебя, дитя, Моё. Всё - для каждого из вас. Берите! Я всё даю вам. Любовь всё меняет. Она меняет жизни людей. Я влеку каждого из вас, и вы можете услышать Мой зов. Я всегда зову так, чтобы вы могли Меня услышать.
(21.04.12)


Паспрабуем акрэсліць, што Бог кажа на тэму любові. Мне раней здавалася, што адна справа – гэта любоў Бога да нас, а іншая справа – гэта чалавечая любоў. Аднак некалі я пачуў думку, што на самой справе любоў адна. Проста мы настолькі адышлі ад Бога, што нам здаецца, што мы ўвогуле любім неяк па-іншаму. Любоў жа мае той сам корань – Бог. Таму калі Бог разважае пра сваю любоў да нас, то нашая любоў да іншага чалавека і да Бога павінна быць такой самай. Любоў мае той самы корань.

У Бібліі шмат гаворыцца пра Божую Любоў. Аднак паколькі ў прарочым Слове Езус узгадвае пра Пасланне да Карынфянаў, то з яго і пачнём.

Любовь долготерпит, милосердствует, любовь не завидует, любовь не превозносится, не гордится, не бесчинствует, не ищет своего, не раздражается, не мыслит зла, не радуется неправде, а сорадуется истине; все покрывает, всему верит, всего надеется, все переносит. Любовь никогда не перестает, хотя и пророчества прекратятся, и языки умолкнут, и знание упразднится (1 Кар 13,4-8).

Думаю, што трэба кожнаму з нас проста браць гэтыя рысы любові, сапастаўляць са сваім жыццём і спрабаваць адказаць на пытанне, ці я любіў(ла) увогуле калі-небудзь. Магчыма, Бог дае нам гэты фрагмент, каб мы выхоўвалі ў сабе любоў. Само пачуццё любові – гэта толькі адзін з элементаў той любові, пра якую кажа Бог. Бо пачуцці прыходзяць і адыходзяць нечакана. Калі знікае пачуццё гневу, крыўды, радасці, супакою ці неспакою, то чаму пачуццё любові павінна трываць вечна? Яно таксама знікае. Бог жа кажа нам пра нешта іншае. Пра любоў, над якой можна і трэба працаваць, якую трэба выхоўваць. Асабіста мяне здзіўляе і радуе тое, што некаторыя рысы любові гучалі на некалькіх тэмах «Вінаградніку» (не бесчинствует – размеркаванне часу, раніца з Богам; не радуется неправде, а сорадуется истине – тэма праўды). Такое ўражанне, што Бог вёў нас на працягу года да гэтай тэмы.

У прароцтве Бог сказаў, што ў пасланні да Карынфянаў пералічаны толькі некаторыя рысы любові, але не ўсе. Напэўна, у зямным жыцці мы так і не даведаемся, чым ёсць у поўні Божая Любоў, аднак тое-сёе можна яшчэ даведацца з Пісання.

Любоў, якая церпіць

Ніхто не мае большай любові за тую, калі хто жыццё сваё аддае за сяброў сваіх. Вы сябры Мае, калі робіце тое, што Я наказваю вам. Я ўжо не называю вас слугамі, бо слуга не ведае, што робіць ягоны гаспадар. Я ж назваў вас сябрамі,
бо ўсё, што чуў ад Айца Майго, Я сказаў вам (Ян 15,13-15).

Апроч таго, што любоў дае нам прыемныя перажыванні, яна таксама вымагае ад нас і ахвярнасці. Найбольш нас раняць людзі, якіх мы любім. Раняць тады, калі пачуем ад іх нешта прыкрае, альбо тады, калі яны не прымаюць нашай любові, калі абыякавыя. Гэтаксама церпіць Бог, калі чалавек адмаўляецца ад Яго Любові. Любоў, на самой справе, прыносіць нам шмат клопату, але нас гэта не пужае, бо ведаем, што дзеля любові варта цярпець. Вось як гэту тэму дадаткова раскрывае Хрыстос: Жанчына, калі нараджае, смуткуе, бо прыйшла яе гадзіна. Калі ж народзіць дзіця, ужо не памятае з радасці пра боль, бо чалавек нарадзіўся на свет. Так і вы цяпер смуткуеце, але Я зноў убачу вас, і ўзрадуецца сэрца вашае, і радасці вашай ніхто не адбярэ ў вас (Ян 16,21-22).
Таму нічога дзіўнага, што сапраўдная любоў найбольш правяраецца ў мучаніцтве, калі чалавек з любові да іншага гатовы ахвяраваць сваё жыццё. Менавіта так зрабіў Бог Айцец, калі паслаў на смерць свайго Сына дзеля таго, каб мы маглі вярнуцца ў рай.

