ГРЭХ ЗАЙЗДРАСЦІ СЁННЯ (ВІНАГРАДНІК 08.06.13, змест канферэнцыі)
Зайздрасць у Бібліі, "белая і чорная" зайздрасць, зайздрасць лянівых людзей, зайздрасць жанчын - гэта тыя моманты, якія змяшчае дадзеная тэма. Ну і, канечне, як змагацца з зайздрасцю...
ГРЭХ ЗАЙЗДРАСЦІ СЁННЯ (ВІНАГРАДНІК 08.06.13, змест канферэнцыі)
І. ПАНЯЦЦЕ ЗАЙЗДРАСЦІ

Не желай дома ближнего твоего; не желай жены ближнего твоего, ни раба его, ни осла его, ничего, что у ближнего твоего.
Исх 20,17


Што такое зайздрасць? Гэта жаданне мець тое, чаго чалавек не мае. Тычыцца гэта і матэрыяльных дабротаў (багацце, здароўе, сям’я, дзеці, сябры), і нематэрыяльных (любоў і павага іншага чалавека, духоўныя дары, таленты, характар, становішча ў грамадстве, аўтарытэт). Зайздрасць, паводле вучэння Катэхізіса Каталіцкага Касцёла, з’яўляецца адным з галоўных грахоў. Маецца на ўвазе не цяжар граху, а залежнасць ад яго, шырокі ўплыў гэтага граху на жыццё чалавека. Напачатку зайздрасць можа быць спакусай, пасля грахом і, урэшце, можа стаць спосабам жыцця, навыкам.

ЗАЙЗДРАСЦЬ У БІБЛІІ

Зайздрасць бярэ свой пачатак ад сатаны. Усходнія айцы Касцёла казалі, што сатана пазайздросціў, што Бог стварыў чалавека і так моцна палюбіў яго.

В преисподнюю низвержена гордыня твоя со всем шумом твоим; под тобой подстилается червь, и черви – покров твой. Как упал ты с неба, денница, сын зари! Разбился о землю, попиравший народы. А говорил в сердце своем: «Взойду на небо, выше звезд Божиих вознесу престол мой и сяду на горе в сонме богов, на краю севера; взойду на высоты облачные, буду подобен Всевышнему».
Исаия 14, 11-14


Но завистью диавола вошла в мир смерть, и испытывают ее принадлежащие к уделу его.
Премудрости Соломона 2,24

Спустя несколько времени, Каин принес от плодов земли дар Господу, и Авель также принес от первородных стада своего и от тука их. И призрел Господь на Авеля и на дар его, а на Каина и на дар его не призрел. Каин сильно огорчился, и поникло лице его. И сказал Господь Каину: почему ты огорчился? и отчего поникло лице твое?
Бытия 4, 3-6

ГРЭХ ЗАЙЗДРАСЦІ СЁННЯ (ВІНАГРАДНІК 08.06.13, змест канферэнцыі) Мы бачым тут прыклад праяўлення першага граху зайздрасці ў гісторыі чалавецтва і яго наступстваў. Па-чалавечы, згадзіцеся, нам нават хочацца апраўдаць Каіна. Сапраўды, чаму гэта Бог не прыняў ахвяры Каіна, а Авеля прыняў? Гэта ж несправядліва! Мы ўсе так думаем пад уплывам граху зайздрасці, які пакідае след у кожным з нас. А, падумаўшы, што тут дрэннага? Бог прынізіў Каіна, асудзіў яго, насварыўся, нешта забраў у яго? Не. Жыццё Каіна засталося на тым самым узроўні. Адно што наперад пасунулася жыццё Авеля. Каін не быў пакрыўджаны, проста Авелю крыху больш пашчасціла менавіта ў гэты дзень. На наступны дзень магло б быць усё наадварот. Нехта трапна заўважыў, што Богу не патрэбная была ні ахвяра Каіна, ні Авеля. Навошта Яму гэтыя ахвяры? Гэта быў выхаваўчы працэс. Бог, ведаючы, які горкі корань нараджаецца ў сэрцы Каіна, пачынае размаўляць з ім. Што сталася? Чаму сумуеш? Нічога дрэннага не адбылося? Паразмаўляй са Мной пра сваю праблему, пра свае пачуцці…

Праблема зайздрасці, з якой не справіўся Каін, прысутнічае ў навучанні Хрыста пра слугаў у вінаградніку:

Ибо Царство Небесное подобно хозяину дома, который вышел рано поутру нанять работников в виноградник свой и, договорившись с работниками по динарию на день, послал их в виноградник свой; выйдя около третьего часа, он увидел других, стоящих на торжище праздно, и им сказал: идите и вы в виноградник мой, и что следовать будет, дам вам. Они пошли. Опять выйдя около шестого и девятого часа, сделал то же. Наконец, выйдя около одиннадцатого часа, он нашел других, стоящих праздно, и говорит им: что вы стоите здесь целый день праздно? Они говорят ему: никто нас не нанял. Он говорит им: идите и вы в виноградник мой, и что следовать будет, получите. Когда же наступил вечер, говорит господин виноградника управителю своему: позови работников и отдай им плату, начав с последних до первых. И пришедшие около одиннадцатого часа получили по динарию. Пришедшие же первыми думали, что они получат больше, но получили и они по динарию; и, получив, стали роптать на хозяина дома и говорили: эти последние работали один час, и ты сравнял их с нами, перенесшими тягость дня и зной. Он же в ответ сказал одному из них: друг! я не обижаю тебя; не за динарий ли ты договорился со мною? возьми свое и пойди; я же хочу дать этому последнему [то же], что и тебе; разве я не властен в своем делать, что хочу? или глаз твой завистлив от того, что я добр?
Матфея 20, 1-15

