ВІНАГРАДНІК (19.01.13): духоўная сувязь з продкамі (канферэнцыя)
Напэўна, гэта тэма не пазнаная і ёсць да яе вельмі шмат пытанняў. Тым не менш яна існуе і гэта бачаць многія веруючыя. Прапаную вашай увазе сціплы аналіз гэтай тэмы. Канечне, малітву, якая была на Вінаградніку, не заменіць ніякая тэма. Тым не менш разумець яе на ўзроўні інтэлектуальным усядно трэба.
ВІНАГРАДНІК (19.01.13): духоўная сувязь з продкамі (канферэнцыя)
АСНОЎНЫЯ ПАНЯЦЦІ

ЦІ НЯСУЦЬ ДЗЕЦІ АДКАЗНАСЦЬ ЗА ГРЭХ БАЦЬКОЎ?

Першае, што прыходзіць у галаву на гэтае пытане: вядома ж не… І тым не менш: калі нашыя продкі жывыя, то, аказваецца, мы нясем адказнасць за іхнія ўчынкі. Нясем адказнасць толькі ў тым выпадку, калі ведаем, што бацькі грашаць, а мы нічога не зрабілі, каб іх папярэдзіць, спыніць. Гаворка ідзе пра адказнасць за чалавека, які жыве побач. Такую адказнасць мы нясем не толькі за бацькоў альбо дзяцей, але і ўвогуле за чалавека, які жыве побач. Гэта можа быць знаёмы, сябра, а можа быць і выпадковы чалавек. Чым больш цесная наша сувязь з чалавекам, тым большая наша маральная адказнасць за гэтага чалавека. Гэтую праўду выразна паказвае як Стары Завет, так і Новы Запавет.

Сын человеческий! Я поставил тебя стражем дому Израилеву, и ты будешь слушать слово из уст Моих, и будешь вразумлять их от Меня. Когда Я скажу беззаконнику: "смертью умрешь!", а ты не будешь вразумлять его и говорить, чтобы остеречь беззаконника от беззаконного пути его, чтобы он жив был, то беззаконник тот умрет в беззаконии своем, и Я взыщу кровь его от рук твоих. Но если ты вразумлял беззаконника, а он не обратился от беззакония своего и от беззаконного пути своего, то он умрет в беззаконии своем, а ты спас душу твою. И если праведник отступит от правды своей и поступит беззаконно, когда Я положу пред ним преткновение, и он умрет, то, если ты не вразумлял его, он умрет за грех свой, и не припомнятся ему праведные дела его, какие делал он; и Я взыщу кровь его от рук твоих. Если же ты будешь вразумлять праведника, чтобы праведник не согрешил, и он не согрешит, то и он жив будет, потому что был вразумлен, и ты спас душу твою (Иезекииль 3,17-21)

Если же согрешит против тебя брат твой, пойди и обличи его между тобою и им одним; если послушает тебя, то приобрел ты брата твоего; если же не послушает, возьми с собою еще одного или двух, дабы устами двух или трех свидетелей подтвердилось всякое слово; если же не послушает их, скажи церкви; а если и церкви не послушает, то да будет он тебе, как язычник и мытарь (Матфея 18,15-17)


Прычым, заўважце, гэтая адказнасць трывае толькі да нейкага моманту. Мы павінны паказаць нашаму бліжняму ягоную памылку і не чакаць выніку. Бліжні сам павінен пачаць працаваць над сабой. Перш за ўсё гэта яго адказнасць перад Богам, а не наша. Мы паказваем і адыходзім, а не капаем яму на мазгі пра грахі да пераможнага канца. У такім выпадку мы дадзім чалавеку самастойна зрабіць выбар.

