ВІНАГРАДНІК: ЧЫСТАЕ СЭРЦА (змест канферэнцый)
И окроплю вас чистою водою, и вы очиститесь от всех скверн ваших, и от всех идолов ваших очищу вас. И дам вам сердце новое, и дух новый дам вам; и возьму из плоти вашей сердце каменное, и дам вам сердце плотяное. Вложу внутрь вас дух Мой и сделаю то, что вы будете ходить в заповедях Моих и уставы Мои будете соблюдать и выполнять.
Иез 36,25-27

ВІНАГРАДНІК: ЧЫСТАЕ СЭРЦА (змест канферэнцый)
ЧЫСТАЕ СЭРЦА

Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць (Мц 5,8)

«Сэрца» ў рэлігійным разуменні

У сучасных мовах сэрца азначае эмацыйную сферу чалавечага жыцця. У Бібліі сэрца – гэта таксама ўспаміны, думкі, намеры, рашэнні. Можна сказаць, што сэрца больш звязана з асобай чалавека, з яго свядомасцю, розумам і воляй. Менавіта ў сэрцы адбываецца сустрэча чалавека з Богам. Асабіста ў мяне складваецца ўражанне, што сэрца – гэта ўласнасць нашага несмяротнага духа або душы. У ім наша памяць, жаданні, воля, перажыванні, пачуцці, думкі. Гэта менавіта тут мы сустракаемся з Богам.

Сэрца, бадай што, найважнейшая частка ў чалавеку. Аднак гэта сфера нябачная, схаваная. І схаваная часта не толькі ад іншых, але часта і ад саміх нас. Біблія кажа, што толькі Бог ведае сэрцы (сердцеведец – рус.). Мы ж пазнаём сэрца толькі па знешніх праяўленнях. Найчасцей канкрэтныя дзеянні альбо словы паказваюць нам сэрца чалавека, але часам нават выраз твару выдае тое, што творыцца ў сэрцы. Не выпадкова кажуць, што вочы – гэта вокны душы. Сердце человека изменяет лицо его или на хорошее, или на худое (Сир 14,31). Часам пачынаецца сапраўдная трагедыя, калі мы глядзім на чалавека і не ведаем, хто перад намі стаіць. Мы бачым яго знешні выгляд, чуем словы, але не ведаем, хто ён на самой справе такі. Гаворка ідзе пра двудушных людзей. Найчасцей чалавек стараецца прыкінуцца некім добрым, а на самой справе ён не з’яўляецца такім. Часам жа здараецца і наадварот. Чалавек выглядае суровым і злоснікам, а на самой справе ён зусім іншы. Гэты другі выпадак для нас крыху рамантычны і нават мілы, але нешта мне падказвае, што як і ў першым выпадку, так і ў другім ёсць штосьці няправільнае. Бо тое, што знаходзіцца ў тваёй душы, у тваім сэрцы, павінна быць бачным таксама і знешне. У іншым выпадку мы маем дачыненне з нейкай няпраўдай. І ў гэтым уся праблема. Біблія называе сатану айцом падману. Калі знешне ты адзін, а ў сэрцы іншы – гэта падман, і тут ёсць зло. І без розніцы, ці ты прыкідваешся добрым ці дрэнным. Тут падман, бо ты прыкідваешся і тут ёсць зло. Нашае знешняе жыццё часта, на жаль, яшчэ ні аб чым не гаворыць. Гэта можа быць усяго толькі міраж, але гэты міраж існуе для нас, для людзей. Для Бога ж яго не існуе. Бог бачыць усё адразу. Таму Ён бачыць нашыя падманы. І называць нашыя маскі па імені, здымаць іх – наша заданне. Чаму гэта так важна? Бо без гэтага мы нават не будзем ведаць, хто мы насамрэч такія.

Убачыць нашыя двайныя стандарты, убачыць розніцу паміж нашым сэрцам і знешнім «я» – мэта нашага вераснёўскага «Вінаградніку».