Асноўнае разуменне гэтай тэмы знаходзіцца ў апошніх словах Езуса: разве я не властен в своем делать, что хочу? или глаз твой завистлив от того, что я добр? Бог нікога не крыўдзіць. Ён проста не прыхільнік камунізму. Ён кожнаму дае па сілах. Дзеліць няроўна. Некаму дае раней, некаму пазней. Некаму дарма, а нехта павінен папрацаваць. Гэтак званая «несправядлівасць» Бога вынікае з Яго дабрыні і дармовых падарункаў, а не з правілаў. Нам гэта не будзе перашкаджаць толькі пры адной умове – калі мы навучымся дбаць не толькі пра сябе, а проста быць добрымі і бескарыслівымі.

ГРЭХ ЗАЙЗДРАСЦІ СЁННЯ (ВІНАГРАДНІК 08.06.13, змест канферэнцыі)
Падобную карціну мы назіраем у гісторыі патрыярха Язэпа і яго братоў:

Израиль любил Иосифа более всех сыновей своих, потому что он был сын старости его, - и сделал ему разноцветную одежду. И увидели братья его, что отец их любит его более всех братьев его; и возненавидели его и не могли говорить с ним дружелюбно. И видел Иосиф сон, и рассказал братьям своим: и они возненавидели его еще более.
Бытия 37, 3-5

Заўважце, размова ідзе не пра тое, што Якуб не любіў сваіх сыноў, але пра тое, што меншага любіў больш… Тая ж самая праблема, што і ў Каіна: некага любяць больш, чым мяне. Адно што, тут яшчэ ідзецца аб духоўных дарах, харызматах.

Мы ведаем, чым уся гэтая гісторыя скончылася. Бог у выніку паклапаціўся пра Язэпа, ён стаў вялікім чалавекам у Егіпце і нават ратуе сваю сям’ю ад голаду. Ён не толькі не хоча помсціць сваім братам, але нават бачыць провід Божы ва ўсёй гэтай балючай гісторыі. Братам, якія былі пад грахом нянавісці й зайздрасці, нават цяжка ў гэта паверыць. Язэп ім дапамагае, пераконвае, каб яны не баяліся яго, але братам цяжка паверыць, што іхні брат так лёгка прабачыў ім, і Язэпу зноў даводзіцца даказваць братам, што ён не трымае на іх зла. Тут мы маем яскравы прыклад таго, як любоў перамагае зайздрасць:

И сказал Иосиф братьям своим: подойдите ко мне. Они подошли. Он сказал: я - Иосиф, брат ваш, которого вы продали в Египет; но теперь не печальтесь и не жалейте о том, что вы продали меня сюда, потому что Бог послал меня перед вами для сохранения вашей жизни…
И увидели братья Иосифовы, что умер отец их, и сказали: что, если Иосиф возненавидит нас и захочет отмстить нам за все зло, которое мы ему сделали? И послали они сказать Иосифу: отец твой пред смертью своею завещал, говоря: так скажите Иосифу: прости братьям твоим вину и грех их, так как они сделали тебе зло. И ныне прости вины рабов Бога отца твоего. Иосиф плакал, когда ему говорили это. Пришли и сами братья его, и пали пред лицем его, и сказали: вот, мы рабы тебе. И сказал Иосиф: не бойтесь, ибо я боюсь Бога; вот, вы умышляли против меня зло; но Бог обратил это в добро, чтобы сделать то, что теперь есть: сохранить жизнь великому числу людей; итак не бойтесь: я буду питать вас и детей ваших. И успокоил их и говорил по сердцу их.

Бытия 45, 4-5; 50, 15-21


У Бібліі мы сустракаем таксама зайздрасць людзей асабліваму пакліканню Маісея:

Корей, сын Ицгара, сын Каафа, сын Левиин, и Дафан и Авирон, сыновья Елиава, и Авнан, сын Фалефа, сыны Рувимовы, восстали на Моисея, и [с ними] из сынов Израилевых двести пятьдесят мужей, начальники общества, призываемые на собрания, люди именитые. И собрались против Моисея и Аарона и сказали им: «Полно вам; все общество, все святы, и среди них Господь! Почему же вы ставите себя выше народа Господнего?»
Числа 16, 1-3

Асабліва ўражвае зайздрасць цара Саўла да Давіда. Цар Саўл напачатку любіў Давіда як сына, а зайздрасць не толькі знішчыла гэтыя цесныя адносіны, яна давяла да таго, што Дух Божы адыйшоў ад Саўла, а спачыў на Давідзе. Саўл страціў не толькі сябра, але і згубіў Божае вадзіцельства. А з чаго ўсё пачалося? З банальнасці. Жанчыны спявалі, што Саўл пабіў тысячы, а Давід дзесяткі тысяч. Нейкая песенька дала пачатак зайздрасці, якая ўсё знішчыла, бо Саўл з ёй не змагаўся ўсур’ёз. Праўда, былі моманты пробліскаў, калі Саўл шкадаваў, што хацеў забіць Давіда. Але гэта былі толькі пробліскі, а трэба было змагацца ўсур’ёз.