Любоў, якая карае

Кого Я люблю, тех обличаю и наказываю. Итак будь ревностен и покайся (Откр 3,19).

Ибо Господь, кого любит, того наказывает; бьет же всякого сына, которого принимает (Евреям 12,6).

Адна дзяўчына сказала мне неяк, што Бог паказаў ёй мой грэх, у якім мне трэба пакаяцца. Гэта не быў цяжкі грэх, але Бог хацеў, каб я на яго звярнуў увагу і стараўся пазбыцца. Яе інфармацыя адпавядала праўдзе і таму мне было крыху не па сабе. Я хадзіў як не свой амаль цэлы дзень. І толькі ўвечары я зразумеў, што Бог паказаў мне мой грэх, таму што моцна мяне любіць. Калі б Яму было абыякава маё жыццё, то Ён сказаў бы нешта накшталт: «Аляксандр, жыві ты сабе як хочаш і не дуры Мне галавы». Аднак Ён не абыякавы да мяне і таму не даў мне спакойна жыць з маім грахом, а пачутая праўда мне забалела… Так Бог паказаў мне, што Яго пакаранні і гнеў бяруць пачатак у Яго Любові.

Бог любіць усіх, а не толькі добрых

…любіце ворагаў вашых, і рабіце дабро, і пазычайце, не чакаючы нічога ўзамен, і будзе ўзнагарода вашая вялікая, і будзеце сынамі Найвышэйшага, бо Ён ласкавы да няўдзячных і да злых (Лк 6,35).

Я кажу вам: любіце ворагаў вашых і маліцеся за тых, хто пераследуе вас, каб сталіся вы сынамі Айца вашага, які ў нябёсах. Бо Ён загадвае сонцу свайму ўзыходзіць над дрэннымі і добрымі і пасылае дождж на справядлівых і несправядлівых (Мц 5,44-45).

Бог любіць людзей не таму што яны Яму нешта добрае зрабілі, а проста так, ні за што. Ён любіць таксама самых подлых, самых нікчэмных. Ён аддзяляе іх учынкі ад іх саміх. Усе людзі на зямлі – Яго дзеці, і Ён даражыць кожным без выключэння. У людзкіх жа адносінах мы прызвычаіліся цаніць і любіць тых людзей, якія любяць нас, разумеюць, спагадна да нас ставяцца. Мы жывём па прынцыпе «штосьці за штосьці» і таму наша любоў часта мае элемент эгаізму. Менавіта таму нам так цяжка зразумець, чаму Бог не карае злодзеяў, грэшнікаў, альбо калі і карае, то не адразу і не так, як нам бы хацелася. Гэтую рысу Божай Любві не разумеем не толькі мы. Нават прарок Ёна не мог прымірыцца з тым, што Бог прабачае грахі жыхарам Ненівы і не будзе іх караць (Ёна 3-4).

Любоў нараджае давер і знішчае страх

У тым любоў дасканалая ў нас, што мы маем адвагу ў дзень суда, бо які Ён, такія і мы ў гэтым свеце. У любові няма страху, але дасканалая любоў праганяе страх, бо страх ёсць з-за боязі перад пакараннем; хто баіцца,той недасканалы ў любові (1 Ян 4,17-18).

Калі душа пачынае верыць і адчуваць, што Бог яе любіць, то ў ёй паступова знікае страх, а нараджаецца давер да Бога, бо вядома, што той, хто сапраўды любіць, не зробіць нам крыўды. Апостал Ян кажа, што знікае нават страх перад апошнім судом. Гэта значыць, што смерць перастае нас пужаць, бо мы ідзем да Свайго, які нас чакае. Таму і знікае людзкі страх, а нараджаецца дар богабаязі, калі мы баімся пакрыўдзіць Бога, здрадзіць Яму, бо любім Яго і не хочам зрабіць Яму балюча. Гэты дар вынікае з любові.

Высновы

Безумоўна, любоў мае шмат рысаў. Я спрабаваў паказаць толькі некаторыя. Лічу, што трэба ясна нам зразумець наступныя рэчы:
1) Любоў нельга атаясамліваць толькі з пачуццямі. Любоў – гэта выбар, а не выпадковая сітуацыя. Можна змусіць сябе да любові;
2) Любоў звязана з вернасцю, а вернасць трэба выхоўваць, сама па сабе яна не прыходзіць. Любовь и верность – это одно целое (прароцтва 16.04.12);
3) Любоў прыносіць боль, а часам балюча выхоўвае (карае).