Крывадушша несвядомае

ВІНАГРАДНІК: ЧЫСТАЕ СЭРЦА (змест канферэнцый) «Евангелізацыя» нашых любімых

Гэта тая сітуацыя, калі мы самі сябе не ведаем, не ведаем, чаго хочам. Напрыклад, хлопец размаўляе з дзяўчынай пра Бога, пра Божыя справы. Але гэта знешняя абалонка, а на самой справе яму хочацца проста паразмаўляць з ёй, пабыць разам, бо яна яму падабаецца. Ён жа пакуль што не можа ў гэтым прызнацца і яму здаецца, што тут у цэнтры Бог. Такі хлопец сам не ведае свайго сэрца. Як праверыць свае жаданні? Адказаць самому сабе на некалькі пытанняў. Напрыклад, ці буду я пра Бога казаць з гэткім жа запалам іншым людзям – хлопцам, менш прыгожым дзяўчатам, старым, смярдзючым бамжам і г.д.? А можа мне проста лепш размаўляць з ёй без сведкаў і толькі па-вечарах? Калі тэлефаную ёй, то ці сапраўды мяне цікавіць яе адказ, ці проста хочацца пагаварыць? Тое, што хлопцу падабаецца дзяўчына – дзякуй Богу! Толькі трэба пры гэтым быць самім сабой і не прыкрывацца Богам ды рашэннем праблемаў сусветнага маштабу.

служба сабе, любімаму

Калі мы кажам, што хочам служыць Богу, то чаму часам так расчароўвае нас тое, што нас не дацанілі, што наша «служба» не прынесла жаданага выніку? Можа таму, што для нас важная не сама служба, а месца ў грамадстве, думкі іншых пра нас, самазадавальненне, рэалізацыя сябе і г.д. Калі ж ты сапраўды будзеш хацець служыць, то для цябе не гэтыя рэчы будуць важныя, а само выкананне службы. Не вынік, а тое, як удалося выканаць заданне. Тады табе будзе важная сама служба…

ВІНАГРАДНІК: ЧЫСТАЕ СЭРЦА (змест канферэнцый)
Часам, калі я іду ў калонію, то задаю сабе пытанне, чаму я сюды хаджу. Ці таму, што выконваю Божую місію, служу на зоне, ці таму, што можна пасля пахваліцца сваім служэннем ды парасказваць розных цікавых гісторый? Пры жаданні, такім служэннем можна стварыць сабе нядрэнны міраж адважнага чалавека, які не баіцца смерці, хваробаў, бандытаў і г.д. Але гэта толькі міраж. Таму што мае вязні – «анёлы» у параўнанні з іншымі, а калонія – адна з лепшых у краіне.

пошукі Бога, ці сябе?

