ВІНАГРАДНІК: ЗМАГАЮЧЫСЯ СА ЗЛОМ (29 ВЕРАСНЯ)
29 верасня запрашаю на чарговы "ВІНАГРАДНІК". Тэма можа і не надта вясёлая, але веру, што неабходная...
а. Аляксандр
ВІНАГРАДНІК: ЗМАГАЮЧЫСЯ СА ЗЛОМ (29 ВЕРАСНЯ)
Будзьце цвярозымі, чувайце! Бо супраціўнік ваш, д’ябал, як леў рыклівы, кружыць, шукаючы, каго зжэрці. Супраціўцеся яму моцнай вераю, ведаючы, што гэткія самыя пакуты выпадаюць і тым вашым братам, што ёсць у свеце.
1 Пятра 5,9-10


Пасля летняга перапынку ўсіх вельмі сардэчна запрашаю на чарговую сустрэчу “ВІНАГРАДНІКУ”, якая адбудзецца ў Оршы 29 верасня (субота). Веру, што гэтым разам Гасподзь хоча павучыць нас як супраціўляцца сатане і яго слугам. Многія з нас мелі магчымасць дасведчыць, што калі распачынаем нейкую Божую справу, то з’яўляюцца нечаканыя, невытлумачальныя і нават жахлівыя перашкоды. На жаль, у гэтых момантах шматлікія веруючыя апускаюць рукі, пужаюцца і пачынаюць уцякаць. Гэта сведчыць аб тым, што мы або не ведаем як змагацца са злом, або не гатовыя да барацьбы, або проста несвядомыя ў якія “гульні” мы пачалі гуляцца.
Спадзяюся, што наша сустрэча на “ВІНАГРАДНІКУ” дапаможа нам быць “цьвярозымі, чуваць і супраціўляцца моцнай верай”.

а. Аляксандр Жарнасек МІС


ВІНАГРАДНІК: ЗМАГАЮЧЫСЯ СА ЗЛОМ (29 ВЕРАСНЯ)
РАСКЛАД:
8.00 ПРАСЛАЎЛЕННЕ
8.30 СНЯДАННЕ
09.30 КАНФЕРЭНЦЫЯ І
10.30 КАНФЕРЭНЦЫЯ ІІ
11.30 СВЕДЧАННІ АБО ГРУПКІ ДЗЯЛЕННЯ
12.15 АБ’ЯВЫ
12.45 АБЕД, ВОЛЬНЫ ЧАС
13.30 АДАРАЦЫЯ, СПОВЕДЗЬ, РАЗМОВЫ
16.30 СВЯТАЯ ІМША
17.30 ВЯЧЭРА
18.00 – 21.00 МАЛІТВА ПРАСЛАЎЛЕННЯ І ЗАСТУПНІЦТВА

Увага!!!
Абавязковы папярэдні запіс да 26 верасня (серада). Тых, хто едзе на начлег з пятніцы на суботу, або з суботы на нядзелю прашу ўзяць з сабой спальнік.

Запісвацца па тэлефоне:
Дыякан Віталій Даніловіч МІС 8(029)277 25 50
Айцец Аляксандр Жарнасек МІС 8(029)713 02 33
ВІНАГРАДНІК: ЗМАГАЮЧЫСЯ СА ЗЛОМ (29 ВЕРАСНЯ)