ВІНАГРАДНІК (19.01.13): духоўная сувязь з продкамі (канферэнцыя) Тут асабліва хачу падкрэсліць тры вельмі важныя моманты:

1. Мы не маем права асуджаць чалавека, што б ён ні зрабіў.
2. Бог называе прарока Езэкііла стражем дому. Гэта агромністая адказнасць, і таму мы не можам вінаваціць чалавека ў грахах, бо нам вось так штосьці здалося, мы, бачыце, штосьці падазронае адчуваем, нехта там нешта сказаў, нешта мы адчулі або прыснілі. Гаворка ідзе выключна пра факты. Больш за тое, нават гаварыць пра грэх, які сапраўды меў месца, трэба вельмі асцярожна. Мы не маем права адабраць у чалавека надзею. Наш абавязак – дапамагчы яму, паказаць выйсце, падтрымаць, а не проста сказаць, выкрыць і пакінуць. Паглядзіце, як асцярожна пра грэх кажа Хрыстос. У размове з самаранкай (Ян 4) Ён толькі праз нейкі час, калі тая ўжо здольная была слухаць Яго, пачынае казаць пра яе грэх. А ў размове з жанчынай, якую злавілі на граху чужалоства, Езус увогуле кажа: женщина! где твои обвинители? никто не осудил тебя? Она отвечала: никто, Господи. Иисус сказал ей: и Я не осуждаю тебя; иди и впредь не греши (Иоанн 8,10-11). Яна рабіла страшныя рэчы, а Езус так спакойна рэагуе… Бог не нішчыць, а заўсёды дае супакой і надзею.
3. Да таго ж, кожнаму чалавеку трэба паказваць грэх па-рознаму. Нездарма Бог спачатку прароку Езэкіілу кажа пра беззаконніка, а пасля пра праведніка. Ім па-рознаму трэба казаць пра грэх. У Евангеллі мы адчуваем нават узроўні перадачы гэтай інфармацыі.

ЦІ НЯСУЦЬ ДЗЕЦІ АДКАЗНАСЦЬ ЗА ГРЭХ ПАМЕРЛЫХ ПРОДКАЎ, ЗА ГРЭХ НАРОДА?

Отцы не должны быть наказываемы смертью за детей, и дети не должны быть наказываемы смертью за отцов; каждый должен быть наказываем смертью за свое преступление (Втор 24, 16).

В те дни уже не будут говорить: «отцы ели кислый виноград, а у детей на зубах оскомина», но каждый будет умирать за свое собственное беззаконие; кто будет есть кислый виноград, у того на зубах и оскомина будет (Иер 31, 29-30).

Вы говорите: «почему же сын не несет вины отца своего?» Потому что сын поступает законно и праведно, все уставы Мои соблюдает и исполняет их; он будет жив. Душа согрешающая, она умрет; сын не понесет вины отца, и отец не понесет вины сына, правда праведного при нем и остается, и беззаконие беззаконного при нем и остается. И беззаконник, если обратится от всех грехов своих, какие делал, и будет соблюдать все уставы Мои и поступать законно и праведно, жив будет, не умрет (Иез 18, 19-20).


З гэтых тэкстаў вынікае, што за адказнасць за свой грэх нясе кожны асабіста. Гэта абсалютна лагічна і па-іншаму проста не можа быць. Я проста не веру ў Бога, які абвінаваціць нас за грахі нашых продкаў. Гэта нерэальна. Але ў такім разе, калі мы згодныя з гэтай праўдай, то як нам разумець наступны фрагмент?
ВІНАГРАДНІК (19.01.13): духоўная сувязь з продкамі (канферэнцыя)
Отцы наши грешили: их уже нет, а мы несем наказание за беззакония их. Рабы господствуют над нами, и некому избавить от руки их. С опасностью жизни от меча, в пустыне достаем хлеб себе. Кожа наша почернела, как печь, от жгучего голода… Упал венец с головы нашей; горе нам, что мы согрешили! (Плач Иеремии 5, 7-10.16)