Калі нехта кажа, што хоча пазнаць Бога, праславіць Яго, а праз нейкі час я чую, што чалавек перажывае, бо не так пайшла малітва, не было яму на ёй радасна, як мінулым разам, не было таго супакою, ці іншых эмоцый, не адчувалася Бога, то чаго насамрэч мы тады шукаем: Бога, ці сваіх перажыванняў? Калі хочаш славіць Бога, то павінен быць Ён у цэнтры. А пры чым тут тады чалавечыя перажыванні? Пры чым тут пытанне, ці мне было добра? Калі чалавек хоча пазнаць Бога, то гэта не значыць, што яму пры гэтым будзе па-чалавечы ажно так добра. Бог прыходзіць па-рознаму. Часам пры гэтым чалавеку мірна і радасна, часам яго пачынае трэсці, часам ён плача ад радасці, часам – ад болю, часам нехта падае, а некаму становіцца страшна, некаму мірна, а некаму пачынае моцна балець сэрца, а часам проста нічога – ніякіх эмоцый. Выразна памятаю адну малітоўную сустрэчу, малітву праслаўлення, калі я ўвогуле не разумеў, што адбываецца і не кантраляваў сітуацыі. Я не разумеў, ці тут дзейнічае Бог, ці злы, ці проста людскія эмоцыі. Мне было страшнавата і ў веры трэба было вызнаць, што я запрашаў Бога і нікога больш. Аднак мне было страшна. Я казаў, што яшчэ пару такіх гісторый і я не паспею пасівець – адразу стану лысым. А пасля я ўзгадаў апосталаў, якія крычалі, калі Езус ішоў да іх па вадзе. Узгадаў Пятра, які кінуўся ў ногі Езусу пасля цудоўнай лоўлі рыбы і прасіў, каб Езус адыйшоў ад яго, грэшніка. Такім быў прыход Бога. Калі я хачу пазнаць Бога, то чаго спадзяюся, чаго чакаю? Калі хачу праславіць Яго, то пры чым тут тады маё захапленне спевамі і музыкай? Быў час, калі я любіў пілігрымкавыя песні ды і самі пілігрымкі, а пасля пачаў амаль ненавідзець іх. Чаму? Бо ўбачыў, што для мяне гэта змарнаваны час. Я не малюся гэтымі песнямі. Магу проста іх спяваць. Для мяне гэта песні пра Бога, але не малітва. Аднак здаралася, што тыя ж самыя песні я спяваў на праслаўленні ці прыватна і тады быў шанец (далёка не заўсёды), што пачыналася шчырая малітва. Думаю, тут для многіх з нас будзе шмат пытанняў: ці я хачу ўпасці падчас малітвы, ці я хачу нешта асаблівае перажыць, дасведчыць, ці я хачу атрымаць дар моваў, прароцтва, аздараўлення хворых, дар пазнання, мець Божыя сны і г.д.? Навошта мы едзем на «Вінаграднік»? Сустрэцца з Госпадам, пазнаць Яго? Калі мне тут добра маліцца, а дома я ўвогуле не ўмею маліцца і мне не хочацца праслаўляць Бога, то аб чым гэта сведчыць?..

Калі я даю міласціну, калі некаму дапамагаю, калі малюся, калі чытаю Біблію, то ці не стаіць за ўсім гэтым нейкае схаванае яшчэ адно, альбо і некалькі жаданняў? Быў такі час, калі я лічыў гадзіны, колькі я ў дзень малюся, калі мне хацелася насіць манаскі хабіт з капюшонам і са скураной вайсковай партупеяй, калі мне здавалася, што муры кляштару або вайсковыя берцы павінны сведчыць пра тваё радыкальнае жыццё. А на самой справе за ўсім гэтым хаваўся не рэлігійны радыкалізм, а зусім іншыя прагненні. І толькі праз гады я пачаў гэта бачыць, усё зразумеў і прызнаўся перад самім сабой. Большасць рэчаў, пра якія пішу, – гэта мой уласны досвед альбо досвед многіх людзей. Схаваных намераў нашага сэрца нашмат больш. І мы можам іх распазнаваць толькі ў тым выпадку, калі будзе жаданне перастаць жыць двайнымі стандартамі і крывадушшам перад самім сабой. Тады Бог раней ці пазней пакажа нам праўду пра нас. Гэта балюча, але неабходна для ачышчэння сэрца. На гэтым этапе знаходзяцца ўсе вернікі добрай волі. Праўду пра сваё сэрца мы можам пазнаць у крытычных момантах і менавіта таму Бог пасылае нам выпрабаванні, каб выпрабаваць наша сэрца. Гэта выпрабаванне або ачышчае, або ўмацоўвае нас перад нечым важным.

Если восстанет среди тебя пророк, или сновидец, и представит тебе знамение или чудо, и сбудется то знамение или чудо, о котором он говорил тебе, и скажет притом: "пойдем вслед богов иных, которых ты не знаешь, и будем служить им", - то не слушай слов пророка сего, или сновидца сего; ибо [чрез] [сие] искушает вас Господь, Бог ваш, чтобы узнать, любите ли вы Господа, Бога вашего, от всего сердца вашего и от всей души вашей.
Второзаконие 13,1-3

Крывадушша з выбару

“Не всякий выходящий в поле сеять думает о росте семени.
Не всякий отдающий последнюю рубаху думает о нужде другого.
Не всякое успешное дело во Имя Бога закончится прославлением Бога.”