Любоў - сэрца евангелізацыі (Вінаграднік, 02.06.12)
ІІІ. Любоў і евангелізацыя

«Хто мае запаведзі Мае і захоўвае іх, той любіць Мяне. А хто любіць Мяне, таго палюбіць Айцец Мой, і Я палюблю яго, і аб’яўлюся яму». Юда, не Іскарыёт, кажа Яму: «Пане, як сталася, што Ты хочаш аб’явіцца нам, а не свету?» Езус сказаў яму ў адказ: «Калі хто любіць Мяне, той захоўвае слова Маё, і палюбіць таго Айцец Мой, і прыйдзем да яго, і зробім жыллё ў яго (Ян 14, 21-23).

Вернасць Божым запаведзям вынікае з любові да Яго. Хрысціянства – гэта не жыццё па правілах, а сустрэча з Асобай Бога, досвед Яго Любові і любоў да Яго. Езус не аб’яўляецца свету, бо гэта не мае сэнсу. Свет Яго не любіць, не зацікаўлены Ім. Яму няма чаго казаць свету. Ён аб’яўляе сябе Апосталам, бо яны не выпадковыя, не першыя лепшыя з вуліцы. Яны выбраныя з групы вучняў. Гэта значыць, што яны былі зацікаўленыя (Мк 3,7, 13-14).

Гэтак жа і з евангелізацыяй. Мы будзем пазнаваць Бога настолькі, наколькі самі будзем у Ім зацікаўленыя. Ён хоча з намі быць! Ён хоча з намі размаўляць! Усё пачынаецца з любові. Але любоў да Яго трэба выхоўваць. Мала толькі дасведчыць Яго любові. Некаторыя дасведчылі, але адышлі ад Яго. Трэба навучыцца любіць!!! “Трывайце ў Маёй любові”. Наша задача – навучыцца быць вернымі, трываць. На гэта патрэбны час. Некаторыя гоняцца за перажываннямі, за досведам Божай Любові, а, тым часам, ніколі не задавалі сабе пытання, у чым канкрэтна праяўляецца мая любоў да Яго. Нават Апосталы мелі праблемы з любоўю да Госпада:


Вы чулі, што Я сказаў вам: адыходжу і прыйду да вас. Калі б вы Мяне любілі, то радаваліся б, што Я іду да Айца, бо Айцец Мой большы за Мяне (Ян 14,28).

Каб трываць у Яго любові, трэба навучыцца захоўваць Яго наказы, быць верным Яго Слову:

Як Мяне палюбіў Айцец, так і Я палюбіў вас. Заставайцеся ў Маёй любові. Калі будзеце захоўваць Мае запаведзі, застанецеся ў любові Маёй (Ян 15, 9-10).

Евангелізацыя пачынаецца не з цудаў і не з маральных правілаў. Схема евангелізацыі даволі простая:

Як Мяне палюбіў Айцец, так і Я палюбіў вас. Заставайцеся ў Маёй любові. Калі будзеце захоўваць Мае запаведзі, застанецеся ў любові Маёй, як і Я захаваў запаведзі Айца Майго і застаюся ў Ягонай любові. Гэта Я сказаў вам, каб Мая радасць была ў вас, і каб радасць вашая была поўнай (Ян 15, 9-12).

• Хрыстос дасведчыў любові Айца.
• Ён атрымаў яе, Ён дзеліцца ёй з вучнямі.
• Яны ж павінны вытрываць у гэтай любві, яна павінна пусціць карані, павінна быць сталай, а не толькі часовым захапленнем. Для таго, каб вытрываць, яны павінны слухацца Езуса, выконваць Яго Слова і наказы. Павінны навучыцца не толькі прымаць ад Яго любоў, але таксама любіць Яго.
• Калі любоў Езуса пусціць карані ў сэрцах вучняў, тады вучні змогуць падзяліцца гэтай любоўю з іншымі. Матор і сэрца евангелізацыі ў тым, каб той, хто дасведчыў Божай любві, пераказаў яе далей.

IV. Пакінуць стары свет…

…идти за Мной – это уже безумие для этого мира, потому что Моё Царство, Мой мир – не отсюда. Я сделал этот выбор – остался с вами здесь для того, чтобы вы шли за Мной в Мой мир. Я здесь с вами, потому что сказал, что не оставлю вас сиротами, Но Я вывожу вас из этого мира. (16.04.12)

Когда любишь – всегда стремишься к жизни через смерть (21.04.12)

Не любите мира, ни того, что в мире: кто любит мир, в том нет любви Отчей (1 Яна 2,15).