Прарок кажа мы несем наказание за беззакония их, але пад словам наказание маецца на ўвазе не адказнасць за грэх, а наступствы граху. Кніга Плач Ераміі паказвае залежнасць паміж сучаснай цяжкой сітуацыяй народа і грахамі продкаў. Прычым дакладна невядома, што гэта за грахі. Ідзе размова пра тое, што Бог быў верны, вёў народ, заключыў з народам Запавет і абяцаў бласлаўляць, а народ аказаўся няверны ў гэтым саюзе. І з гэтай прычыны прыйшлі беды, больш за тое, яны працягваюцца ў наступных пакаленнях. Спачатку аўтар бачыць крыніцу няшчасцяў у грахах продкаў, а пасля раптам пачынае казаць пра свае грахі. Не выключана, што аўтар Кнігі бачыць сувязь паміж грахамі продкаў і ўласнымі грахамі. Здаецца, што ў нейкім сэнсе ён атаясамлівае свае ўчынкі з памылкамі продкаў. Такое ўражанне, што ён не хоча вінаваціць продкаў. Ён проста называе іх памылкі і пры гэтым бачыць таксама, што і сам ён грашыць, і сам вінаваты.

Як усё гэта разумець?

Як ні дзіўна, але, на маю думку, даволі проста. За свой грэх адказнасць нясе кожны з нас асабіста. І таму грэх маіх продкаў не мае ўлады над маімі адносінамі з Богам. І нават калі мае продкі былі далёкія ад Бога, то я сваім асабістым выбарам магу ўсё змяніць. Я адказваю толькі за свой выбар. Збаўленне маёй душы залежыць толькі ад мяне асабіста. Ніхто з нас не меў і не будзе мець ідэальнага роду. Нават у радаводзе Хрыста далёка не ўсё чыста. У ім ёсць Фамар, якая чужаложыла з Юдам (Быцця 38), ёсць блудніца Рахаб, ёсць былая жонка Урыі, з якой зграшыў цар Давід, забіўшы пры тым яе мужа. Радавод далёка не ідэальны, а Езус быў без граху! Падобна і большасць першых хрысціянаў мелі далёка не ідэальныя сем’і. Іх продкі былі язычнікамі, пакланяліся ідалам, вызывалі злых духаў, былі астролагамі і г.д. Гісторыя нашых продкаў не чыніць нас рабамі і закладнікамі лёсу! Мы самі робім выбар і самі адказваем за збаўленне сваёй душы.

Аднак апроч граху ёсць таксама паняцце наступстваў граху. Паняцце наступстваў граху у Святым Пісанні найперш з’яўляецца ў тэме першароднага граху. Адам пакінуў рай, і па-за раем нараджаюцца яго дзеці. Так нарадзіўся людскі страх, у людзей з’явіліся асабістыя грахі і г.д. У нейкім сэнсе яны не вінаватыя, але павінны несці наступствы ад памылкаў свайго бацькі. Такія наступствы мы бачым у сем’ях наркаманаў, алкаголікаў, бандытаў і г.д. Дзеці не вінаватыя, яны ўсё могуць змяніць, але грахі бацькоў чамусьці на іх маюць негатыўны ўплыў. Ты, вядома, можаш рабіць выбар, але чамусьці маеш схільнасць і асаблівую спакусу да таго, каб рабіць тыя самыя памылкі, што і твае бацькі. Менавіта таму мне бачыцца цесная сувязь у кнізе Плач Ераміі паміж грахамі продкаў і асабістымі людскімі грахамі. Ты не раб, ты свабодны, але нешта цябе штурхае да граху больш, чым іншых, бо ты маеш асаблівую схільнасць да гэтага граху, і таму табе трэба больш працаваць.

Рыхтуючыся да гэтай тэмы, я трапіў на цікавы артыкул аднаго ўрача. Гэта жанчына не з’яўляецца тэолагам, і таму адразу напісала, што не збіраецца бараніць так званай тэорыі генеалагічнага аздараўлення пакаленняў. Яна напісала, што ў сваёй працы вельмі шмат заўважала дзіўную нябачную лінію, якая звязвае пакаленні. У гэтай лініі бачныя тыя самыя грахі, тыя самыя хваробы, тыя самыя няўдачы, ці проста беды.

Што маецца на ўвазе, калі мы гаворым пра наступствы граху? Схільнасць да нейкіх грахоў, а таксама хваробы, няздольнасць заснаваць добрую сям’ю, няўдачы ў працы, нездаровыя адносіны ў сям’і, зраненыя сяброўскія адносіны і г.д.