Вельмі часта ўзгадваю словы гэтага прароцтва, якое я атрымаў пасля адной малітвы праслаўлення. Чалавек можа рабіць адно, а сам думае пра нешта іншае. Цяжка тут казаць пра несвядомасць. Найчасцей ідзе размова пра свядомы выбар, пра яўнае крывадушша. Гэта ўжо не столькі няздольнасць бачыць праўду пра самога сябе, колькі канкрэтны грэх. Робіш адно, а думкі, планы зусім іншыя. Тут амаль няма добрай волі. Людзей, якія свядома жывуць у такім крывадушшы, цяжка называць веруючымі. У іх сваё жыццё, свае інтарэсы. Бог і іншы чалавек тут бадай што не пры чым. Навяртанне такіх людзей, вядома, магчымае, але вельмі рэдкае. Калі пры несвядомым крывадушшы чалавек можа пазнаць праўду і пасля ёсць шанец нешта змяніць, то ў дадзеным выпадку пазнаваць праўду не мае сэнсу, бо яна і так вядомая. Крывадушнік проста не хоча нічога мяняць. Таму часта размовы і доказы з такімі людзьмі не даюць ніякага выніку, бо чалавек і так усё ведае. Яму не хапае добрай волі, жадання штосьці мяняць, а гэта залежыць толькі ад яго самога. Прыкладам такіх крывадушнікаў з’яўляюцца фарысеі. Яны не шукалі, а толькі апраўдвалі сябе.

Не магу казаць з усёй адказнасцю, але думаецца, што калі чалавек свядома і на працягу доўгага часу жыве ў крывадушшы, то прыходзіць момант, калі такі чалавек проста не бачыць свайго зла. Гэта страшна. Такі чалавек проста не бачыць, што з ім адбываецца.

ВІНАГРАДНІК: ЧЫСТАЕ СЭРЦА (змест канферэнцый) Новае сэрца

“Пусть обратится к своему сердцу и познает Любовь Любящего Отца.”

Гэта таксама словы аднаго прароцтва, важнага для мяне. Сэрца – гэта не толькі месца, дзе хаваецца зло, не заўсёды бачнае звонку. Сэрца – гэта перш за ўсё месца, дзе Бог сустракаецца з намі.

Посему вот, и Я увлеку ее, приведу ее в пустыню, и буду говорить к сердцу ее.

Ос 2,14

Менавіта таму Бог найперш яго ачышчае, вызваляе, каб яно было новым.

И делал он угодное в очах Господних, но не от полного сердца.
2 Пар 25, 2

Богу нават гэта важна. Каб мы не проста рабілі нешта добрае, але, каб рабілі ад усяго сэрца.

И окроплю вас чистою водою, и вы очиститесь от всех скверн ваших, и от всех идолов ваших очищу вас. И дам вам сердце новое, и дух новый дам вам; и возьму из плоти вашей сердце каменное, и дам вам сердце плотяное. Вложу внутрь вас дух Мой и сделаю то, что вы будете ходить в заповедях Моих и уставы Мои будете соблюдать и выполнять.
Иез 36,25-27

и дам им сердце, чтобы знать Меня, что Я Господь, и они будут Моим народом, а Я буду их Богом; ибо они обратятся ко Мне всем сердцем своим.
Иер 24,7

Бог прабывае ў чыстым і бескарыслівым сэрцы. Менавіта таму найперш ідзе этап ачышчэння. Нашае пакліканне, заданні ад Бога, Яго прысутнасць, Яго Слова – усё ёсць у нашым сэрцы. Раней я быў перакананы, што для распазнання паклікання трэба знакі, прароцтвы, цуды. Цяпер я ўпэўнены, што найперш трэба навучыцца слухаць прагненні нашага сэрца (пры ўмове, што яно ўжо ачышчанае). У гэтых прагненнях ёсць Бог.