Некоторые, правда, по зависти и любопрению, а другие с добрым расположением проповедуют Христа. Одни по любопрению проповедуют Христа не чисто, думая увеличить тяжесть уз моих; а другие – из любви, зная, что я поставлен защищать благовествование.
Фил 1, 15-17

Ибо изнутри, из сердца человеческого, исходят злые помыслы, прелюбодеяния, любодеяния, убийства, кражи, лихоимство, злоба, коварство, непотребство, завистливое око, богохульство, гордость, безумство –всё это зло изнутри исходит и оскверняет человека».
Марка 7, 21-23

ГРЭХ ЗАЙЗДРАСЦІ СЁННЯ (ВІНАГРАДНІК 08.06.13, змест канферэнцыі) «БЕЛАЯ ЗАЙЗДРАСЦЬ» У СВЕЦКІМ РАЗУМЕННІ

Часам можна сустрэць погляд, што зайздрасць кіруе чалавечым прагрэсам і развіццём. У нейкім сэнсе гэта правільна, але трэба добра разабрацца, у якім сэнсе. Калі, напрыклад, чалавек глядзіць на нейкія рэчы ці асягненні іншага чалавека і сам пачынае сябе мабілізаваць да развіцця, да працы, пачынае ставіць перад сабой мэты і пры гэтым іншы чалавек са сваімі асягненнямі не становіцца яго ворагам, але наадварот, ён становіцца ў нейкім сэнсе настаўнікам, у якога хачацца падвучыцца. Такая пастава нараджае ў сэрцы радасць, прагненні, запал, а не сум, самотнасць, неахвоту. Адзінае, што ці варта называць такую сітуацыю зайздрасцю? Часам сустракаецца паняцце «белая зайздрасць», якая пабуджае да развіцця, а не стварае ворагаў. Таксама, на маю думку, не найлепшае паняцце. Замест тэрміну «белай зайздрасць» я ўжыў бы паняцце прыкладу, які натхняе. Або нават у нейкім сэнсе больш адпавядае рускае слова «ревность». Біблія часта называе Бога «ревнителем», асабліва ў тых момантах, калі Бог бачыць, як людзі пакланяюцца ідалам. Неякія ідалы і блізка не могуць быць канкурэнтамі Бога, але Бог у сваёй любові бачыць, як людзі адыходзяць ад Яго. Ён ведае, што яны будуць нешчаслівымі, хаця гэтага і не разумеюць. Бог тут кіруецца не сваім добрым самапачуццём, а дабром людзей. І нават тады, калі павінен прымаць жорсткія меры і пакараць людзей, то робіць гэта не таму, што Яго пакрыўдзілі, а дзеля дабра людзей. Біблія называе Яго «Богом ревнителем». Гэта Бог, каторы клапоціцца не пра сябе, але пра іншых.

У рускай мове ёсць два розных словы – «зависть» і «ревность». «Ревность» пабуджае да жыцця і дзейнасці, да смеласці. Яна не стварае ворагаў. Гэта не ідэальнае, але больш пазітыўнае значэнне. На маю думку, больш адпавядае рэчаіснасці, якую характарызуе г. зв. «белая зайздрасць».

«БЕЛАЯ ЗАЙЗДРАСЦЬ» У РЭЛІГІЙНЫМ РАЗУМЕННІ

Для свецкага (не рэлігійнага чалавека) адна з найгалоўнейшых мэтаў – гэта самаразвіццё. Чалавек імкнецца быць мацнейшым, некаму нешта даказвае, пераконвае, перамагае. Так сапраўды ў нейкім сэнсе развіваецца чалавецтва. Возьмем, напрыклад, гісторыю СССР і ЗША. Спаборніцтва паміж гэтымі імперыямі мабілізавала кожную з іх паасобку інвеставаць у навуку, прамысловасць, гаспадарку і г.д. Кожны савецкі чалавек павінен быў добра памятаць, хто першы паляцеў у космас ці калі хто перамог на Алімпійскіх гульнях. Такое спаборніцтва давала развіццё, але пры гэтым імперыі ўсё больш і больш станавіліся ворагамі.

Для веруючага чалавека самаразвіццё не можа быць галоўнай мэтай.

Паспрабую растлумачыць яшчэ на адным прыкладзе. Некалі мне давялося сустрэцца са сваімі знаёмымі, якія даволі доўга апавядалі мне пра сваё душпастырскую працу, пра яе плён, асягненні. Я не зайздросціў, я шчыра радаваўся за іх, за тую парафію. Гэтыя гісторыі нават мяне ўнутрана пабуджалі рабіць падобна, як яны, вучыцца ад іх. Можна сказаць, нараджалася «белая зайздрасць», або «ревность». Нібыта ўсё нармальна, але ўжо падчас размовы я пачаў заўважаць сум, які нараджаўся ў сэрцы. Праз нейкі час гэты сум і песімізм пачаў мяне непакоіць. Задаючы пытанне, у чым справа, я знайшоў наступны адказ. З аднаго боку іх апавяданне пабуджала мяне да развіцця, да дзейнасці і актыўнасці, але, з іншага боку, я пачынаў разумець, што не змагу гэтага асягнуць. І не таму, што не ведаю сваіх магчымасцяў, або жыву ў комплексах непаўнавартаснасці. Якраз, нібы добра ведаю свае магчымасці, бо ёсць вопыт працы і пазнаў ужо свае межы. Проста зразумеў, што я так не змагу. Я адказаў сабе, што маю, магчыма, іншае пакліканне, што не павінен рабіць усяго, што не павінен раўняцца да найлепшых людзей. Мне трэба знасці сваё месца паводле Божых планаў, а не проста цягнуцца да найбольшых асягненняў і развіцця.