Уся наша тэма – гэта крыху хаджэнне па водах, бо ў ёй вельмі шмат пытанняў без адказаў. Таму гэтая тэма будзе слушна мець як прыхільнікаў, так і праціўнікаў. І гэта нармальна. Тут нельга быць адназначным. І пры ўсім гэтым нас можа здзіўляць, напрыклад, тое, чаму палякі і немцы просяць адзін у аднаго прабачэння? Альбо навошта Папа Рымскі просіць прабачэння за грахі Касцёла невядома якой даўнасці? Навошта, зрэшты, ёсць набажэнствы, у якіх мы просім прабачэння за грахі нашага народу? Навошта прарок Данііл так слёзна просіць Бога прабачыць грахі народу (Дан 9)? Значыць, мы ўсе свядома ці несвядома адчуваем сувязь з нашымі продкамі, з іх асягненнямі і памылкамі. Асабіста я спадзяюся, што такія прабачэнні будуць некалі гучаць і ў нашай дзяржаве.

Напэўна адна з найважнейшых біблейскіх гісторый пра наступствы граху – гэта гісторыя пра грэх цара Давіда. Вось што сказаў цару Божы пасланнік прарок Натан: итак не отступит меч от дома твоего во веки, за то, что ты пренебрег Меня и взял жену Урии Хеттеянина, чтоб она была тебе женою. Так говорит Господь: вот, Я воздвигну на тебя зло из дома твоего, и возьму жен твоих пред глазами твоими, и отдам ближнему твоему, и будет он спать с женами твоими пред этим солнцем; ты сделал тайно, а Я сделаю это пред всем Израилем и пред солнцем. И сказал Давид Нафану: согрешил я пред Господом. И сказал Нафан Давиду: и Господь снял [с тебя] грех твой; ты не умрешь; но как ты этим делом подал повод врагам Господа хулить Его, то умрет родившийся у тебя сын (2 Царств 12,10-14).

Цар Давід прызнаў свой грэх, пакаяўся, і Бог прабачыў яму грэх, але ад граху застаюцца наступствы. Чым больш чалавек звязаны з Богам, тым большыя наступствы і тым большае знішчэнне нясе грэх. Магчыма, гэткі самы грэх звычайнага чалавека не прынёс бы столькі бяды. Але Давід не звычайны чалавек – ён Памазаннік Божы, выбраны. Цар Давід плача, шмат моліцца, пасціцца, але наступствы граху не знікаюць. Варта зазначыць, што гэтыя наступствы немагчыма знішчыць толькі ўласным высілкам. На той час не было яшчэ Крыві Хрыста, якая абмывае грэх і яго наступствы. У Давіда не толькі памірае сын. Другі яго сын Амнон пайшоў, можна сказаць, шляхам свайго бацькі – згвалціў дачку Давіда Фамар. Наступны сын Авессалом забівае свайго брата Амнона і прэтэндуе на трон, пачынае пераследваць свайго бацьку. Урэшце быў забіты сам Авессалом. І гэтак далей. Так і хочацца дадаць: і так амаль да нашых дзён. Гэта для мяне пытанне без адказу, што нясуць у сабе словы прарока Натана: не отступит меч от дома твоего во веки, за то, что ты пренебрег Меня. Бог прабачае грахі, але грахі нясуць наступствы.

ВІНАГРАДНІК (19.01.13): духоўная сувязь з продкамі (канферэнцыя) БЛАСЛАЎЛЕННЕ ПАКАЛЕННЯЎ

Калі мы ўсур’ёз задумаемся над усім гэтым, то нас можа ахапіць панічны страх. Дзе ж выйсце? З аднаго боку становіцца зразумелай пустэча нашага народу. Гэта не толькі справа нашых грахоў. Гэта справа жыцця нашых продкаў у апошнія, скажам, сто гадоў. І адначасна, калі задумацца над гісторыяй Германіі, пры ўсім пакаянні немцаў за фашызм, усё роўна ўзнікае пытанне, адкуль паўстаюць новыя прыхільнікі фашызму, напрыклад, сярод моладзі ці футбольных фанатаў. А ўсё, мабыць, таму, што наступствы граху так лёгка не праходзяць. Аднак выйсце ёсць.