Не знаете ли, что бегущие на ристалище бегут все, но один получает награду? Так бегите, чтобы получить. Все подвижники воздерживаются от всего: те для получения венца тленного, а мы – нетленного (1 Кар 9,24-25)

никто не приставляет заплаты к ветхой одежде, отодрав от новой одежды; а иначе и новую раздерет, и к старой не подойдет заплата от новой. И никто не вливает молодого вина в мехи ветхие; а иначе молодое вино прорвет мехи, и само вытечет, и мехи пропадут; но молодое вино должно вливать в мехи новые; тогда сбережется и то и другое (Лукі 5,36-38)

Еще подобно Царство Небесное купцу, ищущему хороших жемчужин, который, найдя одну драгоценную жемчужину, пошел и продал все, что имел, и купил ее (Мц 13,45-46)

Усе гэтыя прароцтвы і біблейскія тэксты падштурхоўваюць мяне да адной тэмы, якая, на першы позірк, не звязана з тэмай Божай Любові. Гэта тэма круціцца ў маіх думках і сэрцы ўжо некалькі месяцаў. Справа ў тым, што пакуль мы не пачнем выракацца гэтага свету, пакуль не выкінем з сябе старое і гнілое, пакуль не абарвем канаты, якія цянуць нас на дно, нібы камень млынарскі, датуль мы не прымем таго, што нам Бог сапраўды хоча даць. Гаворка ідзе пра тое, што трэба пакінуць наш стары свет для таго, каб распачаць новае жыццё ў Хрысце.

У сацыяльнай сетцы «Укантакце» асабліва бачна, як сярод веруючых трыумфуе гэты свет. Бачна па выказваннях, жартах, цытатах і г.д. Калі ад яго не адмовішся – згубіш тое, што атрымаў ад Бога. З гэтага свету трэба выходзіць. Трэба рабіць выбар. Не ўсе з нас выбралі Езуса сваім Госпадам. Выбар робіцца тады, калі перад табой некалькі варыянтаў і ты адзін выбіраеш, а іншыя пакідаеш. Тады ты беражэш тое, што ўзяў. Калі ж ты выбіраеш Езуса, але ад гэтага свету не адмаўляешся, то ты таксама яго выбіраеш і раней ці пазней гэты свет заглушыць у табе Госпада. Трэба рабіць выбар. Калі ты робіш выбар – ты развіваешся, становішся на прыступку вышэй. Некаторым цяжка зрабіць выбар, і яны чакаюць, што нейкая сітуацыя ці гучны голас самі адыдуць. Магчыма і адыдуць, але лёгка ж і вернуцца, а паколькі чалавек не зрабіў выбар, не змяніўся, не стаў на прыступку вышэй, то не зможа адмовіцца. Сітуацыя, якая сама па сабе вырашаецца, без нашага ўдзелу і выбару, на самой справе нічога не мяняе.

Напрыклад, ты абманваеш дырэктара працы і не маеш адвагі стаць у праўдзе. Праз нейкі час цябе пераводзяць. Справа нібыта вырашылася, але будзе новы дырэктар і будуць новыя, або яшчэ і горшыя сітуацыі. Ты не рашыўся, не вырашыў для сябе. Значыць, усё вяртаецца. Гэта толькі здаецца, што нешта змянілася, а насамрэч нічога не памянялася.

Таму трэба рашыцца на тое, што ты хочаш адмовіцца ад гэтага свету. Ён сам проста так не адыдзе. Ты здольны будзеш зрабіць гэта толькі тады, калі будзеш ведаць, у імя чаго гэта робіш, калі будзеш ведаць, што адмовіўся ў імя нечага нашмат важнейшага. Я адмоўлюся ад гэтага свету толькі тады, калі дасведчу Божай любові, калі палюблю Яго. І ў любові Яго я вытрываю толькі тады, калі адмоўлюся ад гэтага свету.

Заўважыў, што нават калі мы адмаўляемся ад гэтага свету, то нашыя старыя грахі так лёгка нас не пакідаюць. Яны, нібы шрамы, застаюцца ў нашай памяці. Светачам цела ёсць вока. Калі ж вока тваё чыстае, то ўсё цела тваё будзе светлае (Мц 6,22). Гэты тэкст паказаў мне, што тое, на што мы глядзім і што або каго слухаем, – усё гэта ўваходзіць у нас і застаецца ў памяці. Ты нібыта нічога дрэннага яшчэ не робіш, але твая памяць ужо прыняла інфармацыю і зло выкарыстае гэта ў той момант, калі ты не будзеш да гэтага падрыхтаваны, калі не зможаш абараніцца. Ты нібы можаш і не рабіць нічога дрэннага, але, слухаючы голас гэтага свету і назіраючы за ім, ты пачынаеш аддаляцца ад Любові Божай.

Любоў - сэрца евангелізацыі (Вінаграднік, 02.06.12)