Часта людзі, моцныя характарам, актыўныя, аўтарытэтныя, могуць прыгнятаць сваёй асобай крыху слабейшых людзей. Але праблема не ў моцных людзях, а ў тых, хто не ўмее назваць сваё ўласнае месца ў гэтым жыцці, сваё заданне. Для веруючага чалавека важна быць той часткай у Хрыстовым Целе (Касцёле), якую для яго вызначыў Бог. Калі я павінен быць, напрыклад, толькі мізінцам паводле Божых планаў, то трэба ўмець гэта прыняць спакойна, з годнасцю. І няхай сабе мірскі (свецкі) чалавек імкнецца развівацца і захоча стаць галавой, а вернік павінен знайсці супакой і радасць у быцці гэтым мізінцам.

Сум у маім сэрцы паказваў мне, што я, з аднаго боку, павінен вучыцца, мабілізавацца, падцягвацца, але, з іншага боку, павінен назваць мяжу. Мне важна быць Божым інструментам, а не дацягнуцца да нейкіх чалавечых вынікаў. Таму можна сказаць, што вернік павінен зусім па- іншаму глядзець на тэму зайздрасці.

ГРЭХ ЗАЙЗДРАСЦІ СЁННЯ (ВІНАГРАДНІК 08.06.13, змест канферэнцыі)
«ЧОРНАЯ ЗАЙЗДРАСЦЬ»

Як мы ўжо згадвалі, яна бывае тады, калі чалавек становіцца для цябе ворагам толькі таму, што яму нешта не ўдалося. Гэтая зайздрасць нараджаецца ў выніку параўнання, а не незалежнай аб’ектыўнай ацэнкі. Не выпадкова грэх зайздрасці знаходзіцца сярод дзесяці Божых Запаведзяў: «не пажадай жонкі бліжняга свайго… аніводнай яго рэчы». Грэх зайздрасці нараджаецца з эгаізму, самалюбства, пыхі (гардыні). Перш чым з’явіцца зайздрасць, узнікне, як правіла, здольнасць асабліва любіць «сябе любімага» і не цікавіцца іншым чалавекам. Найперш нараджаецца жаданне ўвесь час знаходзіць для сябе карысць, чымсьці абагачацца. Не думаю, што чалавек, каторы бескарысліва, ад чыстага сэрца і каторы не думае пра сваю выгаду, а сапраўды бескарысліва, не жадаючы ўзнагароды, хоча паслужыць іншаму, не думаю, што такі чалавек будзе мучыцца ад зайздрасці. Часта існуюць розныя ілюзіі. Мы кажам, што хочам паслужыць Богу і чалавеку бескарысліва, але за гэтымі жаданнямі хаваецца ілюзія. Мы хочам «служыць», але каб нам было добра ад такой службы. Не так даўно я зразумеў, што быць у Божым войску – гэта значыць быць гатовым пайсці і загінуць у невядомым месцы і ў невядомых абставінах толькі таму, што так хацеў Камандуючы. Вось гэта – служба. Табе важна проста служыць Яму, а не выконваць асаблівыя заданні. Табе аднолькава павінна быць радасна служыць, ці ты радавы, ці палкоўнік у гэтым войску. Табе проста хочацца служыць. Калі ж ты пачынаеш казаць і даказваць свайму Камандуючаму, дзе табе найлепш будзе служыцца, то тут ужо яўна нейкія ілюзіі пра службу.

Хачу паказаць тое, што мне адкрываецца. Грэх зайздрасці – гэта толькі вяршыня айсберга. Капаць трэба нашмат глыбей. Трэба найперш задаць сабе пытанні пра бескарыслівасць, пра службу, пра любоў да Бога і брата, пра жаданне быць Яму паслухмяным. Адказ на гэтыя пытанні будзе нам даваць не розум, у канкрэтныя факты нашага жыцця. Наш розум мае ідэальны вобраз мяне самога, а вось жыццёвыя здарэнні паказваюць нешта іншае – паказваюць праўду. Карацей, перш чым пачаць капацца і разбірацца з зайздрасцю, трэба найперш разабрацца з элементарнымі і фундаментальнымі рэчамі для верніка. Думаю, што вельмі трапна пра зайздрасць сказаў Спіноза і гэтыя словы могуць паказаць праблему для верніка: «Зайздрасць – гэта незадавальненне чужым шчасцем», а таксама «задавальненне ў чужым горы». Гэтыя выказванні падкрэсліваюць, што корань зайздрасці глыбока ўтоены ў нелюбові.

ЗАЙЗДРОСЦЯЦЬ ЛЯНІВЫЯ ЛЮДЗІ

З аднаго боку зайздрасць – гэта пытанне нелюбові, эгаізму і небескарыслівага служэння Богу. З іншага боку, як нехта трапна заўважыў, зайздрасць – гэта нежаданне працаваць. Людзі зазвычай зайздросцяць вынікам, але не жадаюць бачыць працы, якая вялася на працягу гадоў, каб атрымаць тыя вынікі. Напрыклад, дзяўчына зайздросціць прыгажосці іншай дзяўчыны, але не будзе зайздросціць таму, што ў гэтую прыгажосць трэба было заінвеставаць. Трэба было купіць вопратку і касметыку, а значыць – зарабіць грошы. Трэба было на гэта ахвяраваць свой час, заняцца спортам, а нават сачыць за тым, што ты ясі, колькі спіш і г.д.