Я Господь, Бог твой, Бог ревнитель, наказывающий детей за вину отцов до третьего и четвертого [рода], ненавидящих Меня, и творящий милость до тысячи родов любящим Меня и соблюдающим заповеди Мои (Исход 20,5-6)

Гэты тэкст у Пяцікніжжы Маісея паўтараецца шмат разоў. Магчыма, наступствы граху трываюць да трэццяга і чацвёртага пакалення, але бласлаўленне Божае трывае ажно ў 250 разоў даўжэй – ажно да чацвёртага пакалення! З аднаго боку, нам трэба ўсведамляць нашыя грахі і грахі нашых продкаў, але, з іншага боку, Любоў Бога ў шмат разоў мацнейшая. Нельга недаацэньваць наступстваў граху продкаў, але яшчэ больш важна ўбачыць Божую сілу і Божую прысутнасць у нашых прадзедах. Зло заўсёды крыклівае. Зло хоча, каб мы на яго асабліва звярталі ўвагу. І можа так стацца, што грэх майго дзеда пачне мяне хваляваць нашмат больш, чым праведнасць і святасць многіх маіх продкаў. Шмат людзей заўважае, што часам у сям’і проста бачная Божая рука. Калі стварыць генеалагічнае дрэва, то там трэба пісаць не толькі грахі і памылкі, але таксама Божае бласлаўленне.

І нават калі возьмем кашмарныя наступствы граху Давіда, то, нягледзячы на гэта, Яго трон будзе трываць вечна. З яго роду нараджаецца Месія. Ён таксама ўдзельнічае ў бласлаўленні, якое было дадзена Абрагаму, у Запавеце і абяцаннях, якія былі дадзеныя Маісею. З аднаго боку выглядае на тое, што меч сапраўды не адыходзіць ад дому Давіда, а з іншага боку бачна яўнае бласлаўленне для гэтага народу. Дастаткова паехаць у сучасны Ізраіль, каб зразумець, што гэты народ мае асаблівае бласлаўленне. Дадзенае Абрагаму, яно не перастае дзейнічаць і сёння.

Мы таксама маем непасрэдны ўдзел у гэтым бласлаўленні. Па-першае, мы таксама дзеці Абрагама, калі толькі паверылі і даверыліся Богу: Познайте же, что верующие суть сыны Авраама. И Писание, провидя, что Бог верою оправдает язычников, предвозвестило Аврааму: в тебе благословятся все народы. Итак верующие благословляются с верным Авраамом (Гал 3,7-9). А па-другое, мы дзеці Божыя, бо былі ўсыноўленыя Богам праз Уцелаўленне Хрыста: Ибо все вы сыны Божии по вере во Христа Иисуса; все вы, во Христа крестившиеся, во Христа облеклись… А как вы - сыны, то Бог послал в сердца ваши Духа Сына Своего, вопиющего: «Авва, Отче!» Посему ты уже не раб, но сын; а если сын, то и наследник Божий через Иисуса Христа (Гал 3,26-27; 4,6-7).

ЯК МАЛІЦЦА – ПРАКТЫКА

Адразу хачу сказаць, што не маю амаль ніякай практыкі ў гэтай сферы. Першы раз я задумаўся пра гэтую праблему, калі прачытаў яшчэ ў семінарыі кнігу «Малітва аб аздараўленні роду» айца Роберта Дэ Грандыса. Пасля гэтая тэма неўпрыкмет знікла і ўсплыла наноў, калі Дух Святы падаў маю кнігу аднаму чалавеку і такім чынам Сам арганізаваў малітву. Я ж быў усяго толькі нібы назіральнікам на гэтай малітве. Справа, здавалася, не датычыла мяне. Я маліўся з людзьмі проста як святар, падтрымліваў іх. Але раптам Дух Святы назваў імя з майго роду. Гэта быў Божы, сумленны чалавек, вернік, у якога не ўсё было добра ў маладосці. Прычым Дух Святы назваў імя, якое ўжывалася толькі ў маладосці. Такім чынам Ён паказаў перыяд, у які адбывалася нешта нядобрае.