Итак, возлюбленные мои, как вы всегда были послушны, не только в присутствии моем, но гораздо более ныне во время отсутствия моего, со страхом и трепетом совершайте свое спасение, потому что Бог производит в вас и хотение и действие по [Своему] благоволению.
Фил 2,12-13

Як жа часта мы шукаем парадаў, доказаў, знакаў, а пасля аказваецца, што мы ўсё ведалі ад самага пачатку. Проста баяліся прызнацца, хацелі чалавечай упэўненасці, або каб нехта за нас узяў адказнасць рашэння. А ўсё было ў нашым сэрцы ад самага пачатку. Я ведаю, што гэта да болю банальная фраза: навучыся слухаць сваё сэрца. Яна банальная, калі за ёй нічога не стаіць, а калі за гэтым сказам стаіць вера і вопыт, то гэтая фраза перастае быць банальнай.

Новы Запавет пра сэрца


Калі Стары Завет нам толькі прадказваў новае сэрца, то ажыццяўленне дадзенай змены, можна сказаць, адбылося ў Новым Запавеце. Гэта Езус асабліва моцна паказаў небяспеку крывадушша і толькі знешняга рытуальнага пакланення, гэта Ён паказаў сапраўдны корань граху і няверы, гэта Ён пасля Ўваскрасення даў Духа Святога, які перамяніў сэрцы. Таму прапаную некалькі тэкстаў Новага Запавету пра сэрца.

Порождения ехиднины! как вы можете говорить доброе, будучи злы? Ибо от избытка сердца говорят уста. Добрый человек из доброго сокровища выносит доброе, а злой человек из злого сокровища выносит злое (Мф 12,34-35)

исходящее из уст - из сердца исходит - сие оскверняет человека, ибо из сердца исходят злые помыслы, убийства, прелюбодеяния, любодеяния, кражи, лжесвидетельства, хуления (Мф 15,18-19)

Так и Отец Мой Небесный поступит с вами, если не простит каждый из вас от сердца своего брату своему согрешений его (Мф 18,35)

Вот что значит притча сия: семя есть слово Божие; а упавшее при пути, это суть слушающие, к которым потом приходит диавол и уносит слово из сердца их, чтобы они не уверовали и не спаслись; а упавшее на камень, это те, которые, когда услышат слово, с радостью принимают, но которые не имеют корня, и временем веруют, а во время искушения отпадают; а упавшее в терние, это те, которые слушают слово, но, отходя, заботами, богатством и наслаждениями житейскими подавляются и не приносят плода; а упавшее на добрую землю, это те, которые, услышав слово, хранят его в добром и чистом сердце и приносят плод в терпении. Сказав это, Он возгласил: кто имеет уши слышать, да слышит! (Лк 8,11-15)

Смотрите же за собою, чтобы сердца ваши не отягчались объядением и пьянством и заботами житейскими, и чтобы день тот не постиг вас внезапно (Лк 21,34)

А Я говорю вам, что всякий, кто смотрит на женщину с вожделением, уже прелюбодействовал с нею в сердце своем (Мф 5,28)

Не собирайте себе сокровищ на земле, где моль и ржа истребляют и где воры подкапывают и крадут, но собирайте себе сокровища на небе, где ни моль, ни ржа не истребляют и где воры не подкапывают и не крадут, ибо где сокровище ваше, там будет и сердце ваше (Мф 6,19-21)

Лицемеры! хорошо пророчествовал о вас Исаия, говоря: приближаются ко Мне люди сии устами своими, и чтут Меня языком, сердце же их далеко отстоит от Меня (Мф 15,7-8)

И вошел к ним в лодку, и ветер утих. И они чрезвычайно изумлялись в себе и дивились, ибо не вразумились [чудом] над хлебами, потому что сердце их было окаменено. Иисус, уразумев, говорит им: что рассуждаете о том, что нет у вас хлебов? Еще ли не понимаете и не разумеете? Еще ли окаменено у вас сердце? (Лк 6,51-52; 8,17)

народ сей ослепил глаза свои и окаменил сердце свое, да не видят глазами, и не уразумеют сердцем, и не обратятся, чтобы Я исцелил их (Ин 12,40)

А Мария сохраняла все слова сии, слагая в сердце Своем (Лк 2,19.51).

На заканчэнне хачу падзяліцца яшчэ адным момантам. Езус забараняе нам судзіць (асуджаць) іншага чалавека менавіта з тае прычыны, што мы не ведаем яго сэрца.