Падобна і ў справах духоўных. Нехта зайздросціць харызматам, духоўным дарам, але паняцця не мае, якую цану прыходзіцца плаціць верніку ў служэнні Богу. Гэта часта непраспаныя і праплаканыя ночы, балючыя гісторыі непрыняцця праз блізкіх і родных, агромністыя неспакоі і страхі, боль ад усведамлення ўласных грахоў, доўгія пасты, малітвы і г.д. Я ўпэўнены, што калі б мы ведалі, што азначае насамрэч пайсці за Богам, каб служыць Яму, то наўрад ці хто з нас згадзіўся б. Мне хацелася мець дар прароцтва і дар моваў, пакуль я не ўбачыў, як людзі мучаюцца і як ім страшна з гэтымі дарамі. Мне хацелася выганяць бесаў, пакуль я не зразумеў, якую цану за гэта трэба заплаціць і г.д.

Зайздрасць як чалавечая, так і духоўная між іншым праяўляецца ў тым, што мы не згаджаемся на сапраўднае цярпенне і працу, а проста хочам асягнуць пэўныя вынікі. Таму з зайздрасцю таксама звязаны грэх духоўнай ляноты.

Напэўна невыпадкова кастрычніцкая рэвалюцыя мела такія поспехі. Людзі, якія, не будзем ашукваць сябе, і без таго далёка не былі вернікамі, раптам атрымалі прапанову – багатыя з намі падзеляцца, калі не добраахвотна, то сілаю. Бальшавікі націснулі менавіта на зайздрасць. Той, хто заздросным вокам глядзеў на свайго гаспадара, раптам сам змог стаць гаспадаром. Даярка сталася дырэктарам, звычайны рабочы – шэфам завода, ну а сапраўдны бандыт Катоўскі, які сапраўды жыў па «воровским законам» – героем рэвалюцыі. Карацей, багацце само палезла ў кішэнь. Нічога не трэба было асабліва рабіць. Ты толькі май жаданне забраць яго і прынізіць іншых, трэба толькі хацець зраўняцца. Нічога дзіўнага, што і пасля доўгія гады савецкая сістэма працавала на даносах, якія часта пісалі менавіта зайздросныя, поўныя нянавісці людзі.

ГРЭХ ЗАЙЗДРАСЦІ СЁННЯ (ВІНАГРАДНІК 08.06.13, змест канферэнцыі) ЗАЙЗДРАСЦЬ ЖАНЧЫНЫ

Напэўна, шмат хто з вас сустракаўся з паняццем «жаночая зайздрасць». Чым яна адрозніваецца ад мужчынскай і чаму яна асаблівая? Пакажу на канкрэтным прыкладзе. Насамрэч, гэта не аднаразовая гісторыя. Гэта некалькі гісторый, якія здарыліся са мной і якія маюць адзін і той жа корань.

Даю гераіні сімвалічнае імя Ізаўра (з серыяла, каб не было асацыяцый). Ізаўра мае праблемы, яна прыходзіць да мяне як да святара па дапамогу. Праз нейкі час заўважаю, што Ізаўра не проста патрабуе помачы. Ізаўра памалу пачынае вучыць жыць, хоча, каб іншыя ёй абсалютна ва ўсім верылі. Праз нейкі час Ізаўра можа пачаць казаць, што Бог ёй паказвае ці дае асаблівыя рэчы, асаблівыя заданні. І, канечне, я абавязкова павінен быць паслухмяным і ва ўсё гэта верыць. Паколькі я не маю права так проста сказаць – гэта Божае, а гэта не, то я пачынаю слухаць, разважаць, грузіцца. Калі я раптам нясмела пераконваюся, што няма падставаў, каб верыць такім «прароцтвам», мне нібы наўздагон далятаюць словы, якія недзе там затаіліся ў глыбіні сэрца Ізаўры і толькі цяпер некантралявана пачынаюць вылятаць вонкі: «Вы іншым верыце, а мне не верыце..., іншых слухаеце, а мяне не заўважаеце…, дацаніце ўрэшце мяне, праз мяне гаворыць Бог…» Аб чым гавораць такія рэплікі і што гэта такое? Ці мужчына здольны на такія рэплікі?

Думаю, што мужчына здольны, але ў межах сенсацыі. Як правіла, ад мужчыны не пачуеш такіх словаў. Чаму іх можна пачуць і перыядычна даводзіцца чуць ад жанчыны? Калі я чарговы раз сустрэўся з падобнай гісторыяй, я спытаўся ў сваёй адной веруючай сяброўкі:«Растлумач ты мне вашую жаночую прыроду, у чым тут справа і што мне з усім гэтым рабіць?» І яна адказала вельмі проста: «У прыродзе жанчыны самім Богам закладзена тое, што яна будзе слабейшай, што яна патрабуе помачы, патрабуе мужчыны. У прыродзе жанчыны закладзена тое, што яна ўвесь час хоча падабацца, хоча, каб на яе звярталі ўвагу». У прынцыпе, гэта добрыя рэчы, у гэтым няма нічога дрэннага. Гэта –прырода жанчыны і гэта цудоўная прырода. Але калі сюды пачынае ўмешвацца зайздрасць, то беражыся… Не ў асуджэнне, але жанчына ў пэўных сітуацыях можа сябе нават не кантраляваць. Яна сама не зразумее, што разам з жаданнем быць патрэбнай і падабацца пачне расці зайздрасць, якая незаўважна пачне набіраць абароты. Што рабіць у такіх выпадках? Мужчына павінен не ісці на паваду такіх эмацыйных гульняў, а жанчына павінна ўсведамляць сваю прыроду і вельмі пільнавацца. Як толькі пачынае нараджацца пачуццё зайздрасці альбо дзіўных гульняў, каб нехта звярнуў на цябе ўвагу, трэба адразу прызнацца перад сабой у гэтых пачуццях і супрацьстаяць ім. Думаю, што варта таксама перад іншымі ў пакаянні прызнавацца ў сваіх слабасцях і нават смяяцца з сябе, каб раззброіць сваю ганарыстасць і злога. Веру, што смех над сваімі слабасцямі і над сабой сапраўды раззбройваюць ворага.

