У фільме «Нікіта» на самым пачатку ёсць такі момант, калі галоўны герой выконвае заданне, а пасля ўцякае праз прыбіральню. Усё нібыта ідзе па плану. Няма ніякіх збояў. Агент адчыняе дзверы, праз якія трэба выйсці, а там – замураваная сцяна. Аказваецца, гэта ўсё было па плану. Проста кіраўніцтва хацела праверыць свайго агента ў крытычнай сітуацыі. Вельмі часта Бог, які дапускае да нас выпрабаванні, менавіта так робіць. Чаму?
Аналізуючы біблейскія тэксты, вельмі цяжка дайсці да высновы, хто ж стаіць за спакусамі і выпрабаваннямі, якія на нас звальваюцца. Прычынай іх можам быць мы самі, можа быць злы дух, а можа быць і Бог. З аднаго боку распазнаць, адкуль бяруцца спакусы і выпрабаванні важна, але, з іншага боку, гэта можа быць проста немагчыма. Калі мы чытаем, што Езуса спакушае злы дух, то крыху раней чытаем пра тое, што Дух Божы павёў Хрыста на пустыню, каб Той перажыў барацьбу з д’яблам. Злы дух атакуе таксама Ёва, але гэта ж сам Бог(!) дазволіў выпрабаваць праведніка. Менавіта таму часам проста немагчыма адказаць на пытанне, хто стаіць за нашымі бедамі. Найважней, хіба што, для нас не капацца ў прычынах, а вытрываць, выстаяць, не пачаць панікаваць і асуджаць, а застацца верным Богу.
У фільме «Нікіта» на самым пачатку ёсць такі момант, калі галоўны герой выконвае заданне, а пасля ўцякае праз прыбіральню. Усё нібыта ідзе па плану. Няма ніякіх збояў. Агент адчыняе дзверы, праз якія трэба выйсці, а там – замураваная сцяна. Аказваецца, гэта ўсё было па плану. Проста кіраўніцтва хацела праверыць свайго агента ў крытычнай сітуацыі.

Вельмі часта Бог, які дапускае да нас выпрабаванні, менавіта так робіць. Чаму? Мы ездзім на рэкалекцыі, на «Вінаграднік», ходзім у пілігрымкі, размаўляем на рэлігійныя тэмы, чытаем духоўныя кнігі. Нам здаецца, што мы становімся іншымі, лепшымі, больш Божымі. Але не факт, што так і ёсць насамрэч. Так, мы кормім наш розум. Але нехта вельмі трапна прыкмеціў, што самая доўгая дарога – гэта дарога ад розуму да сэрца. Тое, што я шмат наслухаўся і шмат чаго зразумеў – гэта яшчэ не значыць, што маё жыццё змянілася. Не выпадкова Езус распавядае нам гэтую сумную прыпавесць, у якой нехта сказаў Яму: «Пане, няўжо мала тых, хто будзе збаўлены?» А Ён адказаў ім:
Подвизайтесь войти сквозь тесные врата, ибо, сказываю вам, многие поищут войти, и не возмогут. Когда хозяин дома встанет и затворит двери, тогда вы, стоя вне, станете стучать в двери и говорить: Господи! Господи! отвори нам; но Он скажет вам в ответ: не знаю вас, откуда вы. Тогда станете говорить: мы ели и пили пред Тобою, и на улицах наших учил Ты. Но Он скажет: говорю вам: не знаю вас, откуда вы; отойдите от Меня все делатели неправды. (Луки 13,23-27)
Такім чынам, накормлены наш розум і поўная галава ведаў ні аб чым нам яшчэ не гавораць. Мы можам таксама асаблівым чынам перажываць Божую Любоў і Яго прысутнасць, але гэта яшчэ не значыць, што нашыя перажыванні і эмоцыі зменяць нашае жыццё і мы станемся Божымі людзьмі. Гаворка ідзе пра тое, што вельмі часта мы не ведаем нашага сэрца і слаба разумеем, хто мы насамрэч такія. Нашыя перажыванні, веды, абяцанні – яны ўсе могуць быць пустымі. Мы можам жыць у самападмане. І толькі крытычныя сітуацыі паказваюць нам праўду пра нас. Ніякія навукі і эмоцыі не дадуць нам таго вопыту, які прыносяць выпрабаванні, якія паказваюць тое, што схавана глыбока ў нас. І гэта будуць як добрыя рэчы, так і сумныя. Нікіта з серыяла выкруцілася з крытычнай сітуацыі, не запанікавала. Пераможцамі з выпрабаванняў выйшлі Ёў і Езус. Але вось пра Пятра, які адрокся ад Езуса, – гэтага ўжо сказаць нельга. Тым не менш менавіта балючы досвед Пятра прынёс яму ачышчальныя слёзы пакаяння, усведамленне свайго граху, астудзіў эгаізм апостала і Пётр выправіў сваё сумнае становішча. Здараюцца, аднак, сітуацыі, калі людзі не маюць трываласці ў выпрабаваннях і надломваюцца:
А упавшее на камень, это те, которые, когда услышат слово, с радостью принимают, но которые не имеют корня, и временем веруют, а во время искушения отпадают (Луки 8,13)
З гэтага вынікае, што менавіта выпрабаванні паказваюць нам праўду пра нас. Гэта нібы праверка: ты гатовы ісці далей, ці не. Я перакананы, што ў жыцці сапраўдных вернікаў вельмі шмат выпрабаванняў. І чым далей, тым іх становіцца больш і яны становяцца больш жорсткімі і цяжкімі. Узяць хоць бы таго ж Абрагама, які павінен быў скласці ў ахвяру свайго сына. Менавіта таму Бог так ахвотна карыстаецца гэтым метадам выхавання. Здаецца, ён адзіны магчымы для таго, каб перастаць жыць у падмане і стаць у праўдзе. І менавіта таму Бог дазваляе злому выпрабоўваць нас. Нехта трапна сказаў, што зброя, з якой па табе страляюць, гаворыць насамрэч пра тое, хто ты такі.