ВІНАГРАДНІК: ЧЫСТАЕ СЭРЦА (змест канферэнцый)
СТРАХ БОЖЫ…

Часам можна пачуць, што Стары Запавет – гэта закон страху перад Богам, а Новы Запавет – гэта закон любові. Вельмі павярхоўнае выказванне. Страх Божы ідзе ў пары з любоўю да Бога. Адно без другога не можа існаваць. Нам хочацца сказаць, што Езус паказаў глыбіню Божай Любові, але паняцце страху Божага пры гэтым адназначна не знікае. Нашмат важней навучыцца адрозніваць страх Божы, які з’яўляецца дарам Духа Святога, ад страху чалавечага. Аб’яўленне Божае, або Яго прысутнасць у адных людзей выклікае панічны страх, а ў іншых – страх Божы. Усё залежыць ад адносінаў з Ім. Страх Божы больш звязаны з агромністай пашанай да Бога, у нейкім сэнсе з адарацыяй Бога, пакланеннем Яму. Страх Божы вядзе да большай веры. Гэтае хваляванне перад Богам перажывалі Майсей, Якуб, Марыя, Апосталы на гары перамянення і г.д. Вельмі трапна Біблія паказвае перажыванні чалавека на прыкладзе апостала Пятра падчас перамянення: Госпадзе, добра нам тут быць… бо не ведаў што казаць; таму што яны былі напалоханыя (Мк 9,5-6). Нехта трапна заўважыў, што страх Божы – гэта тады, калі баішся і хочацца баяцца. Страх Божы вядзе да даверу, а не аддаляе, як страх чыста чалавечы. Менавіта таму Бог вельмі часта звяртаецца да нас словамі: не бойся. Страх Божы ўмацоўвае наш давер, перамагае чалавечы страх. Часта нам трэба пачуць дзесяткі ці сотні разоў гэтыя словы, каб наш давер да Бога ўрэшце ўвайшоў у жыццё.

З аднаго боку, страх Божы нясе за сабой страх перад веліччу Бога, перад карай за грахі, але пасля ён замяняецца ў страх перад тым, каб не змарнаваць дадзены час і магчымасці. Страх перад пакараннем і страх па прычыне любові. Па ідэі, павінна прысутнічаць як адно, так і другое.

Для таго, каб капацца ў сваім сэрцы, нешта мяняць, трэба мець страх Божы. Трэба разумець, што ты нясеш адказнасць за падманы, крывадушша, раны, нанесеныя іншым людзям. Мы таксама нясём адказнасць, калі няправільна і некрытычна ўспрымаем усе надзвычайныя праявы Божай прысутнасці. Па сутнасці, трэба баяцца таго, што падзенне ў Духу падчас малітвы, дар моваў ці прарочыя сны ды словы могуць аказацца нейкім падманам. Канечне, я не заахвочваю, каб ад гэтага хавацца ды ўцякаць, я заахвочваю да таго, каб несці за ўсё гэта адказнасць, каб баяцца ўсялякага падману.

Гэтак жа, як і тады, калі мы праводзім розныя евангелізацыйныя акцыі, мы не можам проста так кінуць чалавека. У некаторых людзей можа пачацца працэс ачышчэння, вызвалення, пачнуцца сур’ёзныя змены ў жыцці. Канечне, мы не адказваем на сто адсоткаў за жыццё іншых, але не можам такога чалавека проста так пакінуць. Калі падчас адной сустрэчы праявілася апантанне, то бадай што ўсе вернікі пачалі аддаляцца ад гэтага хлопца. Аб чым гэта сведчыць? Аб тым, што мы, як арганізатары, не былі гатовыя несці адказнасці за тое, што адбывалася ў жыцці гэтага хлопца. Многія спужаліся, але гэта быў страх чалавечы за самога сябе, тут не было страху Божага.

Таму любое служэнне, праслаўленне, любое перажыванне ці досвед Божай прысутнасці павінен ісці ў пары з дарам Божага страху.

ВІНАГРАДНІК: ЧЫСТАЕ СЭРЦА (змест канферэнцый)