Паказваю гэтую слабасць жаночай прыроды не ў асуджэнне. У гэтай прыроды свая прыгажосць, але і свае слабасці, якія трэба ўсведамляць. Не трэба панікаваць і асуджаць сябе. Трэба проста быць цвярозымі і згадзіцца на працу над сабой.

Думаю, многія жанчыны згодзяцца з гэтай тэзай. Ведаю вельмі шмат выпадкаў, калі жанчына трапляе на працу ў жаночы калектыў, яшчэ толкам нікога не ведае, не пасябравала і нават нічога яшчэ не зрабіла, а ўжо сталася ворагам. Невядома чаму і за што. Нібыта таму, што прыгожая, можа здольная, можа маладая, можа сумленная, можа працавітая… Прычынаў можа быць шмат, але корань той жа – іншыя жанчыны хочуць падабацца (не абавязкова мужчынам), а канкурэнцыя ім не патрэбна. Нехта нават заўважыў, што жаданне падабацца прысутнічае нават у адносінах з Богам. Можа тут і няма яшчэ зайздрасці, але недзе блізка, у ваколіцах…

ГРЭХ ЗАЙЗДРАСЦІ СЁННЯ (ВІНАГРАДНІК 08.06.13, змест канферэнцыі)
ІІ. БАРАЦЬБА З ЗАЙЗДРАСЦЮ

БАРАЦЬБА БЕЗ ПАНІКІ…

Думаю, многія вернікі, калі адкрылі ў сабе зайздрасць, трапілі ў пастку панікі і страху. Францускі харызматык а. Жак Філіп пісаў, што моманты, калі мы губляем супакой, нічым не могуць быць апраўданыя. Гэта тычыцца таксама і барацьбы з зайздрасцю. Для разумення гэтай тэмы пастараемся пачуць, што нам кажа Божае Слова:

К свободе призваны вы, братья, только бы свобода ваша не была поводом к [угождению] плоти, но любовью служите друг другу. Ибо весь закон в одном слове заключается: „Люби ближнего твоего, как самого себя“.Если же друг друга угрызаете и съедаете, берегитесь, чтобы вы не были истреблены друг другом. Я говорю: поступайте по духу, и вы не будете исполнять вожделений плоти, ибо плоть желает противного духу, а дух – противного плоти: они друг другу противятся, так что вы не то делаете, что хотели бы. Если же вы духом водимы, то вы не под законом. Дела плоти известны: это прелюбодеяние, блуд, нечистота, непотребство, идолослужение, волшебство, вражда, ссоры, зависть, гнев, распри, разногласия, соблазны, ереси, ненависть, убийство, пьянство, бесчинство и тому подобное. Предупреждаю вас, как и прежде предупреждал, что поступающие так Царства Божьего не наследуют. Плод же духа: любовь, радость, мир, долготерпение, благость, милосердие, вера, кротость, воздержание. На таковых нет закона. Но те, которые Христовы, распяли плоть со страстями и похотями. Если мы живем духом, то по духу и поступать должны. Не будем тщеславиться, друг друга раздражать, друг другу завидовать.
Галатам 5, 13-26

У гэтым тэксце вельмі шмат для нас патрэбнай інфармацыі. Перш за ўсё зайздрасць – гэта дела плоти. Мы ўсё жыццё з ёй змагаемся. Нам хочацца аднаго, а атрымліваецца зусім нешта іншае (плоть желает противного духу, а дух – противного плоти: они друг другу противятся, так что вы не то делаете, что хотели бы). Аднак гэтай барацьбы вернік не павінен баяцца. Калі мы аддалі сваё жыццё Богу, калі сапраўды нарадзіліся занава з вады і Духа Святога, то сатана не мае над намі ніякай улады. Ён не можа атакаваць наўпрост і таму стараецца ўвайсці недзе бокам. Зайздрасць, спрэчкі, незадавальненне, асуджэнне, брак адзінства – гэта яго прыманкі. Яны нібы кручкі, закінутыя ў ваду. Мы маем у сабе адноўленую прыроду, а злы хоча скрасці нашу веру, прапануе нам штосьці іншае. Злы толькі чакае, калі мы схопімся за гэтыя кручкі. Заўважце, што гэтыя грахі нараджаюцца са, здавалася б, нявінных пачуццяў. Найперш узнікае ўсяго толькі нейкае бяскрыўднае пачуццё, думка. Гэта яшчэ не грэх! Але калі з гэтым нічога не рабіць, то гэтае пачуццё ці думка пачынае нараджаць сум, незадавальненне, апатыю, дэпрэсію, варожасць, гнеў, асуджэнне, а нават і забойства. Здавалася б, пачуццё зайздрасці – гэта бяскрыўдная думка, але Бог не сказаў Каіну – не перажывай, гэта ўсяго толькі зайздрасць. Бог сказаў:

«Почему ты огорчился? И отчего поникло лицо твое? Если делаешь доброе, то не поднимаешь ли лица? А если не делаешь доброго, то у дверей грех лежит, он влечет тебя к себе, но ты господствуй над ним».
Бытия 4, 6-7

Бог сказаў, каб Каін не раслабляўся. Грэх яшчэ не ўвайшоў, ён толькі каля дзвярэй, але нельга расслабляцца, трэба панаваць над гэтым небяспечным пачуццём… Ведаем, чым усё скончылася. Тое пачуццё прывяло да забойства брата.