Не так даўно Бог блаславіў мяне цікавай Божай сустрэчай з маім даўнім сябрам, які з’яўляецца магістрам навіцыяту езуітаў. Мы размаўлялі пра фармацыю хлопцаў і выйшлі на галоўны элемент фармацыі, які пакінуў святы Ігнацы Лаёла. Гэта – выпрабаванні. Святы лічыў, што шматлікія выпрабаванні на працягу ўсяго жыцця езуіта робяць яго сапраўдным Божым воінам. І таму маладых кандыдаў у Закон ставілі перад некаторымі выпрабаваннямі. Напрыклад, яны павінны пэўны час працаваць у шпіталі, перажыць 30 дзён рэкалекцый у маўчанні, адбыць пілігрымку без грошай і падрыхтаванай ежы ў Святую Зямлю, або ў іншыя святыя месцы і г.д. Найбольш мяне ўражвае праца ў шпіталі, паколькі ў той час Еўропа была прапітана чумой, малярыяй ды іншымі смяротнымі хваробамі. Шмат езуітаў памірала пасля такой працы. Гэта былі сапраўдныя выпрабаванні. Езуіты да сённяшняга дня практыкуюць іх у сваёй фармацыі, хаця, вядома, сённяшнія выпрабаванні далёка не такія трагічныя, як раней.
Усе гэтыя гісторыі і ідэі мяне захаплялі, але калі я спытаўся ў майго сябра, ці маюць езуіты пасля навіцыяту крызісы, ці не адыходзяць зў супольнасці, то з расчараваннем даведаўся, што, канечне ж, маюць, гэтак жа, як і ўсе іншыя законнніцкія супольнасці ці семінарыі.
Калі я вяртаўся дадому і разважаў на гэтую тэму, я раптам, спадзяюся з Божага натхнення, усё зразумеў. Можна навыдумляць розных выпрабаванняў. Можна выхаваць жалезнага байца, нібы Нікіту з серыяла, але гэта яшчэ не дае нам гарантыяў. Напэўна, штосьці дае, але далёка не ўсё. Сапраўдныя і плённыя выпрабаванні нам рыхтуе Бог. Ён ведае нашыя сэрцы, Ён ведае ўсе нашыя слабасці і самападманы, Ён ведае, што нас чакае ў будучыні і да чаго мы павінны расці. Гэта Ён нас выхоўвае і пасылае нам выпрабаванні, нібыта экзамены на наступны курс. І гэтае Ягонае выхаванне трывае ўсё жыццё. Выпрабаванні наведваюць нас у самы нечаканы момант. Калі мы гэтага не зразумеем, то спынімся ў развіцці веры, або зламаемся. Можна прайсці самую сур’ёзную падрыхтоўку, а пасля расслабіцца і сказаць: я гатовы. Вось менавіта ў гэтым моманце і пачынаецца пройгрыш. Бо расслабляцца нельга. Бо не існуе для нас тут, на зямлі нейкага фінішу. Нас чакаюць усё новыя і новыя выпрабаванні, пры чым, у самыя нечаканыя моманты нашага жыцця.

Не аднойчы я ўжо ўзгадваў гісторыю, калі падчас рэкалекцый «Школы хрысціянскага жыцця і евангелізацыі» злы дух з шалёным рыкам выйшаў з аднаго хлопца. Насамрэч праблема была не ў гэтым рыку, а ў тым, што ніхто з нас не ведаў, што цяпер рабіць. Мы былі людзьмі, якія выбіраюць Езуса, якія збіраюцца служыць Яму або нават ужо служылі, якія чыталі канферэнцыі, вучылі іншых і г.д. А аказалася, што мы пракалоліся на першым аўрале. У адзін момант многія сталі перад абліччам страху і панікі ў поўнай разгубленасці. Прычым, гэта здарылася з тымі, хто павінен быў праявіць стойкасць і веру, каторыя называлі сябе Божымі дзецьмі. Гэты момант выпрабавання, праз які нам давялося прайсці, вельмі шмат паказаў праўды пра нас саміх. Гэтую праўду не магла адкрыць ні адна канферэнцыя і эмацыйная ды класная малітва. Гэта было выпрабаванне з усёй сваёй сілай.
Я ўпэўнены, што вера і пабожнасць дзяўчат праяўляецца не тады, калі яны прагожа спяваюць, моляцца або гавораць, а ў тым, калі яны сустракаюць свайго каханага і доўгачаканага хлопца. Часта тады паўстае праблема выбару паміж Богам і любімым чалавекам. Калі дзяўчына з маленства расце ў веры і пры касцёле, то вельмі часта яна ніколі не стаяла перад сур’ёзным выбарам. І гэты выбар нараджаецца часта ў часе закаханасці. На жаль, шмат хто ў гэты час здае пазіцыі. І не магу гэтага нават назваць вялікім упадкам. Проста схаваная праўда пра лірычную пабожнасць выходзіць на верх і адступаюць ілюзіі. Усё гэта адбываецца з прычыны выпрабаванняў. Больш за тое, выбар паміж вернасцю Богам і любімым хлопцам – гэта далёга не самая складаная сітуацыя. Гэта, магчыма, толькі шанец на пачатак свядомай і цвярозай веры. Таму нічога дзіўнага, што калі чалавек тут праколваецца, то ў ягонай веры пачынаецца нейкі вялікі СТОП.
Веру, што выпрабаванні – гэта сапраўды неабходны элемент Божага выхавання і развіцця нашых адносінаў з Ім.