Я не з’яўляюся вялікім прыхільнікам гэтай практыкі, шмат чаго не разумею ў ёй, не маю вялікага вопыту ў гэтай сферы. Да таго ж, ёсць шмат пытанняў без адказу. Аднак Бог паказаў мне важнасць гэтай тэмы. Пасля паказваў яшчэ некалькі разоў гэтую тэму ў жыцці іншых людзей.

Таму, гаворачы пра практычны бок малітвы, я часткова карыстаюся вопытам айца Роберта Дэ Грандыса і спрабую прымяніць тое, з чым магу пагадзіцца.

1. На пачатку малітвы трэба праславіць Бога за жыццё і за ўсіх маіх продкаў, за ўсё дабро.
2. Памаліцца аб абароне. Заклікаць над сабой Крыж і Кроў Хрыста. Паставіць Яго Крыж паміж мной і маімі пакаленнямі. Запрасіць да малітвы Беззаганную Багародзіцу, святых арханёлаў, святых заступнікаў.
3. Папрасіць Духа Святога, каб паказаў, ці ёсць у гісторыі майго роду людзі альбо сітуацыі, за якія трэба маліцца. Запрасіць Духа Святога і чакаць у маўчанні і цішыні Яго адказу. Калі Дух Святы пакажа нейкага чалавека, назаве яго імя, або пакажа нейкую сітуацыю, то зноў спытацца ў Яго, як канкрэтна і за што маліцца. Зноў пачакаць адказу. Малітва павінна адбывацца выключна ў дыялогу з Духам Святым. Маліцца трэба асабліва праз Кроў Хрыста. Яна павінна ўсё амываць. У гэтай малітве трэба навучыцца слухаць і трываць у цішыні, трэба рабіць паўзы і слухаць у веры.
4. Асабліва маюць наступствы грахі непрабачэння, нянавісці, нелюбві, самагубства, магіі, чараў, акультызму, варажбы, выкарыстанне талісманаў і г.д.
5. Айцец Роберт Дэ Грандыс піша, што сур’ёзныя наступствы нясуць грахі святатацкія, грахі сэксуальнага плану, аборты. Раіць таксама, каб забітым дзецям, а таксама дзецям, якіх называюць «выкідышам», даць імя. Гаворка ідзе пра тое, што гэта былі сапраўдныя людзі, і іх трэба як паўнапраўных залічыць у род.
6. Найбольш моцнай малітвай з’яўляецца Святая Імша, ахвяраваная за продка, альбо за нейкую сітуацыю. Таксама Святую Камунію можна прымаць за памерлага продка і ў моманце прыняцця асабліва прасіць Хрыста, каб абмыў гэтую душу альбо нейкую цяжкую сітуацыю сваёй Крывёю. Можна старацца ў духу ўявіць, як мы падводзім нашага продка да Хрыста.

Асабліва варта памятаць пра дзве рэчы:
1. Не трэба шукаць вінаватых, спіхваць нашу адказнасць на кагосьці, не абвінавачваць бацькоў (асабліва жывых) за іх грахі.
2. Усё пачынаецца з вадзіцельства Духа Святога. Калі Ён нічога не паказаў – слава Богу і жывем далей. Мы не маем абавязку штосьці бачыць і капацца ў бедах сваёй гісторыі. Трэба капацца тады, калі да гэтага моманту падводзіць Бог.
Выглядае на тое, што кожнаму, перад кім паўстае праблема роду, добра было б зрабіць радавое дрэва з усімі бедамі і бласлаўленнямі. Магчыма, сама логіка, альбо Бог праз наш розум пакажа нам нябачныя лінііі, якія трэба альбо працягваць, умацаўваць, альбо абрываць.

Навошта ўсё гэта? Не шукаем вінаватых, але хочам пражыць сваё зямное жыццё годна, свабоднымі ад наступстваў грахоў продкаў. А таксама хочам працягнуць лінію бласлаўленняў. Робім гэта крыху і для сябе, а яшчэ больш для будучых пакаленняў.

ВІНАГРАДНІК (19.01.13): духоўная сувязь з продкамі (канферэнцыя)