Гэта далёка не адзіны выпадак, калі зайздрасць нараджае кроў або цяжкія наступствы:

И позавидовали в стане Моисею [и] Аарону, святому Господнему. Разверзлась земля, и поглотила Дафана, и покрыла скопище Авирона. И возгорелся огонь в скопище их, пламень попалил нечестивых
Псалом 105, 16-18

Калі браты Язэпа зайздросцілі яму, бо ён меў прарочыя сны, быў любімым сынам бацькі і атрымаў ад яго дарагую вопратку, то ці маглі яны прадбачыць, што некалі гэтая зайздрасць давядзе да таго, што яны рашацца забіць свайго брата?

Новы Запавет некалькі разоў кажа пра тое, што фарысеі з прычыны зайздрасці выдалі на смерць Божага Сына (Мц 27,18). Магчыма, гэтыя людзі некалі па шчырасці сэрца шукалі, задавалі сабе пытанні, хацелі служыць Богу, але пасля… у іх сэрца закраўся незаўважна адзін «душок», які прывёў да крывадушша, нянавісці і забойства Месіі, якога яны так доўга чакалі. З прычыны зайздрасці таксама пачаліся ганенні на апосталаў і першых хрысціянаў (Дз 5,17; 13,45).

ГРЭХ ЗАЙЗДРАСЦІ СЁННЯ (ВІНАГРАДНІК 08.06.13, змест канферэнцыі) ЛЕК НА ЗАЙЗДРАСЦЬ

Як было ўжо сказана, найперш трэба не панікаваць, а прызнацца ў сваіх пачуццях, якія могуць прывесці да бяды. У прынцыпе, адзіным лекам супраць зайздрасці, ды і, зрэшты, іншых грахоў з’яўляецца смерць для самога сябе і бескарыслівая любоў да Бога і бліжняга. Думаю, не выпадкова шэсць гадоў таму Бог паказаў мне, што святарства – гэта смерць для самога сябе. Для большасці з нас гэта прыгожыя пабожныя разважанні. Але гэтая смерць, як ні дзіўна, павінна праяўляцца ў вельмі практычных, жыццёвых рэчах. Таму, хто памёр, яму абыякава ўжо, што пра яго кажуць, дзе ён ляжыць, ці яго любяць ці не, ці памятаюць пра яго ці не і г.д. Не буду падрабязна тлумачыць, як павінна праяўляцца такая смерць у нашым жыцці, але я пасля такога адкрыцця ад Госпада стараюся, наколькі памятаю, ці наколькі хапае сілаў, не распускаць па сабе нюні. Нябожчыкі не енчаць і не плачуць ні па сабе, ні па іншых! Калі Божы служыцель пачынае наракаць на сваё жыццё, працу, самотнасць – гэта значыць, што паміраць ён яўна не збіраецца, а наадварот – хоча знайсці падтрымку і камізэльку, у якую можна паплакацца. Так робяць смаркатыя дзеці, але не воіны, якія збіраюцца выканаць сваё заданне і загінуць. Перастаць зайздросціць – гэта значыцца прызнаць, што мне не патрэбна больш, чым я маю. Мне больш не трэба, бо я паміраю для сваіх планаў. Я хачу памерці для сябе, каб дазволіць Госпаду жыць ува мне. Калі пачынаецца гэты працэс, то чалавек пачынае адчыняцца ў любові на іншага чалавека. Ён ужо не чакае ўзнагароды, падзякі, прызнання. Яму гэтага не трэба, бо яго ўжо няма. Ён проста хоча зрабіць некаму дабро, не сябе зрабіць шчаслівым, але іншага чалавека. Калі мы пачынаем думаць і жыць такімі катэгорыямі, то нам хочацца нешта добрае зрабіць і знікнуць, а часам хочацца развітацца па-ангельску.

Веру, што барацьба з эгаізмам (смерць самога сябе) і любоў да брата – гэта самы надзейны лек на зайздрасць. Пацвярджэнне гэтаму бачу таксама ў Святым Пісанні:

Уже не я живу, но живет во мне Христос. А что ныне живу во плоти, то живу верою в Сына Божия, возлюбившего меня и предавшего Себя за меня
Галатам 2, 20

Ибо таково благовествование, которое вы слышали от начала, чтобы мы любили друг друга, не так, как Каин, [который] был от лукавого и убил брата своего. А за что убил его? За то, что дела его были злы, а дела брата его праведны. Не удивляйтесь, братья мои, если мир ненавидит вас. Мы знаем, что мы перешли из смерти в жизнь, потому что любим братьев; не любящий брата пребывает в смерти. Всякий, ненавидящий брата своего, есть человекоубийца; а вы знаете, что никакой человекоубийца не имеет жизни вечной, в нем пребывающей. Любовь познали мы в том, что Он положил за нас душу Свою; и мы должны полагать души свои за братьев.
1 Иоанна 3, 11-16

Любовь долготерпит, милосердствует, любовь не завидует, любовь не превозносится, не гордится, не бесчинствует, не ищет своего, не раздражается, не мыслит зла.
1 Кор 13, 4-5

ЯК НА ПРАКТЫЦЫ ЗМАГАЦЦА З ЗАЙЗДРАСЦЮ

У прынцыпе, на гэтае пытанне былі ўжо адказы. Хачу проста падзяліцца фрагментам артыкула Глорыі Коупленд, які, спадзяюся, нешта пакіне ў вашых сэрцах:

Что вам следует сделать?

Закрыть эту дверь! Упорно сопротивляйтесь и противостойте этим плотским искушениям дьявола. Относитесь к ссорам и распрям так, как вы бы относились к гремучей змее или любому другому смертоносному агрессору. Откажитесь впускать их!

Например, если вы являетесь проповедником евангелия, и в вашем городе появляется новый пастор, который добивается больших результатов, чем вы, не будьте настолько наивными, чтобы попадаться в ловушку зависти. Обхитрите дьявола! Бейте его его же оружием! Начните прославлять Бога за успех нового пастора. Делайте все, что в ваших силах, чтобы помочь ему.

Другими словами, начните ходить в любви и полагать эгоизм. Так вы будете держать дверь открытой для благословений Божьих.

Вы это можете!
Это очень важно в эти опасные дни. Мы больше, чем когда-либо нуждаемся в Божьих благословениях. Мы нуждаемся в Его силе. Нам, как верующим, нужно ходить в нашем полном наследии, потому что этот век вот-вот закончится. Как говорит апостол Павел:
Ночь прошла, и уже почти наступил день. Давайте оставим (отбросим) дела тьмы и облечемся в [полное] оружие света. Давайте жить и вести себя честно и подобающим образом, как в [открытом свете] дня, а не в пировании (кутеже) и пьянстве, не в безнравственности и разврате, не в ссорах и зависти. Но облекитесь в Господа Иисуса Христа (Мессию) и не предусматривайте [потакание] плоти (Римлянам 13:12-14, Расширенный перевод Библии).
Уже поздно! Нам пора пробудиться. Нам пора перестать позволять дьяволу омрачать наш дом, наш бизнес, нашу церковь и нашу личную жизнь ссорами и завистью. Нам пора перестать позволять ему перекрывать нашу силу веры. Нам пора начать жить во свете.

Возможно, вы думаете: "Это легче сказать, чем сделать!"

Я знаю. Но вы это можете.

Научитесь следить за собой. Обращайте внимание на свое душевное состояние. Когда вы видите себя подавленными или печальными, не нужно просто игнорировать эти чувства. Вернитесь мысленно назад. Спросите себя: "Из-за чего пришла эта подавленность?"

Возможно, вы осознаете, что определенная ситуация пробудила в вас чувства раздражения, зависти или раздора. В таком случае посмотрите на эту ситуацию глазами Бога, а затем проговорите к ней (см. Марка 11:23).

Скажите: "Эта ситуация не имеет надо мной никакой власти. Я отказываюсь позволять ей приносить в мою жизнь зависть и раздор. Я подчиняюсь силам любви и радости, которые во мне. И, Господь, я прославляю Тебя за новую машину брата Смита. Я благодарю Тебя за то, что у сестры Джонс есть эта красивая одежда!"

Затем просто начните прославлять Господа. Пойте песню. Включите кассету, которая ободрит вас, и заставьте себя петь. Вскоре из вашего сердца снова будет бить ключом любовь Божья, и вы будете петь в искренней радости.

Я знаю, что так и будет, поскольку я сама так делала!

Все верно. Я даю вам не просто хорошие идеи. Это принципы из Слова Божьего, которыми мы с Кеннетом живем уже более 35 лет. Это принципы, которые в буквальном смысле слова изменили нашу жизнь.

Они изменят и вашу жизнь. Фактически, я верю, что у любых мужа и жены, которые будут жить жизнью любви, описанной в 1-ом Послании к Коринфянам 13:4-8, может быть замечательная совместная жизнь. Даже если они начинают с нуля, не имея между собой никакой любви, они могут прийти к успешному браку, потому что любовь никогда не терпит поражения!

"Но, Глория, если любовь никогда не терпит поражения, почему так много христианских браков - браков, которые когда-то были основаны на любви Божьей - "садятся на мель"?" - спросите вы.

Это происходит потому, что ссорам и зависти позволяют перекрывать эту любовь. В результате в этих христианских жизнях и браках "пересыхает" сила Божья. Они становятся плотскими, и там неустройство и все худое.

1-ое Послание к Коринфянам 3:3 говорит об этом так: "До тех пор, пока среди вас есть зависть и ревность, то не недуховные и не плотские ли вы, ведущие себя как обычные (неизмененные) люди?" (Расширенный перевод Библии).

Как только мы впускаем зависть и ссоры, мы начинаем жить, как люди в этом мире. Мы становимся, как естественные, не спасенные люди в этом месте Писания - боязливыми, бессильными и побежденными - а не как сверхъестественные рожденные свыше, исполненные Духа люди Божьи.

Я согласна с Павлом. Уже слишком поздно, чтобы мы жили таким образом. Уже близко пришествие Иисуса. И когда Он придет, мы не хотим, чтобы Он застал нас духовно больными и слабыми, живущими жизнью, которая отравлена завистью и ссорами.

Мы хотим, чтобы Он застал нас стоящими в Духе во весь рост - полными любви, веры и силы - ходящими в той победе, которую приобрел для нас Иисус.

Мы хотим, чтобы Он застал нас живущими во свете!


ГРЭХ ЗАЙЗДРАСЦІ СЁННЯ (ВІНАГРАДНІК 08.06.13, змест канферэнцыі)